Як як як
Паехаў аднойчы селянін у горад на кірмаш. Ён чуў, што ў тамашні звярынец прывезлі новую незвычайную жывёліну, якая завецца якам. Аднасяльчане таксама чулі пра гэтую новую жывёліну, якую ніхто з іх пакуль не бачыў. Суседзі і кажуць селяніну:
- Калі будзеш у горадзе, схадзі ў звярынец, каб пагляздець на гэтага яка.
- Добра, схаджу, - кажа селянін.
Калі ён вярнуўся ў родную вёску, суседзі прыйшлі да яго і пытаюць:
- Ну, што, быў ў звярынцы?
- Быў.
- Ну і як як?
- Ну, як як? Як як як.