×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел чацвёрты I 2

Раздзел чацвёрты I 2

Ён, епіскап Альберт, разумеў, што трэба быць не толькі добрым воінам, але й добрым купцом, і выпрасіў у папы Інакенція IIІ інтэрдыкт77 на земгальскую гавань, якая магла стаць саперніцай рыжскай гавані. Земгальскай гавані заткнулі рот, абсеклі рукі, і яна неўзабаве зачахла, загінула, як дрэва, пазбаўленае зямлі.

Шумела, вясновай ракой бушавала містэрыя. Столькі страсці, столькі яркіх фарбаў было ў ёй, столькі божага агню, што не толькі дзікія язычнікі, але і хрысціяне, і сам епіскап зачаравана глядзелі на незвычайную дзею, якая разгортвалася пад хмурнаватым рыжскім небам. На вачах у некаторых гледачоў блішчэлі слёзы. Ліў Каўпа часта, усхвалявана дыхаў, потым правай рукою схапіў свой нашыйны крыж і, не адрываючы позірку ад містэрыі, пацалаваў яго.

«Што можа параўнацца з нашай царквою? — расчулена думаў епіскап. — Яна як непагасная зорка ў сляпой цемры, як скала паміж акіяна. Хіба здольна царква праваслаўная, якая нясе вучэнне візантыйскіх ілжэ-прарокаў, устаць на дарозе рымскай царквы? Не. Мы растопчам іхнія ерэтычныя абразы, а іхняя царква-рабыня будзе мыць ногі сваёй вялікай пані — каталіцкай апостальскай царкве».

Воіны Гедэона ўзнялі трохзубцы і з баявым клічам рынуліся на філісцімлян. І тут лівы і земгалы ў незвычайным жаху ўсхапіліся са сваіх месцаў, урассыпную пабеглі ва ўсе бакі. Ім падалося, што зараз і іх, язычнікаў, будуць калоць і секчы бязлітасныя воіны.

— Спыніцеся! — крычаў Генрых. — Спыніцеся! Вам не зробяць нічога дрэннага! Куды ж вы? Але толькі жменька язычнікаў, і паміж іх Каўпа, засталася на галерэі. Астатнія як звар'яцелі — беглі да гарадскіх варотаў, спрабавалі пералезці цераз сцяну, зашываліся хто куды. Містэрыя нечакана і бясслаўна скончылася. Епіскап быў вельмі разгневаны.

— Генрых, распускай акцёраў,— сухім голасам загадаў ён маладому клірыку.

Як жыве яшчэ сляпое паганства ў гэтых людзях! У іх, пэўна, не адна, а дзве душы. Адна душа знешняя, бачная старонняму воку. З ёй, гэтай душой-маскай, яны прыходзяць у Рыгу, прыходзяць да яго, епіскапа, прымаюць хрышчэнне, моляцца Хрысту. І вочы тады ў іх як у маленькіх даверлівых дзяцей. Тады іхнія вочы, як вясновыя ручайкі, чыстыя, светлыя, мяккія.

Але жыве ў іх яшчэ адна душа, глыбока схаваная, патаемная, недаступная чужому воку. Яна нібы абрасла дзікім лясным мохам, звярыным воласам. Яна пахне халодным дажджом, снегам, балотам… Што на дне той душы?

Епіскап ад сваіх людзей, ад Каўпа ведае, Што калі яны вяртаюцца з Рыгі дадому, то па старадаўняму звычаю дзядоў збіраюцца разам, вараць мёд, п'юць, а потым у Дзвіне змываюць з сябе тэўтонскае хрышчэнне. Калі памірае нехта з блізкіх, яны плачуць, хаваюць яго і кажуць: «Ідзі, бедалага, з гэтага тужлівага свету ў лепшы, дзе не хітрыя тэўтоны будуць уладарыць над табою, а ты над імі». Яны шлюць ганцоў у Кукейнос, у Полацк, у Пскоў, да літоўцаў.

Епіскап падышоў да Каўпа. Старэйшына ліваў пацалаваў яму руку. Епіскап накрэсліў над ім святы крыж.

— Як жыве твой сын у Тэўтоніі? — спытаўся Альберт.

— Добра жыве, — радасна адказаў Каўпа. — Богу кожны дзень моліцца, латынь вучыць, на лютні іграе…

Шэрыя вочы ліва раптам пазмрачнелі, ён ціха спытаўся:

— Скажы, святы ойча, ці хутка вернецца дадому мой сын і сыны нашых старэйшын?

Такі паварот размовы не спадабаўся епіскапу. Ён падумаў, што не варта было цікавіцца сынам Каўпа. У язычнікаў, як у дзяцей, чуллівыя душы.

— Вашых дзяцей забралі за мора, каб вы навучыліся быць вернымі,— з расстаноўкаю, гледзячы проста ў вочы засмучанаму ліву, сказаў Альберт. — Не ўсе навучыліся вернасці святому апостальскаму прастолу, а ты, Каўпа, навучыўся. І ты ўбачыш свайго сына.

— Хутка? — з надзеяй, з болем выгукнуў Каўпа.

— Я паплыву набіраць новых пілігрымаў і прывязу твайго сына, — супакоіў ліва епіскап і адразу ж перавёў гутарку на іншае. — Гэта праўда, што дзвінскіх ліваў называюць вейналамі?

— Праўда. Але я з турайдскіх ліваў,— нявесела адказаў Каўпа і пайшоў да сваіх суайчыннікаў.

Епіскап у глыбокім роздуме глядзеў услед ліву. Ён думаў, што памылка ягоных папярэднікаў, епіскапаў Мейнарда і Бертольда, была ў фанабэрыстай тэўтонскай слепаце, якая не дазволіла ім убачыць у грознай, на першы погляд, ліўскай сцяне мноства трэшчын і трэшчынак. Ліваў шмат, гэта так. Але ёсць розныя лівы. Ёсць вейналы і турайдскія лівы. Ёсць Каўпа, які верна служыць Рыму. І быў Ако, фанатычны вораг усяго тэўтонскага племені. Пры адным успаміне аб ім епіскап заўсёды задыхаецца ад гневу.

Гэты Ако быў гольмскім старэйшынай і тайна склікаў усіх ліваў на рагу Богу, каб адтуль, дачакаўшыся полацкага войска, ударыць па Рызе. Тысячы ўзброеных ліваў ішлі да яго. Двое з нядаўна хрышчаных тубыльцаў, Кірыян і Лаян, захацелі дапамагчы тэўтонам і адпрасіліся ў рыцара Конрада, які, запёршыся, сядзеў у Ікескале, каб ён адпусціў іх на Богу. Яны пакляліся падслухаць усё, аб чым будуць гаварыць змоўшчыкі. Конрад адпусціў іх і бачыў сваіх неафітаў78 апошні раз. Ако, як трохгаловы змей, пранюхаў, выведаў аб здрадзе, загадаў жорстка пакараць адступнікаў. Родзічы Кірыяна і Лаяна плявалі на іх, адвярнуліся ад іх, і бедным лазутчыкам смалянымі вяроўкамі адарвалі рукі і ногі.

Захісталася Рыга, але зноў устаяла. Капейшчыкаў і балістарыяў79 кінуў Альберт насустрач няверным лівам. На невялікім караблі яны падышлі да таго месца, дзе натоўпы раз'юшаных бунтаўшчыкоў ужо чакалі іх. Пад градам камянёў і коп'яў, па горла ў дзвінскай вадзе яны пачалі высадку на бераг. Рачная вада зачырванелася ад тэўтонскай крыві. Але бог, як і заўсёды, абараніў сваіх. Балістарыі няспынна білі са смертаносных арбалетаў, а ў ліваў не было ні шчытоў, ні панцыраў, і яны не вытрымалі, пабеглі. І пакаштавалі тэўтоны нектар перамогі, зведалі вясновую радасць мячоў.

Адслужыўшы з клірыкам месу, епіскап у вялікай трывозе чакаў ганцоў. Ужо распраўляў ветразі карабель у вусці Дзвіны. Няўжо будзе вырваны з коранем тэўтонскі дуб і вераломныя лівы пашчапаюць яго для сваіх вогнішчаў? Удалечыні, на шэрай Дзвіне, паказаўся човен. Епіскап і клірыкі перасталі дыхаць. Нешта набліжалася да іх — жыццё або смерць. Маладзенькі клірык войкнуў, пабляднеў, асунуўся ля ног епіскапа — страх разарваў сэрца. І тут паранены балістарый высока ўзняўся ў чоўне, і човен хіснуўся пад ім. Балістарый, трымаючы за доўгія скрываўленыя валасы, паказаў галаву Ако. Клірыкі заспявалі.

— Давід забіў Галіяфа, — радасна сказаў тады епіскап.

І сёння пры ўспаміне аб тым дні ў яго ўсхвалявана забілася сэрца. Ён нетаропка пайшоў па залітай сонечнымі промнямі плошчы да свайго дома. Ззаду пачціва крочылі маўклівыя клірыкі. Ён ішоў па горадзе, які сам стварыў, збудаваў. Ён страсна верыў, што з божай дапамогаю гэты горад тысячу гадоў будзе стаяць над Дзвіной, падстаўляючы грудзі марскому трывожнаму ветру, і пакаленні тэўтонаў з вялікай удзячнасцю будуць успамінаць яго, епіскапа Альберта.

— Бог выпрабоўвае сваіх абраннікаў, як золата ў агні,— весела сказаў ён клірыкам. Яны зразумелі, што ў мансіньёра добры настрой, бо заўсёды пры такім настроі епіскап пачынаў гаварыць цытатамі з Бібліі.

Альберт жыў непадалёку ад царквы Іаана, на другім паверсе прасторнага каменнага дома, які готландскія дойліды збудавалі па ягоных уласных чарцяжах.

_

78 Неафіт — новы прыхільнік якой-небудзь веры.

79 Балістарыі — стралкі з арбалета.

Раздзел чацвёрты I 2 Chapter Four I 2

_____