×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Хто смяецца апошнім, Акт трэці Карціна першая 1

Акт трэці Карціна першая 1

Акт трэці

Карціна першая

Калідор. Уваходзяць Чарнавус і Вера з «Правдой» у руцэ.

Вера. Чыталі сёння «Праўду»?

Чарнавус. Яшчэ не чытаў.

Вера. Тут вам дапамога.

Чарнавус. Мне? Якая дапамога?

Вера. Пра вас гаворыцца.

Чарнавус. Пра мяне? Пакажыце.

Вера. Вось тут.

Чарнавус (чытае). «Об ошибках парторганизаций при исключении коммунистов из партии…» (Бегла праглядае.)

Вера. Прачытайце вось гэты абзац.

Чарнавус (чытае). «Известно, далее, немало фактов, когда замаскированные враги народа, вредители-двурушники в провокационных целях организуют подачу клеветническнх заявленнй на членов партии и под видом „развертывания бдительности“ добиваются исключения нз рядов ВКП(б) честных и преданных коммунистов, отводя тем самым от себя удар и сохраняя себя в рядах партии».

Вера. Цяпер зразумелі?

Чарнавус. Тут гаворыцца пра няправільныя выключэнні з партыі камуністаў, а я, як вам вядома, беспартыйны.

Вера. Чэсны і адданы. А такіх беспартыйных ворагі народа таксама стараюцца ашэльмаваць.

Чарнавус. Гэта праўда.

Вера. Ну, давайце далей пачытаем. Я таксама яшчэ не ўсё чытала. (Садзяцца і ўглыбляюцца ў газету.)

Чарнавус (прачытаўшы). Здорава!.. (Чытае моўчкі. ) Правільна! (Чытае ўслых. ) «…стремящегося путем проведения мер репрессий перебить наши большевистские кадры, сеять неуверенность и излишнюю подозрительность в наших рядах». Іменна, яны ж так і робяць! Як гэта адразу становіцца зразумелым!

Уваходзіць Зёлкін. Ён ступае нячутна, каб падысці і што-небудзь падслухаць.

Вера (не аглядаючыся). Не турбуйцеся, таварыш Зёлкін, у нас ніякіх сакрэтаў няма.

Зёлкін. Я і не турбуюся. Дарэмна вам здалося.

Вера. Не здалося, а я ў люстэрка бачу. Ідзіце лепш пачытайце, што тут пра вас пішуць.

Зёлкін. Пра мяне? Дзе гэта?

Вера. Ды вось, хоць бы гэты абзац прачытайце.

Зёлкін (прачытаўшы, зморшчыўся). Жарты жартамі, а ў нас таксама ёсць паклёпнікі.

Вера. Вы кажаце шчырую праўду.

Зёлкін. Напрыклад, наша цёця Каця вельмі любіць языком патрапаць.

Вера. «А он украдкою кивает на Петра».

Гарлахвацкі ўваходзіць і здалёк яшчэ размахвае газетай.

Гарлахвацкі. Вітаю, таварышы! Вітаю з выдатным дакументам! Чыталі?

Вера. Чытаем.

Гарлахвацкі. Гэта дакумент! Проста пальцам паказваюць на ворагаў, двурушнікаў, здраднікаў, усялякіх прахвостаў. Нам астаецца толькі руку працягнуць і за каўнер схапіць. Тут ён увесь як на далоні! А ўявіце цяпер становішча гэтага самага подлага двурушніка! Ён жа ідзе па вуліцы, і яму здаецца, што ўсе на яго пальцам паказваюць — вось кар'ерыст! вось двурушнік! вось паклёпнік! Ён стараецца надзець маску чэснага савецкага чалавека, але грозная рука адплаты ўжо ўзнята над ім. Вось-вось сарве маску і выставіць яго на суд, на ганьбу, на ўсеагульную знявагу. Кола вакол яго звужаецца ўсё больш і больш. Тыя людзі, якія раней перад ім баяліся слова пікнуць, цяпер узнімаюць галаву і гатовы на ўвесь свет крыкнуць, што ён за чалавек. Яго мізэрная душа апынулася ў пятках. Ён шукае сабе шчыліны, каб схавацца, а грозны голас грыміць над самым яго вухам: «Дудкі, грамадзянін Зёлкін! Нідзе ты ад нас не схаваешся!»

Зёлкін (спужаўся). Што вы, Аляксандр Пятровіч!

Гарлахвацкі. Ха-ха-ха… Не пужайцеся, я жартую.

Чарнавус. Ды вы проста артыст, Аляксандр Пятровіч.

Гарлахвацкі. Закінуў цяпер, а некалі я іграў у драматычным гуртку.

Вера. Вы так па-майстэрску разыгрываеце, як быццам і нарадзіліся для гэтай ролі.

Гарлахвацкі (пераходзячы на сур'ёзны тон). Так, таварышы, за двурушнікаў і паклёпнікаў мы цяпер возьмемся па-сапраўднаму. Калі прыгледзецца, дык і ў сваім асяроддзі мы знойдзем такіх. Ім цяпер не паздаровіцца. (Накіроўваецца да дзвярэй кабінета, потым спыняецца. ) Аляксандр Пятровіч, можна вас на хвілінку?

Чарнавус падыходзіць да Гарлахвацкага, той адводзіць яго ўбок.

Чарнавус. Чым магу служыць?

Гарлахвацкі. Я проста хацеў запытацца, як вашы справы, ды пры ўсіх нязручна.

Чарнавус. Усё так жа.

Гарлахвацкі. Нічога, не падайце духам. Вось я толькі крыху ад працы вызвалюся, даклад прачытаю, а тады сам займуся вашай справай.

Чарнавус. Я вам буду вельмі ўдзячны.

Гарлахвацкі. А працу сваю я ўжо скончыў, Аляксандр Пятровіч.

Чарнавус. Ну, вітаю вас!

Гарлахвацкі. Дзякую. Думаю, што вы гэтым не абмяжуецеся, а прыйдзеце паслухаць.

Чарнавус. З вялікай прыемнасцю.

Гарлахвацкі. I пакрытыкуеце мяне як належыць. Прызнацца, я вас пабойваюся крыху.

Чарнавус. У мяне да вас самыя найлепшыя пачуцці.

Гарлахвацкі. Дык падтрымаеце? Ваша слова для мяне многа значыць, хоць я і атрымаў ужо водзыў з Масквы ад Анікеева.

Чарнавус. Атрымалі ўжо?

Гарлахвацкі. Так. Скончыў я працу даўно, але не гаварыў аб гэтым, чакаў, што мне Масква скажа.

Чарнавус. Ну, калі вы маеце водзыў Анікеева, тады мая ацэнка для вас мала значыць.

Гарлахвацкі. Не скажыце. Вашу думку я вельмі высока цаню. Дык так, Аляксандр Пятровіч, — дружба і ўзаемная дапамога.

Чарнавус. Дзякую за давер'е. У такі момант для мяне гэта многа значыць.

Гарлахвацкі. Між іншым, вы цяпер мала зарабляеце. Можа, вы адчуваеце нястачу ў чым?

Чарнавус. Дзякую… Я да раскошы не прывык.

Гарлахвацкі. Вы мне даруйце, я пытаюся на правах друга. Можа, вам грошы патрэбны?

Чарнавус. Вельмі дзякую, Аляксандр Пятровіч. Пакуль што я магу абысціся, а калі трэба будзе, тады я звярнуся да вас.

Гарлахвацкі. А то я мог бы вам забяспечыць паўтысячы якой-небудзь.

Чарнавус. Шчыра дзякую.

Гарлахвацкі. Глядзіце. Калі што якое, дык звяртайцеся проста да мяне. Я заўсёды буду рад. (Ідзе ў свой кабінет.)

Чарнавус (падыходзячы да Веры). Цудоўны чалавек!

Вера. Хто? Гарлахвацкі?

Чарнавус. Так. Ён сапраўды ўмее паклапаціцца аб жывым чалавеку.

Вера. Я таксама была аб ім добрай думкі.

Чарнавус. А цяпер хіба не?

Вера. А цяпер ён мне здаецца крыху загадачны. Быў адзін такі выпадак, што я не ведаю, што і думаць пра яго.

Чарнавус. Вы занадта строгая да людзей. Можа, вас хто ў падман увёў наконт яго.

Вера. Баюся, каб ён сам не ўвёў нас у падман.

Чарнавус. Ну што вы! Я такой і думкі не дапускаю.

Праходзіць Туляга з «Правдой» у руках.

Вера. А вось запытаемся ў Тулягі. Мікіта Сымонавіч!

Туляга. Я вас прасіў бы забыцца аб маім існаванні.

Вера. Я гэтага не заслужыла, Мікіта Сымонавіч. Выбачайце, калі так. А мы тут гаварылі з Аляксандрам Пятровічам пра Гарлахвацкага і хацелі запытацца, што вы думаеце пра яго?

Туляга. Што я пра яго думаю? Цудоўны чалавек!

Чарнавус (да Веры). Вось бачыце!

Туляга. Свет прайдзіце, другога такога не знойдзеце.

Чарнавус. Я ж ёй таксама кажу, што ён надзвычайны чалавек!

Туляга. Вось іменна — надзвычайны. Шчыры, душэўны. Гатоў з чалавекам апошнім падзяліцца.

Вера. Нават?

Туляга. Больш таго, нават каханую жанчыну гатоў уступіць другому.

Вера. Ці не занадта ўжо?

Туляга. Шчырую праўду кажу вам, паверце майму вопыту.

Вера (здзіўлена). Вашаму вопыту?

Туляга. Так, майму вопыту.

Вера. Расшыфруйце, Мікіта Сымонавіч, што гэта значыць.

Туляга. Потым, другім разам.

Вера. А скажыце, што вы думаеце аб ім як аб вучоным?

Туляга. А чаму гэта мне першаму трэба аб ім думаць? Дзякую за ласку, думайце самі.

Вера. Як першаму? Мы ж у чаргу не становімся, каб думаць.

Туляга (паказвае на аб'яву). Вось паслухаеце даклад, тады будзеце думаць, што сабе хочаце.

Вера. Вы гаворыце, як быццам нешта ведаеце пра гэты даклад.

Туляга. Нічога не ведаю. (Пайшоў).

Вера (іранічна). Страшэнна засакрэчаны чалавек!

Туляга (варочаецца. Гаворыць шчыра). Ведаеце што… Лепш бы я памёр на той час, калі будзе чытацца гэты даклад.

Чарнавус. Дзіўнае жаданне, Мікіта Сымонавіч!

Туляга. Выступаць жа прыйдзецца. А гэта для мяне горай смерці.

Чарнавус. То не выступайце. Ніхто ж вас не прымусіць.

Туляга. Не выступіш — ён гэтага не даруе.

Вера (насмешліва). Становішча ў вас, сапраўды, бязвыхаднае. Астаецца толькі тут жа, пад гэтай аб'явай, легчы і памерці. Туляга. Ёсць яшчэ адзін выхад.

Вера. Які?

Туляга. Але на гэта смеласць патрэбна, а яе ў мяне зроду не было.

Чарнавус. Чаго вы загадзя мучыцеся, Мікіта Сымонавіч? А можа, даклад якраз будзе такі, што мы выслухаем яго з прыемнасцю?

Туляга. Які б ён ні быў, я прыемнасці ад яго не буду мець.