×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

У краіне райскай птушкі, IХ а

IХ а

Залатая ліхаманка. — Жывы мярцвяк. — Небяспека для аўтарытэту Англіі.— Уцекачы ў пастцы. — Таемнае знікненне. — Каму радасць — каму гора.

Экспедыцыя Скота начавала на некалькі кіламетраў вышэй па рацэ. Зранку яна таксама выправілася шукаць золата.

Некалькі разоў яны рабілі пробы. Час ад часу бралі пясок, прамывалі і прыглядаліся, ці няма якіх-небудзь слядоў золата. Пасля многіх разоў яны, нарэшце, заўважылі некалькі жоўтых макавінак.

Гэта сведчыла, што ў гэтых мясцінах сапраўды ёсць золата. Але каб здабыць яго, трэ было б арганізаваць тут цэлае прадпрыемства, сталае, з сотнямі рабочых, з машынамі, якія б прамывалі сотні тон пяску ў дзень. Так яно звычайна і робіцца ўсюды, і калі тона пяску дае пяць-шэсць грамаў золата, то прадпрыемства лічыцца прыбытковым.

Але побач з гэтым сустракаюцца самародкі, кавалкі чыстага золата, вагою часам па некалькі кілаграмаў.

Вось за гэтымі самародкамі і гоняцца людзі, як шалёныя.

Ледзь толькі разлятуцца чуткі, што ў якой-небудзь мясцовасці знайшлі самародкі, туды пачынаюць збірацца людзі часам з усіх канцоў свету. Трацяць апошнюю сваю маёмасць, навыперадкі пруць адзін за адным, каб толькі першаму з'явіцца ў такі куток, дзе яшчэ ніхто не быў. Колькі сварак, забойстваў і ўсялякіх злачынстваў звычайна адбываецца ў такіх «залатых старонках»! Усяму свету знаёмая так званая «залатая ліхаманка», прага да лёгкага багацця. І сапраўды, гэтае пачуццё падобна да хваробы. Той, хто захварэў на залатую ліхаманку, не спіць, не есць, усё на свеце забывае, усё ахвяруе, траціць свядомасць і толькі думае аб адным: як бы знайсці вялізны самародак.

І распаўсюджваецца гэтая хвароба не горш за іншыя. Якому-небудзь шчасліўцу пашанцавала знайсці такі самародак. Слава аб ім разносіцца далёка навакол. Усе аб гэтым ведаюць, усе яго бачаць, і кожны думае: а чаму ж і мне не можа пашанцаваць? І пачынаецца гэтая залатая ліхаманка.

Сотні, тысячы людзей кідаюцца шукаць, — і вось сярод гэтых тысяч зноў аднаму пашанцавала. Зноў слава ідзе, зноў усе бачаць толькі яго, і зноў тысячы людзей бягуць.

А аб тых тысячах, якім не ўдалося знайсці, ніхто і не думае, ніхто іх не лічыць.

Есць такія дзівакі, якія дзесяткі год, амаль што ўсё сваё жыццё шукаюць самародкі і ўсё спадзяюцца знайсці велізарны кавалак золата хоць перад смерцю.

Так праславіліся на ўвесь свет Аўстралія, Паўднёвая Афрыка, Каліфорнія і Аляска (мясцовасць Кландайк) у Амерыцы і часткай — наша Сібір.

Вядома, што ў такіх выпадках больш за ўсіх, — можна сказаць, выключна, — можа спадзявацца на поспех толькі той, хто першы з'явіўся ў невядомы куток. І вось з гэтага боку нашыя падарожнікі мелі шчасце. Не лічачы Чунг-лі, які, зразумела, не мог усё даследаваць, у гэтых месцах яшчэ ніхто не быў. Значыцца, можна было спадзявацца на самародкі.

Скот яшчэ раней папярэдзіў сваіх таварышаў, дзеля чаго яны едуць, растлумачыў, што большую частку знойдзенага золата павінен будзе атрымаць ён, бо снараджэнне экспедыцыі каштуе грошы, што без яго яны ўсё роўна не маглі б паехаць, але кожны атрымае ў залежнасці ад свае здабычы.

Зярняткі золата, якія яны ўбачылі, як мікробы, заразілі ўсіх залатою ліхаманкай. Усім здавалася, што вось-вось яны знойдуць шмат золата. Пры гэтым кожны думаў яшчэ, што ён схавае для сябе асабіста добры кавалак.

Яны забыліся і аб ежы, безупынна капаліся ў пяску і каменнях.

І вось аднекуль зверху яны пачулі голас:

— Памажы, божа! Ці многа золата ўжо знайшлі? Усе адразу азірнуліся і бачаць — высока на скале стаіць Чунг-лі, а за ім выглядаюць яшчэ два нейкія чалавекі.

— Чунг-лі! — вырвалася з грудзей.

— Ты жывы? — запытаўся Скот.

— Лічыце, як хочаце! — смеючыся адказаў Чунг-лі.

— А хто там яшчэ з табой? — зноў спытаўся Скот.

— Гэта мой брат Хунь-чжы, а гэта наш сябар Качу, — паказаў Чунг-лі.

— Хто гэта такія? — звярнуўся Скот да Кандаракі, бо сам ён, зразумела, не ведаў усіх сваіх рабочых.

— Гэта тыя два рабочыя, што ўцяклі нядаўна, перад нашым ад'ездам, — растлумачыў Кандаракі. — А Файлу дзе? — крыкнуў Скот.

— Ён палічыў за лепшае застацца тут назаўсёды. Кланяўся вам, — здзекаваўся Чунг-лі.

— Ах, падлюгі! — закрычаў Скот. — Вы забілі яго! Вы наўмысля падрыхтавалі ўсю гэтую справу!

І ён ухапіўся за стрэльбу. Але яго спадарожнікі яшчэ раней пачалі страляць.

Вядома, трое таварышаў добра ведалі, што іх гутарка скончыцца такім чынам, і падрыхтаваліся ў належны момант схавацца за каменнямі.

— Шкада, што мы маем адну стрэльбу на трох і нам не хапае куль, а то мы таксама адказалі б вам! — даляцеў голас Чунг-лі, і ўсе трое зніклі.

— Злавіць іх! Забіць! — крычаў Скот, не памятаючы, што кажа.

Але аб гэтым не было чаго і думаць.

— Дык вось яно што! — сказаў Скот, крыху супакоіўшыся. — Вось дзе сакрэт! І з канём, і з тым бяздоннем, і нават з пальмавай лісцінай і ўсё іншае. Вось як яны нас ашукалі!

— Я ж казаў, што нешта такое ёсць, — сказаў Кандаракі.

— Так. Лішні раз павінен пераканацца, што вы заўсёды праўду кажаце. Але ж вы і самі не маглі сказаць нічога пэўнага, — прамовіў Скот.

— Я нюхам чуў,— адказаў Кандаракі. Пачалі радзіцца, што далей рабіць. Меліся дзве задачы: або ісці шукаць гэтых злачынцаў, каб пакараць іх, або займацца сваёй справай. Кандаракі і ўсе іншыя даводзілі, што ганяцца і знайсці іх у незнаёмых гарах немагчыма. У кожны момант яны з-за якой-небудзь скалы могуць падстрэліць.

Скот таксама разумеў, што яно так і ёсць, але адна толькі думка аб тым, што з яго, англічаніна, гаспадара, пасмяяліся гэтыя нявольнікі, адна гэтая думка прыводзіла яго ў лютасць. Ад гэтага ж можа пацярпець аўтарытэт англійскай дзяржавы! Якія ж гутаркі пойдуць тады сярод усіх гэтых падуладных людзей? Усе павінны ведаць, што ніякае злачынства супраць англічан не можа застацца непакараным. Нездарма ж яны так пакаралі Какаду.

Але як гэта зрабіць, асабліва супроць жадання ўсіх удзельнікаў, з якімі тут усё ж такі трэба было лічыцца?

Скот тады пачаў даводзіць, што без Чунг-лі яны не знойдуць золата. Што хаця і мала надзеі злавіць яго, але паспрабаваць варта.

Для гэтага трэба паслаць двух чалавек, каб прасачылі за імі, а яны самі тым часам могуць тут застацца.

З гэтай прапановай згадзіліся і паслалі двух сіпаяў. Ім трэба было зараз жа падняцца да таго месца, дзе стаялі гэтыя злачынцы, і адтуль пайсці па іх слядах.

Сіпаі пайшлі. З розных бакоў яны падыходзілі да сцяны, каб знайсці якое-небудзь месца, дзе можна было б узлезці.

З вялікімі ўсілкамі, кожны момант рызыкуючы зваліцца, палезлі яны ўгару. Знізу з жахам сачылі за кожным іхнім рухам. Вось пярэдні ўжо дабраўся да краю, вось ён высунуўся напалову.

Але тут перад усімі пачало адбывацца нешта зусім недарэчнае!..

Сіпай, ледзь трымаючыся адной рукой, другою з вялікай цяжкасцю зняў з пляча стрэльбу і працягнуў яе наперад. Потым зняў сумку з патронамі і таксама паклаў. А сам хутчэй назад!..

— Чаго ты? Куды? — запытаўся яго таварыш.

— Злазь хутчэй, потым скажу! — адказаў той, і абодва хуценька спусціліся ўніз.

Ханубі, раз'юшаны, першы кінуўся да іх. За ім усе іншыя.

— Што? Што гэта значыць? — недаўменна пыталіся з усіх бакоў.

А справа была досыць простая.

Як толькі падняўся першы сіпай, ён убачыў перад самым сваім носам стрэльбу, і Чунг-лі, які сядзеў за каменем, ціха, але выразна прашаптаў:

— Стой! Не варушыся, бо зараз пушчу кулю ў лоб!

Сіпаю нічога не заставалася рабіць, як толькі слухацца.

— Здымай стрэльбу і кладзі яе сюды! — загадаў Чунг-лі. Сіпай зняў. Потым гэтак жа аддаў патроны. — Цяпер лезь назад і дзякуй, што я табе дарую жыццё, — сказаў Чунг-лі, прымаючы зброю.

Як ні злавалася начальства, але, выслухаўшы апавяданне сіпая, не магло не згадзіцца, што ён быў невінаваты. Ніхто на яго месцы не мог бы зрабіць інакш.

Ці трэба казаць, як адчувалі сябе Скот і яго таварышы?

Героі ж нашыя наўмысля не паказваліся і толькі цешыліся, асцярожна выглядаючы з-за скалы. Потым усталі, і Чунг-лі сказаў:

— Дзякуем за стрэльбу, бо яна нам вельмі патрэбна! Жадаем вам знайсці мех золата! Бывайце здаровы!

І ўжо на гэты раз зусім пайшлі.

Скот не мог так пакінуць справу. Яму здавалася, што ўсе яго спадарожнікі ўжо глядзяць на яго, англічаніна, як на нікчэмнага чалавека.

— Мы пойдзем за імі? — цвёрда сказаў ён. — Нам лягчэй будзе знайсці іх, як самародак. А калі знойдзем іх, тады будзем ведаць, дзе золата, значыцца, нам простая выгада пачаць з іх.

Практыка паказала ўжо ім усім, што не так лёгка і проста знайсці золата. Можа, ім адным прыйдзецца блукацца шмат дзён. А калі знойдуць гэтага Чунг-лі, тады прымусяць яго паказаць месца, а потым… потым можна будзе і разлічыцца з ім.

І яны пайшлі ў той бок, куды накіраваліся тры таварышы.

IХ а IX a IX а

Залатая ліхаманка. — Жывы мярцвяк. — Небяспека для аўтарытэту Англіі.— Уцекачы ў пастцы. — Таемнае знікненне. — Каму радасць — каму гора.

Экспедыцыя Скота начавала на некалькі кіламетраў вышэй па рацэ. Зранку яна таксама выправілася шукаць золата.

Некалькі разоў яны рабілі пробы. Час ад часу бралі пясок, прамывалі і прыглядаліся, ці няма якіх-небудзь слядоў золата. Пасля многіх разоў яны, нарэшце, заўважылі некалькі жоўтых макавінак.

Гэта сведчыла, што ў гэтых мясцінах сапраўды ёсць золата. Але каб здабыць яго, трэ было б арганізаваць тут цэлае прадпрыемства, сталае, з сотнямі рабочых, з машынамі, якія б прамывалі сотні тон пяску ў дзень. Так яно звычайна і робіцца ўсюды, і калі тона пяску дае пяць-шэсць грамаў золата, то прадпрыемства лічыцца прыбытковым.

Але побач з гэтым сустракаюцца самародкі, кавалкі чыстага золата, вагою часам па некалькі кілаграмаў.

Вось за гэтымі самародкамі і гоняцца людзі, як шалёныя.

Ледзь толькі разлятуцца чуткі, што ў якой-небудзь мясцовасці знайшлі самародкі, туды пачынаюць збірацца людзі часам з усіх канцоў свету. Трацяць апошнюю сваю маёмасць, навыперадкі пруць адзін за адным, каб толькі першаму з’явіцца ў такі куток, дзе яшчэ ніхто не быў. Колькі сварак, забойстваў і ўсялякіх злачынстваў звычайна адбываецца ў такіх «залатых старонках»! Усяму свету знаёмая так званая «залатая ліхаманка», прага да лёгкага багацця. І сапраўды, гэтае пачуццё падобна да хваробы. Той, хто захварэў на залатую ліхаманку, не спіць, не есць, усё на свеце забывае, усё ахвяруе, траціць свядомасць і толькі думае аб адным: як бы знайсці вялізны самародак.

І распаўсюджваецца гэтая хвароба не горш за іншыя. Якому-небудзь шчасліўцу пашанцавала знайсці такі самародак. Слава аб ім разносіцца далёка навакол. Усе аб гэтым ведаюць, усе яго бачаць, і кожны думае: а чаму ж і мне не можа пашанцаваць? І пачынаецца гэтая залатая ліхаманка.

Сотні, тысячы людзей кідаюцца шукаць, — і вось сярод гэтых тысяч зноў аднаму пашанцавала. Зноў слава ідзе, зноў усе бачаць толькі яго, і зноў тысячы людзей бягуць.

А аб тых тысячах, якім не ўдалося знайсці, ніхто і не думае, ніхто іх не лічыць.

Есць такія дзівакі, якія дзесяткі год, амаль што ўсё сваё жыццё шукаюць самародкі і ўсё спадзяюцца знайсці велізарны кавалак золата хоць перад смерцю.

Так праславіліся на ўвесь свет Аўстралія, Паўднёвая Афрыка, Каліфорнія і Аляска (мясцовасць Кландайк) у Амерыцы і часткай — наша Сібір.

Вядома, што ў такіх выпадках больш за ўсіх, — можна сказаць, выключна, — можа спадзявацца на поспех толькі той, хто першы з’явіўся ў невядомы куток. І вось з гэтага боку нашыя падарожнікі мелі шчасце. Не лічачы Чунг-лі, які, зразумела, не мог усё даследаваць, у гэтых месцах яшчэ ніхто не быў. Значыцца, можна было спадзявацца на самародкі.

Скот яшчэ раней папярэдзіў сваіх таварышаў, дзеля чаго яны едуць, растлумачыў, што большую частку знойдзенага золата павінен будзе атрымаць ён, бо снараджэнне экспедыцыі каштуе грошы, што без яго яны ўсё роўна не маглі б паехаць, але кожны атрымае ў залежнасці ад свае здабычы.

Зярняткі золата, якія яны ўбачылі, як мікробы, заразілі ўсіх залатою ліхаманкай. Усім здавалася, што вось-вось яны знойдуць шмат золата. Пры гэтым кожны думаў яшчэ, што ён схавае для сябе асабіста добры кавалак.

Яны забыліся і аб ежы, безупынна капаліся ў пяску і каменнях.

І вось аднекуль зверху яны пачулі голас:

— Памажы, божа! Ці многа золата ўжо знайшлі? Усе адразу азірнуліся і бачаць — высока на скале стаіць Чунг-лі, а за ім выглядаюць яшчэ два нейкія чалавекі.

— Чунг-лі! — вырвалася з грудзей.

— Ты жывы? — запытаўся Скот.

— Лічыце, як хочаце! — смеючыся адказаў Чунг-лі.

— А хто там яшчэ з табой? — зноў спытаўся Скот.

— Гэта мой брат Хунь-чжы, а гэта наш сябар Качу, — паказаў Чунг-лі.

— Хто гэта такія? — звярнуўся Скот да Кандаракі, бо сам ён, зразумела, не ведаў усіх сваіх рабочых.

— Гэта тыя два рабочыя, што ўцяклі нядаўна, перад нашым ад’ездам, — растлумачыў Кандаракі. — А Файлу дзе? — крыкнуў Скот.

— Ён палічыў за лепшае застацца тут назаўсёды. Кланяўся вам, — здзекаваўся Чунг-лі.

— Ах, падлюгі! — закрычаў Скот. — Вы забілі яго! Вы наўмысля падрыхтавалі ўсю гэтую справу!

І ён ухапіўся за стрэльбу. Але яго спадарожнікі яшчэ раней пачалі страляць.

Вядома, трое таварышаў добра ведалі, што іх гутарка скончыцца такім чынам, і падрыхтаваліся ў належны момант схавацца за каменнямі.

— Шкада, што мы маем адну стрэльбу на трох і нам не хапае куль, а то мы таксама адказалі б вам! — даляцеў голас Чунг-лі, і ўсе трое зніклі.

— Злавіць іх! Забіць! — крычаў Скот, не памятаючы, што кажа.

Але аб гэтым не было чаго і думаць.

— Дык вось яно што! — сказаў Скот, крыху супакоіўшыся. — Вось дзе сакрэт! І з канём, і з тым бяздоннем, і нават з пальмавай лісцінай і ўсё іншае. Вось як яны нас ашукалі!

— Я ж казаў, што нешта такое ёсць, — сказаў Кандаракі.

— Так. Лішні раз павінен пераканацца, што вы заўсёды праўду кажаце. Але ж вы і самі не маглі сказаць нічога пэўнага, — прамовіў Скот.

— Я нюхам чуў,— адказаў Кандаракі. Пачалі радзіцца, што далей рабіць. Меліся дзве задачы: або ісці шукаць гэтых злачынцаў, каб пакараць іх, або займацца сваёй справай. Кандаракі і ўсе іншыя даводзілі, што ганяцца і знайсці іх у незнаёмых гарах немагчыма. У кожны момант яны з-за якой-небудзь скалы могуць падстрэліць.

Скот таксама разумеў, што яно так і ёсць, але адна толькі думка аб тым, што з яго, англічаніна, гаспадара, пасмяяліся гэтыя нявольнікі, адна гэтая думка прыводзіла яго ў лютасць. Ад гэтага ж можа пацярпець аўтарытэт англійскай дзяржавы! Якія ж гутаркі пойдуць тады сярод усіх гэтых падуладных людзей? Усе павінны ведаць, што ніякае злачынства супраць англічан не можа застацца непакараным. Нездарма ж яны так пакаралі Какаду.

Але як гэта зрабіць, асабліва супроць жадання ўсіх удзельнікаў, з якімі тут усё ж такі трэба было лічыцца?

Скот тады пачаў даводзіць, што без Чунг-лі яны не знойдуць золата. Што хаця і мала надзеі злавіць яго, але паспрабаваць варта.

Для гэтага трэба паслаць двух чалавек, каб прасачылі за імі, а яны самі тым часам могуць тут застацца.

З гэтай прапановай згадзіліся і паслалі двух сіпаяў. Ім трэба было зараз жа падняцца да таго месца, дзе стаялі гэтыя злачынцы, і адтуль пайсці па іх слядах.

Сіпаі пайшлі. З розных бакоў яны падыходзілі да сцяны, каб знайсці якое-небудзь месца, дзе можна было б узлезці.

З вялікімі ўсілкамі, кожны момант рызыкуючы зваліцца, палезлі яны ўгару. Знізу з жахам сачылі за кожным іхнім рухам. Вось пярэдні ўжо дабраўся да краю, вось ён высунуўся напалову.

Але тут перад усімі пачало адбывацца нешта зусім недарэчнае!..

Сіпай, ледзь трымаючыся адной рукой, другою з вялікай цяжкасцю зняў з пляча стрэльбу і працягнуў яе наперад. Потым зняў сумку з патронамі і таксама паклаў. А сам хутчэй назад!..

— Чаго ты? Куды? — запытаўся яго таварыш.

— Злазь хутчэй, потым скажу! — адказаў той, і абодва хуценька спусціліся ўніз.

Ханубі, раз’юшаны, першы кінуўся да іх. За ім усе іншыя.