×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел чацвёрты I 3

Раздзел чацвёрты I 3

Прыслужваў яму нямы бязвухі манах з Дзінамюндскага манастыра Імануіл. Гэты Імануіл удзельнічаў у чацвёртым крыжовым паходзе, калі пад ударамі еўрапейскіх рыцараў рухнуў золатагаловы багаты Канстанцінопаль. Тыя незабыўныя дні былі напоўнены дымам, агнём і золатам. Золата ляжала ўсюды: на плошчах, на вуліцах, на невялікіх цяністых дворыках, на гарадскім іпадроме. Ім набівалі сядзельныя сумкі. Рыцары, перамогшы Канстанцінопаль, адчувалі сябе ўладарамі ўсяго свету і стварылі, абраўшы імператарам Балдуіна Фландрскага, Лацінскую імперыю. Потым, калі пайшлі на поўдзень да Іерусаліма вызваляць труну гасподнюю, Імануілу і яго сябрам не пашанцавала. Сарацыны80, як злыя духі пустыні, наляцелі з усіх бакоў, секлі бледнаскурых лацінян крывымі шаблямі. Імануіл трапіў у палон. Многіх ягоных сяброў, насільна абрэзаўшы ім крайнюю плоць, зрабілі мусульманамі. Ад страху ён на ўсё жыццё стаў нямым. Потым уцёк, ішоў і поўз па пустыні, бачыў напаўзасыпаныя рыжым пяском шкілеты рыцараў, у якіх хаваліся ад спёкі яшчаркі, чуў гнеўны голас пустыні, калі яна пачынае спяваць пад парывамі распаленага ветру. Ад голаду ледзь не звар'яцеў, адрэзаў свае вушы і з'еў іх… Альберт узняўся па вінтавой лесвіцы на другі паверх, зайшоў у сваю чытальню, якая была адначасова і хатняй малельняй. Імануіл зняў з епіскапа плашч, мітру81, прынёс медны сасуд з вадой. Палошчучы ў вадзе пальцы, асцярожна праціраючы халоднай вадой лоб і шчокі, Альберт з лёгкай усмешкаю спытаўся ў нямога:

— Імануіл, табе сёння не сніліся сарацыны? Паглядзі ўважлівей — можа, у цябе яшчэ што-небудзь акрамя вушэй абрэзана?

Так епіскап жартаваў. Бываючы на працягу амаль усяго дня на людзях, пад пільнымі позіркамі, ён стамляўся, камянеў душою, і гэтыя грубыя жарты над маўклівым слугой зрабіліся неабходнымі — яны хоць трохі здымалі цяжар няспынных жыццёвых клопатаў.

Імануіл прывык да такіх пытанняў, і яны яго не бянтэжылі, як напачатку. Ён спакойна трымаў у загарэлых руках медны сасуд, чакаў, пакуль епіскап змые з сябе тленны пыл мітуслівых жыццёвых дарог. Ён адчуваў асалоду ад такога цярплівага чакання. «Гэты нямы манах сваім высакамерным спакоем напамінае аравійскага вярблюда, — думаў, выціраючы мяккім ільняным ручніком твар і рукі, Альберт. — Не кожны ўмее сябе так трымаць, нават я».

Імануіл з ручніком, сасудам і плашчом выйшаў. Зараз у сваім пакойчыку ён пачне чысціць епіскапскі плашч.

Альберт сеў на мяккі, фландрскай работы пуф, заплюшчыў вочы, расслабіў рукі і ногі. Цяжка быць багата прыбранай лялькай, якая павінна кожны дзень паказвацца народу. Хто скажа, што ў епіскапа лёгкі хлеб?

Ён сядзеў у абсалютнай цішыні. Злятала стомленасць з душы. Душа напаўнялася мяккім святлом, нябесная музыка, срэбная, цнатлівая, пачынала гучаць у ёй. Гэта былі, бадай, самыя прыемныя імгненні ў ягоным штодзённым клапатлівым, нервовым жыцці. Ціха звінела нябесная музыка, быццам жаўранак спяваў. Бог уваходзіў у душу.

Епіскап расплюшчыў вочы. Праз вузка прарэзаныя вокны, якія былі зашклёны каляровым венецыянскім шклом, мякка прабівалася вечаровае сонца. У пакоі быў алтар, дзе ляжала Біблія з пергамену, перапісаная рукой святога папы Грыгорыя. Было мноства срэбных падсвечнікаў з цяжкімі і доўгімі васковымі свечкамі. На глухой сцяне вісела чорнае распяцце Хрыста ў цярновым вянку. На сцяне насупроць зіхцелі кап'ё, меч і шчыт з каталіцкім крыжам — зброя епіскапа. Альберт падышоў да алтара, асцярожна, пачціва ўзяў Біблію, стоячы пачаў чытаць, нібы маленькімі глыткамі піў мёд. Жыццё рабілася ясным і зразумелым. Кроў, пот, слабасць, нявер'е — усё заставалася ззаду. Ён быццам бачыў агромністы залаты прастол Хрыста, які лунаў у нябесным блакіце, сляпіў вочы іскрыстымі праменнямі, як сонца. «Хто я? — млеючы ад асалоды, думаў епіскап. — Нікчэмны раб веры. Пясчынка. Але мне добра, мне прыемна быць рабом і пясчынкай».

Ён падышоў да акна, глянуў на вуліцу. Толькі маленечкі акрайчык зямлі ўбачыў ён, лужок, які не вытапталі і не скасілі, бо ён, епіскап, забараніў. Дзіцячыя галоўкі дзьмухаўцоў бялеліся пад сонцам. Мір, ціша і лагода былі там, дзе раслі дзьмухаўцы.

Ён зноў заглыбіўся ў Біблію, зноў паплыў па шырокай бяздоннай рацэ, якая цячэ праз вечнасць. Добра было нетаропка чытаць, смакуючы словы і сказы, прымерваючы ўсё напісанае ў святой кнізе да сябе, да сваёй асобы.

«Ты — скала, на якой я пабудую сваю царкву», — сказаў Ісус Хрыстос апосталу Пятру. Калі Хрыстос пакліча яго, епіскапа Альберта фон Буксвагена, да сябе, то скажа, абавязкова скажа, што ён, епіскап, скала, на якой пабудавана рыжская царква.

Не, ён, епіскап Альберт, не пясчынка. Ён толькі перад богам пясчынка, а для ўсіх астатніх, для тых, хто глядзіць на яго знізу ўверх, хто гатоў пацалаваць ягоную сандалю, ён — скала, само сонца. Як добра быць пясчынкай і адчуваць кожны міг, што ты — сонца.

Увайшоў Імануіл, знакамі, якія разумеў толькі епіскап, далажыў, што аўдыенцыі чакае клірык Генрых.

— Пусці яго, — загадаў Альберт. Вось з кім яму абавязкова трэба было пагутарыць сёння.

Генрых, схіліўшы прыгожую светлавалосую галаву, пацалаваў епіскапа ў плячо, ціхмяна, пакорліва спыніўся на парозе.

— Праходзь, сын мой, сядай, — падсунуў Генрыху пуф з гнутымі ножкамі епіскап. — Я заўсёды рады цябе бачыць.

— Дзякую, мансіньёр, — сціпла сказаў Генрых і сеў.

— У мяне сёння цудоўны настрой, — даверліва ўсміхаючыся, паклаў яму руку на плячо Альберт. — Містэрыя прайшла добра. Сэрцы тубыльцаў размякчыліся, і семя нашай хрысціянскай пропаведзі ўпадзе не на сухую зямлю, не на д'ябальскі камень. Я люблю цябе, Генрых. Так-так, я люблю цябе, як вернага сына нашай царквы, як сумленнага, чыстага душой хрысціяніна. Я не сляпы, я бачу, і ты бачыш, Генрых, што не толькі воіны веры прыплылі ў Лівонію, а прыплыло шмат бруду чалавечага, гною, ад якога задыхалася Еўропа. Гной смярдзіць усюды. Асабліва агідна смярдзіць ён у нас, у Лівоніі, бо тут, на берагах Дзвіны, яшчэ захавалася непапсаванае чыстае паветра. Ты разумееш мяне?

— Разумею, мансіньёр, — кіўнуў галавою Генрых.

— Я прывёз цябе сюды з Брэмена, каб ты напісаў гісторыю рыжскай царквы, хроніку нашай вялікай працы і нашых перамог, — епіскап устаў з пуфа, і твар ягоны загарэўся светла і ўсхвалявана. — Я даўно шукаў такога чалавека. Я глядзеў ва ўсе куткі Еўропы. І я ўбачыў цябе, Генрых. Ты, адзін ты здолееш зрабіць гэта. Ты малады, адукаваны, разумны, адданы рымскай царкве, у цябе цудоўная латынь — мова мудрасці. І ты добра ведаеш тутэйшы край, яго звычаі, мову. Ты ж з латгалаў, ці, як іх яшчэ называюць, лэтаў. Праўда, Генрых?

— Праўда, мансіньёр, — успыхнуў і ўстаў Генрых. — Я з лэтаў, з тых, што жывуць на рацэ Імера. Калі мне было шэсць гадоў, мае бацькі аддалі мяне заложнікам у Тэўтонію, а самі неўзабаве памерлі. Я — тэўтон.

Ён цвёрда, нават з нейкім выклікам глядзеў на Альберта.

— Сядай, — мякка паляпаў яго па плячы епіскап. — Што ты ўжо напісаў, сын мой?

— Я не спяшаюся адразу пісаць сваю хроніку, мансіньёр. Я размаўляю з людзьмі, з тэўтонамі і тубыльцамі, я шмат езджу па Лівоніі. Мне трэба на свае вочы ўсё бачыць. Так рабіў славуты Герадот. І заўсёды пры мне пергамен, усё цікавае я заношу на яго. Я яшчэ не шыю кажух, я толькі выкройваю рукавы і хлясцік.

— А калі ж ты пачнеш, сын мой, шыць кажух? — засмяяўшыся, спытаўся Альберт, якому вельмі спадабалася красамоўства Генрыха.

— Я пачну пісаць хроніку тады, калі мы, людзі, што сцяной стаяць за бога, возьмем пад божую ўладу, далучым да рымскай царквы ліваў і лэтаў, земгалаў і кураў, селаў і эстаў.

_

80 Сарацыны — арабы-мусульмане.

81 Мітра — пазалочаны галаўны ўбор епіскапаў і архіепіскапаў.

Раздзел чацвёрты I 3 Chapter Four I 3

_____