×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел чацвёрты III 1

Раздзел чацвёрты III 1

III

Ён стаяў, прыкручаны смалянымі цвёрдымі вяроўкамі да ясеня, і чакаў свайго канца. З разбітага твару капала кроў. Сутана была разарвана, ператварылася ў ашмоцце.

Пачыналася раніца. Адшумела ноч, знік вецер, і возера Асцігервэ было надзіва спакойнае, ляжала нерухома і праменна, як венецыянскае люстэрка. Не верылася, што ўначы бушавала такая жорсткая бура, што хвалі на возеры былі вышынёй з царкву.

Генрых апошні раз глядзеў на сваю царкву, на сваё дзіця, якое выняньчыў, выпеставаў у гэтым дзікім краі і якое вось-вось павінна было памерці. Лэты з усіх бакоў цягнулі да царквы сухое ламачча, карчы, бярвенні, старанна абкладвалі ўсім гэтым лясным дабром царкву. Яны падобны былі на мурашак, яны ўсё валаклі да адной кучы, але мурашкі будуюць, ствараюць, а гэтыя рыхтаваліся знішчыць.

Чакалі агню. Агонь павінен быў прынесці з могільніка юнак. Там, на могільніку продкаў, на памінальным кастры спальвалі зараз юную Убеле. Потым яе астанкі закапаюць у зямлю, бо па звычаю лэтаў плоць таго, хто пайшоў з жыцця, неабходна вярнуць Гаспадыні Зямлі. Кім бы ні быў нябожчык, яго абавязкова трэба аддаць зямлі: мужчыну пакласці галавой на ўсход, жанчыну — галавой на захад. І абавязкова трэба выкапаць магілу або рыдлёўкай, або нажом, або дубовым сукам, або, калі нічога няма, голымі рукамі.

Чакалі агню. Генрых чакаў смерці.

«Чаму яна ўзялася сыграць ролю крывавай Мараны? — думаў пра Убеле Генрых. — Прымусілі старэйшыны? Прымусіў Вардэке? А можа, яна згадзілася сама па сабе, добраахвотна? Каб я ведаў, што гэта яна, я не ўдарыў бы мячом».

Толькі аб адным гэтым ён думаў зараз, бо надзеі на выратаванне не было ніякай, смерць была непазбежная, а смерці ён не баяўся. Ён баяўся толькі пакут, баяўся кароткага імгнення пераходу з гэтага свету на той, а там, на нябёсах, ён быў цвёрда перакананы, яго адразу ж сустрэне дзева Марыя, ускладзе яму на галаву залаты вянец героя.

Паказаўся светлавалосы загарэлы юнак. Ён бег, высока трымаючы ў руках гліняны гаршчок з агнём. Лэты ўсхвалявана, радасна загулі.

Стары Вардэке ўзяў гаршчок з агнём, падышоў да кучы сушняку, які быў папярэдне абліты смалой, разбіў гаршчок аб сцяну царквы. Полымя ўсхапілася адразу, як чырванакрылы галодны дракон.

— Добра гарыць дом тэўтонскіх псоў! — закрычаў Вардэке. Лэты, мужчыны, жанчыны і дзеці, узяліся за рукі і, спяваючы свае песні, пачалі танцаваць насупраць царквы. Полымя асвятляла ўзбуджаныя твары.

Потым шумлівай гурбою яны пабеглі ў возера, з галавою пагружаліся ў блакітную чыстую ваду.

— Змывайце тэўтонскае хрышчэнне! — крычаў стары Вардэке, браў ваду прыгаршчамі і ліў, ліў яе сабе на галаву.

«Божа, чаму ты не ўдарыш зараз з нябёсаў вогненнай стралой? — кусаючы губы, трацячы прытомнасць, думаў Генрых. — Чаму не ператворыш ваду ў возеры ў серу і кіпучую смалу?»

Гарачыня ад велізарнага вогнішча была такая нясцерпная, што ў Генрыха на шчоках ускочылі пухіры, затрашчалі валасы. Ён заплюшчыў вочы, бо вочы маглі лопнуць, выцекчы ад лютай спякоты, а ён не хацеў, адправіўшыся на той свет, сустрэць там дзеву Марыю сляпым.

Лэты ж, адбегшыся ад вогнішча, раіліся, як пакараць заморскага свяшчэнніка.

— Ён — нячысцік, — паказваючы пальцам на Генрыха, што курчыўся ад гарачыні, казаў стары лысы лэт. — А нячысцікаў забіваюць рабінавым калом. Кол трэба высекчы ў лесе ў рост хлопчыка, які дачасна памёр, і біць нячысціка перад самым наступленнем часу прывідаў, калі куры садзяцца на седала.

— Я ведаю, як яго пакараць, — з нейкай журбою ў голасе вымавіў раптам Вардэке. Усе позіркі скіраваліся на яго. Усе ўбачылі, што пасля смерці любімай унучкі ён цяжка пастарэў — валасы зрабіліся зусім сівыя, шчокі праваліліся, рукі дробна дрыжалі, і толькі ў вачах заставалася ранейшая сіла. Вочы былі як цвёрдыя вострыя крамяні.

Вардэке падышоў да Генрыха, адвязаў ад дрэва, сказаў:

— Ён — лэт, бо яго бацькі былі лэтамі. Неразумным сысунком павезлі яго за мора, навучылі чужой мове і чужой веры. Потым ён вярнуўся назад, вярнуўся каб і нас, землякоў сваіх, перавесці ў тэўтонскую веру, прымусіць кланяцца свайму богу, быццам у нас, лэтаў, няма Мацярок Жыцця і Смерці, Мацярок Зямлі і Вады.

Лэты адабральна зашумелі. Мячы і коп'і ўзвіліся над галовамі. — Але ў кожнай рэчцы, што высыхае ад спякоты, застаецца на дне хоць кропелька вады. У душы кожнага вераадступніка, які здраджвае памяці сваіх продкаў, застаецца хоць адзіная пякучая сляза, якой ён патаемна ад усіх, нават ад самога сябе, аплаквае свой грэх.

Стары Вардэке глянуў на Генрыха, сказаў:

— Ты — Пайке. Голасам Мараны мы думалі разбудзіць струны тваёй душы. Але там, у Тэўтоніі, ты аглух. І ўсё-такі ты Пайке. Запомні гэта. Зараз я пакажу табе магілы тваіх бацькоў, і там, каля магіл, ты памрэш. І мы закапаем цябе побач з тваімі бацькамі — ты вернешся да іх. Вялікае шчасце — пасля пылу і поту зямных суровых дарог вярнуцца да сваіх.

— Не хачу! — закрычаў Генрых па-латыні, але яго не разумелі, і ён закрычаў па-лэцку:

— Не хачу! Я — тэўтон! Я — Генрых, а не Пайке! Ён упаў на зямлю, упіўся ў сухую траву пальцамі.

Яго схапіла мноства дужых мужчынскіх рук, і лэты панеслі яго на могільнік продкаў.

Неба плыло над Генрыхам. Хмары і хмаркі, птушкі і сонечныя промні, дым ад царквы — усё сплялося, звязалася ў адзін клубок, усё рухалася, цякло, ляцела. Не было паратунку ад гэтага неба. Ён заплюшчыў вочы, але вочы зноў раскрываліся, зноў ён бачыў бязлітасны бясконцы блакіт.

— Вось магілы тваіх бацькоў… Глядзі на іх, — сказаў стары Вардэке. Генрыха паставілі на ногі. У галаве шумела. Смылелі абпаленыя шчокі.

Два невялічкія травяністыя грудкі ўбачыў ён. Два грудкі… І ўсё…

— Твой бацька быў знакаміты воін, — сухім голасам гаварыў стары Вардэке. — Твая маці дужа добра спявала песні лэтаў.

«Божа, — думаў Генрых, — спапялі ўсіх гэтых людзей, ператвары іх у горкі пыл… Я — твой раб. Табе аддаю сваю душу».

Могільнік быў на высокім пясчаным узгорку. Побач маркотна шумеў свяшчэнны бярозавы гай. Усюды віднеліся чорныя пісягі ад памінальных кастроў.

Генрых з адчаем паглядзеў на неба, на недасяжны небасхіл, развітваючыся з жыццём, і раптам гарачая хваля ўдарыла ў сэрца, перахапіла дыханне, ногі зрабіліся мяккімі. З рэдзенькага сасонніку, што рос непадалёку, выкочваўся, зіхцеў на сонцы, няўмольна набліжаўся цяжкі кавалерыйскі гуф90. Рыцарскія коні ішлі рыссю. «Мечаносцы!»

Прага жыцця, якое, здавалася, ужо адляцела ад Генрыха, з незвычайнай сілай успыхнула ў крыві. «Жыць! Толькі жыць! Бог пачуў і паслаў выратаванне!»

Лэты пакуль што не бачылі мечаносцаў. Іхнія позіркі былі скіраваны на магілы, і Генрых зразумеў, што трэба яму рабіць, каб захаваць жыццё. Ён упаў на калені, схапіў з магілы жменю пяску, сыпануў сабе на галаву. Відно па ўсяму, гэта спадабалася лэтам — на іхніх вачах вераадступнік раскайваўся, караў сам сябе. Яны шчыльней згрудзіліся каля Генрыха. «Толькі глядзіце на мяне… На мяне», — як малітву, як замову, паўтараў ён адно і тое ж у гарачлівых сумятлівых думках.

Ён сыпаў пясок на галаву, а мечаносцы тым часам набліжаліся, гуф раскалоўся, разламаўся на дзве палавіны, якія, нібы жалезныя крылы, ахапілі могільнік.

— Мацеркі Жыцця і Памяці вярнуліся да адступніка, — лагодным голасам пачаў быў гаварыць стары Вардэке і раптам закрычаў: — Тэўтоны!

_

90 Гуф — самкнуты баявы строй у некалькі радоў.

Раздзел чацвёрты III 1 Chapter Four III 1

Лэты адабральна зашумелі. Мячы і коп’і ўзвіліся над галовамі. — Але ў кожнай рэчцы, што высыхае ад спякоты, застаецца на дне хоць кропелька вады. У душы кожнага вераадступніка, які здраджвае памяці сваіх продкаў, застаецца хоць адзіная пякучая сляза, якой ён патаемна ад усіх, нават ад самога сябе, аплаквае свой грэх.

Стары Вардэке глянуў на Генрыха, сказаў:

— Ты — Пайке. Голасам Мараны мы думалі разбудзіць струны тваёй душы. Але там, у Тэўтоніі, ты аглух. І ўсё-такі ты Пайке. Запомні гэта. Зараз я пакажу табе магілы тваіх бацькоў, і там, каля магіл, ты памрэш. І мы закапаем цябе побач з тваімі бацькамі — ты вернешся да іх. Вялікае шчасце — пасля пылу і поту зямных суровых дарог вярнуцца да сваіх.

— Не хачу! — закрычаў Генрых па-латыні, але яго не разумелі, і ён закрычаў па-лэцку:

— Не хачу! Я — тэўтон! Я — Генрых, а не Пайке! Ён упаў на зямлю, упіўся ў сухую траву пальцамі.

Яго схапіла мноства дужых мужчынскіх рук, і лэты панеслі яго на могільнік продкаў.

Неба плыло над Генрыхам. Хмары і хмаркі, птушкі і сонечныя промні, дым ад царквы — усё сплялося, звязалася ў адзін клубок, усё рухалася, цякло, ляцела. Не было паратунку ад гэтага неба. Ён заплюшчыў вочы, але вочы зноў раскрываліся, зноў ён бачыў бязлітасны бясконцы блакіт.

— Вось магілы тваіх бацькоў… Глядзі на іх, — сказаў стары Вардэке. Генрыха паставілі на ногі. У галаве шумела. Смылелі абпаленыя шчокі.

Два невялічкія травяністыя грудкі ўбачыў ён. Два грудкі… І ўсё…

— Твой бацька быў знакаміты воін, — сухім голасам гаварыў стары Вардэке. — Твая маці дужа добра спявала песні лэтаў.

«Божа, — думаў Генрых, — спапялі ўсіх гэтых людзей, ператвары іх у горкі пыл… Я — твой раб. Табе аддаю сваю душу».

Могільнік быў на высокім пясчаным узгорку. Побач маркотна шумеў свяшчэнны бярозавы гай. Усюды віднеліся чорныя пісягі ад памінальных кастроў.

Генрых з адчаем паглядзеў на неба, на недасяжны небасхіл, развітваючыся з жыццём, і раптам гарачая хваля ўдарыла ў сэрца, перахапіла дыханне, ногі зрабіліся мяккімі. З рэдзенькага сасонніку, што рос непадалёку, выкочваўся, зіхцеў на сонцы, няўмольна набліжаўся цяжкі кавалерыйскі гуф90. Рыцарскія коні ішлі рыссю. «Мечаносцы!»

Прага жыцця, якое, здавалася, ужо адляцела ад Генрыха, з незвычайнай сілай успыхнула ў крыві. «Жыць! Толькі жыць! Бог пачуў і паслаў выратаванне!»

Лэты пакуль што не бачылі мечаносцаў. Іхнія позіркі былі скіраваны на магілы, і Генрых зразумеў, што трэба яму рабіць, каб захаваць жыццё. Ён упаў на калені, схапіў з магілы жменю пяску, сыпануў сабе на галаву. Відно па ўсяму, гэта спадабалася лэтам — на іхніх вачах вераадступнік раскайваўся, караў сам сябе. Яны шчыльней згрудзіліся каля Генрыха. «Толькі глядзіце на мяне… На мяне», — як малітву, як замову, паўтараў ён адно і тое ж у гарачлівых сумятлівых думках.

Ён сыпаў пясок на галаву, а мечаносцы тым часам набліжаліся, гуф раскалоўся, разламаўся на дзве палавіны, якія, нібы жалезныя крылы, ахапілі могільнік.

— Мацеркі Жыцця і Памяці вярнуліся да адступніка, — лагодным голасам пачаў быў гаварыць стары Вардэке і раптам закрычаў: — Тэўтоны!

_____