×

Vi använder kakor för att göra LingQ bättre. Genom att besöka sajten, godkänner du vår cookie-policy.

image

Хто смяецца апошнім, Канец

Канец

Левановіч. Хто яшчэ хоча выказацца?

Маўчанне.

Нічыпар.

Можа мне можна, таварышы?

Гарлахвацкі (недаверліва). Хіба ты тут што-небудзь разумееш?

Нічыпар.

Чаму, я сёе-тое магу сказаць.

Левановіч. Няхай гаворыць. (Да Нічыпара. ) Гаварыце.

Нічыпар.

Слухаў я, таварышы, дый думаю — якую галаву мае наш дырэктар! Я ж каб сто год думаў, дык бы гэтак не выдумаў. Мая б галава не знесла. Гэта ж узяць тую звычайную костку, што пад нагамі валяецца, паглядзець на яе і ўгадаць, якія свінні былі мільёны год назад! На гэта сапраўды трэба розум. Я ж, калі мне за абедам костка трапіцца, дык абгрызу яе як мае быць ды ў памыйніцу. Мне і не ў галаве, што, пасядзеўшы над гэтай косткай, можна вялікім вучоным стаць.

Зёлкін (павучальна). Не ўсякая ж костка для гэтага падыходзіць.

Нічыпар.

Я гэта разумею: і костку трэба выбраць з розумам. Вось гэту ж костку (паказвае пальцам) я таксама бачыў і хацеў у смецце выкінуць.

Левановіч. Дзе вы яе маглі бачыць?

Зёлкін. Глупства вярзе.

Нічыпар.

Не глупства, таварыш Зёлкін, а сапраўды бачыў. Тут таварыш Гарлахвацкі сказаў, што гэту костку даставіў яму адзін знаёмы. Але гэтага знаёмага і я знаю добра. Гэта Цюлік яе прывалок у калідор.

Галасы:

— Што? — Цюлік? — Які Цюлік?

— Што ён такое гаворыць?

Нічыпар.

Сабака так завецца…

Гарлахвацкі. Ды ён п'яны, таварышы. Хіба вы не бачыце? Ідзі лепш выспіся, Нічыпар.

Зёлкін. Безабразіе! Ледзь на нагах трымаецца!

Нічыпар (страшна пакрыўджаны). Хто, я п'яны?

Гарлахвацкі. Вядома ж, не я.

Нічыпар.

Таварыш дырэктар! Каб я так заўтра вас бачыў, як бачыў сягоння паўлітра. Эх! Ладна! (Ідзе на месца.)

Левановіч. Што ж вы… Больш не хочаце гаварыць?

Нічыпар.

А… (Махнуў рукой. ) Не з маім розумам лезці ў гэту навуку. I так ужо аблаялі.

Левановіч. Хто наступны?

Маўчанне.

Гарлахвацкі. А вы, таварыш Туляга, хіба не жадаеце выказаць сваю думку?

Туляга (няёмка ўстае). Я… не… я… уласна кажучы… Можа… Аляксандр Пятровіч раней?

Левановіч. А вы незалежна ад Аляксандра Пятровіча.

Туляга.

Што ж, калі так… Я павінен сказаць, што даклад Аляксандра Пятровіча я выслухаў з вялікай цікавасцю. Вельмі, вельмі арыгінальны даклад. I метад даследавання зусім новы, нікім дагэтуль не ўжываны, і смеласць. Вось што самае галоўнае тут… смеласць. Гэтай заслугі ў Аляксандра Пятровіча ніхто не адбярэ. А што да назвы, дык я лічу, што спрэчкі тут зусім лішнія. На маю думку, лепш за ўсё карыстацца агульнапрынятымі латынскімі тэрмінамі. Паколькі вучоныя, як паведаміў нам дакладчык, ужо спрачаліся аб гэтай жывёліне, дык адпаведны тэрмін, напэўна, існуе.

Гарлахвацкі. Па-латыні, яе таксама называюць — іспалінская свіння.

Левановіч (насмешліва). Гэта яшчэ не зусім па-латыні.

Гарлахвацкі. У перакладзе.

Левановіч. Не, ты дай нам сапраўдную латынь. Цікава, як гэта гучыць.

Гарлахвацкі (адгортвае старонку даклада і чытае). Свінтус грандыёзус.

Чарнавус рагоча. Схаваўшыся за яго плечы, рагоча і Туляга.

Гарлахвацкі. Што за смех! Я вас не разумею, Аляксандр Пятровіч!

Чарнавус. А я вас, Аляксандр Пятровіч, цяпер ужо зусім разумею. Да гэтага дня я думаў, што маю справу калі не з салідным вучоным, дык, па крайняй меры, з сумленным чалавекам.

Гарлахвацкі. Што вы хочаце гэтым сказаць?

Чарнавус. Я хачу сказаць, што вы — прайдзісвет!

Гарлахвацкі. Хто? Чарнавус. Так, вы.

Гарлахвацкі. Я, дырэктар навуковай установы, — прайдзісвет?

Чарнавус. Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст!

Гарлахвацкі (стукае кулаком па стале). Я не дазволю!

Левановіч (бярэ яго за руку і садзіць у крэсла). Супакойся, дазволіш. А вы, прафесар, спакайней гаварыце. Вашых доказаў мы яшчэ не чулі.

Чарнавус. Выбачайце, я не магу спакойна гаварыць. Тут хіба доказы патрэбны, таварыш Левановіч? Гляньце ж вы на гэту костку! Гэта ж костка самай звычайнай свінні, зарэзанай месяц таму назад. Раскопкі нашым шаноўным дакладчыкам рабіліся не далей, як на заднім дварэ рэстарана «Еўропа». Асістэнтам пры гэтым быў не хто іншы, як той самы Цюлік, пра якога тут гаварыў Нічыпар.

Гарлахвацкі. Гэта вы і падвучылі Нічыпара, яшчэ і напаілі для смеласці. Таварышы, я прашу звярнуць увагу на гэту акалічнасць! Так дзейнічае вораг.

Чарнавус. Як бы вы мяне ні абзывалі, я вам не дазволю апашляць савецкую навуку.

Гарлахвацкі. Ого, які тон!

Чарнавус. Так, не дазволю. Я ёй лепшыя гады свайго жыцця аддаў… і ніякія шарлатаны мяне не запужаюць.

Гарлахвацкі (да Левановіча). Ну, не гаварыў я табе, што вораг не вытрымае, прарвецца? Скажы, гаварыў?

Левановіч. Гаварыў.

Гарлахвацкі. Дык што ты цяпер скажаш?

Левановіч. А мы яго зараз за вушка ды на сонейка.

Гарлахвацкі. Вось вам, таварышы, наглядны ўрок. Так дзейнічае вораг.

Увесь горад ведае, што ён вораг. Адусюль яго прагналі, апошні прытулак яго быў тут… дзякуючы маёй слабасці, прызнаюся. Але цяпер мы пакончым з ім адным ударам, бязлітасна скрышым яго ядавітыя зубы, каб яны нас больш ніколі не кусалі! (Стукае кулаком па стале. ) Даволі цацкаліся! (Уваходзіць Вера.)

Вера. Што такое?

Тут нейкі скандал?

Левановіч. Гэта спрэчкі па дакладу таварыша Гарлахвацкага.

Вера. Нішто сабе спрэчкі, калі да зубоў дайшло!

Левановіч. Прафесар Чарнавус… не згодзен з дакладчыкам.

Вера. Дык за гэта ў зубы?

Гарлахвацкі (Веры). Вы не ў курсе справы, дык і не ўмешвайцеся.

Левановіч. А прафесар Анікееў вельмі добра адзываецца аб гэтай працы. (Падае Веры паперку.)

Вера (глянуўшы на паперку). Таварышы! Гэта ж падлог, жульніцтва.

Левановіч. Што? Пісьмо фальшывае?

Вера. Не, але гэта пісьмо паслана было прафесару Чарнавусу. Я прывезла копію. Вось, калі ласка!

Гарлахвацкі. А, змова супроць мяне! Таварышы, гэта ж Чарнавусава любоўніца! Таварыш Зёлкін гэта ведае.

Зёлкін замяўся і нешта прамармытаў.

Вера (Гарлахвацкаму). Вы лгун і падлец!

Гарлахвацкі. Не, гэтага больш нельга цярпець! Я пазванюо, каб іх зараз жа прыбралі. (Працягвае руку да трубкі.)

Левановіч (кладзе руку на трубку). Не турбуйцеся, пазвонена ўжо.

Гарлахвацкі. Ты дагадаўся зрабіць гэта раней? Тым лепш.

Левановіч (рашуча ўстае). Я лічу, што гэту камедыю пара скончыць.

Гарлахвацкі. I скончыць так, каб яна для некаторых стала трагедыяй.

Левановіч. Так яно і будзе. (Да іншых. ) Прашу прабачэння, таварышы, што заключнае слова замест дакладчыка прыйдзецца зрабіць мне. Мы толькі што заслухалі найцікавейшы даклад, падобнага якому не слухала, напэўна, ні адна навуковая аўдыторыя. У выніку гэтага даклада перад намі ва ўсёй прыгажосці ўстаў вобраз свінячага маманта. Гэта дапатопная жывёліна аказалася вельмі жывучай, і некаторыя яе экземпляры дажылі аж да нашага часу. Жывёліна гэта хоць і рэдкая ў нас, але надзвычай шкодная. Калі яе не ўзяць за жабры — добра, што якраз жабры ёсць у яе, — калі не ўзяць за гэтыя жабры, дык такі свінтус грандыёзус можа шмат шкоды нарабіць. Добра, калі ён адзін, а могуць за яго спінаю стаяць яшчэ больш клыкастыя. Баяцца іх, аднак жа, не трэба. Свінячыя маманты могуць жыць толькі там, дзе ім спрыяе клімат, — у атмасферы баязлівасці, разгубленасці, падхалімства, палітычнай слепаты, а там, дзе пануе мужнасць, чэснасць і бальшавіцкая пільнасць, — яны жыць не могуць і хутка выдыхаюць. Няхай жа ведаюць усе свінні — мамантавыя і немамантавыя: калі каторая з іх паспрабуе пакасціць у нашай савецкай навуцы, будзем біць проста па пятачку.

Гарлахвацкі раптам пачынае рагатаць. Усе глядзяць на яго са здзіўленнем.

Зіна. Які жах! Ён звар'яцеў!

Гарлахвацкі. Ха-ха-ха… Здорава ж я вас разыграў!

Туляга (да Чарнавуса). Як гэта разыграў? Што ён такое гаворыць?

Гарлахвацкі. Даклад жа я чытаў не свой, а вось гэтага дзянікінца. (Паказвае на Тулягу. ) Цяпер вы пераканаліся, што гэта за вучоны!

Чарнавус. Што такое?

Зёлкін. Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандра Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі.

Туляга.

Таварыш Левановіч, гэта ж выходзіць зусім наадварот. Выходзіць, што я…

Левановіч. Не хвалюйцеся, таварышы. Я ведаю, што гэта не яго даклад. (Паказвае на Гарлахвацкага.)

Гарлахвацкі (асекся і звяў). Ах, ты гэта ведаеш.

Левановіч. Я яшэ не гэта ведаю. Я ведаю, як вы спрабавалі разлажыць на Украіне адзін наркамат. Вам гэта не ўдалося. I тады вашы прыяцелі перакінулі вас сюды з фальшывым пасведчаннем. Тут, праводзячы сваю подлую работу, вы ашальмавалі прафесара Чарнавуса, тэрарызавалі таварыша Тулягу…

Гарлахвацкі (гаворыць, каб прыкрыць сваю разгубленасць). Гэта паклёп! Я не дазволю, гэта паклёп!

Левановіч. Цяпер, таварышы, вам ясна, што гэта за чалавек! Аб ім прыйдзецца пагаварыць заўтра больш грунтоўна. (Позірк у бок Зёлкіна. ) А таксама і пра некаторых яго памочнікаў.

Усе разыходзяцца, выражаючы жэстамі і асобнымі выкрыкамі сваё абурэнне. Гарлахвацкі стаіць, абапёршыся рукамі аб стол і ўтаропіўшыся ў злашчасную костку. Туляга з высока паднятай галавой праходзіць міма яго.

Нічыпар (падыходзіць да стала, паказвае пальцам на костку). Можна прыбраць?..

Гарлахвацкі (ачнуўшыся). Га?

Нічыпар.

Я пытаюся, костка вам ужо не патрэбна?

Гарлахвацкі. К чорту!

Нічыпар (бярэ костку двума пальцамі і адчыняе фортку). Цюлік! ф'ю, ф'ю, ф'ю!.. На табе тваё дабро назад! (Кідае костку за акно. ) Прывалок, воўчае мяса! Праз цябе толькі непрыемнасць чалавеку! (Хітра падморгвае цёці Каці, і абое выходзяць.)

Канец

1939

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Канец The end

Левановіч. Хто яшчэ хоча выказацца?

Маўчанне.

Нічыпар.

Можа мне можна, таварышы?

Гарлахвацкі (недаверліва). Хіба ты тут што-небудзь разумееш?

Нічыпар.

Чаму, я сёе-тое магу сказаць.

Левановіч. Няхай гаворыць. (Да Нічыпара. ) Гаварыце.

Нічыпар.

Слухаў я, таварышы, дый думаю — якую галаву мае наш дырэктар! Я ж каб сто год думаў, дык бы гэтак не выдумаў. Мая б галава не знесла. Гэта ж узяць тую звычайную костку, што пад нагамі валяецца, паглядзець на яе і ўгадаць, якія свінні былі мільёны год назад! На гэта сапраўды трэба розум. Я ж, калі мне за абедам костка трапіцца, дык абгрызу яе як мае быць ды ў памыйніцу. Мне і не ў галаве, што, пасядзеўшы над гэтай косткай, можна вялікім вучоным стаць.

Зёлкін (павучальна). Не ўсякая ж костка для гэтага падыходзіць.

Нічыпар.

Я гэта разумею: і костку трэба выбраць з розумам. Вось гэту ж костку (паказвае пальцам) я таксама бачыў і хацеў у смецце выкінуць.

Левановіч. Дзе вы яе маглі бачыць?

Зёлкін. Глупства вярзе.

Нічыпар.

Не глупства, таварыш Зёлкін, а сапраўды бачыў. Тут таварыш Гарлахвацкі сказаў, што гэту костку даставіў яму адзін знаёмы. Але гэтага знаёмага і я знаю добра. Гэта Цюлік яе прывалок у калідор.

Галасы:

— Што? — Цюлік? — Які Цюлік?

— Што ён такое гаворыць?

Нічыпар.

Сабака так завецца…

Гарлахвацкі. Ды ён п’яны, таварышы. Хіба вы не бачыце? Ідзі лепш выспіся, Нічыпар.

Зёлкін. Безабразіе! Ледзь на нагах трымаецца!

Нічыпар (страшна пакрыўджаны). Хто, я п’яны?

Гарлахвацкі. Вядома ж, не я.

Нічыпар.

Таварыш дырэктар! Каб я так заўтра вас бачыў, як бачыў сягоння паўлітра. Эх! Ладна! (Ідзе на месца.)

Левановіч. Што ж вы… Больш не хочаце гаварыць?

Нічыпар.

А… (Махнуў рукой. ) Не з маім розумам лезці ў гэту навуку. I так ужо аблаялі.

Левановіч. Хто наступны?

Маўчанне.

Гарлахвацкі. А вы, таварыш Туляга, хіба не жадаеце выказаць сваю думку?

Туляга (няёмка ўстае). Я… не… я… уласна кажучы… Можа… Аляксандр Пятровіч раней?

Левановіч. А вы незалежна ад Аляксандра Пятровіча.

Туляга.

Што ж, калі так… Я павінен сказаць, што даклад Аляксандра Пятровіча я выслухаў з вялікай цікавасцю. Вельмі, вельмі арыгінальны даклад. I метад даследавання зусім новы, нікім дагэтуль не ўжываны, і смеласць. Вось што самае галоўнае тут… смеласць. Гэтай заслугі ў Аляксандра Пятровіча ніхто не адбярэ. А што да назвы, дык я лічу, што спрэчкі тут зусім лішнія. На маю думку, лепш за ўсё карыстацца агульнапрынятымі латынскімі тэрмінамі. Паколькі вучоныя, як паведаміў нам дакладчык, ужо спрачаліся аб гэтай жывёліне, дык адпаведны тэрмін, напэўна, існуе.

Гарлахвацкі. Па-латыні, яе таксама называюць — іспалінская свіння.

Левановіч (насмешліва). Гэта яшчэ не зусім па-латыні.

Гарлахвацкі. У перакладзе.

Левановіч. Не, ты дай нам сапраўдную латынь. Цікава, як гэта гучыць.

Гарлахвацкі (адгортвае старонку даклада і чытае). Свінтус грандыёзус.

Чарнавус рагоча. Схаваўшыся за яго плечы, рагоча і Туляга.

Гарлахвацкі. Што за смех! Я вас не разумею, Аляксандр Пятровіч!

Чарнавус. А я вас, Аляксандр Пятровіч, цяпер ужо зусім разумею. Да гэтага дня я думаў, што маю справу калі не з салідным вучоным, дык, па крайняй меры, з сумленным чалавекам.

Гарлахвацкі. Што вы хочаце гэтым сказаць?

Чарнавус. Я хачу сказаць, што вы — прайдзісвет!

Гарлахвацкі. Хто? Чарнавус. Так, вы.

Гарлахвацкі. Я, дырэктар навуковай установы, — прайдзісвет?

Чарнавус. Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст!

Гарлахвацкі (стукае кулаком па стале). Я не дазволю!

Левановіч (бярэ яго за руку і садзіць у крэсла). Супакойся, дазволіш. А вы, прафесар, спакайней гаварыце. Вашых доказаў мы яшчэ не чулі.

Чарнавус. Выбачайце, я не магу спакойна гаварыць. Тут хіба доказы патрэбны, таварыш Левановіч? Гляньце ж вы на гэту костку! Гэта ж костка самай звычайнай свінні, зарэзанай месяц таму назад. Раскопкі нашым шаноўным дакладчыкам рабіліся не далей, як на заднім дварэ рэстарана «Еўропа». Асістэнтам пры гэтым быў не хто іншы, як той самы Цюлік, пра якога тут гаварыў Нічыпар.

Гарлахвацкі. Гэта вы і падвучылі Нічыпара, яшчэ і напаілі для смеласці. Таварышы, я прашу звярнуць увагу на гэту акалічнасць! Так дзейнічае вораг.

Чарнавус. Як бы вы мяне ні абзывалі, я вам не дазволю апашляць савецкую навуку.

Гарлахвацкі. Ого, які тон!

Чарнавус. Так, не дазволю. Я ёй лепшыя гады свайго жыцця аддаў… і ніякія шарлатаны мяне не запужаюць.

Гарлахвацкі (да Левановіча). Ну, не гаварыў я табе, што вораг не вытрымае, прарвецца? Скажы, гаварыў?

Левановіч. Гаварыў.

Гарлахвацкі. Дык што ты цяпер скажаш?

Левановіч. А мы яго зараз за вушка ды на сонейка.

Гарлахвацкі. Вось вам, таварышы, наглядны ўрок. Так дзейнічае вораг.

Увесь горад ведае, што ён вораг. Адусюль яго прагналі, апошні прытулак яго быў тут… дзякуючы маёй слабасці, прызнаюся. Але цяпер мы пакончым з ім адным ударам, бязлітасна скрышым яго ядавітыя зубы, каб яны нас больш ніколі не кусалі! (Стукае кулаком па стале. ) Даволі цацкаліся! (Уваходзіць Вера.)

Вера. Што такое?

Тут нейкі скандал?

Левановіч. Гэта спрэчкі па дакладу таварыша Гарлахвацкага.

Вера. Нішто сабе спрэчкі, калі да зубоў дайшло!

Левановіч. Прафесар Чарнавус… не згодзен з дакладчыкам.

Вера. Дык за гэта ў зубы?

Гарлахвацкі (Веры). Вы не ў курсе справы, дык і не ўмешвайцеся.

Левановіч. А прафесар Анікееў вельмі добра адзываецца аб гэтай працы. (Падае Веры паперку.)

Вера (глянуўшы на паперку). Таварышы! Гэта ж падлог, жульніцтва.

Левановіч. Што? Пісьмо фальшывае?

Вера. Не, але гэта пісьмо паслана было прафесару Чарнавусу. Я прывезла копію. Вось, калі ласка!

Гарлахвацкі. А, змова супроць мяне! Таварышы, гэта ж Чарнавусава любоўніца! Таварыш Зёлкін гэта ведае.

Зёлкін замяўся і нешта прамармытаў.

Вера (Гарлахвацкаму). Вы лгун і падлец!

Гарлахвацкі. Не, гэтага больш нельга цярпець! Я пазванюо, каб іх зараз жа прыбралі. (Працягвае руку да трубкі.)

Левановіч (кладзе руку на трубку). Не турбуйцеся, пазвонена ўжо.

Гарлахвацкі. Ты дагадаўся зрабіць гэта раней? Тым лепш.

Левановіч (рашуча ўстае). Я лічу, што гэту камедыю пара скончыць.

Гарлахвацкі. I скончыць так, каб яна для некаторых стала трагедыяй.

Левановіч. Так яно і будзе. (Да іншых. ) Прашу прабачэння, таварышы, што заключнае слова замест дакладчыка прыйдзецца зрабіць мне. Мы толькі што заслухалі найцікавейшы даклад, падобнага якому не слухала, напэўна, ні адна навуковая аўдыторыя. У выніку гэтага даклада перад намі ва ўсёй прыгажосці ўстаў вобраз свінячага маманта. Гэта дапатопная жывёліна аказалася вельмі жывучай, і некаторыя яе экземпляры дажылі аж да нашага часу. Жывёліна гэта хоць і рэдкая ў нас, але надзвычай шкодная. Калі яе не ўзяць за жабры — добра, што якраз жабры ёсць у яе, — калі не ўзяць за гэтыя жабры, дык такі свінтус грандыёзус можа шмат шкоды нарабіць. Добра, калі ён адзін, а могуць за яго спінаю стаяць яшчэ больш клыкастыя. Баяцца іх, аднак жа, не трэба. Свінячыя маманты могуць жыць толькі там, дзе ім спрыяе клімат, — у атмасферы баязлівасці, разгубленасці, падхалімства, палітычнай слепаты, а там, дзе пануе мужнасць, чэснасць і бальшавіцкая пільнасць, — яны жыць не могуць і хутка выдыхаюць. Няхай жа ведаюць усе свінні — мамантавыя і немамантавыя: калі каторая з іх паспрабуе пакасціць у нашай савецкай навуцы, будзем біць проста па пятачку.

Гарлахвацкі раптам пачынае рагатаць. Усе глядзяць на яго са здзіўленнем.

Зіна. Які жах! Ён звар’яцеў!

Гарлахвацкі. Ха-ха-ха… Здорава ж я вас разыграў!

Туляга (да Чарнавуса). Як гэта разыграў? Што ён такое гаворыць?

Гарлахвацкі. Даклад жа я чытаў не свой, а вось гэтага дзянікінца. (Паказвае на Тулягу. ) Цяпер вы пераканаліся, што гэта за вучоны!

Чарнавус. Што такое?

Зёлкін. Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандра Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі.

Туляга.

Таварыш Левановіч, гэта ж выходзіць зусім наадварот. Выходзіць, што я…

Левановіч. Не хвалюйцеся, таварышы. Я ведаю, што гэта не яго даклад. (Паказвае на Гарлахвацкага.)

Гарлахвацкі (асекся і звяў). Ах, ты гэта ведаеш.

Левановіч. Я яшэ не гэта ведаю. Я ведаю, як вы спрабавалі разлажыць на Украіне адзін наркамат. Вам гэта не ўдалося. I тады вашы прыяцелі перакінулі вас сюды з фальшывым пасведчаннем. Тут, праводзячы сваю подлую работу, вы ашальмавалі прафесара Чарнавуса, тэрарызавалі таварыша Тулягу…

Гарлахвацкі (гаворыць, каб прыкрыць сваю разгубленасць). Гэта паклёп! Я не дазволю, гэта паклёп!

Левановіч. Цяпер, таварышы, вам ясна, што гэта за чалавек! Аб ім прыйдзецца пагаварыць заўтра больш грунтоўна. (Позірк у бок Зёлкіна. ) А таксама і пра некаторых яго памочнікаў.

Усе разыходзяцца, выражаючы жэстамі і асобнымі выкрыкамі сваё абурэнне. Гарлахвацкі стаіць, абапёршыся рукамі аб стол і ўтаропіўшыся ў злашчасную костку. Туляга з высока паднятай галавой праходзіць міма яго.

Нічыпар (падыходзіць да стала, паказвае пальцам на костку). Можна прыбраць?..

Гарлахвацкі (ачнуўшыся). Га?

Нічыпар.

Я пытаюся, костка вам ужо не патрэбна?

Гарлахвацкі. К чорту!

Нічыпар (бярэ костку двума пальцамі і адчыняе фортку). Цюлік! ф’ю, ф’ю, ф’ю!.. На табе тваё дабро назад! (Кідае костку за акно. ) Прывалок, воўчае мяса! Праз цябе толькі непрыемнасць чалавеку! (Хітра падморгвае цёці Каці, і абое выходзяць.)

Канец

1939