×

Ми використовуємо файли cookie, щоб зробити LingQ кращим. Відвідавши сайт, Ви погоджуєтесь з нашими правилами обробки файлів «cookie».

image

Меч князя Вячкі, Раздзел пяты II 4

Раздзел пяты II 4

— Кароль сказаў, што эсты ягоныя браты, а братоў у бядзе не кідаюць.

— Шалёны кароль, — разгублена прамармытаў Генрых. — Шалёны кароль…

Ён сціснуў скроні, бо жорсткі боль з нечуванай сілаю ўспыхнуў у галаве.

— Табе дрэнна, святы айцец? — пачціва запытаўся манах.

— Ідзі,— млява махнуў рукою Генрых. Калі манах выйшаў, ён лёг проста на затаптанае грубае палатно, якім быў засланы шацёр. Боль паступова слабеў, змяншаўся. Ужо гарошынка болю перакочвалася ў галаве, але і яна супакоілася. «Божа, не дай мне звар'яцець, — думаў Генрых. — Няхай звар'яцее Вячка, твой і мой вораг». Ён узняўся з падлогі, зноў паклікаў манаха і, калі той увайшоў, запытаўся:

— Ці гатовы княжацкія стрэлы?

— Гатовы, — адказаў манах. — Мы зрабілі дзесяць штук.

— Пакажы.

Манах паспешліва выйшаў з шатра і неўзабаве вярнуўся са стралой у руках, асцярожна падаў яе Генрыху. Гэта была звычайная тэўтонская страла з жалезным наканечнікам, сотні якіх несліся зараз на забаролы Дорпата. Толькі каля апярэння была навязана кароткая чырвоная стужачка. Ды Генрых ведаў, што гэтая страла не абы-якая — наканечнік у яе быў густа змазаны атрутай.

— Аддай стрэлы нашым самым трапным арбалетчыкам і няхай страляюць імі толькі ў Вячку, — сказаў манаху Генрых. Ён памаўчаў і зноў паўтарыў: — Толькі ў Вячку. Калі яго не бярэ божае слова, дык возьме божы гнеў. Ён жа не дужа хаваецца?

— Кароль Вячка — адважны рыцар, — сказаў манах. — Ён не туліцца за спіны свайго войска.

У гэтых словах Генрых улавіў як бы прыхаваную насмешку над самім сабой, што сядзіць у шатры ў той самы час, калі ісцінныя сыны лацінскай царквы пад градам камянёў і стрэл, пад ручаямі пякучай смалы ідуць на варожы вал.

— Забіце Вячку! — раптам закрычаў Генрых. — Забіце і прынясіце мне ягоную галаву!

Злосць, якую ён старанна хаваў ад старонніх вачэй, здаецца, разломвала грудную клетку, раздзірала на кавалкі сэрца. Ён і сам здзівіўся — колькі, аказваецца, жыве ў ім злосці!

У сваім шатры епіскап Альберт сабраў усіх военачальнікаў. Прыйшлі Фрыдрых і Фрэдэгельм, суддзя пілігрымаў Герберт, брат Альберта Іаан. Усе толькі што ўдзельнічалі ў штурме Дорпата, яшчэ гарачы пот ззяў на скронях, яшчэ пахлі дымам белыя плашчы, а ў Фрэдэгольма смалой, якую лілі дружыннікі Вячкі з вала, была абпалена шчака, і ён ад вялікага болю кусаў губы.

— Сыны лацінскай царквы гінуць ад рук вераадступнікаў, ад рук слуг сатаны, — са скрухаю сказаў Альберт. — Давайце памолімся за супакой іхніх душ.

Усе апусціліся на калені, пачалі маліцца, потым суддзя пілігрымаў Герберт усклікнуў:

— Трэба ўзяць замак прыступам, з бою і адпомсціць ліхадзеям на страх іншым. Кожнага, хто з нашых першы ўзыдзе на вал, мы праславім, дадзім яму лепшых коней і лепшага палоннага з тых, што возьмем у замку, акрамя караля Вячкі, якога ўзнясем над усімі, павесіўшы на самым высокім дрэве.

Усе, хто быў у шатры, з ухвалою заківалі галовамі. Пачыналася лебядзіная песня Вячкі.

Асадную вежу, якая ўзвышалася ўпоравень з гарадскім валам, насунулі на роў і пад яе прыкрыццем пачалі рабіць падкоп. Палову свайго войска кінуў Альберт на падкоп. Уразаліся ў цвёрдую халодную зямлю ўдзень і ўначы. Адны капалі, другія ў плашчах, у скураных мяшках і лазовых кошыках, поўзаючы ракам, выносілі з падкопу зямлю.

У Юр'еве ўсе чулі, як скрыгочуць тэўтонскія рыдлёўкі ў тоўшчы гарадскога вала. Здавалася, скрыгоча зубамі сама смерць.

— Праклятая вежа! — усклікнуў Меэліс і стрэліў з арбалета.

— Трэба падпаліць яе, — сказаў Вячка. — Клічце сюды Халадка і Якава Палачаніна.

Зрабілі вялізныя драўляныя колы, напоўнілі іх пакуллем, смалой, падпалілі і пусцілі з вала проста на вежу, увесь час кідаючы зверху ў агонь сухія дровы, якія падносілі жанчыны і дзеці. Вежа пачала загарацца, але тэўтоны ў латах, ахвяруючы сабою, рынуліся да падножжа вежы, разламалі, пасеклі колы, патушылі полымя. Град камянёў і стрэл паляцеў на тэўтонаў, некалькі дзесяткаў іх загінула, ды вежа ацалела і, як бязлітасны Галіяф103, стаяла поруч з гарадскім валам.

— Пачакай, мы цябе ўсё-ткі падсмажым, — пагразіў Халадок вежы кулаком і налёг плячом, разам з Якавам, Міронам і некалькімі эстамі пачаў спіхваць з вала яшчэ адно кола. Яно як бы з неахвотаю кранулася з месца. Зарыпеў гарачы абвуглены пясок, узвіўся бела-шэры попел. Вось кола пачало набіраць ход, і раптам Халадок ці то паслізнуўся, ці то страціў раўнавагу ад гарачыні і вышыні, але здарылася жахлівае і непапраўнае — кола схапіла старшага дружынніка за крысо абпаленага плашча, падмяла пад сябе і пакацілась ўніз, у агонь, у смуродлівы дым.

— Халадок! — закрычаў Мірон. — Халадок!

Ён адчуў, як падкошваюцца калені, і апусціўся на вал каля разбітых, раструшчаных тэўтонскімі камянямі забаролаў. Ён успомніў далёкі-далёкі дзень, хатку, у якой хаваўся ад ваўкоў, паміраў з голаду, і вясёлага, дужага, сінявокага воя, што пад'язджаў да хаткі, накалоўшы на кап'ё воблака. — Халадок! — зноў крыкнуў Мірон і заплакаў. Падбег Вячка. У руцэ — меч, шлем з'ехаў набок, і пасма спатнелых светлых валасоў прыклеілася да смуглага лба. — Дзе Халадок? — запытаўся ў Мірона Вячка. Мірон усхапіўся з зямлі, паказаў рукою ўніз, у полымя і дым.

— Там.

— Э-эх… — толькі і сказаў Вячка. Пачуўся страшэнны грукат. Гэта тэўтоны ішлі на прыступ, удараючы ў літаўры, б'ючы мячамі аб шчыты. — Рубон! — закрычаў Вячка. — Усе на вал!

Але смерць у той дзень абмінула Халадка. Усе, хто абараняў Юр'еў, думалі, што старшы дружыннік загінуў, згарэў ля падножжа тэўтонскай вежы, а ён ацалеў, трапіўшы ў палон да Альберта. Наступнай раніцаю тэўтоны прыкруцілі Халадка ланцугамі да самага верху штурмавой вежы, хаваючыся за яго плячамі, стралялі ў абаронцаў гарадскога вала з арбалетаў. Так яны рабілі з усімі палоннымі ў час аблогі гарадоў.

Параненай знясіленай птушкай павольна падплываў разам з тэўтонскай вежаю Халадок да вала, які абаранялі ягоныя баявыя сябры. Палачане, наўгародцы і эсты спынілі страляніну, з вялікім шкадаваннем глядзелі на свайго няшчаснага скрываўленага, абпаленага пабраціма. Некаторыя плакалі. Вялікая пакута была ў тым, што побач, за некалькі дзесяткаў локцяў ад цябе, канаў суайчыннік, і нельга было яму памагчы. Халадок не захацеў, каб сум і слабасць прынесла яго смерць, гучна, на ўсе грудзі засмяяўся.

— Браты! — закрычаў у свой апошні міг Халадок. — Высока я лётаю і далёка бачу! Стаіць наш Полацк і вечна будзе стаяць! І ніколі не звядзецца наш род! І сонца будзе цалаваць нашу зямлю! Бывайце, Мірошка і Клімята! Біце з лукаў — не шкадуйце мяне! Хутчэй біце!

Тэўтон, гахнуўшы, размашыста ўсадзіў яму між лапатак востры гарачы корд.

— Біце… — прашаптаў Халадок, і галава ўпала на грудзі.

Зноў закіпела лютая сеча. Ніхто сябе не шкадаваў — ні палачане з наўгародцамі і эстамі, ні тэўтоны. Дым выядаў вочы. Мёртвыя ляцелі з вала ў агонь і там згаралі. Доўгую лесвіцу, якую тэўтоны, лезучы ўверх, абвілі сваімі целамі, Якаў, Мірон і Меэліс, напружыўшы ўсе сілы, адпіхнулі ад вала, і яна, устаўшы на нейкае імгненне дыбком, цяжка рухнула, знікла ў віхуры агню. Толькі чырвоныя вугалі пырснулі ва ўсе бакі.

Тэўтоны, як шалёныя, лезлі на вал, ды там сустракалі іх мячы і коп'і, рогвіцы і шастапёры, камяні і дубіны, сякеры і кісцяні. На іх лілі смалу, кідалі гаршкі з агнём, бярвенні, трупы іх жа рыцараў, якія ўзабраліся на вал, але адразу ж былі там пасечаны. Крыкі, стогны, апошні чалавечы хрып, рэзкія гукі тэўтонскіх літаўраў, шум агню, свіст мячоў і стрэл спляліся ў велізарны вогненны клубок, напоўнены болем, пакутай і смерцю. Напор тэўтонаў мацнеў, здавалася, вось-вось яны зломяць супраціўленне абаронцаў вала, ды раптам над аглушальнай нямоўчнай рознагалосіцай бою ўзвілася песня:

Вядзі нас на сечу, святая Сафія!

З табой пойдзем мы па агні і па багне.

Архангелы стрэлы дадуць залатыя,

Каб звера змагчы, што крыві нашай прагне.

Мужчынскі звонкі голас рашуча паляцеў над валам, дзе абліваліся крывёю параненыя, дзе мёртвыя ўсё яшчэ сціскалі гарачыя мячы.

Мацуй сваіх вояў, святая Сафія,—

Няўрымслівых тураў і сокалаў мужных.

Няхай Палата нашы раны абмые,

Калі мы ўпадзем ад мячоў харалужных.

— Хто спявае? Хто спявае? — слухаючы песню, пыталіся адзін у аднаго воі.

— Клімята Аднарук спявае, — весела сказаў Якаў і крыкнуў Клімяту, які стаяў з непакрытай галавою каля забаролаў, падыгрываючы сабе на гудку:

— Далёка наша Палата, Клімята!

Клімята здалёк заўважыў яго, мацней ударыў смыком па струнах гудка, адказаў:

— Няпраўда, Якаў Палачанін. Дзе мы стаім, там і наша Палата цячэ.

І на гэты раз не хапіла тэўтонам сіл, пакаціліся яны з вала. На тым і бой замоўк, толькі воблака чорнага дыму вісела над Юр'евам. _

103 Галіяф — у біблейскай міфалогіі воін велізарнага росту.

І на гэты раз не хапіла тэўтонам сіл, пакаціліся яны з вала. На тым і бой замоўк, толькі воблака чорнага дыму вісела над Юр'евам. _____