×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел чацвёрты II 6

Раздзел чацвёрты II 6

Вардэке, часта, шумна дыхаючы, як мог, растлумачыў маладому свяшчэнніку, што ўчора непадалёку адсюль на балотах імерскія лэты ўбачылі Марану, або Мору, жанчыну велізарнага росту, якая трымала ў адной руцэ чалавечы чэрап, у другой — востры серп з чырвоным лязом і махала скрываўленай хусткай. Заўсёды перад вайной, перад вялікай бядой з'яўляецца аднекуль гэтая жахлівая Марана, ідзе па дарогах, па нівах, па лэцкіх селішчах, распырскваючы з сярпа кроў, разганяючы людзей, як нікчэмных, смяртэльна перапалоханых казюрак. Нічога з ёй не зробіш, нікуды не схаваешся ад яе гневу.

Генрыха не надта здзівіла такая вестка. Стары вопытны Алебранд, які добра ведаў гэты край, папярэджваў яго, што час ад часу на лэтаў, на іхніх суседзяў ліваў находзіць нейкі незразумелы жах, і са сваімі сем'ямі, з усім скарбам яны ўцякаюць у глухія лясы, у балоты, зашываючыся там у земляныя ямы, пад вываратні, нават у дуплы дрэў. Генрых пры ягонай назіральнасці і сам заўважыў дзіўныя на першы погляд рыскі ў паводзінах тутэйшых жыхароў. Бурны вецер, які, уздымаючы клубы шэрага смярдзючага пылу, налятае знянацку з поля, яны заўсёды называюць «Тэўтонскім паслом». Ён, гэты вецер, выглядвае, вынюхвае, які ўраджай у лэтаў, каб потым вярнуцца ў Рыгу і ўсё расказаць сваім гаспадарам. Хочучы абразіць, прынізіць чалавека, людзі, што жывуць на Імеры, кажуць: «Падманіў, як тэўтон з Рыгі».

Генрых разумеў, адкуль бярэцца страх у лэтаў. Раней на іх набягалі эсты і Літва, цяпер у гэты край праклалі шырокія сцежкі мечаносцы з Вендэна, латнікі Альберта з Рыгі.

Вельмі змяніўся малады пастыр за гэты час. У семінарыі, шчыра і назаўсёды паверыўшы богу, ён думаў:

«Хіба можна веру Хрыстову агнём і мячом засяваць на зямлі? Як дыханне ветру, як сонечны прамень, яна сама сабою павінна ўлівацца ў чалавечую душу».

Сёння ён ужо не такі. Ён пераканаўся, на свае вочы ўбачыў, што язычніцтва не памірае, не хоча паміраць сваёй смерцю, чапляецца за чалавечыя душы, і заўсёды трэба трымаць напагатове добры меч.

«Біце ўсіх. Бог на тым свеце разбярэ сваіх…» Словы гэтыя прагучалі не ў Лівоніі, а далёка адсюль, у паўднёвай Францыі, калі там, як дзікіх звяроў, забівалі воіны папы альбігойцаў89. Але гэта мог сказаць рыжскі епіскап Альберт і — ці трэба здзіўляцца? — ягоны верны любімы вучань, добрасумленны і ціхі пастыр, натхнёны, апантаны храніст Генрых.

Выслухаўшы старога Вардэке, Генрых не змяніўся з твару, не паказаў лэтам, што ён нечага баіцца, і ўсё ж патаемна ад іх паслаў верхавых у Вендэн і Рыгу па дапамогу. Ён забараніў манахіні Эльзе і князёўне Соф'і выходзіць са свайго пакоя, сам толькі раз у дзень прагульваўся па беразе возера, не аддаляючыся, аднак, болей чым на дзвесце крокаў ад царквы. Адкуль жа магла прыйсці небяспека? З боку эстаў? Ад Літвы? Ад караля дацкага Вальдэмара? Ці, можа, з Полацка? Трывога навісла над возерам і драўлянай царквою, што прытулілася да гэтага возера. Генрых не спаў, чакаў бяды, пісаў хроніку…

Назаўтра зноў прыплыў Вардэке, яшчэ болей перапалоханы.

— Дзе ж твая Марана? — запытаўся Генрых.

— Яе бачылі ўжо на тым баку возера, — насцярожана, як бы выпрабоўваючы, глянуў на пастыра Вардэке. Ён раз-другі абышоў вакол царквы, моўчкі сеў у човен, паплыў.

Уначы зашумеў дождж. На супрацьлеглым баку возера ўспыхнулі, затанцавалі агні. Заплакала князёўна Соф'я. «Божа, дапамажы», — думаў Генрых і пісаў хроніку.

Жыхнула маланка. Здавалася, божы меч рассек чорнае неба. Не да дабра — маланка ўвосень.

Генрых патушыў свечку, затаіўся ў цемры. Дождж падаў з нябеснага змроку на царкву. Шыпела вада. Стагнаў усёй сваёй лістотай мокры стары ясень.

«Што ж чакае мяне і ўсіх нас?» — думаў Генрых. Агідны страх, які ён доўга стараўся схаваць, затаіць у сэрцы, расплюшчыў яго, ператварыў у безабароннага чарвяка, аднаго з тых, што пасля дажджу выпаўзаюць са сваіх земляных норак-сховаў.

Генрых стаў на калені, горача пачаў маліцца дзеве Марыі.

— Абарані… Умацуй мой слабы дух… Адвядзі бяду…

Але гэтых слоў, ён адчуваў, не хапала, і тады ён ускочыў на ногі, страсна працягнуў рукі да неба, закрычаў, зрываючы голас:

— Пакажы, што ты маці! Пакажы, што ты маці! Убеглі ў малельню перапалоханыя служкі, манахіня Эльза з князёўнай Соф'яй. — Надзявайце баявыя даспехі, бярыце ў рукі мячы і чакайце майго знаку, — загадаў служкам Генрых. Сам ён паверх сутаны надзеў пласцінчаты панцыр — падарунак Альберта.

Пакрысе аціхаў дождж, але вецер загуў з яшчэ большай сілаю. Калацілася маленькая царква — здавалася, яшчэ адзін-другі напор ветру, і яна, як саломінка, як птушынае пяро, узаўецца ў начное неба.

Генрых асцярожна выйшаў з царквы, падкраўся да старога ясеня, замёр, затаіўся каля яго, сціскаючы ў руцэ меч. Возера было запоўнена велізарнымі хвалямі. Ды некалькі агнёў заўважыў на ім Генрых. Начныя агні раслі, набліжаліся, і ён зразумеў, што гэта ў напрамку царквы плывуць чоўны і ў тых чоўнах ярка гараць паходні. «Як яны не перакуляцца, не пойдуць на дно ў такую непагадзь?» — халадзеючы ад жаху, думаў Генрых.

Першы човен прыбіўся да берага. Лёгкая постаць, абвітая нечым белым, пачала набліжацца да ясеня, каля якога хаваўся Генрых.

— Пайке! — пачуўся ці крык, ці стогн. — Пайке, дзе ты? Столькі незразумелага болю і пакуты, столькі першабытнай язычніцкай страсці было ў гэтым начным прыглушаным голасе. Здавалася, крычала чайка. Здавалася, крычала сама зямля.

Генрых закалаціўся, затрымцеў усім целам, бо раптам зразумеў, што гэта яго кліча да сябе незнаёмая істота. «Ты — Пайке. Ты наш Пайке», — успомніў ён словы старога Вардэке.

— Пайке! — далятала з глухога змроку. — Дзе ты? Не хавайся ад мяне. Навошта ты хочаш праліць тэўтонскую ваду на магілы нашых продкаў?

«Гэты начны голас усё ведае», — абліваўся халодным потам Генрых. — Сапраўды, я хацеў заўтра асвяціць лэцкі могільнік, каб тыя язычнікі, што пахаваны там, адчулі божае благаславенне, каб іхнія пакуты ў пекле зменшыліся хоць на драбніцу. Там, калі верыць Вардэке, ляжаць мае бацькі…»

Злосць нечакана ўспыхнула ў ім, перахапіла, як вяровачная пятля, дыханне. «Мае бацькі… Мая маці — рымская царква! Толькі яна! Я не ведаю і не хачу ведаць іншай маці!»

Ён да хрусту ў пальцах сціснуў рукаяць мяча.

— Пайке! — зноў прагучала ў змроку. Белая постаць была зусім побач.

«Гэта хітрыкі лэтаў,— раптам здагадаўся Генрых. — Гэта яны хочуць аблытаць мяне сваёй д'ябальскай павуцінай». Палёгку адчуў ён, ды такую, што ціхенька засмяяўся, а левай рукою змахнуў з ілба дажджавыя кроплі. Дзева Марыя ўбачыла яго ў гэтым змроку і кінула з нябёсаў залаты прамень, за які ён адразу ж ухапіўся.

— Пайке, — прашалясцела за некалькі крокаў ад яго.

— Я тут, дзеці д'ябла, — гучна сказаў Генрых. — Я тут, брудныя, ілжывыя лэты.

Ён адважна выйшаў са свайго сховішча, накіраваўся да царквы. Белая постаць кінулася да яго, і тады Генрых ударыў яе мячом. Гартаванае тэўтонскае жалеза наскрозь пранізала нечую слабую мяккую плоць.

Адразу падалося, сціх вецер, замоўкла шумлівае возера. Дзесяткі людзей рынуліся на Генрыха з цемры, звалілі яго. Вуснамі, зубамі адчуў ён ледзяную вільгаць зямлі.

— Убеле! — пачуў Генрых роспачны крык. — Убеле, дзяўчынка мая! Няўжо ён забіў цябе?

_

89 Альбігойцы — удзельнікі антырэлігійнага, ерэтычнага руху на поўдні Францыі ў XII–XIII стагоддзях.

Раздзел чацвёрты II 6 Chapter Four II 6

Вардэке, часта, шумна дыхаючы, як мог, растлумачыў маладому свяшчэнніку, што ўчора непадалёку адсюль на балотах імерскія лэты ўбачылі Марану, або Мору, жанчыну велізарнага росту, якая трымала ў адной руцэ чалавечы чэрап, у другой — востры серп з чырвоным лязом і махала скрываўленай хусткай. Заўсёды перад вайной, перад вялікай бядой з’яўляецца аднекуль гэтая жахлівая Марана, ідзе па дарогах, па нівах, па лэцкіх селішчах, распырскваючы з сярпа кроў, разганяючы людзей, як нікчэмных, смяртэльна перапалоханых казюрак. Нічога з ёй не зробіш, нікуды не схаваешся ад яе гневу.

Генрыха не надта здзівіла такая вестка. Стары вопытны Алебранд, які добра ведаў гэты край, папярэджваў яго, што час ад часу на лэтаў, на іхніх суседзяў ліваў находзіць нейкі незразумелы жах, і са сваімі сем’ямі, з усім скарбам яны ўцякаюць у глухія лясы, у балоты, зашываючыся там у земляныя ямы, пад вываратні, нават у дуплы дрэў. Генрых пры ягонай назіральнасці і сам заўважыў дзіўныя на першы погляд рыскі ў паводзінах тутэйшых жыхароў. Бурны вецер, які, уздымаючы клубы шэрага смярдзючага пылу, налятае знянацку з поля, яны заўсёды называюць «Тэўтонскім паслом». Ён, гэты вецер, выглядвае, вынюхвае, які ўраджай у лэтаў, каб потым вярнуцца ў Рыгу і ўсё расказаць сваім гаспадарам. Хочучы абразіць, прынізіць чалавека, людзі, што жывуць на Імеры, кажуць: «Падманіў, як тэўтон з Рыгі».

Генрых разумеў, адкуль бярэцца страх у лэтаў. Раней на іх набягалі эсты і Літва, цяпер у гэты край праклалі шырокія сцежкі мечаносцы з Вендэна, латнікі Альберта з Рыгі.

Вельмі змяніўся малады пастыр за гэты час. У семінарыі, шчыра і назаўсёды паверыўшы богу, ён думаў:

«Хіба можна веру Хрыстову агнём і мячом засяваць на зямлі? Як дыханне ветру, як сонечны прамень, яна сама сабою павінна ўлівацца ў чалавечую душу».

Сёння ён ужо не такі. Ён пераканаўся, на свае вочы ўбачыў, што язычніцтва не памірае, не хоча паміраць сваёй смерцю, чапляецца за чалавечыя душы, і заўсёды трэба трымаць напагатове добры меч.

«Біце ўсіх. Бог на тым свеце разбярэ сваіх…» Словы гэтыя прагучалі не ў Лівоніі, а далёка адсюль, у паўднёвай Францыі, калі там, як дзікіх звяроў, забівалі воіны папы альбігойцаў89. Але гэта мог сказаць рыжскі епіскап Альберт і — ці трэба здзіўляцца? — ягоны верны любімы вучань, добрасумленны і ціхі пастыр, натхнёны, апантаны храніст Генрых.

Выслухаўшы старога Вардэке, Генрых не змяніўся з твару, не паказаў лэтам, што ён нечага баіцца, і ўсё ж патаемна ад іх паслаў верхавых у Вендэн і Рыгу па дапамогу. Ён забараніў манахіні Эльзе і князёўне Соф’і выходзіць са свайго пакоя, сам толькі раз у дзень прагульваўся па беразе возера, не аддаляючыся, аднак, болей чым на дзвесце крокаў ад царквы. Адкуль жа магла прыйсці небяспека? З боку эстаў? Ад Літвы? Ад караля дацкага Вальдэмара? Ці, можа, з Полацка? Трывога навісла над возерам і драўлянай царквою, што прытулілася да гэтага возера. Генрых не спаў, чакаў бяды, пісаў хроніку…

Назаўтра зноў прыплыў Вардэке, яшчэ болей перапалоханы.

— Дзе ж твая Марана? — запытаўся Генрых.

— Яе бачылі ўжо на тым баку возера, — насцярожана, як бы выпрабоўваючы, глянуў на пастыра Вардэке. Ён раз-другі абышоў вакол царквы, моўчкі сеў у човен, паплыў.

Уначы зашумеў дождж. На супрацьлеглым баку возера ўспыхнулі, затанцавалі агні. Заплакала князёўна Соф’я. «Божа, дапамажы», — думаў Генрых і пісаў хроніку.

Жыхнула маланка. Здавалася, божы меч рассек чорнае неба. Не да дабра — маланка ўвосень.

Генрых патушыў свечку, затаіўся ў цемры. Дождж падаў з нябеснага змроку на царкву. Шыпела вада. Стагнаў усёй сваёй лістотай мокры стары ясень.

«Што ж чакае мяне і ўсіх нас?» — думаў Генрых. Агідны страх, які ён доўга стараўся схаваць, затаіць у сэрцы, расплюшчыў яго, ператварыў у безабароннага чарвяка, аднаго з тых, што пасля дажджу выпаўзаюць са сваіх земляных норак-сховаў.

Генрых стаў на калені, горача пачаў маліцца дзеве Марыі.

— Абарані… Умацуй мой слабы дух… Адвядзі бяду…

Але гэтых слоў, ён адчуваў, не хапала, і тады ён ускочыў на ногі, страсна працягнуў рукі да неба, закрычаў, зрываючы голас:

— Пакажы, што ты маці! Пакажы, што ты маці! Убеглі ў малельню перапалоханыя служкі, манахіня Эльза з князёўнай Соф’яй. — Надзявайце баявыя даспехі, бярыце ў рукі мячы і чакайце майго знаку, — загадаў служкам Генрых. Сам ён паверх сутаны надзеў пласцінчаты панцыр — падарунак Альберта.

Пакрысе аціхаў дождж, але вецер загуў з яшчэ большай сілаю. Калацілася маленькая царква — здавалася, яшчэ адзін-другі напор ветру, і яна, як саломінка, як птушынае пяро, узаўецца ў начное неба.

Генрых асцярожна выйшаў з царквы, падкраўся да старога ясеня, замёр, затаіўся каля яго, сціскаючы ў руцэ меч. Возера было запоўнена велізарнымі хвалямі. Ды некалькі агнёў заўважыў на ім Генрых. Начныя агні раслі, набліжаліся, і ён зразумеў, што гэта ў напрамку царквы плывуць чоўны і ў тых чоўнах ярка гараць паходні. «Як яны не перакуляцца, не пойдуць на дно ў такую непагадзь?» — халадзеючы ад жаху, думаў Генрых.

Першы човен прыбіўся да берага. Лёгкая постаць, абвітая нечым белым, пачала набліжацца да ясеня, каля якога хаваўся Генрых.

— Пайке! — пачуўся ці крык, ці стогн. — Пайке, дзе ты? Столькі незразумелага болю і пакуты, столькі першабытнай язычніцкай страсці было ў гэтым начным прыглушаным голасе. Здавалася, крычала чайка. Здавалася, крычала сама зямля.

Генрых закалаціўся, затрымцеў усім целам, бо раптам зразумеў, што гэта яго кліча да сябе незнаёмая істота. «Ты — Пайке. Ты наш Пайке», — успомніў ён словы старога Вардэке.

— Пайке! — далятала з глухога змроку. — Дзе ты? Не хавайся ад мяне. Навошта ты хочаш праліць тэўтонскую ваду на магілы нашых продкаў?

«Гэты начны голас усё ведае», — абліваўся халодным потам Генрых. — Сапраўды, я хацеў заўтра асвяціць лэцкі могільнік, каб тыя язычнікі, што пахаваны там, адчулі божае благаславенне, каб іхнія пакуты ў пекле зменшыліся хоць на драбніцу. Там, калі верыць Вардэке, ляжаць мае бацькі…»

Злосць нечакана ўспыхнула ў ім, перахапіла, як вяровачная пятля, дыханне. «Мае бацькі… Мая маці — рымская царква! Толькі яна! Я не ведаю і не хачу ведаць іншай маці!»

Ён да хрусту ў пальцах сціснуў рукаяць мяча.

— Пайке! — зноў прагучала ў змроку. Белая постаць была зусім побач.

«Гэта хітрыкі лэтаў,— раптам здагадаўся Генрых. — Гэта яны хочуць аблытаць мяне сваёй д’ябальскай павуцінай». Палёгку адчуў ён, ды такую, што ціхенька засмяяўся, а левай рукою змахнуў з ілба дажджавыя кроплі. Дзева Марыя ўбачыла яго ў гэтым змроку і кінула з нябёсаў залаты прамень, за які ён адразу ж ухапіўся.

— Пайке, — прашалясцела за некалькі крокаў ад яго.

— Я тут, дзеці д’ябла, — гучна сказаў Генрых. — Я тут, брудныя, ілжывыя лэты.

_____

89 Альбігойцы — удзельнікі антырэлігійнага, ерэтычнага руху на поўдні Францыі ў XII–XIII стагоддзях.