×

LingQをより快適にするためCookieを使用しています。サイトの訪問により同意したと見なされます クッキーポリシー.

image

Брама неўміручасці, Карціна чацвёртая 1

Карціна чацвёртая 1

Карціна чацвёртая

Прыёмная Дабрыяна.

Генка (уваходзіць). Мама мая, што робіцца.

Антаніна Васільеўна.

Вэрхал. Гармідар.

Генка. Стоўпатварэнне вавілонскае. Свае сваіх не пазнаюць. Няма таго калектыву, тае сям'і, дзе б людзі не высвятлялі, каму жыць вечна, а каму, доўга не ўпіраючыся, Богу душу аддаваць. Антаніна Васільеўна.

Мае суседзі цэлую ноч шуравалі. Ён — кандыдат у неўміручыя, а яна — бухгалтар, і нейкая там у яе растрата выявілася. Можа, яна і невінавата. Растрату-то яна пакрыла, а пляма асталася. Так яго неўміручасць і ляснула.

Генка. Дык ён што?

Антаніна Васільеўна.

«Ты, кажа, мяне жыўцом у магілу кладзеш». — «Вось і добра, — кажа яна. — Нечага, разам ляжаць будзем. А так задраў нос і пайшоў шукаць сабе неўміручай».

Генка. А ў мяне ёсць пара знаёмых. Галубкі. Пакляліся кахаць адно аднаго да самай смерці. А выйшла, што яна ў неўміручыя трапіла, а ён за брамай астаўся. Дык як ёй цяпер кахаць да смерці, калі яна неўміручая?

Антаніна Васільеўна.

Значыць, да яго смерці.

Генка. Але як гучыць такая клятва: «Я буду кахаць цябе да твае смерці!»

Антаніна Васільеўна.

Дык што ж галубкі?

Генка. Падалі заяву ў Камітэт. Просяць: ці туды, ці сюды, але каб разам.

Антаніна Васільеўна.

Значыць, яна неўміручасцю ахвяравала?

Генка. Выходзіць.

Антаніна Васільеўна.

Вось гэта каханне!

Генка. А пасля, можа, каяцца будзе.

Антаніна Васільеўна.

Ніхто не ведае, што будзе пасля. Але гэта прыгожа, самаахвярна, чалавечна…

Генка. Заварыў Барыс Пятровіч кашу, цяпер, відаць, і сам не рад.

Антаніна Васільеўна.

Чаму не рад? Найвялікшае адкрыццё ўсіх вякоў — як жа тут не радавацца?

Генка. Адкрыццё-то адкрыццё, але што з ім далей рабіць?

Антаніна Васільеўна.

Гэта не яму вырашаць. Няхай іншыя думаюць.

Генка. Выпусціў джына з бутлі, з якім ніхто справіцца не можа. Прыйшоў ён ужо?

Антаніна Васільеўна.

Прыйшоў. Засопшыся, гальштук на баку, гузікі ў пінжаку павырываны. Ледзь жывы вырваўся.

Генка. Неўміручыя? На «ўра» падкідалі?

Антаніна Васільеўна.

Уміручыя апанавалі.

Генка. За гальштук бралі?

Антаніна Васільеўна.

З машыны выцягнулі. Давай неўміручасць, а то мы з цябе душу вытрасем!

Генка. Вось яна — галгофа вялікага адкрывальніка. Раней бы на касцёр павалаклі. Вось і зрабі людзям дабро.

Антаніна Васільеўна.

Дабро гэта ў іх па вусах цякло. Гэта ж людзі як бы другога сорту.

Генка. Смертнікі. Як мы з вамі.

Антаніна Васільеўна.

А вы хіба не трапілі ў неўміручыя?

Генка. Не дапяў. Кажуць, балбатуноў там не трэба.

Антаніна Васільеўна.

Вы ж памагаеце Барысу Пятровічу.

Генка. Людзі алмазы здабываюць, але гэта не значыць, што яны могуць іх у кішэнь класці.

Антаніна Васільеўна.

Я вось думаю: а што, калі гэты неўміручы раптам звіхнецца?

Генка. Напрыклад?

Антаніна Васільеўна.

Ці мала што. Піць пачне або распуснічаць.

Генка. Я думаю, такіх забіваць будуць.

Антаніна Васільеўна.

Што вы! Які жах!

Генка. А што з ім рабіць? Сам жа ён не памрэ. А каму патрэбен вечны п'яніца або распуснік? Чуваць званок.

Антаніна Васільеўна.

Відаць, аддыхаўся. Пайду хоць гузікі папрышываю. (Выходзіць.)

Генка (адзін). Вось табе і неўміручасць. Без пары памрэш ад гэтай неўміручасці.

Наташа (уваходзіць). У чарзе?

Генка. Думаў зайсці, ды не варта. Не ў гуморы наш шэф.

Наташа. А што з ім?

Генка. Патузалі на вуліцы.

Наташа. Пабілі?

Генка. Папужалі. За гальштук патрымалі.

Наташа. Паб'юць яшчэ. Генка. Не сумняваюся.

Наташа. А я думаю зайсці.

Генка. Табе можна. Неўміручай з неўміручым ёсць пра што пагаварыць. Як ні кажы — праблема вечнасці.

Наташа. Для мяне ўжо вырашана.

Генка. I што?

Наташа. Дуля з маслам.

Генка. I табе дуля? Ведаеш што, Наташа. Давай плюнем мы на гэту сінтэтычную неўміручасць. Пажэнімся, народзім кучу дзяцей, дзеці — кучу ўнукаў, унукі — кучу праўнукаў — вось табе і неўміручасць.

Наташа. Банальна.

Генка. Не рамантычна, затое здорава.

Наташа. I сумна.

Генка. Не кажы. Работа вясёлая. (Спрабуе абняць.)

Наташа (адштурхоўвае). Пашляк… (Пасля паўзы.) Я пра другое думаю.

Генка. Пра што гэта, цікава?

Наташа. Несмяротнага пацука я выгадавала?

Генка. Ну, не ты адна.

Наташа. Я яго даглядаю.

Генка. Дык і што?

Наташа (падкрэслена). А тое, што неўміручасць у маіх руках.

Генка. Як гэта?

Наташа. А так.

Генка. Атруціш?

Наташа. Я яго выпушчу.

Генка. Дык ён жа ўсё роўна астанецца неўміручым.

Наташа. У тым вось і справа. А ведаеш, колькі ён самак можа апладніць?

Генка. Я думаю! Неўміручаму ўсе пацучыхі будуць на шыю вешацца.

Наташа. Тысячы. I кожная з іх будзе даваць неўміручае патомства. Тры разы ў год. Па пяць — сем пацучанят. Не ў тры гады па адным дзіцяняці, як плануе Барыс Пятровіч, а тры разы ў год. Ды па сем. I ўсе неўміручыя. I ўсе хочуць жраць.

Генка. Дык яны ж усё зжаруць!

Наташа. Усё. I ўсіх.

Генка. Што за дзікая фантазія!

Наташа. Захачу — і стане рэальнасцю.

Генка. Ты што… Дэман? Сатана ў міні-спадніцы?

Наташа. Слабак твой сатана.

Генка. Герастрат нейкі там храм спаліў, дык і то цэлыя вякі яго праклінаюць, а ты хочаш усё чалавецтва скарміць пацукам.

Наташа. I не будзе каму мяне праклінаць.

Антаніна Васільеўна (уваходзіць). Ну, маладыя людзі! Можаце ісці, адкуль прыйшлі. Барысу Пятровічу не да вас. Да яго цэлыя дэлегацыі ў чарзе стаяць.

Наташа. А я ўсё роўна прарвуся.

Антаніна Васільеўна.

Цераз мой труп, Наташачка.

Генка. Яна і па трупах можа хадзіць.

Кабінет Дабрыяна. Апрача Дабрыяна ў кабінеце Дажывалаў, Караўкін, Торгала, Застрамілава.

Дабрыян. Слухаю вас.

Дажывалаў. Мы наконт неўміручасці.

Застрамілава.

Заявы падавалі.

Торгала. I аналізы таксама здавалі.

Дажывалаў. Прыйшлі па вынікі.

Дабрыян. Вынікаў яшчэ няма.

Дажывалаў. Тры тыдні прайшло.

Дабрыян. Камітэт па справах неўміручасці яшчэ не разглядаў. Я адзін такіх спраў не вырашаю.

Дажывалаў. А я думаў, сярод вучоных няма бюракратаў.

Торгала. Ну, відаць, такі парадак. Справа сур'ёзная. Застрамілава.

А ўсё ж вы нам што-небудзь скажаце?

Дабрыян. Я ўжо сказаў. Камітэт разгледзіць, тады.

Дажывалаў. Пакуль той Камітэтразгледзіць, дык і ногі выцягнеш.

Караўкін. Надзея хоць ёсць якая-небудзь?

Застрамілава.

Ці можна спадзявацца?

Торгала. «Надежды юношей питают, отраду старцам подают». Не забыўся яшчэ.

Застрамілава.

Мы хоць і не старцы, але хацелі б быць юнашамі.

Дажывалаў. Ну, гэта ўсё — мура. Вось што, таварыш акадэмік, ці як вас там… Пакуль не скажаце, не выйдзем адгэтуль.

Дабрыян. Нават так?

Дажывалаў. Ага, вось так.

Дабрыян (дае кожнаму карталюшку паперы). Напішыце ваша прозвішча, імя і па бацьку. (Націскае кнопку.)

Уваходзіць Антаніна Васільеўна.

Антаніна Васільеўна, пашукайце, калі ласка (забірае карткі ў наведеальнікаў і дае Антаніне Васільеўне), звесткі на гэтых таварышаў.

Антаніна Васільеўна выходзіць.

Значыць, неўміручымі хочаце быць?

Усе (дружна). Хочам.

Дабрыян. I што ж вы будзеце там рабіць… у неўміручасці?

Застрамілава.

Жыць.

Торгала. Вечна жыць.

Дажывалаў. I не тужыць.

Дабрыян. Гэта значыць — есці, піць?

Застрамілава.

Без гэтага не пражывеш.

Дабрыян. Карыстацца здабыткамі культуры.

Дажывалаў. Вядома. Каб з усімі выгодамі. Газ, ванна, раздзельны санвузел.

Дабрыян. I хто ж гэта ўсё будзе забяспечваць?

Дажывалаў. Мы — пенсіянеры.

Застрамілава.

Заслужаны адпачынак.

Дабрыян. Значыць, вечны адпачынак?

Торгала. Як паложана.

Дабрыян. Вечны адпачынак толькі на могілках бывае.

Дажывалаў. Во дае акадэмік!

Дабрыян. Неўміручыя — гэта ж здаровыя, працаздольныя людзі.

Дажывалаў. Дык што? Вечна ўкалываць?

Торгала. I пенсіі не будзе?

Дабрыян. А нашто здароваму чалавеку пенсія?

Дажывалаў (свішча). Вось табе і на!

Застрамілава.

Выходзіць — не туды хата.

Торгала. Значыць, запрагайся ў ярмо і цягні вечна.

Застрамілава.

Без перадыху.

Дабрыян. А кажуць жа, што праца — гэта арганічная патрэбнасць чалавека. Вы хіба не чулі пра радасць стваральнай працы?

Дажывалаў. Таварыш акадэмік, ці як вас там! Не трэба прыгожых слоў. Скажыце коратка: так ці не?

Караўкін. А я на пенсію не збіраюся. Гатоў працаваць, як і цяпер. Хоць сабе і вечна.

Дажывалаў. Раскалоўся.

Дабрыян (углядаецца). Мы з вамі ці не сустракаліся?

Караўкін. Сустракаліся. Той спіс я падкараціў. Бабку выкасаваў. Бог з ёю.

Антаніна Васільеўна прыносіць карткі.

Дабрыян (бярэ адну). Караўкін Міхаіл Трафімавіч?

Караўкін. Так, гэта я.

Дабрыян. Я ж вам ужо сказаў.

Караўкін. Нічога вы мне не сказалі.

Дабрыян. Тады, пры сустрэчы.

Караўкін. Што вы мне сказалі? Вы паслалі мяне к чортавай мацеры.

Дабрыян (разглядае картку). А далей няма куды.

Караўкін. Разам з Антонам Фёдаравічам. Я яму яшчэ не гаварыў.

Дабрыян. А вы скажыце.

Караўкін. I скажу.

Дабрыян. Абавязкова скажыце. (Бярэ другую картку.) Застрамілава Аўдоцця Сцяпанаўна.

Застрамілава.

Гэта я.

Дабрыян. Паклёпнічала на сумленных людзей.

Застрамілава.

Я памагала выкрываць злачынцаў.

Дабрыян. А яны рэабілітаваны.

Застрамілава.

Дык я тут пры чым?

Дабрыян. Тут вы сапраўды ні пры чым. Вы яшчэ памагалі свайму мужу…

Застрамілава.

Памагала, як магла. На тое і муж.

Дабрыян. Памаглі памерці.

Застрамілава.

Я яго не атруціла.

Дабрыян. Стварылі яму для гэтага спрыяльныя ўмовы. Я думаю, што неўміручым людзям вашы паслугі не спатрэбяцца. (Бярэ наступную картку.) Дажывалаў Канстанцін Андрэевіч.

Дажывалаў. Я самы і ёсць.

Дабрыян (успамінае). Дажывалаў… Па-мойму, вы мне званілі?

Дажывалаў. Званіў. Але званка, выходзіць, мала.

Дабрыян (чытае). Маёр інтэнданцкай службы… У запасе. Помніцца, вы гаварылі — генерал-маёр.

Дажывалаў. А так бы вы са мной і не размаўлялі.

Дабрыян (чытае далей). Зволены за…

Дажывалаў. Не трэба… Няма чаго варушыць брудную бялізну.

Дабрыян. Тым больш што яе тут досыць шмат. (Бярэ апошнюю картку.) Васіль Дарафеевіч Тарчала.

Торгала. Торгала. Не Тарчала, а Торгала. Гэта я.

Дабрыян. Гм… Тут нейкая біялагічная загадка.

Торгала (устрывожаны). А што такое?

Дабрыян. Скажыце, ваш бацька быў біцюг ці рысак?

Торгала. Як гэта — рысак? Чалавек.

Дабрыян. Сумняваюся. Чаму ж у вас мача конская?

Торгала. Што за глупства?

Дабрыян. Аналіз паказвае.

Торгала. Вось сукін сын, абармот!

Дабрыян. Як бачыце, шаноўныя грамадзяне, калі можна вас так назваць, шансы на неўміручасць у вас вельмі слабыя.

Дажывалаў. Гэта канчаткова?

Дабрыян. Гэта мая асабістая думка. А канчаткова скажа Камітэт па справах неўміручасці.

Торгала. Дык што ж, нам так і паміраць?

Дабрыян. Не адразу. Пажывяцё яшчэ. Тым больш што здароўе ў вас, як паказвае аналіз… конскае. А прыйдзе пара, памраце, як усе смертныя.

Наведвальнікі, не развітаўшыся, выходзяць. Уваходзіць Антаніна Васільеўна.

Бачылі неўміручых? Стараешся для добрых людзей, а тут усякая брыдота лезе. I, чаго добрага, пралезе яшчэ. Як вы думаеце, Антаніна Васільеўна?

Антаніна Васільеўна.

Гэта ад вас залежыць, Барыс Пятровіч.

Дабрыян. Антона Фёдаравіча падключаць, яшчэ каго-небудзь.

Антаніна Васільеўна.

Я б сама пралезла, каб магла.

Дабрыян. Вы? Не. Вы не пралезеце. Куды вам! У вас жа няма Антона Фёдаравіча.

Антаніна Васільеўна.

Затое ў мяне ёсць Барыс Пятровіч.

Дабрыян. Э… Благі чалавек гэты Барыс Пятровіч. Скупы. Шкадуе неўміручасці нават сваім добрым знаёмым.

Прыёмная Дабрыяна.

З кабінета вывальваюцца Дажывалаў, Караўкін, Торгала, Застрамілава.

Застрамілава.

Усё раскапалі. Усю паднаготную.

Торгала. Тут у лоб не возьмеш.

Дажывалаў. А што гэта за конская мача?

Застрамілава.

Жулік адзін…

Торгала (заўважыў Наташу і штурхае Застрамілаву ў бок. Да Наташы). I вы па неўміручасць?

Наташа. Не. Я па справе.

Караўкін. Дык што? Можа, вы тут працуеце?

Наташа. Працую.

Дажывалаў. З гэтым кракадзілам?

Караўкін. З Барысам Пятровічам?

Наташа. Я яму памагаю.

Застрамілава.

Значыць, неўміручая.

Наташа. Такая ж, як і вы.

Караўкін. Дык вы, можа, і да гэтага знакамітага пацука маеце доступ?

Наташа. Я яго даглядаю.

Торгала. I прэпараты розныя ўводзіце яму?

Наташа. Гэта ён сам.

Караўкін. Пацук?

Наташа. Барыс Пятровіч.

Дажывалаў. Не давярае.

Торгала. Усё, напэўна, у сейфе, пад замкамі?

Караўкін. А вы б не маглі як-небудзь таго?..

Наташа. Чаго гэта таго?

Караўкін. Ну, калі ён адвернецца, узяць непрыкметна.

Дажывалаў. Сабе б у ягадзіцу торкнулі і нам пакрысе.

Наташа. Чаго вам торкнуць? Сінільнай кіслаты ці цыяністага калію?

Караўкін. Што лепш дзейнічае.

Дажывалаў. Каб адразу.

Наташа. Значыць, цыяністага калію.

Торгала. Яна здзекуецца. Гэта ж атрута.

Дажывалаў. Вы нам атруту!

Застрамілава.

Гэта яна са злосці.

Торгала. Крыўдна, вядома. Для другіх стараецца, а самой паміраць прыйдзецца.

Дажывалаў. Вам крыўдна і нам крыўдна, дык трэба разам гэту крыўду спагнаць.

Наташа. Як гэта?

Застрамілава.

А так: калі не мне, дык і нікому.

Дажывалаў. Пацука гэтага за хвост ды аб вугал.

Караўкін. Нашто аб вугал? Торкне гэтага самага, што нам прапанавала.

Застрамілава.

I ўсё.

Торгала. I ўся неўміручасць.

Дажывалаў. Ліпа.

Караўкін. Адно шарлатанства.

Наташа (іранічна). Гэта ідэйка! Як яна прыйшла вам у галаву?

Дажывалаў. А што? Нядрэнная. Калі не мне, дык і нікому.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Карціна чацвёртая 1

Карціна чацвёртая

Прыёмная Дабрыяна.

Генка (уваходзіць). Мама мая, што робіцца.

Антаніна Васільеўна.

Вэрхал. Гармідар. Commotion.

Генка. Стоўпатварэнне вавілонскае. Свае сваіх не пазнаюць. Няма таго калектыву, тае сям'і, дзе б людзі не высвятлялі, каму жыць вечна, а каму, доўга не ўпіраючыся, Богу душу аддаваць. Антаніна Васільеўна.

Мае суседзі цэлую ноч шуравалі. Ён — кандыдат у неўміручыя, а яна — бухгалтар, і нейкая там у яе растрата выявілася. Можа, яна і невінавата. Растрату-то яна пакрыла, а пляма асталася. Так яго неўміручасць і ляснула.

Генка. Дык ён што?

Антаніна Васільеўна.

«Ты, кажа, мяне жыўцом у магілу кладзеш». — «Вось і добра, — кажа яна. — Нечага, разам ляжаць будзем. А так задраў нос і пайшоў шукаць сабе неўміручай».

Генка. А ў мяне ёсць пара знаёмых. Галубкі. Пакляліся кахаць адно аднаго да самай смерці. А выйшла, што яна ў неўміручыя трапіла, а ён за брамай астаўся. Дык як ёй цяпер кахаць да смерці, калі яна неўміручая?

Антаніна Васільеўна.

Значыць, да яго смерці.

Генка. Але як гучыць такая клятва: «Я буду кахаць цябе да твае смерці!»

Антаніна Васільеўна.

Дык што ж галубкі?

Генка. Падалі заяву ў Камітэт. Просяць: ці туды, ці сюды, але каб разам.

Антаніна Васільеўна.

Значыць, яна неўміручасцю ахвяравала?

Генка. Выходзіць.

Антаніна Васільеўна.

Вось гэта каханне!

Генка. А пасля, можа, каяцца будзе.

Антаніна Васільеўна.

Ніхто не ведае, што будзе пасля. Але гэта прыгожа, самаахвярна, чалавечна…

Генка. Заварыў Барыс Пятровіч кашу, цяпер, відаць, і сам не рад.

Антаніна Васільеўна.

Чаму не рад? Найвялікшае адкрыццё ўсіх вякоў — як жа тут не радавацца?

Генка. Адкрыццё-то адкрыццё, але што з ім далей рабіць?

Антаніна Васільеўна.

Гэта не яму вырашаць. Няхай іншыя думаюць.

Генка. Выпусціў джына з бутлі, з якім ніхто справіцца не можа. Прыйшоў ён ужо?

Антаніна Васільеўна.

Прыйшоў. Засопшыся, гальштук на баку, гузікі ў пінжаку павырываны. Ледзь жывы вырваўся.

Генка. Неўміручыя? На «ўра» падкідалі?

Антаніна Васільеўна.

Уміручыя апанавалі.

Генка. За гальштук бралі?

Антаніна Васільеўна.

З машыны выцягнулі. Давай неўміручасць, а то мы з цябе душу вытрасем!

Генка. Вось яна — галгофа вялікага адкрывальніка. Раней бы на касцёр павалаклі. Вось і зрабі людзям дабро.

Антаніна Васільеўна.

Дабро гэта ў іх па вусах цякло. Гэта ж людзі як бы другога сорту.

Генка. Смертнікі. Як мы з вамі.

Антаніна Васільеўна.

А вы хіба не трапілі ў неўміручыя?

Генка. Не дапяў. |Didn't get it. Кажуць, балбатуноў там не трэба.