×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел чацвёрты I 5

Раздзел чацвёрты I 5

— Як хацеў бы епіскап, каб гэты тубылец стаў перад ім на калені. Дый я хачу таго ж самага. Але такія гордыя галовы згінае толькі меч».

Альберт, Генрых, Вячка і некалькі латнікаў з епіскапскай дружыны прыйшлі да манастырскага саду, спыніліся каля дубовай, акаванай цёмным жалезам брамы. Адзін з латнікаў тузануў за шнур званка. Адчынілася акенца, прарэзанае ў браме, адтуль высунулася галава ў чорным капюшоне, быццам начная сава асцярожна выглянула з дупла.

Манастырскі брамнік павёў усіх у глыбіню саду вузенькай, слаба пратаптанай сцежкай. Відно было па ўсім, што тут нячаста ходзяць людзі. Глуха шумелі дрэвы. Трава пад дрэвамі расла сакавіта-зялёная, дужа густая.

Брамнік спыніўся, узняў угору руку — падаў знак. І адразу па сцежцы, крокаў за трыццаць ад Вячкі, абаціса Марта нетаропка правяла князёўну Соф'ю. На Соф'і быў чорны грубы плашч з адкінутым капюшонам. Абаціса трымала князёўну за руку і нешта ёй казала. Генрых убачыў, як пабялеў твар кукейноскага князя, як рэзка выступілі жаўлакі ад вялікага хвалявання.

— Твая дачка, кароль, як ісцінная хрысціянка, знаходзіцца пад апекай рыжскай царквы, — сказаў Альберт. — Ні адзін волас не ўпадзе ў яе з галавы.

— Волас? — як бы ачнуўшыся ад цяжкага сну, перапытаў Вячка. — Ты кажаш, волас не ўпадзе… Дазволь мне, епіскап, узяць на памяць пасму валасоў маёй дачкі.

Тэўтоны пераглянуліся між сабою. Нечаканая просьба кукейноскага князя ўсіх збянтэжыла.

— Дазволь, мансіньёр, — папрасіў за Вячку Генрых. Альберт здзіўлена зірнуў на свайго любімага клірыка. «Мяккае сэрца ў Генрыха, — падумаў епіскап. — Сэрца неабходна загартоўваць відовішчам слёз і крыві. Не мяккае, як сыр, а цвёрдае, як камень, патрэбна сэрца ў Лівоніі».

Епіскап даў знак латніку, і той, падышоўшы да князёўны, выцягнуў з похваў меч, адрэзаў у спалоханай дзяўчынкі пасму валасоў. Абаціса Марта адразу павяла Софью за сабою, і яны зніклі ў гушчыні саду.

Вячка трымаў на далоні пасмачку шаўкавістых светлых, як лён, доччыных валасоў. Бледнасць залівала смуглыя шчокі. Ён панюхаў валасы, пацалаваў і, дастаўшы з-за пазухі малюсенькі, тканы са срэбных нітак мяшэчак, схаваў іх туды.

«Бог выпрабоўвае сваіх рабоў горам, — думаў Генрых, ідучы побач з Вячкам. — Толькі наплакаўшыся, наглытаўшыся едкага дыму кастроў, на якіх згараюць самыя светлыя надзеі, чалавек можа ацаніць, можа зразумець, што такое шчасце. У сваім зямным жыцці мы ўвесь час нібы ідзем па тарфянішчы, якое гарыць, тлее пад нагамі. Няма ў нас выбару. Або правалішся, не так ступіўшы, у агонь, або засмокча агіднае гнілое балота».

Над Рыгаю ў бляклым небе плылі срэбныя льдзіны хмар. Вось адна хмара на нейкі момант засланіла сонца, і цень ад хмары, змрочны, імклівы, пабег па зямлі. «Смерць бяжыць, некага шукае», — заміраючы сэрцам, падумаў Генрых. Яны якраз выйшлі на пустынную гарадскую плошчу. Цень ад хмары, як драпежны звер, бег насустрач, перарэзваў ім дарогу.

— Стойце, — пабялеўшы, папрасіў Генрых і прыпыніўся. Але ўсе астатнія, не звярнуўшы ўвагі на ягоны вокліч ці не пачуўшы яго, пакрочылі далей. Цень ад хмары накрыў іх з галавы да ног, як чорны саван. Толькі Генрыха ён не закрануў сваім халодным крылом. праслізнуў за нейкі крок ад яго. Генрых стаяў, асветлены яркім сонцам. «Усе яны памруць раней, чым я, — думаў ён. — Яны сатлеюць у магілах, а я яшчэ буду жыць, дыхаць, бачыць сонца, маліцца Хрысту». Востры сум пракалоў сэрца. З маленства Генрых любіў усё жывое — людзей, звяроў, птушак. Усё, што дыхае, надзелена часцінкай святой божай сілы, і балюча разумець, што ўсё яно ў рэшце рэшт стане тленам.

Епіскап Альберт ішоў усміхаючыся. Ён быў задаволены тым, як хітра прыручыў кукейноскага князя. Паўнаваты твар епіскапа расплываўся ва ўсмешцы, а Генрых, крадком пазіраючы на яго, бачыў аскалены бязносы чэрап, бачыў бледны агідны позірк смерці. «Божа, гарачым жалезам выпалі з мяне такія грахоўныя думкі,— страсна маліў ён Хрыста. — Вогненным жазлом пасвіш ты народы, не дай жа мне збіцца са святой дарогі».

Праз тлумача ён звярнуўся да Вячкі, сказаў, каб не хваляваўся кукейноскі кароль за дачку, бо ў манастыры пад прыглядам духоўных настаўнікаў акрэпне яна душою, пакаштуе слодыч ісціннай веры.

— Я сам навучу яе латыні,— паабяцаў ён. Вячка глянуў на Генрыха, суха запытаўся:

— А хіба наша вера не ісцінная? А хіба мова крывічоў не ісцінная?

Генрых адказаў упэўнена і бадзёра:

— На зямлі павінен быць адзін бог-уладар, адзін божы намеснік, адзін гнеў і адна ласка, адна мова. Усё іншае — ад д'ябла. Кукейноскі князь нічога не адказаў яму, адвярнуўся. Гэта пакрыўдзіла Генрыха. Ён лічыў, што ўмее знаходзіць у кожнай чалавечай душы, нават самай цёмнай, акенца, шчылінку, праз якія можна зазірнуць у чужую душу. Ён і ў святары пайшоў з упэўненасцю, што мае права навучаць людзей, што ёсць у ім нейкі праменьчык божага святла, які заўсёды неадольна прываблівае людзей. Ды вось ідзе побач з ім чалавек, ягоны равеснік, і не разумее, не жадае разумець яго. Невыносна крыўдна для самалюбства. «Ён прыгнечаны бядой, і бяда асляпіла яго, — суцяшаў сам сябе Генрых. — О, каб можна было мне адзін дзень і адну ноч пагаварыць з ім, толькі адзін дзень ці адну ноч, і я скрышыў бы сцяну ягонага нявер'я. Ён стаў бы маім братам ва Хрысце».

Вера, як быў цвёрда перакананы Генрых, прыходзіць у чалавечую душу адразу і назаўсёды. Гэта падобна на ўдар грому. Рымскі военачальнік Еўстафій Плакіда, упарты, цвёрды, як крэмень, паганец, які са смехам кідаў першых хрысціян у клеткі з ільвамі, убачыў на паляванні аленя з іскрыстым залатым крыжам паміж рагоў і ў той жа міг зрабіўся хрысціянінам.

«Звядзі мяне, божа, з гэтым кукейноскім каралём, і я зраблю так, што ягоны меч будзе служыць табе, толькі табе, — у думках звяртаўся да Хрыста Генрых. — І я апішу гэта ў сваёй хроніцы, каб уславіць тваю ўсемагутнасць і сілу».

Яны ішлі побач, маўчалі. Князь Вячка дастаў з-за пазухі малюсенькі, тканы са срэбных нітак мяшэчак, выцягнуў з яго светлую пасму даччыных валасоў, сплёў з тых валасоў пярсцёнак, надзеў пярсцёнак на палец, ускочыў у сядло і разам са сваім старшым дружыннікам Халадком, ні разу не азірнуўшыся на Рыгу, памчаўся ў Кукейнос.

Раздзел чацвёрты I 5 Chapter Four I 5