×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел першы III 6

Раздзел першы III 6

І нібы поле ўбачылася Вячку. Нібы вецер паляцеў з таго бязмежнага туманнага поля. І такая шыр, такая прастора былі наўкол. Маленькія вочкі азёр трывожна ззялі на далёкім небасхіле. Дзікія гусі крычалі пад хмарамі. Касцёр, шумлівы, іскрыста-залаты, падміргваў са змроку. І нечая постаць бачылася ля кастра… Жанчына… Маці… У яе бледны заплаканы твар і тонкія крылатыя бровы… Навошта ты так рана памерла, мама?

— Хачу я цябе, князь Вячаслаў, да кунігаса Даўгерута запрасіць, — сказаў як бы між іншым Усевалад. Пры гэтых словах княгіня Юрга ўскочыла са свайго месца, весела запляскала ў ладкі:

— Да татулі едзем! Да татулечкі! І пацалавала Усевалада ў шчаку.

Назаўтра на пяці шкутах пераправіліся на паўднёвы бераг Дзвіны і нібы ў пельку праваліліся, згубіліся ў бясконцасці суровых дрымучых лясоў. У Герцыке застаўся Халадок, якога пачаў лячыць ад апёкаў мясцовы зялейнік, і латгальскія лучнікі. Латгалаў князь Усевалад не захацеў браць з сабою.

Княгіня Юрга, як і ўсе, ехала на баявым войскім кані. На светлых валасах прыгожа сядзеў маленькі пазалочаны шлем з доўгім пяром шэрай чаплі. Княгіня смяялася, жартавала, твар свяціўся шчасцем.

У Даўгерута не было пастаяннага горада або замка, у якіх бы ён сядзеў з дружынаю. Няўтомны кунігас, як хутканогі алень, бегаў па бязмежных пушчах і балотах — сёння быў тут, заўтра там. Толькі сляды ад паходных кастроў пакідаў за сабою.

Але князь Усевалад, мяркуючы па ўсім, добра ведаў сцежкі свайго неспакойнага цесця, бо ўжо на трэці дзень, быццам прывіды, выскачылі з лесу на калматых моцных конях аўкштайты, узялі, як яны гэта звычайна робяць, у кола вояў Усевалада і Вячкі. Цэлячыся з лукаў, размахваючы мачугамі і баявымі сякерамі, яны насіліся на конях узад-уперад, усё тужэй сціскалі кола, і справа б скончылася вялікай крывёю, калі б літоўцы не пазналі княгіню Юргу, сваю Юргу.

Даўгерут, з цяжкай стальной сякерай у руцэ, з капой светлых, як у дачкі, валасоў, быў сумны. Дні чатыры назад каля Гольма тэўтонскія арбалетчыкі падстрэлілі яго вернага ваяводу, і ваявода паміраў, захлынаючыся ўласнай крывёю, якая цякла і цякла з горла.

Са святліцы, у якой канаў ваявода, вынеслі ўсё насенне — жыта, гарох, бо насенне, пабыўшы побач з нябожчыкам, загіне, ніколі больш не ўзыдзе. Ваявода паміраў, і ніхто ў цэлым свеце, нават сам Пяркунас і Крыва-Крывейта17, не мог зрабіць так, каб зноў запалала сонца ягонага жыцця.

Пасля смерці цела ваяводы вымылі ў лазні, апранулі ў белую доўгую кашулю, пасадзілі на высокае драўлянае крэсла. Кунігас Даўгерут з кубкам піва ў руках, усхваляваны, сумны, звярнуўся да нябожчыка:

— П'ю за цябе, незабыўны сябра. Помніш, як добра мы білі тэўтонаў, як хадзілі на эстаў? Помніш, як па некалькі начэй не злазілі з сядла, як спалі на снезе і пад дажджом? Помніш, як ты засланіў мяне ад стралы? Ты — шчаслівы. Пра цябе будуць спяваць нашчадкам галасістыя вайдэлоты18.

Мёртвы ваявода сядзеў на крэсле і, здавалася, вельмі ўважліва слухаў словы свайго сябра. Голас у кунігаса зазванчэў:

— Навошта ты нас усіх пакінуў? У цябе ж была добрая жонка, дзеці, добрыя сябры. У цябе было шмат жывёлы, адзення. Кланяйся на тым свеце свайму і майму дзеду, свайму і майму бацьку, нашым воям, якія палеглі ў сечах. Жыві з імі ў згодзе.

Нябожчыка перапаясалі баявой сякерай, на шыю завязалі ручнік, у які кінулі некалькі манет. У магілу паклалі хлеб з соллю і піва, каб ваявода пасля жорсткіх бітваў на нябесных дарогах (у небе ж таксама бываюць бітвы!) мог падсілкавацца харчамі з роднай зялёнай Літвы.

На ахвярным кастры спалілі каня і сабаку, якія верна служылі ваяводзе, лук, калчан са стрэламі, меч.

Потым паклалі рысіныя і мядзведжыя кіпцюры, каб нябожчыку было добра залазіць на гару, на якой сядзіць Той, што судзіць мёртвых.

Толькі пасля пахавання ваяводы кунігас Даўгерут усміхнуўся сваёй дачцэ і зяцю, усміхнуўся Вячку. І аказалася, што ў яго вельмі прыгожая ўсмешка і што ён добра ўмее частаваць гасцей.

— Госць у доме — бог у доме, — сказаў ён Вячку. — Мы з Полацкім княствам суседзім і стараемся жыць з ім у міры.

— Дзякуй за добрыя словы, кунігас, — усміхнуўся Даўгеруту Вячка. — Пад адным небам мы жывём, з адных рэк баявых коней поім, адны пушчы нам шумяць. І так будзе да скону веку. Хай будуць моцныя Полацк і Літва. Але час нам усім глянуць на захад. З мора вылез вурдалака, які хоча пажэрці нашы нівы і нашы борці, праглынуць нашых дзяцей. Час брацца за меч, кунігас.

Пры гэтых словах Даўгерут пасуровеў, надоўга задумаўся.

— Што ж маўчыш, кунігас?

— Чатыры сонцавароты таму назад разам з Усеваладам я хадзіў на Рыгу, — нарэшце парушыў маўчанне Даўгерут. — Коней тэўтонскіх, што пасвіліся за валам, у палон забраў. Рыцараў рыжскіх пабіў, якія рыбу ў рацэ лавілі. А чатыры дні назад ужо тэўтоны на маю зямлю набеглі, ваяводу майго на той свет адправілі.

— Дык адпомсці за ваяводу! — выгукнуў Вячка.

— За ваяводу я ім адпомшчу, але трошкі пазней. Раны трэба залячыць, сілу сабраць у адзін кулак.

Вячка нахмурыўся, сказаў рашуча і рэзка:

— Чуў я, кунігас, што зноў хочаш ісці на чудзь, на эстаў. Чуў я, што багаты ўраджай думаюць сабраць эсты ў свае свірны.

Даўгерут злосна бліснуў цёмнымі вачамі.

— Але ж і ты, князь Вячка, бярэш даніну з ліваў. Хіба я пакінуў цябе гэтай данінай? Бяры, калі бог за цябе і калі маеш сілу. У кожнага свой корм.

— У кожнага свой корм, — згадзіўся Вячка. — Яшчэ мае прадзеды, полацкія князі, хадзілі па Дзвіне браць даніну. І лівы плацілі даніну. І дапаможнае войска, калі Полацк ваяваў, выстаўлялі.

— Чаго ж ты хочаш ад мяне? — пранізліва глянуў на Вячку Даўгерут.

— Не ідзі сёлета на эстаў. Разам з Полацкім княствам, разам з Ноўгарадам, разам з зяцем сваім Усеваладам, са мной і з эстамі ідзі на Рыгу. Выкінем псоў у мора!

— Не магу. Рыга пачакае, не зляціць у неба.

— Кунігас, кунігас, не такія словы я хацеў пачуць ад цябе. Пастарэў ты, кунігас.

— Я пастарэў?

Даўгерут выцягнуў з похваў шырокі літоўскі меч, сказаўшы Вячку «Ідзі за мною», выйшаў са святліцы. На двары каля дубовага тыну расла бярозка. Даўгерут сашчэрыў зубы, прыжмурыў цёмныя вочы і, глуха гахнуўшы, шырока махнуў мячом, адным ударам ссек бярозу пад корань.

— І ўсё роўна пастарэў ты, — сказаў Вячка. — Сэрцам пастарэў. Адвагай сваёй пастарэў.

Надвячоркам таго ж дня Вячка, не вяртаючыся ў Герцыке, праз лясы і балоты рушыў на Полацк. Трывожна ззялі пад святлом маладзіка шлемы і шчыты вояў. Глуха грукалі конскія капыты па каранях пракаветных дрэў. У струхлелых пнях звіваліся клубком гадзюкі. Таіліся ў дуплах совы і пугачы.

_

17 Крыва-Крывейта — легендарны літоўскі першасвяшчэннік.

18 Вайдэлоты — літоўскія жрацы.

Раздзел першы III 6 Chapter one III 6 Розділ перший III 6

___