×

我们使用 cookie 帮助改善 LingQ。通过浏览本网站,表示你同意我们的 cookie 政策.

LingQ Mini Stories, 50 - Выбар прадметаў для вывучэння ва ў… – 阅读文本

LingQ Mini Stories, 50 - Выбар прадметаў для вывучэння ва ўніверсітэце

初级2 白俄罗斯语 课程,练习阅读

现在开始学习这个课程

50 - Выбар прадметаў для вывучэння ва ўніверсітэце

Гісторыя пра выбар прадметаў для вывучэння ва ўніверсітэце.

А)

Марк складае свой універсітэцкі расклад заняткаў.

Ён збіраецца скончыць універсітэт у канцы гэтага года.

Таму яму трэба выбраць адпаведную колькасць прадметаў, якая патрабуецца для яго спецыяльнасці.

Адзін прадмет, які ён выбраў, – гэта сацыялогія.

Марк спецыялізуецца на гуманітарных навуках.

Аднак, хаця сацыялогія лічыцца прыродазнаўчым прадметам, Марк павінны прайсці гэты курс, каб адпавядаць патрабаванням сваёй спецыяльнасці.

Ён не ведае, навошта гэта неабходна.

Ён спадзяецца, што сацыялогія не будзе надта нуднай.

Тая ж гісторыя, але цяпер апісвае не аднаго чалавека, а цэлую групу студэнтаў.

Б)

Студэнты складаюць свае ўніверсітэцкія расклады заняткаў.

Яны збіраюцца скончыць універсітэт у канцы гэтага года.

Таму ім трэба выбраць адпаведную колькасць прадметаў, якія патрабуюцца для іх спецыяльнасці.

Адзін з прадметаў, які яны выбралі, – гэта сацыялогія.

Студэнты спецыялізуюцца на гуманітарных навуках.

Аднак, хаця сацыялогія лічыцца прыродазнаўчым прадметам, студэнты павінны прайсці гэты курс, каб адпавядаць патрабаванням іх спецыяльнасці.

Яны не ведаюць, навошта гэта неабходна.

Яны спадзяюцца, што сацыялогія не будзе надта нуднай.

Як звычайна, пытанні па тэме.

Пытанні.

А)

1) Марк складаў свой універсітэцкі расклад заняткаў. Што Марк рабіў? Марк складаў свой універсітэцкі расклад заняткаў.

2) Ён збіраўся скончыць універсітэт у канцы гэтага года. Што ён збіраўся скончыць? Ён збіраўся скончыць універсітэт у канцы гэтага года.

3) Таму яму трэба выбраць адпаведную колькасць прадметаў. Колькі прадметаў яму трэба было выбраць? Яму трэба было выбраць адпаведную яго спецыяльнасці колькасць прадметаў.

4) Адзін з выбраных ім прадметаў – сацыялогія. Які прадмет ён выбраў? Адзін з выбраных ім прадметаў – сацыялогія.

Б)

5) Студэнты спецыялізуюцца на гуманітарных навуках. Што студэнты робяць? Студэнты спецыялізуюцца на гуманітарных навуках.

6) Студэнты павінны праслухаць курс сацыялогіі, неабходны для іх спецыяльнасці. Навошта студэнтам сацыялогія? Студэнты павінны прайсці сацыялогію, каб атрымаць дыплом па сваёй спецыяльнасці.

7) Яны не ведаюць, навошта гэта трэба. Студэнты разумеюць, навошта гэта трэба? Не, яны не ведаюць, навошта гэта трэба.

8) Яны спадзяюцца, што сацыялогія не будзе надта нуднай. Яны хочуць, каб сацыялогія была нуднай? Не, яны спадзяюцца, што сацыялогія не будзе надта нуднай.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE