×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

У краіне райскай птушкі, II б

II б

Файлу яшчэ больш схіліўся; вочы яго глядзелі на Брука з замілаваннем, але як толькі Брук адышоў, Файлу адразу зрабіўся ў сто разоў больш паважным і грозным, як Брук.

— Ну, — прасіпеў ён, звярнуўшыся да Чык-чу, — а цяпер мы з табой палічымось.

Кітаец кінуўся на калені і пачаў прасіць:

— Выбачай… паночку… не буду… не паспеў… паночку…

Але «паночак» не злітаваўся. Бо яму пагражаў другі паночак, які ў свой чарод баяўся трэцяга пана.

Надыходзіў вечар. На вільготнай плантацыі пачаў збірацца туман. Гэта самы нездаровы час у гарачых краінах. Еўрапейцы звычайна ў такі час сядзяць дома і не выходзяць на двор.

Работу скончылі і пайшлі дадому. Для рабочых быў пабудаваны асобны вялікі будынак, але не на слупах, як для гаспадароў, а проста на зямлі.

На двары негр-кухар, або «кок», як усюды на моры завуць кухараў, зварыў ужо вялізны казан чорнага варыва з бобу. Боб і рыс, прыпраўленыя какосавым алеем, былі амаль што адзінаю страваю рабочых. Мяса яны ніколі не бачылі.

Праўда, яго і не было. Кароў на Новай Гвінеі зусім няма. Некалькі галоў былі прывезены на станцыю; вядома, яны былі прызначаны для белых, ды і то галоўным чынам на малако. Гаспадары мелі і дзічыну, але ж не рабочыя. Толькі рыба была даволі часта.

Пасёрбалі варыва і пайшлі спаць. Памяшканне было велізарнае; па баках стаялі нары, на якіх ляжаў сухі чарот і больш нічога. Дзе-нідзе валялася рыззё — адзенне рабочых — або заместа падушкі ляжаў клуначак. Аніякіх рэчаў больш не было.

Рынуліся рабочыя на свае нары і скора паснулі.

Не спаў толькі Чык-чу, бо цяжка яму было прыстасаваць свае раны да жорсткай пасцелі; ды яшчэ енчыў у трасцы адзін карэец.

Не спалася і Файлу.

Ён жыў у гэтым жа самым памяшканні, але, як наглядчык, меў асобны адгароджаны куток каля ўвахода.

Ні на хвіліну Файлу не мог забыцца пра ўдар, які сёння атрымаў ад Брука. Праўда, не першы раз ён быў біты, але вось ужо два гады, як ён сам зрабіўся старшым, сам мог біць сваіх таварышаў, як яго самога калісьці білі; часта здаралася, як, напрыклад, сёння, што яго нават называлі «панам», — яго, цёмнаскурага, ніжэйшай пароды чалавека.

З цягам часу ён пачаў ужо лічыць сябе «чалавекам», спачатку сярод даручаных яму рабочых, а потым крыху і сярод «іх», белых.

І вось сёння яму напомнілі, што ён яшчэ не чалавек.

І ўсё праз гэтага праклятага Чык-чу! Каб не ён, дык, можа, назаўсёды прывыклі б, што Файлу — чалавек.

Шкада, што мала даў яшчэ гэтаму паганаму кітайцу. І Файлу гатоў быў зараз жа пайсці і дадаць яму яшчэ.

Тым часам знадворку каля будынка з'явілася нейкая постаць. Асцярожна тулілася яна каля сцяны і набліжалася да дзвярэй. Дзверы ціхенька адчыніліся, і нехта ўвайшоў у памяшканне.

Відаць было, што чалавек — свой, бо не блытаўся ў цемнаце. Ён ціхенька пачаў красціся ўздоўж нар да таго канца, дзе ляжаў Чык-чу. Незнаёмы схіліўся над суседам Чык-чу і стаў прыглядацца.

— Хто тут? — запытаўся Чык-чу.

— Тсс!.. — прашаптаў незнаёмы. — Гэта я, Чунг-лі.

— Ты?! — крыкнуў Чык-чу і, забыўшыся пра боль, ускочыў з пасцелі.

— Ціха! Што ты робіш? Ты загубіш мяне! — засіпеў Чунг-лі.

І сапраўды Файлу пачуў і заварушыўся.

— Кладзіся! — прашаптаў Чунг-лі і сам лёг на зямлю.

У гэты самы момант адзін з рабочых голасна забалбатаў нешта праз сон. Файлу супакоіўся.

Пачакаўшы некаторы час, Чунг-лі запытаўся:

— Дзе брат?

— Няма, — адказаў Чык-чу.

— Памёр?

— Не, уцёк.

Чунг-лі ажно застагнаў ад роспачы.

— Куды? Чаму?

— Пасля таго як ты ўцёк, — пачаў шаптаць Чык-чу, — уся злосць Брука накіравалася на твайго брата. Брук ніяк не мог і цяпер не можа забыцца, галоўным чынам, на тое, у якім ён быў смешным становішчы перад усімі рабочымі і што ён не мог пакараць цябе. Яму ўвесь час здавалася, што рабочыя смяюцца з яго. Калі ён бачыў, што хто-небудзь усміхаецца, то зараз жа пускаў у ход бізун. Асабліва даставалася Хунь-чжы. Не было таго дня, каб яго не білі. Вядома, каб дагадзіць Бруку, сабака Файлу стараўся яшчэ больш. Хунь-чжы зусім не магчыма стала жыць, тым болей, што і ў будучым ён нічога добрага не мог чакаць: Брук проста сказаў, што Хунь-чжы павінен будзе працаваць хоць дзесяць год, пакуль не адпрацуе за цябе. Акурат у гэты час збіраўся ўцякаць папуас Качу. Хунь-чжы надумаў уцячы разам з ім, бо, як тутэйшы, Качу быў вельмі карысны для яго. І вось ужо чатыры дні, як яны ўцяклі,— скончыў Чык-чу.

— Толькі чатыры дні? — уздыхнуў Чунг-лі.

— Толькі, спазніўся ты крыху, — спачувальна сказаў Чык-чу.

Чунг-лі апусціў галаву і быццам скамянеў. Такі жаль ахапіў яго, што ён гатоў быў плакаць. Цэлы год ён вандраваў, толькі цудам ухіліўся ад смерці, урэшце зарабіў столькі, колькі яны абодва не зарабілі б за дзесяць год, рызыкнуў сваім жыццём, каб забраць з сабой брата і вярнуцца дадому, — і вось усё гэта дарэмна! Як ён адзін будзе прабірацца дадому, пакінуўшы тут брата? Ці шукаць яго? А прыйдзі ён на чатыры дні раней…

— Чаму ты вярнуўся сюды? Хіба не ведаеш, што табе пагражае? — пытаўся Чык-чу.

— Ведаю, добра ведаю. Але я прыйшоў, каб узяць брата і з ім уцячы дадому. Я цяпер ужо маю столькі грошай, што хопіць нам на двух.

— Адкуль?

— У сярэдзіне вострава ёсць невядомыя горы, дзе яшчэ не была нага белага сабакі. Там я знайшоў золата.

Нешта мільганула каля іх; праз некаторы час ціхенька рыпнулі дзверы…

— Вось шчаслівец! — зайздросліва сказаў Чык-чу.

— Хто табе забараняе таксама шукаць шчасце? — адказаў Чунг-лі.— Але трэба праўду сказаць, што гэта толькі шчаслівы выпадак, на які спадзявацца нельга. Я не дзеля гэтага ўцякаў, а быў вымушаны. І раіць нікому не буду, бо не заўсёды пашанцуе. Але калі каму-небудзь з вас нічога ўжо не застанецца рабіць, як тады было мне, — скажы, хай шукаюць месца Абу за сто кіламетраў на захад ад пачатку ракі Фляй. Ну, бывай здароў!

— Што ж ты цяпер будзеш рабіць? Куды пойдзеш? — спытаў Чык-чу.

— Не ведаю яшчэ, — адказаў Чунг-лі і пачаў ціхенька паўзці, але спыніўся і зноў падышоў да Чык-чу.

— Вось што, Чык-чу. Ты такі самы, як і мы. Ты не захочаш скрыўдзіць нас.

— Вядома, ці трэба аб гэтым гаварыць? — горача сказаў той.

— Можа здарыцца, што ты раней за нас вернешся дадому, або я зусім не вярнуся, — дык вось табе кавалак золата, аддай яго маім бацькам. Калі трэба будзе, і сабе вазьмі на выдаткі. Памятай, што, можа, яны атрымаюць гэты кавалак замест двух сыноў. А калі і мы вернемся, дык тады ўжо і ты атрымаеш. Сцеражыся толькі, каб ніхто не даведаўся, што маеш.

Ён выняў з торбы кавалак золата і аддаў Чык-чу.

— Добра, будзь спакойны, усё будзе зроблена, калі я буду жывы і вярнуся, — сказаў Чык-чу. — Хай бароняць цябе добрыя духі.

— І цябе таксама, — адказаў Чунг-лі і пасунуўся да выхада. Ціхенька адчыніў дзверы, пераступіў парог і адчуў… як некалькі пар рук абхапілі яго і скруцілі.

— Калі ласка, адважны Чунг-лі! — пачуўся насмешлівы голас Файлу. — Містэр Брук даўно жадае вас бачыць.

— У-у, сабака! — сказаў Чунг-лі.— Дачакаешся і ты свайго часу!

— Ці будзем будзіць містэра Брука або Скота? — запытаўся адзін з мужчын.

— Дзеля такога госця няварта, — сказаў Файлу, — заўтра ўбачыць.

— Ну, хадзем! — сказалі мужчыны і павялі Чунг-лі ў суседні будынак.

Чык-чу чуў, як Чунг-лі папаўся. Шкада яму было свайго сябра. Але мімаволі ён падумаў, які ён, Чык-чу, шчаслівы: ніхто яго не ловіць, ніхто не арыштуе, жыве ён ціха, спакойна, засталося яму працаваць толькі адзін год; гэты год праляціць непрыкметна, і ён сабе паедзе дадому багаты, вольны. А неспакойны Чунг-лі павінен пакутаваць…

Нельга апісаць, што рабілася з містэрам Брукам, калі ён даведаўся, што Чунг-лі злоўлены. Ён то рукі паціраў ад радасці, то рыкаў, як звер, ад злосці.

— Трэба паказаць усім, — крычаў ён, — што значыць падымаць руку на белага! Трэба яго перад усімі павесіць!

Містэр Скот аднёсся да гэтага спакайней.

— Павесіць мы не маем права, — гаварыў ён, — а трэба адаслаць яго ў Морсбі* і засудзіць. Усё роўна яго не пашкадуюць.

* Галоўны пункт англійскай Новай Гвінеі.

— Гэта занадта будзе проста і мякка, — пярэчыў Брук, — хоць скуру садраць з яго трэба…

— Ну, гэта ўжо ваша справа, — сказаў Скот. Увайшоў Кандаракі. Увесь яго выгляд сведчыў, што ён ведае нешта цікавае.

— Ці ведаеце, панове, — пачаў ён, — што справа з гэтым няшчасным кітайцам можа мець інтарэс для нас усіх? Я толькі што даведаўся аб усім падрабязна, — і вось вам довад.

Пры гэтым ён паклаў на стол два кавалкі золата: адзін велічынёю з грэцкі арэх, а другі — крыху меншы.

— Што гэта значыць? — запытаўся Скот.

— Гэта знойдзена пры Чунг-лі. Ён, аказваецца, знайшоў у сярэдзіне вострава месца, дзе сустракаюцца вось такія рэчы. Прыйшоў ён сюды, каб забраць свайго брата і ўцячы дадому.

— Ну што ж! — сказаў Скот. — Значыцца, будзе з чаго ўзяць няўстойку як за яго, так і за брата.

— Толькі няўстойку? — закрычаў Брук. — Гэтага мала! Дайце мне спачатку палічыцца з ім!

— Я параіў бы палічыцца з ім зусім іншым чынам, — сказаў Кандаракі.— Нічога яму не рабіць, абяцаць яму поўную свабоду за тое, што ён завядзе нас у тое месца.

— Як? — стукнуў кулаком Брук. — Пакінуць яго зусім непакараным? Не можа гэтага быць!

Скот глыбока задумаўся, а Кандаракі падышоў да Брука і ціха шапнуў яму:

— Не пярэчце. Калі ён пакажа нам месца, тады вы заўсёды будзеце мець магчымасць палічыцца.

— Ага! Гэта іншая справа, — супакоіўся Брук.

— Гэта добрая ідэя, — сказаў Скот, — але ж вы самі павінны ведаць, як цяжка наладзіць экспедыцыю ў глыб вострава.

— Ведаем, — адказаў Кандаракі,— аднак трэба таксама прыняць пад увагу, што калі ён адзін дабраўся, то добра падрыхтаваная экспедыцыя — тым болей, а па-другое, трэба памятаць, што не шукаць мы ідзём, а на пэўнае месца.

— Гэта праўда, — задуменна сказаў Скот, — прывядзіце яго сюды!

Праз некалькі хвілін прывялі Чунг-лі. Ён увайшоў пад наглядам двух салдат-сіпаяў*.

* Сіпаі — завербаваныя англічанамі салдаты з жыхароў Індыі, калі яна была пад уладай Англіі.

Чунг-лі са звязанымі рукамі стаяў перад Скотам і чакаў, што будзе. Брук сядзеў і глядзеў на яго, як звер на сваю здабычу. Скот даў знак, каб сіпаі выйшлі, потым звярнуўся да Чунг-лі:

— Ты ведаеш, што, паводле закону, за тое, што ты хацеў забіць англічаніна, ты можаш быць асуджаны на смерць.

— Зусім я не думаў і не хацеў забіваць, — сказаў Чунг-лі.

— Суд не можа ведаць, што ты думаў; ён будзе судзіць па тым, што ты рабіў. І тваё дзеянне лёгка назваць замахам на жыццё. Разумееш?

Чунг-лі маўчаў.

— Ты бачыш, — прадаўжаў Скот, — што ты знаходзішся ў нашых руках. Мы можам з табою зрабіць што хочам.

Скот спыніўся і пачакаў, каб Чунг-лі лепш адчуў сэнс апошніх слоў.

— Але ты можаш атрымаць поўную волю, сваё золата, скасаванне кантракта і нават дапамогу вярнуцца дадому, калі ты нам пакажаш тое месца, дзе знайшоў золата. Згодзен?

Чунг-лі маўчаў.

Па-першае, яму вельмі не хацелася зноў пачынаць гэту цяжкую і небяспечную дарогу, па-другое, ён не хацеў служыць сваім ворагам і, па-трэцяе, — самае галоўнае — не быў упэўнены, што яны выканаюць сваё абяцанне. Але што яму заставалася рабіць? Яны маглі б і зараз яго забіць, і нічога ім за гэта не было б.

— Ну, адказвай! — сказаў Кандаракі.

— Ці сапраўды вы мяне тады адпусціце? — спытаў Чунг-лі, каб толькі адразу не паказаць, што ён згодзен.

— Я сам даю слова гонару, — паважна адказаў Скот.

«Мала карысці ад гэтага», — падумаў Чунг-лі. «Чакай», — падумаў Брук.

«Паглядзім яшчэ, што будзе», — падумаў Кандаракі.

І толькі адзін Скот верыў у сваё слова, бо яму не было аніякай патрэбы ашукваць гэтага кітайца.

— Добра, — згадзіўся ўрэшце Чунг-лі. Скот паклікаў сіпаяў і сказаў:

— Развяжыце яму рукі, добра даглядайце, карміце і толькі пільнуйце, каб не ўцёк, бо тады адкажаце сваімі галовамі.

II б II b II б II б

Тым часам знадворку каля будынка з’явілася нейкая постаць. Асцярожна тулілася яна каля сцяны і набліжалася да дзвярэй. Дзверы ціхенька адчыніліся, і нехта ўвайшоў у памяшканне.