×

Utilizziamo i cookies per contribuire a migliorare LingQ. Visitando il sito, acconsenti alla nostra politica dei cookie.


image

Уладзімір Краткевіч, Бацькаўшчына

Бацькаўшчына

Дагарэў за брамай небакрай,

Месяц паміж воблачкаў плыве.

Выйду зноў, як у мінулы май,

Басанож прайдуся па траве.

Дымная, сцюдзёная раса,

Цёмныя ў траве ад ног сляды.

А такога рослага аўса

Я не бачыў доўгія гады.

Бач, хмызы спляліся, як павець,

Светлякі мігцяць, гараць святлей.

Перад тым як звонка ў лозах пець,

Прачышчае горла салавей.

Лашчыцца трава да босых ног.

З дальніх паплавоў плыве ракой

Ледзь прыкметны сумны халадок —

Подых юні ўходзячай маёй.

Паімчаць за ёю наўздагон? — Хоць і схопіш — усё адно падман. Дзе каханне тых мінулых дзён —

Весніх паркаў бэзавы туман?

Нават шкадаванне — дзе яно?

Зноў вясна, і жаль знікае зноў.

(Так губляюць пах перад вясной

Ссохлыя сцябліны палыноў. ) Ціха цмокае у сне рака. О, як добра, як прыгожа жыць!

Раска, як русалчына луска,

На вадзе ад месяца гарыць.

А вакол травіцы роснай рай

I бярозак белая сям'я.

Мой чароўны беларускі край,

Бацькаўшчына светлая мая!

Бацькаўшчына

Дагарэў за брамай небакрай,

Месяц паміж воблачкаў плыве.

Выйду зноў, як у мінулы май,

Басанож прайдуся па траве.

Дымная, сцюдзёная раса,

Цёмныя ў траве ад ног сляды.

А такога рослага аўса

Я не бачыў доўгія гады.

Бач, хмызы спляліся, як павець,

Светлякі мігцяць, гараць святлей.

Перад тым як звонка ў лозах пець,

Прачышчае горла салавей.

Лашчыцца трава да босых ног.

З дальніх паплавоў плыве ракой

Ледзь прыкметны сумны халадок —

Подых юні ўходзячай маёй.

Паімчаць за ёю наўздагон? — Хоць і схопіш — усё адно падман. Дзе каханне тых мінулых дзён —

Весніх паркаў бэзавы туман?

Нават шкадаванне — дзе яно?

Зноў вясна, і жаль знікае зноў.

(Так губляюць пах перад вясной

Ссохлыя сцябліны палыноў. ) Ціха цмокае у сне рака. О, як добра, як прыгожа жыць!

Раска, як русалчына луска,

На вадзе ад месяца гарыць.

А вакол травіцы роснай рай

I бярозак белая сям’я.

Мой чароўны беларускі край,

Бацькаўшчына светлая мая!