×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел трэці II 7

Раздзел трэці II 7

Якаў тым часам усё вышэй залазіў на дрэва, хапаючыся рукамі за пругкія, слізкія ад расы галіны, натыкаючыся тварам на мокрае халаднаватае лісце. Спускацца на зямлю было ўжо нельга — там чакалі воі,— і ён лез уверх, нібы ліпа была чароўнымі драбінамі, што вядуць на самае неба. Нарэшце ён дабраўся да вялізнай доўгай галіны, якую старая ліпа, быццам руку, выкідвала над частаколам з баярскага двара. Па гэтай галіне папоўз, лёгшы на жывот, чакаючы, што яна вось-вось затрашчыць, абломіцца. «Ратуй мяне, ліпа», — думаў ён. Воі неадрыўна сачылі за ім знізу.

— Чаго гэты дурань хоча? — спалохана, як у самога сябе, спытаўся адзін з вояў.

Галіна ад цяжару чалавечага цела затрапятала, захадзіла хадыром. Яшчэ міг — і не вытрымае, затрашчыць… А ўнізе чакаюць вострыя цвёрдыя, як жалеза, частаколіны.

Якаў прыкусіў губу, саслізнуў з галіны і, моцна ўчапіўшыся ў яе рукамі, павіс на страшнай вышыні над зямлёй. Перабіраючы рукамі, звіваючыся ўсім целам, ён паволі аддаляўся ад частаколу. Упадзеш на частакол — адразу богу душу аддасі.

— А ці не хоча гэты цямрук ад баярына Івана ўцячы? — раптам гучна сказаў, як прачнуўся, вой у зіхоткай кальчузе. Ягоны напарнік аж рот разявіў ад нечаканасці, пачаў выцягваць з-за спіны лук.

— Зараз я яго стралой саб'ю, як курапатку… Зараз… — мармытаў ён, і ў голасе была няўпэўненасць. Галіна трэснула, зламалася, і разам з ёю, не выпускаючы яе з рук, Якаў паляцеў уніз. Ударыўся аб зямлю, на нейкі міг падалося, адбіў ад цела душу, але адразу ж прутка ўскочыў на ногі, ірвануўся ад баярскага двара ў шэры світальны туман…

Воля! Якая ты салодкая, якая ты светлая і агністая! Ёсць людзі, якім падабаецца быць рабамі. Навошта, зямля, ты нараджаеш такіх людзей?

Ён бег і бег. Забіваў горла вецер… На вочы ляпіўся туман… Ад страшэннай знямогі калола ў грудзях. Ён упаў на зямлю, у нейкае мокрае кустоўе, у нейкую мяккую траву, і заснуў…

Прачнуўся Якаў ад рыпу і тарахцення колаў. Аказваецца, ён заснуў непадалёку ад дарогі, што вяла ў Полацк, і на гэтай дарозе, за некалькі крокаў ад балацінкі, у якой ён ляжаў, прыпыніўся купецкі абоз. Маўклівыя, заклапочаныя купцы пайшлі да нешырокай рачулкі — апаласнуцца. Яны абівалі на траве гразь і пясок з ботаў, а Якаў, адчуўшы, як трывожна затахкала сэрца, падкраўся да вазоў. У вазах ляжалі звярыныя шкуры, мноства шкур, яшчэ неапрацаваныя, вільготныя і чырванаватыя. Востра, п'янліва пахла дзікім лясным зверам. «Толькі з купцамі змагу я прабрацца ў Полацк, — падумаў ён. — Аднаго мяне схопіць гарадская варта, і будзе мая галава вісець на частаколе ў баярына Івана, як пусты гладыш».

Якаў пачаў ліхаманкава разграбаць на возе шкуры, рабіць нару-сховішча. Абліваючыся потам, ломячы пазногці, ён выдзіраў у цесна спакаваных шкурах месца для сябе, невялікае гняздо, у якім можна было б легчы, згарнуўшыся клубком. «Зараз або ніколі», — адна думка была ў галаве.

Ён уціснуўся, ушчаміўся ў мокрыя шкуры, ён тварам адчуваў іхнюю непрыемную агідную слізь. Потым, павярнуўшыся на правы бок, сагнуўшы ногі ў каленях, левай рукою пачаў закрываць, зацягваць сябе зверху шкурамі, стараючыся зрабіць гэта як мага лепей, каб нічым не насцярожыць купцоў.

«Табе, бог, аддаю душу сваю», — думаў ён і заплюшчваў вочы і затыкаў вушы, каб раптоўна не ўбачыць неба над галавой, каб не пачуць разгневана-лютае: «Ану, вылазь, пёс!» Калі яго знойдуць, яго адразу ж прыб'юць. Ён ведаў гэта і рыхтаваўся да самага горшага.

Затупацелі цяжкія рашучыя крокі, набліжаючыся да вазоў. Ішло некалькі чалавек. Якаў перастаў дыхаць.

— Тут круціўся нейкі чалядзін, — сказаў нізкі злы голас. — Дзе ён?

— Шмат жа ты ўчора выпіў мёду, Дабраслаў,— пачулася ў адказ.

Павісла цішыня. Дабраслаў незадаволена прабурчэў:

— А можа, ён у якім-небудзь возе схаваўся?

— Шукай, — лагодна адказалі яму. — Плаці мне дзесяць грыўняў — я не палезу ў гэтыя смярдзючыя шкуры. Дабраслаўчык, ці не дасі мне трут? Я свой згубіў.

— Што, я табе з калена выламлю? — вылаяўся Дабраслаў, і воі адышліся ад вазоў.

Спаласнуўшы свежай рачной вадою твары, вярнуліся купцы. На воз, у якім схаваўся Якаў, села тры ці чатыры чалавекі. З цяжкім рыпеннем воз крануўся з месца, калываючыся, трасучыся на калдобінах, якіх шмат было на дарозе.

Якаў задыхаўся ў сваім сховішчы. Адабрала амаль усе сілы хваляванне, а тут яшчэ лез у ноздры гнілы, пратухлы пах звярыных шкур. Але ён трываў, помнячы, што дарогі назад няма, што, вярнуўшыся назад, ён памрэ пад бязлітаснымі кіямі баярскіх вояў.

Ён стараўся думаць пра сваю будучыню. Калі пашанцуе яму, калі зробіцца ён Якавам Палачанінам, пойдзе да якога-небудзь багатага рамесніка, стане ягоным унотам. Ён моцны, кемлівы і справіцца з любой работай. А лепей бы лоўчым стаць, асочнікам, што звера выпільноўвае на ловах. Якая гэта радасць, якое шчасце ісці і бегчы па толькі табе вядомых таемных лясных сцяжынках, дзе ўсё заслана снегам або залатым восеньскім лісцем, уздымаць з логавішчаў звера, крычаць яму ўслед, чуць, як спуджана ўцякае ён, прадзіраючыся праз ельнікі і хмызнякі. Як добра сядзець потым каля асвежаванага звера. Адпачываюць надломленыя беганінай ногі… Вечаровая зара апускае шырокае пунсовае крыло на лес… Сабакі з сярдзітым віскам ліжуць гарачую звярыную кроў… Лясны вольны вецер трубіць у касцяны паляўнічы рог…

Аддаўшыся марам, закалыханы дарогаю, знясілены невыносным смуродам, сціснуты з усіх бакоў, Якаў чым далей ехаў, тым усё болей дранцвеў, пагружаўся ў глыбокую пякучую цемру, дзе ярка ўспыхвалі маленькія мільготкія зорачкі і густа звінела ў скронях кроў. У апошняе імгненне ён нібы ўбачыў разгублены спалоханы твар Мірошкі. Мірошка нахіліўся над ім, падаваў яму руку. Хацеў ухапіцца Якаў за гэтую руку, ды сіл не засталося, млявасць і слабасць агарнулі ўсё цела, і ён праваліўся ў нешта змрочнае, страшнае, пайшоў на самае дно…

— Глядзі, каго мы прывезлі,— прагучала над самым вухам, і Якаў з вялікай напругаю адкрыў вочы. Пажылы купец з пакамечанай шэрай барадой уважліва глядзеў на яго. Купец толькі што развярнуў шкуры, у якіх закруціўся, затаіўся Якаў.

Падышлі яшчэ купцы. З вялікай цікавасцю пазіралі яны на свайго нечаканага госця. Якаў адчуў, як халадзее сэрца.

— Хто ты? — запытаўся купец з шэрай барадой. Якаў маўчаў.

— Хіба не бачыш? Баярскі халоп.

Гэтыя словы сказаў маленькі вёрткі купчык з вялікім залатым пярсцёнкам-пячаткаю на пальцы. Ён круціў пярсцёнак, хукаў на яго, націраў аб крысо свайго чырвонага каптана і ўвесь час не зводзіў вачэй з Якава.

— Трэба завезці яго да гаспадара, — раздумліва прапанаваў шэрабароды. — Баярын добра заплоціць.

— А адкуль мы ведаем, што ён халоп баярскі? — умяшаўся ў гаворку яшчэ адзін купец, высокі, сухі, з глыбокім ірваным шрамам на правай шчацэ. Пэўна, некалі кап'ё шчаку разадрала. — Людзей усялякіх многа. Не адзін Гаўрыла ў Полацку.

Шэрабароды не згадзіўся з ім.

— Ярун, — павярнуўся ён да купчыка з залатым пярсцёнкам-пячаткай на пальцы, — схадзі да пярэдняга воза, прынясі вяроўку. Звяжам гэтага вераб'я. Баярын добра заплоціць.

Ярун, хіхікнуўшы, пабег па вяроўку. Якаў выбраўся нарэшце з воза, стаяў у акружэнні купцоў. Зноў няволя ашчэрвала перад ім сваю пашчу, рабіўся чорным белы свет.

— Купцы, — папрасіўся ён, — адпусціце мяне. Што я вам благога зрабіў?

— Няможна бегаць ад гаспадара, — строга сказаў шэрабароды. — Што, калі ўсе пачнуць бегаць?

Ярун весела нёс вяроўку. Якаў раптам, прыкусіўшы губу, ірвануўся з месца, збіў з ног шэрабародага, памчаўся што ёсць моцы з двара, да расчыненых варотаў.

Ён вылецеў за вароты, пабег па вузкай, цесна забудаванай нізкімі драўлянымі хацінамі вуліцы. Зямля Полацка была пад нагамі. Вецер Полацка біўся ў грудзі. Сафія высока ззяла над горадам. Ён бег, кіруючыся на яе. Хто чакаў яго? Каго ён ведаў у гэтым агромністым горадзе?

У першага сустрэчнага, ганчара з чырвонымі ад гліны рукамі, ён запытаўся:

— Дзе князя Вячку знайсці з дружынаю?

— Вячку? — здзіўлена глянуў на задыханага Якава ганчар. — На падвор'і ў баярына Цвердахлеба прыпыніўся князь. Пасля доўгіх блуканняў па шумным горадзе Якаў знайшоў нарэшце падвор'е Цвердахлеба і адразу ж убачыў Вячку, які злазіў з каня, каб ісці ў святліцу. — Князь! — адчайна паклікаў Якаў.

Вячка запаволіў крок, запытальна паглядзеў на Якава:

— Каваль?

Якаў кінуўся на калені:

— Ратуй, князь. Дай прытулак.

Раздзел трэці II 7 Chapter Three II 7 Розділ третій II 7