×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Шалёны дранік, Глава 2 – Беларусь

Глава 2 – Беларусь

Самалёт садзіцца ў Мінску, і мой сябр сустракае нас каля выхада з аэрапорту. Ён абдымае мяне.

– Прывітанне, Даніла! Як я рад, што ты прыехаў!

– Прывітанне, Аркадзь! Я таксама вельмі рад цябе бачыць! Мой сябр Аркадзь глядзіць на Юлю з цікавасцю. – Аркадзь, сябр мой, пазнаёмся: гэта мая сястра Юля.

Мой сябр падыходзіць да Юлі і кажа:

– Здароў, Юля. Вельмі прыемна пазнаёміцца!

Мая сястра сарамлівая, асабліва калі сустракае новых людзей.

– Здароў, Аркадзь.

– Твая сястра вельмі сарамлівая, так? – кажа мне Аркадзь.

– Так і ёсць, але яна вельмі добры чалавек. Праз некалькі хвілін мы едзем у таксі да Аркадзя на кватэру. Мы вырашылі пажыць у яго некаторы час. Таксі ад аэрапорта да цэнтра Мінска каштуе каля сарака трох з паловай долараў па курсу. У чэрвені тут цёпла. Летам у Беларусі звычайна вельмі добра.

Мы прыяжджаем на кватэру толькі пад вячэру. Аркадзь дапамагае нам занесці рукзакі. Мы з Юляй вельмі галодныя.

– Аркадзь, мы вельмі галодныя. Дзе тут можна паесці?

– У мяне ёсць два любімых рэстарана ў гэтай частцы горада. У адным вельмі добрая нацыянальная кухня – рэстаран называецца «Шалёны дранік». Туды лепш ехаць на аўтобусе. А ў другім – смачныя амерыканскія гамбургеры. Амерыканскі рэстаран тут за вуглом.

– Юля, мне хацелася б паспрабаваць нацыянальную кухню.

– Я згодная, Даніла. Давай хутчэй пойдзем. Я таксама вельмі галодная!

Мой сябр Аркадзь застаецца ў кватэры, таму што ў яго шмат работы. Ён працуе журналістам і піша артыкулы пра замежную літаратуру. Аркадзь таксама паэт і ў вольны час піша вершы. Мы ідзём у рэстаран самастойна.

– Гм... якім аўтобусам нам лепей даехаць да рэстарана?

– Не ведаю, Даніла. Давай у каго-небудзь спытаем.

– Глядзі, вось мужчына ў белай кашулі стаіць на прыпынку. Давай яго спытаем.

Мы падыходзім да мужчыны ў белай кашулі.

– Скажыце, калі ласка, як даехаць да рэстарана «Шалёны дранік»?

– Гэта проста! Як раз тут спыняецца аўтобус нумар 35. Гэты аўтобус давязе вас прама да вуліцы, дзе знаходзіцца рэстаран. Але ёсць адна праблема.

– Якая праблема?

– Вечарам гэты аўтобус ідзе звычайна поўны.

Мы з Юляй збіраліся даехаць да рэстарана на аўтобусе. Сястра пачынае выглядаць заклапочанай.

– Даніла, рэстаран з дранікамі – гэта вельмі цікава, але мне не падабаецца ездзіть у перапоўненым гарадскім транспарце. Можа лепш пешшу?

– У мяне ёсць ідэя, Юля. Я паеду на аўтобусе нумар 35 і замоўлю дранікі. А ты пойдзеш пешшу ў рэстаран з гамбургерамі.

– Чаму?

– Таму што так мы зможам параўнаць цэны.

– Добра. Я пазваню табе на мабільны.

З-за вугла выяжджае аўтобус. Я хутка саджуся ў яго. Я вельмі хачу спаць, і раптам я засынаю. Праз некаторы час я прачынаюся. Аўтобус стаіць. У ім нікога няма, акрамя вадзіцеля.

– Прабачце, – кажу я вадзіцелю. – Дзе мы?

– Мы прыехалі ў Слуцк.

– Як у Слуцк? Не! Як такое магчыма?

Я дастаю з кішэні свой мабільны тэлефон і спрабую патэлефанаваць сястры. Катастрофа! Батарэя ў тэлефоне села, скончыўся зарад. Ён нават не ўключаецца!

Я выходжу з аўтобуса. Я ў Слуцку, а Слуцк далёка ад Мінску! Я не магу паверыць у гэта. Я сеў не ў той аўтобус, заснуў і даехаў аж да Слуцку. Што мне цяпер рабіць? Я іду па вуліцах Слуцка і шукаю тэлефон-аўтамат. Я пытаюся ў жанчыны на вуліцы:

– Прабачце, калі ласка. Дзе тут тэлефон?

– За вуглом ёсць міжнародны тэлефон-аўтамат.

– Вялікі дзякуй. Усяго вам добрага.

– Няма за што. Да забачэння.

Ужо дзевяць гадзін вечара, а мая сястра не ведае, дзе я. Яна, напэўна, хвалюецца! Я заходжу ў тэлефонную будку. Божа! Я не памятаю тэлефоннага нумара Юлі. Што рабіць? Тэлефон ёсць, а нумара няма. Вельмі хочацца есці. Пайду знайду нейкі рэстаран, паем, а потым падумаю. Я заходжу ў бліжэйшы рэстаран. Да мяне падыходзіць афіцыянт.

– Добры вечар!

– Добры вечар.

– Чаго жадаеце?

– Чаго я жадаю? – я чытаю меню. – У вас ёсць... дранікі? – пытаюся я ў афіцыянта.

– Прабачце? Не зусім вас зразумеў, малады чалавек.

Я пачаў гучна смяяцца, і ўсе людзі ў рэстаране сталі глядзець на мяне. Мне ўсё роўна. Мне так хочацца есці! Я паказваю пальцам на фатаграфію ў меню.

- А! Дранікі! Зразумеў! – напрыканцы кажа афіцыянт. Я пад'еў, і мне стала сорамна. Не трэба было мне так гучна смяяцца, але ўсё роўна смешна. Мы хацелі дранікаў, і вось я тут – ем дранікі ў Слуцку, а мая сястра нават не ведае, дзе я. Што цяпер рабіць? Я ведаю! Я пазваню ў Лондан! Я вяртаюся да тэлефона-аўтамата і званю бацькам. Пасля чатырох гудкоў мая мама здымае трубку.

– Прывітанне, Даніла! Як справы? Як Мінск?

– Прывітанне, мама. У мяне праблема.

– Што такое, сынок? Што здарылася?

– Не, мама. Усё добра. Калі ласка, пазвані Юлі і скажы ёй, што я ў Слуцку і што ў мяне ў тэлефоне села батарэя.

– У Слуцку? Як гэта ў Слуцку? Што ты там робіш?

– Гэта доўгая гісторыя, мама.

Ужо вельмі позна, і аўтобусы ўжо не возяць, таму я вырашаю знайсці гасцініцу і вярнуцца ў Мінск заўтра. Я плачу за адну ноч і заходжу ў свой нумар. У мяне няма ахвоты ні чытаць, ні глядзець тэлевізар. Я проста выключаю святло і засынаю. Які шалёны дзень!

Глава 2 – Беларусь Kapitel 2 – Weißrussland Chapter 2 – Belarus Capítulo 2 – Bielorrusia Chapitre 2 – Biélorussie 제2장 – 벨로루시 Глава 2 – Беларусь Розділ 2 – Білорусь