×

We gebruiken cookies om LingQ beter te maken. Als u de website bezoekt, gaat u akkoord met onze cookiebeleid.


image

Максім Танк, Шчасце

Шчасце

Простае шчасце людское,

Так як і наша з табою,

Пэўна, складаецца з солі,

З хлеба, сабранага ў полі,

З поту, дарожнага пылу,

З роднага небасхілу,

З дружбы, мацнейшай ад смерці,

З песні... I так мне здаецца:

Каб з чаго іншага скласці,

Дык ці было б яно шчасцем.

Шчасце Happiness

Простае шчасце людское,

Так як і наша з табою,

Пэўна, складаецца з солі,

З хлеба, сабранага ў полі,

З поту, дарожнага пылу,

З роднага небасхілу,

З дружбы, мацнейшай ад смерці,

З песні... I так мне здаецца:

Каб з чаго іншага скласці,

Дык ці было б яно шчасцем.