×

我們使用cookies幫助改善LingQ。通過流覽本網站,表示你同意我們的 cookie 政策.

Максім Багдановіч, Раманс («Зорка Венера») – Text to read

Максім Багдановіч, Раманс («Зорка Венера»)

中級1 白俄羅斯語 lesson to practice reading

立即開始學習本課

Раманс («Зорка Венера»)

Раманс

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла...

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца

Ў неба начное і зорку шукаў.

Ціхім каханнем к табе разгарацца

З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;

Пэўна, ўжо доля такая у нас.

Моцна кахаў я цябе, дарагая,

Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,

У сэрцы любоў затаіўшы сваю;

Кожную ночку на зорку дзівіцца

Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, — у расстанні

Там з ёй зліём мы пагляды свае...

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе...

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE