×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.


image

Дыялогі, Дыялог 1. Пошук крамы

Дыялог 1. Пошук крамы

МІКОЛА: Прабачце, калі ласка. Вы ведаеце, дзе тут можна купіць фарбы?

КАЦЯРЫНА: Вядома, тут сапраўды побач ёсць крама. Ідзіце прама, потым павярніце налева, Вы не прапусціце. Крама прадае фарбы, пэндзлікі, ручкі, паперу... ўсё для малявання.

МІКОЛА: А, не, я не меў на ўвазе жывапіс. Я не мастак, я проста хачу адрамантаваць хату. Я пераехаў на мінулым тыдні і хачу пафарбаваць кухню.

КАЦЯРЫНА: О, я разумею! У гэтым выпадку Вам трэба пайсці ў краму “Зрабі сам”. Такая ёсць на галоўнай вуліцы. Яна прадае ўсе віды фарбаў для дома, і супрацоўнікі – вельмі добрыя людзі. Там абавязкова знойдзеце тое, што Вам трэба!

МІКОЛА: Вялікі дзякуй за Вашу дапамогу.

КАЦЯРЫНА: Няма за што, можаце звяртацца да мяне на “ты”. Дарэчы, я Кацярына, прыемна пазнаёміцца. Я працую ў гасцініцы каля касцёлу. Напэўна, калі Вы тут зусім новы, то сардэчна запрашаю ў Браслаў!

МІКОЛА: Дзякуй! Прыемна пазнаёміцца, Кацярына, я Мікола.

КАЦЯРЫНА: А дзе ты жыў да пераезду, Мікола?

МІКОЛА: Я пятнаццаць гадоў жыў у Мінску, але я на самой справе з Шаркаўшчыны.

КАЦЯРЫНА: Шаркаўшчына... Ах, вельмі блізка. Ехаць каля сарака хвілін, ці не? Як табе Браслаў?

МІКОЛА: Гэта прыгожае месца! Я любіў жыць у Мінску, але там было так шмат людзей... паўсюду. Зразумела, што Мінск – вядомы культурны цэнтр, там заўсёды ёсць чым заняцца. Але праз пятнаццаць гадоў мне быў патрэбны перапынак. Браслаў файны, і мне падабаецца жыць ізноў у правінцыі. Значна больш прасторы, і паветра тут чысцей, ну ты ж сама ведаеш... Ты жывеш тут?

КАЦЯРЫНА: Так, я тут вырасла і пражыла ўсё сваё жыццё ў Браславе. Калі я была маладзей, я думала пра пераезд у Мінск, але мне таксама падабаецца правінцыя: нам пашанцавала мець такое месца, ніякага забруджвання або шуму. Ты маеш рацыю, паветра чыстае, і мне падабаецца цішыня.

МІКОЛА: Я ведаю! Пасля доўгіх год у Мінску я ўжо забыўся, як мне не хапае ціхай правінцыі. Узгоркі, сады, лясы... няма нічога падобнага! Тут больш павольны тэмп жыцця ў параўнанні з горадам, але, вядома, я прывыкну да яго! Аднак, я не шмат ведаю Браслаў... Як яно тут наогул?

КАЦЯРЫНА: Ну, тут не так шмат крамаў, бараў і рэстаранаў, як у Мінску, але мне гэта падабаецца: чым менш выбар, тым лягчэй вырашыць! Ёсць супермаркет на поўдні горада, недалёка ад дарогі, але большасць крам блізка да рынку і галоўнай вуліцы. У нас ёсць кінатэатр і забаўляльны цэнтр з басейнам і трэнажорнай залай. Ёсць таксама некалькі бараў і рэстаранаў, якія належаць мясцовым людзям, але не з'яўляюцца часткай якой-небудзь сеткі.

МІКОЛА: Ах, добра. У Мінску так шмат рэстаранаў, якія належаць да сетак, і яны ўсе аднолькавыя! Гэта вялікая праблема ў гарадах.

КАЦЯРЫНА: Так... мы тут намагаемся захаваць большую частку мясцовага характару. Я спадзяюся, табе спадабаецца! Цяпер я павінна ісці, але было вельмі прыемна пагутарыць. Спадзяюся, у бліжэйшы час уладкуешся ў сваёй хаце, і поспеху з фарбай!

МІКОЛА: Дзякуй за дапамогу, Кацярына, да пабачэння!

Дыялог 1. Dialog 1. Suchen Sie ein Geschäft Dialog 1. Search for a store Okno 1. Znajdź sklep Диалог 1. Поиск магазина Діалог 1. Пошук магазину Пошук крамы

МІКОЛА: Прабачце, калі ласка. NIKOLA: Excuse me, please. Вы ведаеце, дзе тут можна купіць фарбы? Do you know where you can buy the paint?

КАЦЯРЫНА: Вядома, тут сапраўды побач ёсць крама. KATYERINA: Of course, there is a shop nearby. Ідзіце прама, потым павярніце налева, Вы не прапусціце. Go straight, then turn left, you will not miss. Крама прадае фарбы, пэндзлікі, ручкі, паперу... ўсё для малявання. The store sells paints, brushes, pens, paper ... all for painting.

МІКОЛА: А, не, я не меў на ўвазе жывапіс. NIKOLA: Oh, no, I didn't mean painting. Я не мастак, я проста хачу адрамантаваць хату. I’m not an artist, I just want to renovate the house. Я пераехаў на мінулым тыдні і хачу пафарбаваць кухню.

КАЦЯРЫНА: О, я разумею! У гэтым выпадку Вам трэба пайсці ў краму “Зрабі сам”. Такая ёсць на галоўнай вуліцы. Яна прадае ўсе віды фарбаў для дома, і супрацоўнікі – вельмі добрыя людзі. Там абавязкова знойдзеце тое, што Вам трэба!

МІКОЛА: Вялікі дзякуй за Вашу дапамогу.

КАЦЯРЫНА: Няма за што, можаце звяртацца да мяне на “ты”. Дарэчы, я Кацярына, прыемна пазнаёміцца. Я працую ў гасцініцы каля касцёлу. Напэўна, калі Вы тут зусім новы, то сардэчна запрашаю ў Браслаў! Наверное, если вы здесь совсем новенький, то сердечно приглашаю вас в Браслав!

МІКОЛА: Дзякуй! Прыемна пазнаёміцца, Кацярына, я Мікола.

КАЦЯРЫНА: А дзе ты жыў да пераезду, Мікола?

МІКОЛА: Я пятнаццаць гадоў жыў у Мінску, але я на самой справе з Шаркаўшчыны.

КАЦЯРЫНА: Шаркаўшчына... Ах, вельмі блізка. Ехаць каля сарака хвілін, ці не? Як табе Браслаў?

МІКОЛА: Гэта прыгожае месца! Я любіў жыць у Мінску, але там было так шмат людзей... паўсюду. Зразумела, што Мінск – вядомы культурны цэнтр, там заўсёды ёсць чым заняцца. Але праз пятнаццаць гадоў мне быў патрэбны перапынак. Браслаў файны, і мне падабаецца жыць ізноў у правінцыі. Значна больш прасторы, і паветра тут чысцей, ну ты ж сама ведаеш... Ты жывеш тут? Места гораздо больше, и воздух здесь чище, ну вы сами знаете... Вы здесь живете?

КАЦЯРЫНА: Так, я тут вырасла і пражыла ўсё сваё жыццё ў Браславе. Калі я была маладзей, я думала пра пераезд у Мінск, але мне таксама падабаецца правінцыя: нам пашанцавала мець такое месца, ніякага забруджвання або шуму. Ты маеш рацыю, паветра чыстае, і мне падабаецца цішыня.

МІКОЛА: Я ведаю! Пасля доўгіх год у Мінску я ўжо забыўся, як мне не хапае ціхай правінцыі. Узгоркі, сады, лясы... няма нічога падобнага! Тут больш павольны тэмп жыцця ў параўнанні з горадам, але, вядома, я прывыкну да яго! Аднак, я не шмат ведаю Браслаў... Як яно тут наогул?

КАЦЯРЫНА: Ну, тут не так шмат крамаў, бараў і рэстаранаў, як у Мінску, але мне гэта падабаецца: чым менш выбар, тым лягчэй вырашыць! Ёсць супермаркет на поўдні горада, недалёка ад дарогі, але большасць крам блізка да рынку і галоўнай вуліцы. У нас ёсць кінатэатр і забаўляльны цэнтр з басейнам і трэнажорнай залай. Ёсць таксама некалькі бараў і рэстаранаў, якія належаць мясцовым людзям, але не з'яўляюцца часткай якой-небудзь сеткі.

МІКОЛА: Ах, добра. У Мінску так шмат рэстаранаў, якія належаць да сетак, і яны ўсе аднолькавыя! Гэта вялікая праблема ў гарадах.

КАЦЯРЫНА: Так... мы тут намагаемся захаваць большую частку мясцовага характару. Я спадзяюся, табе спадабаецца! Цяпер я павінна ісці, але было вельмі прыемна пагутарыць. Спадзяюся, у бліжэйшы час уладкуешся ў сваёй хаце, і поспеху з фарбай! Надеюсь, вы скоро обустроитесь в своем доме, и удачи с покраской!

МІКОЛА: Дзякуй за дапамогу, Кацярына, да пабачэння!