×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел першы II 2

Раздзел першы II 2

Ён ніколі не бачыў усмешкі на прыгожым твары сваёй мачахі Святохны, дачкі князя Баляслава Паморскага. Яна, вядома, усміхалася. Усміхалася свайму мужу, бацьку Вячкі, князю Барысу Давыдавічу, усміхалася полацкім баярам і купцам, якім хацела спадабацца, усміхалася, хоць і вельмі рэдка, сваім слугам і служанкам. А вось Вячку і яго старэйшага брата Васільку яна проста не заўважала. Яны былі для яе горш, чым тыя сабачкі, якіх дужа шмат гаўкала ў княжацкім цераме ў Бельчыцах. Яна чамусьці вельмі любіла сабак. Завязвала ім ружовыя і блакітныя банцікі на шыях і хвосціках, сама варыла для іх адмысловыя стравы. Лацінянка, яна прыняла праваслаўную веру, каб супакоіць мужоў-вечнікаў, але ў душы смяялася над сваім новым богам, шануючы толькі аднаго бога, рымскага. Вячка, якому было гадоў сем, хацеў аднойчы прылашчыцца да яе, але яна строга зірнула чорнымі лёдзістымі вачамі, суха спыталася: «Што табе трэба, ваўчаня?» Гэтым халодным раўнадушным пытаннем яна нібы ўбрала, адсунула яго са сваёй дарогі, як непатрэбную рэч. Калі полацкае веча ўдарыла ў Вялікае Біла, калі чорны пасадскі люд уварваўся ў княжацкія пакоі, яна моўчкі сустрэла смерць, толькі адно крыкнула адчайна-страсна: «Сына, сына майго Уладзіміра пашкадуйце!» Але і сына забілі разам з ёю і шпурнулі яго маленькі трупік ёй на грудзі.

Вячка, начапіўшы на пояс меч, накінуўшы на плечы барвовае карзно, выйшаў з апачывальні. Пры яго з'яўленні малады рында-целаахоўнік Няздзіл, які нёс варту ля дзвярэй апачывальні, стукнуў аб падлогу дрэўкам кап'я, выдыхнуў прывітанне, баявы кліч палачан: — Рубон!

— Рубон, — ціха адказаў Вячка. — Што чутно, Няздзіл?

— Усё добра, княжа, — аблізнуў пунсовыя, як у дзяўчыны, вусны Няздзіл. — У падзямеллі церама, у каменным мяшку, сядзяць два рыжскія лазутчыкі. Іх завёў туды латгал Сцегіс.

— З Рыгі? — перапытаў Вячка. — Чаго ішлі да нас?

— Невядома, княжа. Старшы вой Халадок будзе весці допыт агнём і жалезам.

— Што ж, хай пакаштуюць агню тэўтоны, — пасля некаторага роздуму сказаў Вячка. — Самі звілі вяроўку свайго жыцця.

— Там адзін нашай веры. Мураль Браціла з Кукейноса.

— Браціла? — здзівіўся Вячка. — Трапіў нарэшце пярэварацень у пастку. Гэтага асабліва строга дапытваць, агню не шкадаваць.

Няздзіл схіліў галаву ў знак згоды, і водбліск ад паходні, што гарэла непадалёку, уваткнутая ў доўгі тураў рог, успыхнуў на місюрцы — жалезным шлеме з кальчужнай сеткай.

Вячка хацеў спускацца на першы ярус церама, але, ідучы доўгім зацемненым праходам, убачыў жоўтую палоску святла, што вырэзвалася праз няшчыльна зачыненыя дзверы каморкі перапісчыка пергаменаў Клімяты. Ён увайшоў у каморку. Клімята сядзеў спінаю да дзвярэй і маленькім бронзавым ножыкам саскрэбваў са старога пергамена літары, рыхтаваў месца для новых літар.

— Хто? — ціха спытаўся Клімята, не азіраючыся.

— Твая смерць, — надаючы голасу злавеснасць, прашаптаў Вячка.

— Тады пачакай, бо яшчэ не час. Я яшчэ павінен закончыць гісторыю Полацкай зямлі,— адказаў Клімята, захоплены сваёй справай, і зноў не азірнуўся.

Вячка не вытрымаў, засмяяўся. Толькі тады Клімята павярнуў галаву, убачыўшы князя, узняўся і пакланіўся.

_ Будзь здароў, князь Вячаслау.

Быў ён шчуплы, невысокі, з доўгімі бялявымі валасамі, без левай рукі — страціў у сечы.

_ Значыць, не баішся смерці, Клімята? — весела сказаў Вячка.

_ Смерць — нямая тайна. Сваімі рукамі трымаем

і меч свой і лёс свой.

Яны былі аднагодкі і сябравалі, хоць адзін трымаў Кукейноскі сталец, а другі, збегшы ад бацькі — багатага баярына, пакляўся напісаць полацкі летапіс. Клімята верыў у несмяротную сілу слова і сказанага мудрым мужам, такім, як Іаан Златавуст ці Кірыла Тураўскі, і напісанага кінаварам або золатам на пергамене.

— Сядай, князь, — падсунуў Клімята Вячку невялікі дубовы ўслончык. — Цесна і смуродна ў маёй каморцы, але ведай, што гэта святы пах — пах цялячай скуры і пах кінавара. Ты ваюеш, ты ўвесь час у сядле, ды сіла, князь, не ў мячы, а ў мудрасці. Запомні гэта.

— Пергаменамі, Клімята, не спыніш тэўтонаў. Трэба меч, востры, гартаваны меч, які не баіцца варожай крыві.

— Праўду кажаш, князь, — згадзіўся Клімята, трасянуўшы кужэльнымі валасамі,— але аднаго мяча мала. Я таксама быў нядрэнным ваяром, я біўся, ты ж памятаеш, — з аўкштайтамі і селамі, пакуль жалеза не адгрызла мне руку. І ўсё-ткі мудрае слова мацнейшае за меч. Меч кароткі. Слова доўжыцца ў людскіх пакаленнях.

— Хай будзе па-твойму. Вы, кнігачоты, бліжэй да неба і да божага прастола. Вы лепш бачыце дарогу жыцця і мудрасці. Скажы мне, Клімята, пра што ты зараз пішаш?

Вячка ўстаў з услончыка, узяў у рукі цяжкі скрутак пергамена, трымаў яго, як бы ўзважваючы. Вочы Ў Клімяты натхнёна заблішчэлі. Ён таксама дакрануўся рукою да пергамена, нібы сагрэўся гэтым дотыкам.

— Пра што пішу? Я ўжо скончыў жыцці Рагвалода, Рагнеды і сына яе Ізяслава. Пра Усяслава пішу, якога народ Чарадзеем назваў. Пра тое, як сядзеў ён У стольным Кіеве ў порубе і як вызвалілі яго з цямніцы і вялікім князем Кіеўскім абвясцілі.

— Пра мой род пішаш, — ціха сказаў Вячка.

— Не толькі пра твой род. Пра ўсю зямлю славянскую. І пра нашу Полацкую зямлю, бо яна дачка зямлі славянскай. Хачу, каб не толькі ў стольных Кіеве і Полацку свой летапіс быў, а каб і Кукейнос меў яго.

— Чым я табе магу памагчы, Клімята? — запытаўся Вячка, збіраючыся выйсці з каморкі.

— А мне нічога не трэба, — Клімята ўжо размешваў тонкай касцяной пласцінкай-мастыхінам кінавар. — Дзякуй, князь, за хлеб, за ваду і мёд, якія прыносяць твае чалядзіны. Толькі аб адным хачу папрасіць цябе…

— Аб чым? — спыніўся на парозе Вячка.

— Твае ратайныя людзі, што робяць на зямлі, часам выкопваюць з яе свяшчэнныя камяні, ідалаў, дзедаўскую зброю, касцякі невядомых жывёл. Не трэба гэта знішчаць. Захоўваць, берагчы ўсё гэта трэба, каб ведаць, што было на нашай зямлі да нас. Вочы жывых людзей не павінны быць у павуцінні. Нам трэба бачыць і глыбока, і далёка, шанаваць родную зямлю. Помні, князь: дарагі той куток, дзе рэзалі пупок. Хто скажа за нас перад богам, калі не мы самі? Так што хай не знішчаюць знойдзенае ў зямлі.

— Добра, — паабяцаў Вячка. — Аб гэтым будзе сказана ратайным старастам, цівунам і радовічам. Будзь здароў, Клімята.

— Многая лета табе, князь, — пакланіўся Вячку перапісчык пергаменаў.

Вячка, шчыльней захінуўшыся ў карзно, спусціўся на першы ярус церама, выйшаў на двор. Нікога з дружыннікаў ён не ўзяў з сабою, не надзеў на галаву баявы шлем, бо любіў, калі расчэсвае валасы халодны суровы вецер. Ужо не першы раз да горкай сліны ў роце захацелася яму пабыць аднаму, сам-насам з нялёгкімі думкамі. Ён адчуваў, як страшэнна стаміўся за апошняе лета і вясну. Стома каменем ляжала на сэрцы, але нельга было паказваць яе ні дружыне, ні баярам, ні пасадскаму люду. Паміж гвалту і шуму жыцця, паміж грукату мячоў, паміж галасу паходных труб пакрысе выспявала, налівалася болем і сумам звонкая і непрыкметная, як мужчынскія слёзы, цішыня. І ён быў пасярод гэтай трывожнай цішыні, як пясчаны бязлюдны востраў пасярод хваль Дзвіны. Ён быў адзін. Адзін як палец, адзін як вока ў лобе. Толькі старшы вой Халадок, толькі Клімята, толькі дачка Соф'я заставаліся ў яго. Ды заставалася надзея яшчэ на адну спагадлівую душу, на князёўну Дабранегу, залатакосую шэравокую прыгажуню, якая жыла ў сядзібе Свіслач, у густых дрымотных лясах, што на самым сутоку Свіслачы і Бярэзіны.

Дачка Соф'я, ледзь што не па ёй, ледзь чым не ўгодзіш, плача і кажа яму, бацьку: «Не буду з табой дружыць». Быццам яе дружба, быццам увага пяцігадовага неразумнага чалавечка самая высокая ўзнагарода бацьку на гэтай зямлі! А можа, так яно і ёсць, можа, так і ёсць?

Раздзел першы II 2 Chapter one II 2 Розділ перший II 2