×

LingQをより快適にするためCookieを使用しています。サイトの訪問により同意したと見なされます クッキーポリシー.

Who is She?, Частка Дзесяць – 読むためのテキスト

Who is She?, Частка Дзесяць

初級1 ベラルーシ語の の読み練習用レッスン

今すぐこのレッスンを開始

Частка Дзесяць

Вы хочаце сказаць, што яны жывуць разам паўгода? Яны павінны быць закаханымі.

Паняцця не маю. Калі Ваш брат перастаў пісаць да Вас?

Прайшло толькі некалькі тыдняў, як ён перастаў пісаць.

Вось бачыце. Ён перастаў Вам пісаць не з-за дзяўчыны.

Напэўна, так. Ён пісаў мне ўвесь час, акрамя апошніх некалькіх тыдняў. Дык чаму ж ён перастаў тады?

Ну, давайце паспрабуем зразумець, што здарылася. Як часта ён Вам пісаў?

Цяжка сказаць. Ён пісаў даволі часта.

Вы заўсёды яму адказвалі?

Я заўсёды намагалася адказваць як мага хутчэй.

Але колькі разоў Вы не адказалі яму?

Гэта залежыла ад таго, ці шмат у мяне было працы.

Вы заўсёды пісалі па электроннай пошце?

Так, мы падтрымлівалі сувязь па электроннай пошце. Мне не трэба было ведаць, дзе ён жыве.

Колькі пісем Вы атрымлівалі ад яго кожны месяц?

Я атрымлівала шмат пісем кожны месяц. Я заўсёды была рада атрымліваць яго пісьмы.

Чаму Вы не паспрабавалі наведаць яго раней?

Я была занятая. Акрамя таго, я думала, што ён яшчэ вучыцца.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE