×

我們使用cookies幫助改善LingQ。通過流覽本網站,表示你同意我們的 cookie 政策.

Максім Багдановіч, Краю мой родны! Як выкляты Богам — 閱讀文本

Максім Багдановіч, Краю мой родны! Як выкляты Богам

中級1 白俄羅斯語 課程,練習閱讀

立即開始學習本課

Краю мой родны! Як выкляты Богам

Краю мой родны! Як выкляты Богам —

Столькі ты зносіш нядолі.

Хмары, балоты... Над збожжам убогім

Вецер гуляе на волі.

Поруч раскідалісь родныя вёскі.

Жалем сцікаюцца грудзі! Бедные хаткі, таполі, бярозкі,

Ўсюды панурыя людзі...

Шмат што зрабілі іх чорныя рукі,

Вынеслі моцныя спіны;

Шмат іх прымусілі выцерпець мукі

Пушчы, разлогі, нізіны.

Кінь толькі вокам да гэтага люду —

Сціснецца сэрца ад болю:

Столькі пабачыш ты гора усюды,

Столькі нуды без патолі.

Песня пяе, як удовіна сына,

Янку, каханне згубіло;

Там, дзе панура схілілась каліна,

Беднага хлопца магіла.

Ў гутарках-казках аб шчасці, аб згодзе

Сэрца навін не пачуе.

Сціснула гора дыханне ў народзе,

Гора усюды пануе.

Хваляй шырокай разлілась, як мора,

Родны наш край затапіла...

Брацця! Ці зможам грамадскае гора? Брацця! Ці хваце нам сілы?

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE