×

Nós usamos os cookies para ajudar a melhorar o LingQ. Ao visitar o site, você concorda com a nossa política de cookies.

Душэўская Вольга Іванаўна, Рэчка – Text to read

Душэўская Вольга Іванаўна, Рэчка

Intermediário 2 Belarusso lesson to practice reading

Comece a aprender esta lição agora

Рэчка

Як мы жылі ў Зялені, дык рэчка была во блізенька. Дык пойдзем...

Цяпер нідзе і рыбы гэтай няма, нічога.

Пойдзем з кашамі, дык во такіх во рыбін наловіш. Каб гэтакіх, дык ніхто іх і не браў. Дык трэба ж спяшаць, каб на бераг выкінуць, бо яна ўцячэ. З каша тады ізноў у рэчку боўць - пайшла. А там такая рэчка была, што тут вада, а там каменьчыкі. Чысцінькая вада. Дзеці хадзілі купаліся, рыбу лавілі, купаліся...

Гаравалі раней дзеці, гаравалі. Што ж у маці, сем штук у мамы было. Бацька памёр, і засталосЯ ж ўжо пяць, двое памерлі...

Хлеба не было...

О, гаравала мая мама. О, гаравала...

Што во хадзіў па міласці. Цяпер жа няма, не ходзіць ніхто. Цяпер жа ўсе на пенсіі.

- Ходзяць.

- Ходзяць?

- У Мінску і ў Маскве асабліва.

- Гэта ўжо можа з дуру ходзяць, каб было за што выпіць... Гэта ўжо цяпер з дуру ходзяць.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE