×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел чацвёрты III 3

Раздзел чацвёрты III 3

У час далёкіх паходаў рыцары прытрымліваліся строгай дысцыпліны. Ніхто не меў права мець пры сабе жанчын. У парушальніка адбіралі паходную амуніцыю. Жанчын жа наогул не шкадавалі — адразалі ім насы.

Зброяносцы і кнехты, здаралася, біліся між сабою за лепшыя месцы для палатак. Рыцары, убачыўшы такую бойку, абавязаны былі надзець латы і разагнаць задзіракаў, але не мячамі, а доўгімі кіямі.

Капелан адправіў вячэрнюю месу. Паходны звон, які вісеў на шасце побач з палаткай комтура, даў сігнал — тры кароткія ўдары, — каб брацці-рыцары разам з усім войскам клаліся спаць. Лагер заціхаў. Ціха было і там, дзе сядзелі або ляжалі на голай зямлі палонныя жанчыны і дзеці. Але не-не дый чуўся адтуль плач, несуцешны, горкі. Палоска вечаровай зары, як чырвоны крывавы меч, блішчала над зямлёй.

Комтур выдзяліў для Генрыха і ягоных людзей дзве палаткі. У адной палатцы атабарыўся Генрых з трыма царкоўнымі служкамі, у другой ляглі манахіня Эльза з князёўнай Соф'яй. Генрых ніяк не мог супакоіцца пасля ўсіх жахаў мінулай ночы, пасля лэцкага могільніку, на якім ён ледзь не развітаўся з жыццём. Ва ўсім целе ён адчуваў абрыдлівую нервовую дрыготку. Трапяталі пальцы рук і нават ног. «Не дай бог — пачнуцца Вітавы скокі91», — палохаўся Генрых.

Служкі, заўважыўшы, што малады свяшчэннік счарнеў, як зямля, пабеглі ў лагер да рыцараў шукаць лекара. Знайсці лекара ім не ўдалося, але разам з імі прыйшоў рыцар Вікберт. Ён сеў на край мядзведжай шкуры, на якой ляжаў Генрых, загадаў служкам:

— Ідзіце на вуліцу, паглядзіце на зоркі. Абражаныя служкі хацелі запярэчыць, але Вікберт сціснуў кулак, рыкнуў:

— Прэч адсюль, чарвякі!

Тых як ветрам выдзьмула з палаткі. Генрых закашляўся, хацеў абараніць служак, ды не было сіл на спрэчку, і ён ляжаў моўчкі, глядзеў на Вікберта, на ягоную магутную абсівераную шыю. Яшчэ зусім нядаўна ў трапезнай мечаносцаў бачыў Генрых зняважанага, нікчэмнага, слабога Вікберта. Той Вікберт сядзеў у чорным плашчы на ахапку бруднай саломы і еў драўлянай лыжкай з драўлянай міскі гарохавую нішчымную кашу — ежу палахліўцаў. Сённяшні Вікберт адрозніваўся ад таго, што туліўся на саломе, як неба ад зямлі. На Вікберту быў цудоўны, з сіняга сукна камзол з фестонным каўняром і манжэтамі. На галаве была заломленая набакір аксамітавая шапачка з шэрым жураўліным пяром. Чорныя вочы Вікберта глядзелі цвёрда і рашуча.

— Не хацеў гросмайстар Венна пасылаць рыцараў на Імеру, — не надта прыцішваючы голас, змрочна ўсміхнуўся, сказаў Вікберт. — Але брацці-рыцары запярэчылі. І я запярэчыў. І тады ён паслаў комтура Бертольда, а сам усё роўна не пайшоў у паход.

Вікберт памаўчаў, пэўна, чакаў, што адкажа Генрых. Ды той бяссільна ляжаў на старой мядзвежай шкуры, і тады Вікберт парывіста схапіў яго за руку, загаварыў, забубніў яму ў вуха:

— Падтрымае мяне рыжская царква, калі я заб'ю шалудзівага пса Венна? Скажы — падтрымае?

— Наша царква заўсёды падтрымлівае чалавечыя справы, якія ідуць на карысць госпаду, — ухіляючыся ад прамога адказу, ціха пармовіў Генрых. Жыццё навучыла яго ніколі не спяшацца ў словах. «Апярэджвай ворага ў справах, а не ў словах», — успомніў ён павучанне епіскапа Альберта.

— У мяне ёсць людзі,— рашуча працягваў Вікберт. — Шмат людзей. — Ён моцна сціснуў баявую сякеру, якую заўсёды насіў на поясе.

— Цярпенне, сын мой, і асцярожнасць — вось што заўсёды куе перамогу, — мяккім голасам сказаў Генрых. — А зараз ідзі спаць. І я лягу, бо кепска сябе адчуваю.

— Я перамагу! — сарваў з галавы аксамітную шапачку Вікберт. — Перамагу або загіну!

Вікберт, падхоплены п'янлівай і яраснай сілай, выбег з палаткі. Згусцелы змрок абступаў яго з усіх бакоў. Непадалёку ад палаткі, як скалелыя смірныя авечкі, стаялі, збіўшыся ў купку, Генрыхавы служкі.

— Ідзіце спаць, — весела сказаў ім Вікберт і закрочыў па лагеры. Жаданне дзейнічаць, нешта разбураць, нешта будаваць апякала душу. Здавалася, ён зараз мог падскочыць высока-высока над лагерам, дакрануцца да зоркі, цёплай і шурпатай, павесіць гэтую зорку сабе на пояс і адтуль, з абадзьмутай ветрам галавакружнай вышыні, вярнуцца назад, ударыцца аб зямлю і ўвайсці ў яе па самыя калені. Сіла бушавала ў ім, напаўняла цяплом і святлом кожную жылку, кожную костачку, патрабавала і шукала выйсця.

Вікберт прыпыніўся. З маленькага шаўковага мяшэчка, які на срэбным ланцужку заўсёды вісеў у яго на грудзях побач з нацельным крыжам, дастаў круглую цёплую гарошынку, паклаў яе сабе на далонь. Гарошынка свяцілася, быццам была напоўнена сонечнымі іскрыстымі промнямі. Ён узяў яе ў рот, патрымаў на языку, адчуваючы прыемную гаркавасць, праглынуў.

Вось такія гарошынкі давалі сілу і радасць. Іх прадаваў яму за срэбныя дынарыі рыжскі купец Карл. Гэты Карл разам з шасцю сынамі плаваў у далёкія цёплыя моры, прывозіў адтуль перац і слановыя біўні, яшчэ шмат усялякага дзівоснага дабра і таямнічыя гарошыны, якія там, у спякотных краінах, робяць з белага соку невядомых траў. «Тыя травы растуць у раі,— тлумачыў Карл. — Сам бог пасеяў іх там, каб ісцінныя хрысціяне, трапіўшы ў рай, маглі, пакаштаваўшы іхняга чароўнага соку, хоць на імгненне адчуць сябе багамі».

Вікберт не пайшоў у сваю палатку, а, пракраўшыся між вартавых, апынуўся ў цёмным пустынным полі. Ён нават поўз па зямлі, каб варта не ўбачыла яго. Ды як яна магла яго ўбачыць, калі ў гэтыя імгненні ён адчуваў сябе мудрым спрытным вужом, які можа прабрацца, прасвідравацца ў самую маленькую шчылінку?

Белы вялізны валун свяціўся ў змроку. Вікберт сеў на яго, падставіў ветру твар, глянуў на шырокае бязмежнае неба, і аж дыханне перахапіла. Неба здавалася пяшчотным чорным аксамітам, на які былі нашыты незлічоныя брыльянты і брыльянцікі. Неба здавалася крылатым велізарным ветразем. Якая сіла рухае, гоніць уперад праз гады і стагоддзі гэты ветразь?

Пад плаўнае цячэнне ночы, пад срэбнае мігценне зорак добра думалася, добра ўспаміналася Вікберту. Ён успомніў маленькі гарадок Зёст у Вестфаліі — сваю радзіму. Ягоны бацька быў збяднелым рыцарам, у крыжовым паходзе страціў нагу. Да сямі гадоў маленькі Вікберт выхоўваўся дома, потым, як і ўсіх рыцарскіх сыноў, яго прывезлі ў замак сеньёра, дзе да чатырнаццаці гадоў ён быў пажам. Кожны дзень вучылі яго вернасці рэлігіі, свецкаму этыкету і сямі рыцарскім дабрадзействам: верхавой яздзе, фехтаванню, валоданню кап'ём, плаванню, паляванню, гульні ў шашкі, складанню і спяванню вершаў у гонар дамы сэрца. Потым, калі яму споўнілася дваццаць гадоў, адбылася цырымонія «рыцарскага ўдару» — дзень пасвячэння ў рыцары. Ён стаяў на каленях побач са сваімі сябрамі, а цудоўная каралева, жонка Піліпа Швабскага, узяла ў белыя рукі меч, плашмя лёгенька стукнула кожнаму па плячы гэтым мячом і сказала: «Выцерпі гэты ўдар дзеля госпада бога і святой Марыі, але болей нікому не даруй ніводнага ўдару». Ім падвязалі рыцарскія паясы, уручылі залатыя шпоры, і яны сталі рыцарамі, і адразу, надзеўшы латы, ускочыўшы на закаваных у сталь коней, рынуліся на рысталішча перад каралеўскім палацам, дзе шумеў і грымеў турнірны бой.

_

91 Вітавы скокі — псіхічнае расстройства, хвароба.

Раздзел чацвёрты III 3 Chapter Four III 3

У час далёкіх паходаў рыцары прытрымліваліся строгай дысцыпліны. Ніхто не меў права мець пры сабе жанчын. У парушальніка адбіралі паходную амуніцыю. Жанчын жа наогул не шкадавалі — адразалі ім насы.

Зброяносцы і кнехты, здаралася, біліся між сабою за лепшыя месцы для палатак. Рыцары, убачыўшы такую бойку, абавязаны былі надзець латы і разагнаць задзіракаў, але не мячамі, а доўгімі кіямі.

Капелан адправіў вячэрнюю месу. Паходны звон, які вісеў на шасце побач з палаткай комтура, даў сігнал — тры кароткія ўдары, — каб брацці-рыцары разам з усім войскам клаліся спаць. Лагер заціхаў. Ціха было і там, дзе сядзелі або ляжалі на голай зямлі палонныя жанчыны і дзеці. Але не-не дый чуўся адтуль плач, несуцешны, горкі. Палоска вечаровай зары, як чырвоны крывавы меч, блішчала над зямлёй.

Комтур выдзяліў для Генрыха і ягоных людзей дзве палаткі. У адной палатцы атабарыўся Генрых з трыма царкоўнымі служкамі, у другой ляглі манахіня Эльза з князёўнай Соф’яй. Генрых ніяк не мог супакоіцца пасля ўсіх жахаў мінулай ночы, пасля лэцкага могільніку, на якім ён ледзь не развітаўся з жыццём. Ва ўсім целе ён адчуваў абрыдлівую нервовую дрыготку. Трапяталі пальцы рук і нават ног. «Не дай бог — пачнуцца Вітавы скокі91», — палохаўся Генрых.

Служкі, заўважыўшы, што малады свяшчэннік счарнеў, як зямля, пабеглі ў лагер да рыцараў шукаць лекара. Знайсці лекара ім не ўдалося, але разам з імі прыйшоў рыцар Вікберт. Ён сеў на край мядзведжай шкуры, на якой ляжаў Генрых, загадаў служкам:

— Ідзіце на вуліцу, паглядзіце на зоркі. Абражаныя служкі хацелі запярэчыць, але Вікберт сціснуў кулак, рыкнуў:

— Прэч адсюль, чарвякі!

Тых як ветрам выдзьмула з палаткі. Генрых закашляўся, хацеў абараніць служак, ды не было сіл на спрэчку, і ён ляжаў моўчкі, глядзеў на Вікберта, на ягоную магутную абсівераную шыю. Яшчэ зусім нядаўна ў трапезнай мечаносцаў бачыў Генрых зняважанага, нікчэмнага, слабога Вікберта. Той Вікберт сядзеў у чорным плашчы на ахапку бруднай саломы і еў драўлянай лыжкай з драўлянай міскі гарохавую нішчымную кашу — ежу палахліўцаў. Сённяшні Вікберт адрозніваўся ад таго, што туліўся на саломе, як неба ад зямлі. На Вікберту быў цудоўны, з сіняга сукна камзол з фестонным каўняром і манжэтамі. На галаве была заломленая набакір аксамітавая шапачка з шэрым жураўліным пяром. Чорныя вочы Вікберта глядзелі цвёрда і рашуча.

— Не хацеў гросмайстар Венна пасылаць рыцараў на Імеру, — не надта прыцішваючы голас, змрочна ўсміхнуўся, сказаў Вікберт. — Але брацці-рыцары запярэчылі. І я запярэчыў. І тады ён паслаў комтура Бертольда, а сам усё роўна не пайшоў у паход.

Вікберт памаўчаў, пэўна, чакаў, што адкажа Генрых. Ды той бяссільна ляжаў на старой мядзвежай шкуры, і тады Вікберт парывіста схапіў яго за руку, загаварыў, забубніў яму ў вуха:

— Падтрымае мяне рыжская царква, калі я заб’ю шалудзівага пса Венна? Скажы — падтрымае?

— Наша царква заўсёды падтрымлівае чалавечыя справы, якія ідуць на карысць госпаду, — ухіляючыся ад прамога адказу, ціха пармовіў Генрых. Жыццё навучыла яго ніколі не спяшацца ў словах. «Апярэджвай ворага ў справах, а не ў словах», — успомніў ён павучанне епіскапа Альберта.

— У мяне ёсць людзі,— рашуча працягваў Вікберт. — Шмат людзей. — Ён моцна сціснуў баявую сякеру, якую заўсёды насіў на поясе.

— Цярпенне, сын мой, і асцярожнасць — вось што заўсёды куе перамогу, — мяккім голасам сказаў Генрых. — А зараз ідзі спаць. І я лягу, бо кепска сябе адчуваю.

— Я перамагу! — сарваў з галавы аксамітную шапачку Вікберт. — Перамагу або загіну!

Вікберт, падхоплены п’янлівай і яраснай сілай, выбег з палаткі. Згусцелы змрок абступаў яго з усіх бакоў. Непадалёку ад палаткі, як скалелыя смірныя авечкі, стаялі, збіўшыся ў купку, Генрыхавы служкі.

— Ідзіце спаць, — весела сказаў ім Вікберт і закрочыў па лагеры. Жаданне дзейнічаць, нешта разбураць, нешта будаваць апякала душу. Здавалася, ён зараз мог падскочыць высока-высока над лагерам, дакрануцца да зоркі, цёплай і шурпатай, павесіць гэтую зорку сабе на пояс і адтуль, з абадзьмутай ветрам галавакружнай вышыні, вярнуцца назад, ударыцца аб зямлю і ўвайсці ў яе па самыя калені. Сіла бушавала ў ім, напаўняла цяплом і святлом кожную жылку, кожную костачку, патрабавала і шукала выйсця.

Вікберт прыпыніўся. З маленькага шаўковага мяшэчка, які на срэбным ланцужку заўсёды вісеў у яго на грудзях побач з нацельным крыжам, дастаў круглую цёплую гарошынку, паклаў яе сабе на далонь. Гарошынка свяцілася, быццам была напоўнена сонечнымі іскрыстымі промнямі. Ён узяў яе ў рот, патрымаў на языку, адчуваючы прыемную гаркавасць, праглынуў.

Вось такія гарошынкі давалі сілу і радасць. Іх прадаваў яму за срэбныя дынарыі рыжскі купец Карл. Гэты Карл разам з шасцю сынамі плаваў у далёкія цёплыя моры, прывозіў адтуль перац і слановыя біўні, яшчэ шмат усялякага дзівоснага дабра і таямнічыя гарошыны, якія там, у спякотных краінах, робяць з белага соку невядомых траў. «Тыя травы растуць у раі,— тлумачыў Карл. — Сам бог пасеяў іх там, каб ісцінныя хрысціяне, трапіўшы ў рай, маглі, пакаштаваўшы іхняга чароўнага соку, хоць на імгненне адчуць сябе багамі».

Вікберт не пайшоў у сваю палатку, а, пракраўшыся між вартавых, апынуўся ў цёмным пустынным полі. Ён нават поўз па зямлі, каб варта не ўбачыла яго. Ды як яна магла яго ўбачыць, калі ў гэтыя імгненні ён адчуваў сябе мудрым спрытным вужом, які можа прабрацца, прасвідравацца ў самую маленькую шчылінку?

Белы вялізны валун свяціўся ў змроку. Вікберт сеў на яго, падставіў ветру твар, глянуў на шырокае бязмежнае неба, і аж дыханне перахапіла. Неба здавалася пяшчотным чорным аксамітам, на які былі нашыты незлічоныя брыльянты і брыльянцікі. Неба здавалася крылатым велізарным ветразем. Якая сіла рухае, гоніць уперад праз гады і стагоддзі гэты ветразь?

Пад плаўнае цячэнне ночы, пад срэбнае мігценне зорак добра думалася, добра ўспаміналася Вікберту. Ён успомніў маленькі гарадок Зёст у Вестфаліі — сваю радзіму. Ягоны бацька быў збяднелым рыцарам, у крыжовым паходзе страціў нагу. Да сямі гадоў маленькі Вікберт выхоўваўся дома, потым, як і ўсіх рыцарскіх сыноў, яго прывезлі ў замак сеньёра, дзе да чатырнаццаці гадоў ён быў пажам. Кожны дзень вучылі яго вернасці рэлігіі, свецкаму этыкету і сямі рыцарскім дабрадзействам: верхавой яздзе, фехтаванню, валоданню кап’ём, плаванню, паляванню, гульні ў шашкі, складанню і спяванню вершаў у гонар дамы сэрца. Потым, калі яму споўнілася дваццаць гадоў, адбылася цырымонія «рыцарскага ўдару» — дзень пасвячэння ў рыцары. Ён стаяў на каленях побач са сваімі сябрамі, а цудоўная каралева, жонка Піліпа Швабскага, узяла ў белыя рукі меч, плашмя лёгенька стукнула кожнаму па плячы гэтым мячом і сказала: «Выцерпі гэты ўдар дзеля госпада бога і святой Марыі, але болей нікому не даруй ніводнага ўдару». Ім падвязалі рыцарскія паясы, уручылі залатыя шпоры, і яны сталі рыцарамі, і адразу, надзеўшы латы, ускочыўшы на закаваных у сталь коней, рынуліся на рысталішча перад каралеўскім палацам, дзе шумеў і грымеў турнірны бой.

_____