×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел трэці III 1

Раздзел трэці III 1

III

Княгіня Дабранега плакала ў сваёй спачывальні. Гэта былі першыя яе слёзы з таго часу, як пакінула яна роднае Княжае сяльцо, развіталася з бацькам і маці, паехала ў Полацк, адтуль у Кукейнос і ў кукейноскай царкве поп Сцяпан пры ўсім народзе павянчаў яе з Вячкам. Чалядніца Куліна, якая з самага Княжага сяльца не расставалася з Дабранегай, расчэсвала ёй прыгожым самшытавым грэбенем валасы, угаворвала:

— Не плач, княгінечка, не плач, зязюлечка. З-за чаго басу72 губіш, маладосць сушыш? Яна, Соф'я, малое дзіця яшчэ. У лялькі гуляе. Адкуль ёй ведаць, хто ёй шчасця жадае? Родную маці, вядома, замяніць нельга. Адну маці на ўвесь век бог дае. Але з тваім залатым сэрцам, княгінечка, ты каго хочаш палюбіць сябе змусіш. Нельга цябе не любіць.

Дабранега падняла заплаканыя вочы на Куліну, ціха запыталася:

— А можа, дарэмна я выйшла за князя Вячаслава? Куліна аж рукамі пляснула.

— І не кажы, княгінечка, і не думай. Як дзве зоркі вы ў небе. Дзе лепшую за вас з князем пару знойдзеш? Палюбіць Соф'я цябе, за родную лічыць будзе. Вось папомніш мае словы.

Дабранега пакрысе супакойвалася. Увогуле яна была неплаксівай пароды, у бацьку ўдалася. Той, як яшчэ малым быў, калі крыўдзілі яго, толькі разгневана соп носам, густа чырванеў, спадылба глядзеў на таго, хто зрабіў ці жадаў зрабіць яму зло. І столькі было ў тым дзіцячым паглядзе гняўлівага недзіцячага дакору, столькі суровай сілы, якая ўсё разумее, усё ведае, свяцілася ў глыбіні вачэй, што дарослыя людзі адводзілі ўбок позіркі.

Такі пагляд быў у маленькай Соф'і, падчарыцы Дабранегі. Калі пасля вянчання Дабранега разам з князем Вячкам вярнулася з царквы ў церам, Соф'я, прыгожа апранутая, гладка прычасаная карміцелькай Тадорай, сустракала іх на ганку церама. Баяры навучылі яе ўзяць у рукі крыж-складзень і благаславіць свайго бацьку і сваю новую маці ў такі радасны для іх дзень.

Вакол ганка стаялі баяры, крыху зводдаль тоўпілася чэлядзь, просталюдзіны з горада, латгалы і селы. Дружыннікі пры з'яўленні Вячкі і Дабранегі высока ўскінулі шчыты, ударылі ў іх мячамі. Баяры, а потым чэлядзь крыкнулі здравіцу.

Дабранега, хвалюючыся да мурашак на спіне, чакала, як сустрэне яе Соф'я. Маленькая прыгожая князёўна, з чыстым, надзіва сур'ёзным тварыкам, з маленькай дарагой каронкай на светлых валасах, моцна сціскаючы ў тонкіх пальцах крыж, глянула на бацьку, потым на сваю новую маці і асяніла іх крыжам. Вусны ў яе задрыжалі, здавалася, яна вось-вось заплача, але Соф'я, як і чакалі ад яе, нашчадніцы полацкіх князёў, толькі пабляднела з твару, толькі праглынула горкі камяк і сказала звонкім галаском: — Хай будзе над вамі бог. Амінь.

Старшы дружыннік Халадок разбіў аб ганак вялікі, для гэтага дня зроблены ганчаром Валодшам гліняны гаршчок. На гаршку былі напісаны імёны ўсіх ворагаў Вячкі і Кукейноса. Рассыпаўся, разляцеўся на дробныя кавалачкі гаршчок, і ўсе беды-напасці разам з ім рассыпаліся.

Потым князь з княгіняю наступілі на самым парозе церама на карчагу, прыкрытую льняным абрусам. Гучка трэснула карчага, і гэта таксама было добрым знакам.

І вось тады заўважыла, перахапіла Дабранега пагляд сваёй падчарыцы Соф'і. Столькі пакуты, столькі болю было ў гэтым паглядзе! Як бы развітвалася з нечым падчарыца, як бы нешта губляла назаўсёды. І самае страшнае, што слёз не было ў яе вачах. Сухія былі вочы, як халодны калядны снег.

— Ідзі, Куліна. Я хачу пабыць адна, — сказала чалядніцы Дабранега. Чалядніца, пакланіўшыся, выйшла са святліцы.

У Вячку Дабранега знайшла таго, аб кім неаднойчы марыла ў бяссонныя вясновыя ночы, калі цёмна-блакітнае неба стаіць над зямлёю, як нерухомая рачная плынь, калі ясныя вугольчыкі зорак, здаецца, прапякаюць душу. Яна зберагла сябе, захавала да гэтага дня, да гэтага імгнення. Яна сама здзіўлялася тым светлым высокім хвалям, што біліся ў сэрца, калі заставаліся яны з Вячкам, калі толькі для іх дваіх быў створаны бязмежны свет ад самай далёкай зоркі-крупінкі ў небе да кавалачка цёплага бурштыну ў халоднай марской чорна-сіняй бездані.

Маладая княгіня адчувала, што яе адразу ж прызналі ў Кукейносе, і гэта ёй, вядома ж, падабалася. Яна разумела, што любяць яе кукейносцы як жонку свайго князя, але ў думках яна залятала ў той дзень, калі будуць паважаць не жонку Вячкі, а княгіню Дабранегу.

Толькі Соф'я не любіла яе. Яна адразу ўбачыла ў Дабранезе мачаху. А мачаха для чуйнай дзіцячай душы заўсёды нешта халоднае, хітрае, жорсткае, адным словам, чужое. Бываюць мачахі добрыя, ласкавыя, ды ўсё роўна дзіця заўсёды помніць сваю родную маці, помніць памяццю сэрца. У прыродзе чалавечай з часоў Адама і Евы такое закладзена, і нічога не зменіш.

Разам з Вячкам і Дабранегай хадзіла Соф'я на малебен у царкву, станавілася на калені побач са сваёй новай маці, страсна малілася богу. Дабранега ў такія імгненні крадком пазірала на Соф'ю. Няўжо слёзы не пальюцца з халоднага мармуру?

Айцец Сцяпан, паклаўшы на аналой Евангелле, чытаў пра буры жыццёвыя, якія чакаюць сыноў чалавечых. У кожнай руцэ вогненнай кветкай трапяталася свечка. Пачынаў песнаспеў хор, і быццам узлятала царква над зямлёй, плыла над ёй — у такім суладдзі, у такім сугуччы жылі душы веруючых.

«Дай божа, каб яна зразумела мяне, — малілася Дабранега, пазіраючы на маленькую светлавалосую галоўку падчарыцы. — Я буду ёй добрай маці. Вячка вельмі любіць яе, і калі заўважыць, што дачка перамянілася да мяне, зразумела мяне, будзе шчаслівы. А шчасце Вячкі — маё шчасце».

— Чаму ты не мая маці? — сказала аднойчы Соф'я Дабранезе, калі яны гулялі па двары церама. — Я твая маці, Соф'ечка. Я люблю цябе, — ціха прамовіла Дабранега і адчула, як горача запалалі шчокі.

— Не. Ты мая новая маці. Чаму ты не княгіня Звеніслава?

— Я княгіня Дабранега, — адказала мачаха. — Хіба я вінавата, што твая маці памерла?

— Невінавата, — трохі падумаўшы, глянула на Дабранегу шчыра-сінімі вачамі Соф'я. — Мая маці была прыгажэйшая за цябе.

Жыццё тым часам кацілася сваёй дарогаю. Што было жыццю да таго — любіць або не любіць Соф'я Дабранегу? Уставалі над церамам, над усім горадам велізарныя хмары. Вогненны меч маланкі сек іх на шматкі. Усё заціхала, трывожна затойвалася, потым з Дзвіны, з рачной прасторы, падкрадваўся вецер. Ён быў спачатку лагодна-мяккім зверам, усё выглядваў, усё абнюхваў. Потым пачынаў дурэць, сваволіць — там чалядніцу за хустку таргане, там парожні збан, што стаіць на расчыненым акне святліцы, перакуліць… Адлятаў вецер, і на ганку церама дробненька тупацеў дождж.

Дабранега любіла дажджы, а ў гэтае лета яны ішлі вельмі часта. Пад густы шум дажджу адчыняла Дабранега акно церама, глядзела, як танцуюць светлыя струмені, як пластом кладзецца трава пад іхнімі ўдарамі, як рознакаляровыя пырскі рассыпаюцца ва ўсе бакі ад гладкіх дошак ганка.

Вячка амаль увесь час быў у раз'ездах — імчаўся з дружынаю да эстаў у Сакалу, ездзіў да літоўцаў, да кураў і земгалаў, гасцяваў у Пскове і Ноўгарадзе. І ўсюды падбухторваў мясцовых князёў і старэйшын супроць тэўтонаў. Адна была ў яго запаветная мэта — скінуць тэўтонаў у Варажскае мора.

Дабранега сумавала без Вячкі. Але што зробіш? Вочы бачылі, што выбіралі. Яшчэ да свайго замужжа чула яна ад людзей і ад бацькі, Рагвалода Свіслацкага, аб гордым няўступлівым характары Вячкі, аб яго адвазе і ваяўнічасці. Шаптуха, якая гадала ёй перад вяселлем на топленым воску і на багемскім люстры, сказала: «Як пушчанскі тур, муж твой будзе. Смелы і вастрарогі будзе. Часта спаць табе адной на халодным одры, князёўна».

«Адзін у мяне муж. Як адно ў мяне цела і адно жыццё», — часта думала Дабранега, асабліва тады, калі князь Вячка з дружынаю знікаў на некалькі сядміц і даводзілася заставацца ў цераме адной.

_

72 Баса — прыгажосць.

Раздзел трэці III 1 Chapter Three III 1 Розділ третій III 1

_____

72 Баса — прыгажосць.