×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел першы II 1

Раздзел першы II 1

II

Князь Вячка дрэнна спаў у гэту ноч. Трохі прыдрамаў на адно вока, нібы малады воўк пад кустом, і зноў пругкае моцнае цела падкінула з одра трывога. Ён устаў, да хрусту ў плячах пацягнуўся, узяў са стала срэбную карчагу з вадой, глыток адпіў, астатнюю ваду лінуў сабе на рукі, апаласнуў ёю твар. Сон адразу ж адляцеў ад яго.

Апошнія ночы ён вельмі мала спаў. Хварэла дачка, пяцігадовая Соф'я. З захаду, з вусця Дзвіны, даходзілі кепскія навіны. Рыжскі епіскап Альберт са сваімі пілігрымамі і рыцарамі, мяркуючы па ўсім, зламаў супраціўленне ліваў, ахрысціў іхніх старэйшын, а сыноў старэйшын узяў у заложнікі. Тэўтоны на ніжнім цячэнні Дзвіны ліхаманкава будавалі крэпасці, каменныя замкі. Альберт, праўда, яшчэ не бярэ даніну і царкоўную дзесяціну з ліваў. Лівы пакуль што лічацца даннікамі вялікага князя полацкага Уладзіміра Валадаравіча. Але што будзе заўтра? Што прынясе новы світанак?

Вячка падышоў да акна апачывальні. Тысячамі нябачных пагрозлівых вачэй глядзела на яго цемра. Дзесьці там цякла Дзвіна, шырокая і няспынная. І цяжка было яму думаць, што за некалькі попрышчаў ад Кукейноса тэўтонскія рыцары пояць з яе коней.

Учора на забаролах воі бачылі ў небе вогненнае воблака. Ціха праплыло яно над Кукейносам. Ціха і няўмольна. Гэта дрэнны знак для горада, для дружыны, для яго, князя.

Ён задумліва пагладзіў рукою халоднае, бліскучае ад дажджавых кропель шкло, падышоў да дачкі. Соф'я спала ў прыгожай, выразанай з моранага дубу калысцы-гушкалцы, якая белымі пяньковымі вяроўкамі была прывязана да срэбнага колца ў столі апачывальні. Светлыя доччыны валасы рассыпаліся па чырвонай падушцы. На Соф'і была жоўтая ядвабная кашулька, на правай руцэ, тонкай і смуглай, свяціўся бранзалет кіеўскага сіняга шкла з залатымі пражылкамі. Твар у дачкі гарэў.

На падлозе апачывальні, ледзь не пад самай калыскай, лежачы на мядзведжай шкуры, спала карміцелька Соф'і Тадора з абельных халопак. Яе сухі жоўты тварык быў лагодна-шчаслівы. Яна тоненька пасопвала ў нос.

Вячку не спадабалася, што халопка сніць шчаслівы мірны сон у той час, як маленькая гаспадыня пакутуе ад хваробы. Наском зялёнага саф'янавага бота ён лёгенька наступіў на руку халопцы. Карміцелька спалохана ўсхапілася, адвесіла Вячку паясны паклон, праспявала трэснутым сухім галаском:

— Многая лета табе, князь-бацюхна. І зноў нізка пакланілася.

— Глядзі князёўну, старая, — нястрога сказаў ёй Вячка. Ён не сумняваўся ў тым, што карміцелька, якая калісьці і яго гушкала і няньчыла, хутчэй памрэ, чым дапусціць, каб Соф'ю хоць на малюсенькую макулінку нехта пакрыўдзіў. Паслухмяная верная рабыня. Дзень і ноч моліцца за князя Хрысту, не забываючы, аднак, пра Перуна і Дажджбога.

Вячка стаяў пасярэдзіне апачывальні, глыбока задумаўшыся. Старая Тадора, папраўляючы падушку пад галавой Соф'і, краем вока пазірала на яго. Ён быў высокі, дзесяць вяршкоў росту, гнуткі ў поясе, светла-русы, з кароткай барадой, якая злёгку кучаравілася. Касці быў не шырокай, але моцнай, пругкай, створанай для цяжкага мяча і паходнага сядла. Быў апрануты ў прасторную зялёную кашулю з адамашку. Залатая грыўня, знак княжацкага роду, блішчала на смуглай шыі. «Целам — чалавек, душой — анёл», — думала пра свайго маладога князя старая рабыня. Яна шчыра паважала яго, нават пасвойму любіла, але было ў гэтай любові нешта ад той, якой разумны пакорлівы сабака любіць свайго гаспадара.

— Не трывожся, князь, — яшчэ раз пакланіўшыся, сказала карміцелька. — Зеллем і малітвамі выганім хваробу з тваёй дачкі. А ты ідзі, ідзі ў сваю святліцу беладубовую.

Але тут прачнулася, заплакала князёўна Соф'я. Карміцелька ўзяла яе на рукі, прытуліла да сябе, пачала ціха напяваць песню, якая гучала і гучыць у чорных хатах смердаў над ракой Палатой, над Дзвіной і Друццю:

Люлі-люлі, баю-бай,

Засні, мая зорка.

Калі ж дзетка не засне,

Буду плакаць горка.

Люлі-люлі, трэба спаць.

Засынайце, вочкі.

Будуць дзетку калыхаць

Рэчкі-ручаёчкі.

Люлі-люлі, трэба спаць.

Вее вецер золкі.

Будуць дзетку калыхаць

Матылькі і пчолкі.

Князёўна сцішылася, але неўзабаве зноў заплакала.

— Карміцелька, пакліч зялейніцу Домну, — загадаў Вячка.

Старая Тадора хуценька выйшла з апачывальні, паклаўшы Соф'ю ў калыску. Князь нахіліўся над дачкою, доўга і ўважліва глядзеў у змучаны хваробай тварык. Цёмныя пушыстыя вейкі малой слаба ўздрыгвалі, трапяталіся. Як падобна яна была на сваю маці, княгіню-нябожчыцу Звеніславу! Тыя ж вочы, блакітныя і гордыя, той жа нос з лёгкай гарбінкай, толькі зусім маленькі — яшчэ не вырас. Звеніслава, нарадзіўшы Соф'ю, праз тры дні памерла ад гарачкі. Усіх ведуноў-шаптуноў сабраў Вячка з Кукейноскага княства, з Полацка былі, нават вучоны рамей быў з Царграда. Нічога не памагло, патухла маладая княгіня, як свечка. Зялейніца Домна перад самай смерцю давала ёй піць траянку — грэтае віно, змешанае з чырвонай глінай, мёдам і каровіным маслам. Не памагло. Паклалі княгіню Звеніславу ў дубовай корсце-труне на шкут пад чорным ветразем, павезлі па Дзвіне ў Полацк, у Бельчыцы, там пахавалі.

Дачка глядзела на бацьку знізу ўверх напружанымі, туманнымі ад хваробы вачамі.

— Хочаш, як і ўчора, пачытаю табе «Александрыю»? — ціха запытаў Вячка.

— Чытай, — адказала Соф'я. Вячка ўзяў са стала жоўта-карычневы пергамен. Прамыя прыгожыя літары, старанна выведзеныя ўставам, былі як жывыя. Цяжкія старонкі пахлі мятай, на якой настойваўся кінавар. Вячка пачаў чытаць, павольна вымаўляючы кожнае слова:

— І паслаў Дарый Аляксандру са сваімі пасламі грамату, мячык, бізун і скрынку з золатам. І было ў той царскай грамаце напісана: «Я, Дарый, цар царам, радня багам і сам бог, ззяю разам з сонцам, загадваю табе, Аляксандр, рабу свайму, вяртацца да сваіх родзічаў ва ўлонне маці сваёй Алімпіяды, так як табе належыць яшчэ вучыцца і ссаць матчыну цыцку, і таму пасылаю табе мячык, палку і каўпак блазна. Выбірай, што хочаш. Мячык азначае, што табе трэба яшчэ гуляць з равеснікамі, палка — што ты павінен яшчэ вучыцца, а каўпак блазна пасылаю табе затым, каб ты забаўляў падобных табе разбойнікаў, калі яны вернуцца на айчыну. А не падпарадкуешся мне, то загадаю сваім воінам узяць цябе і распяць».

— Што зрабілі з Аляксандрам? — раптам запыталася дачка.

— Ён перамог Дарыя і заваяваў паўсвета.

— А што зрабілі з Дарыем?

— Яго забілі. Забілі ўласныя слугі.

— Шкада Дарыя, — горка ўздыхнула Соф'я. — Скажы цябе могуць забіць твае слугі?

Вячка ўсміхнуўся:

— Дрэнны той князь, на якога ўздымаюць дзясніцу ягоныя ж халопы. Слуг трэба трымаць у паслушэнстве, Соф'ечка. — Ты добры, — сказала дачка. — І мне з табой добра. Мы будзем з табой сябраваць. Не бяры ў жонкі Дабранегу.

Малады князь уздрыгнуў, уважліва паглядзеў на дачку. Адкуль яна ведае пра Дабранегу? Недзіцячыя думкі ў яе, недзіцячыя словы.

— Княства не можа быць без княгіні,— нарэшце парушыў маўчанне ён. — Дзе ты бачыла пчаліны рой без маткі? Баяры патрабуюць, каб я жаніўся. Дабранега будзе добрай гаспадыняй Кукейноса. Яна з менскіх Глебавічаў, а яны зараз у сіле, у пашане. Вялікі князь полацкі Уладзімір Валадаравіч таксама з іхняга роду.

— Князь Уладзімір не любіць цябе.

— Ніколі і нікому не кажы такіх слоў, дачка. Чуеш? Ніколі і нікому.

— Навошта ж ён зрабіў чарняцом8 твайго брата, князя Васільку?

У гэты час у апачывальню ўвайшла зялейніца Домна, нізка пакланілася князю, са срэбнай карчажкі пачала паіць князёўну сваім зеллем, шаптаць святыя замовы. Старая латгалка была апранута ў доўгую туніка-падобную кашулю з вышыўкай вакол шыі, у клятчастую спадніцу, у скураныя лапці. На грудзях у яе была вялікая прыгожая брошка-сакта, на галаве — ільняная шапачка.

Значыць, дачка не хоча мець мачаху. Што ж, ён разумеў яе, вельмі добра разумеў. Ён сам зведаў холад сірочага жыцця, калі на месцы роднай маці, на месцы сонца, якое павінна саграваць дзіцячую душу, была чужая, незразумелая жорсткая жанчына, як ледзяная зорка ў марозным зімовым небе.

_

Чарнец — манах.

Раздзел першы II 1 Chapter one II 1 Розділ перший II 1

_____

Чарнец — манах.