×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел першы II 3

Раздзел першы II 3

Вячка стаяў адзін у цемры, наструнена прыслухоўваўся да ўсхліпаў дажджу. Гэта быў ужо восеньскі дождж, мёртвы дождж. Ён не мог даць сілы ні зярняці, ні траве. Ужо нішто не расло пад гэтым дажджом, толькі камяні. Аб тым, што камяні растуць, расказваў Вячку ягоны бацька князь Барыс Давыдавіч. І Вячка верыў, што камяні растуць, — і маладзенькія каменьчыкі велічынёй з арэх, і шматпудовыя валуны, якім не адна тысяча гадоў. «Зрабіцца б каменем, — падумаў раптам ён, — каб усё было каменнае, для ворагаў недаступнае. Толькі сэрца жывое. Я б скінуў тэўтонаў у мора і вярнуў Полацку Дзвіну, наш Рубон».

Чорная аграмадзіна царквы ўразалася ў неба побач з княжацкім церамам. І Вячка, як бы нешта ўспомніўшы, пакрочыў да царквы. Ён разбудзіў дзяка, які спаў у царкоўным прытворы.

— Дзе айцец Сцяпан? — спытаўся Вячка ў дзяка, сухенькага, сагнутага, як сярпок, старога.

— Святы айцец два дні назад конна паехаў у Полацк да ўладыкі Дзяніса, — спалохана сказаў дзяк. Ён з маленства баяўся ўзброеных людзей.

— Адчыні царкву і запалі тры свечкі,— загадаў Вячка.

Дзяк яшчэ болей сагнуўся, хацеў нешта сказаць, але толькі перасмыкнуў сухімі губамі і пакорліва загрымеў вязкай ключоў.

Цішыня і цемра абрынуліся на маладога князя ў начной царкве. Ён запаліў свечкі, стаў на калені. Па старадаўняму звычаю ён хацеў папрасіць парады ў продкаў.

Замірала сэрца. У скронях звінела кроў.

Парыў ветру ўварваўся ў адчыненыя дзверы. Патухла свечка.

— Ты прыйшоў, Усяслаў? Я чую цябе, — дрогкім голасам сказаў Вячка.

Патухла другая свечка.

— Ты бачыш мяне? Дапамажы. Асвяці мой розум і мой шлях.

Патухла трэцяя свечка.

— Дзякуй табе. Ты ўхваліў маё рашэнне. Я ведаў, што так будзе і што ты зразумееш мяне. Нашу размову не падслухаюць чужыя вушы, бо мы размаўлялі сэрцамі. Дзякуй табе, прыснапамятны князь.

Лёгкім крокам выйшаў Вячка з царквы. Крумкач трывогі зляцеў з душы, вальней стала дыхаць, будучыня зрабілася святлейшаю і весялейшаю. Праз начны дажджысты морак ён пакрочыў на гарадскі вал, да сваіх вояў. Зараз ён павінен быў быць з імі, толькі з імі.

— Рубон! — строга крыкнулі з цемры.

— Рубон! — адказаў князь. — Хто на варце?

— Старшы дружыннік Мсцібог з усім сваім сцягам9. І сцяг Халадка.

Вячку спусцілі лесвіцу, і ён спрытна ўзабраўся на забаролы. На самым версе землянога вала каля дубовага частаколу была выкладзена з камення вузкая сцежка — па ёй хадзілі воі-дазорцы.

— Што чутно? — спытаўся Вячка ў Мсцібога, які паверх кальчугі апрануў лісіны кажух.

— Усё спакойна, князь. Вецер і дождж ідуць з Дзвіны. Ноч золкая, і я дазволіў людзям надзець кажухі. Табе таксама загадаю прынесці.

— Не трэба, — спыніў яго Вячка. — Кажаш, усё спакойна? Ты, Мсцібог, спіш са сваімі воямі. Толькі што ў цераме злавілі двух псагалоўцаў з Рыгі.

Мсцібог, здаецца, анямеў. І не ад страху — ад здзіўлення. Ён лічыў сябе мудрым і вастравокім, як начная сава. Ён хваліўся, што за некалькі попрышчаў можа пачуць свіст стралы.

— Князь, напэўна, яны былі з крыллямі і пераляцелі ў горад па паветры, — нарэшце вымавіў ён разгубленым голасам. — Добра, што хоць іх усяго двое.

— І адзін камень шмат гаршкоў разбівае, — незадаволена сказаў Вячка. Прытрымліваючыся рукою за мокрыя слізкія штыкеціны забаролаў, ён пайшоў па каменнай сцежцы, пакінуўшы Мсцібога ў сораме і трывозе. І ўвесь час глядзеў у густы змрок, на захад. Туды, на захад, цякла Дзвіна. Туды несліся неспакойныя думкі маладога князя.

Калі б ён зараз сеў на шкут або на лайбу, у якіх купцы плаваюць па Дзвіне, то ўжо на світанку з правай рукі ад сябе ўбачыў бы замак Ашэрадзен. А трохі ніжэй — Леневардзен. А потым — Ікесколь і Гольм і нарэшце Рыгу. І ўсюды сядзяць тэўтоны. Усе гэтыя замкі — гнёзды ненаедных каршуноў. Адсюль божыя пілігрымы, несучы крыж і меч, ходзяць у паходы на эстаў Сакалы, на латгалаў Таловы. Сюды яны вяртаюцца, гонячы палонных жанчын і дзяцей, коней, кароў і авечак, везучы нарабаванае дабро. У самым вусці яны наступілі на горла Дзвіне, слаўнаму полацкаму Рубону, і Вячку часам здаецца, што любімая рака задыхаецца, б'ецца ў сутаргах, чарнее і вось-вось знікне пад зямлёю, растворыцца ў пясках і балотах, абы толькі не бачыць глум і здзек, якія пасяліліся на яе берагах. Спрадвеку была Дзвіна полацкім вадзяным ходам у Варажскае мора, на Гоцкі бераг і да паўночных людзей — урманаў. Латгалы, селы і лівы караніліся ўздоўж яе. Яны яшчэ былі язычнікамі і плацілі полацкім князям даніну. Іхнія старэйшыны і купцы ўсё часцей прымалі праваслаўную веру, не забываючы, праўда, і сваіх мясцовых багоў і бажкоў. Які ж злы вецер прыгнаў сюды караблі тэўтонаў?

Тэўтоны прыплылі з крыжамі, схаваўшы на першым часе мячы пад сутаны. І на гэтых берагах, у гэтых палях і лясах рымскі крыж сутыкнуўся з крыжам славянскім.

Вячка павольна ішоў уздоўж забаролаў. Воі пазнавалі князя, віталі яго. Большасць з іх Вячка ведаў у твар, помніў іхнія імёны, і дружыннікам было прыемна чуць свае імёны з вуснаў самога князя. Ён любіў сваю дружыну, ганарыўся ёю, бо дружына давала яму і славу, і сілу, і ўладу ў Кукейноскім княстве. Без дружыны яго б не было — ён цвёрда ведаў гэта. Пакуль у яго ёсць дружына, з ім будуць лічыцца і рыжскі епіскап Альберт, і князь Герцыке Усевалад, і вялікі полацкі князь Уладзімір. Але сённяшняй ноччу смутак браў у абладу Вячкава сэрца, і ён суха і стрымана вітаўся з дружыннікамі.

Смяротны час надышоў для Кукейноса. Лівень, агонь і серу гатовы праліць нябёсы. Няўжо згарыць церам, у якім памерла княгіня Звеніслава, у якім жыве маленькая Соф'я? Няўжо серп вайны без літасці сажне жыта на кукейноскіх нівах і людзей, якія пасеялі гэта жыта? З трывогаю, з вялікім хваляваннем глядзеў Вячка на захад, і дождж з ветрам білі яму ў твар, зрывалі з плячэй барвовае карзно.

З горыччу думалася маладому князю, што дужа глыбокія карэнні паспелі пусціць тэўтоны не толькі ў Рызе, але і ў некалькіх попрышчах ад Кукейноса. Спачатку прыплылі ў вусце Дзвіны брэменскія купцы. Потым свяшчэннік ордэна блажэннага Аўгусціна Мейнард са жменькай клірыкаў пачаў будаваць царкву для ліваў у Ікесколе. Потым пачаў будаваць каменны замак. Ды прыйшлі лівы і сямігалы з даўжэзнымі карабельнымі канатамі і спрабавалі сцягнуць гэты замак у Дзвіну, каб ён сплыў у мора. Лівы верылі і вераць у святую сілу дзвінскай вады. Яны прынялі хрышчэнне ад Мейнарда, але адразу ж змылі гэта хрышчэнне рачной вадой. Мейнард памёр, стварыўшы епіскапскую кафедру ў Ікесколе і ўзвёўшы яшчэ адзін замак — Гольм.

Тэўтонам шанцуе. Лівы з Тарэйды хацелі манаха цыстэрцыянскага ордэна Тэадорыха прынесці ў ахвяру сваім багам. Але свяшчэнны конь, на якога пасадзілі манаха, пераступіў уваткнутыя ў зямлю коп'і нагой жыцця, правай нагой. І Тэадорыху, хітрай заморскай лісе, захавалі жыццё, хоць ліўскі вяшчун-вядзьмар старанна працёр конскую спіну мокрым пяском — змыў, скінуў з яе хрысціянскага бога. Чаму так шанцуе тэўтонам?

Праўда, другога епіскапа — Бертольда, якога пасвяціў у гэты сан архіепіскап брэменскі Гартвін, ліў Імаўт у час адчайнай сечы навылет прабіў кап'ём. Але прыплыў з-за мора на 23 караблях Альберт, новы епіскап, набраўшы людзей на Гоцкім беразе, у Даніі, у Саксоніі, атрымаўшы благаславенне папы Інакенція IIІ і падтрымку караля Піліпа Швабскага. Лівы скарыліся, прынялі ў свае замкі тэўтонскіх свяшчэннікаў і прызначылі штогод на ўтрыманне кожнага паўталанта жыта з плуга. Чаму так шанцуе тэўтонам?

Полацкі князь Уладзімір Валадаравіч, бачачы, што ў ліваў з'явіўся новы гаспадар, сабраў раць і ў лета 6714-е10 спусціўся на стругах, шкутах і плытах уніз па Дзвіне, выклікаў епіскапа Альберта на перамовы на раку Богу, што цячэ непадалёку ад Ікесколы. _

9 Сцяг — тагачаснае вайсковае падраздзяленне колькасцю ў 50 чалавек.

10 Лета 6714-е — каб даведацца, які тады быў год па нашым летазлічэнні, трэба ад лічбы 6714 адняць 5508. 6714–5508 = 1206.

Раздзел першы II 3 Chapter one II 3 Розділ перший II 3

Полацкі князь Уладзімір Валадаравіч, бачачы, што ў ліваў з'явіўся новы гаспадар, сабраў раць і ў лета 6714-е10 спусціўся на стругах, шкутах і плытах уніз па Дзвіне, выклікаў епіскапа Альберта на перамовы на раку Богу, што цячэ непадалёку ад Ікесколы. _____