×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Палескія рабінзоны, XXIII б

XXIII б

Каля зубра ўжо скакала некалькі варон. Іх збіралася ўсё больш і больш. Яшчэ хвіліна, другая - і яны абляпілі ўсяго зубра.

- І адкуль толькі яны ўзяліся? - дзівіўся Мірон. - Цэлы месяц мы іх тут бадай не бачылі, а цяпер глядзі, колькі сабралася.

- Трэба іх разагнаць, - сказаў Саўчук, - а то ствараецца ўражанне, што тут і духу чалавечага няма, а гэта для нас нявыгадна: новапрыбыўшыя могуць занепакоіцца, куды падзеліся іх таварышы.

Віктар і Мірон стрэльнулі з рэвальвераў. Гул ад стрэлаў пакаціўся па лесе і закончыўся нібы новым, далёкім і глухім стрэлам.

- Што гэта - рэха ці нечы стрэл?

Саўчук упэўнена сказаў:

- Гэта яны стралялі ў адказ, бо гук пачуўся тады, калі рэха ўжо заціхла. Цяпер будзьце гатовы.

- Заўжды гатовы! - адказалі хлопцы весела, але ў іх галасах выразна адчувалася хваляванне, тое хваляванне, якое бывае не ад страху, а ад незвычайнасці моманту.

Далёка між дрэў замільгалі людзі... адзін... два... тры... чатыры... Болей як быццам няма. Ну што ж - не страшна. Яны смела накіроўваюцца да вогнішча; яны добра ведаюць, што там свае. У аднаго ў руках рэвальвер, з якога ён толькі што страляў. У іншых, як відаць, зброі няма. Зусім добра!..

- Я гэтаму пераб'ю руку ці плячо, - прашаптаў таварыш Саўчук, - а тады ўсе выскачым.

І ён накіраваў на яго стрэльбу. Віктар узяў у рукі свае абодва рэвальверы. Мірон, які раней аддаў свой другі рэвальвер Саўчуку, паглядзеў на Віктара з зайздрасцю.

Бандыты падышлі да вогнішча і спыніліся.

- Ці не на паляванне пайшлі? - пачуліся галасы. - Навошта? Вунь якую штуку забілі і яшчэ павалакліся.

Грымнуў стрэл... Чалавек з рэвальверам войкнуў і ўхапіўся левай рукой за правую; рэвальвер упаў на траву. Трое іншых не паспелі разабрацца, у чым справа, як убачылі, што да іх падбягаюць трое ўзброеных людзей.

- Рукі ўгору!

Бандыты, азіраючыся навакол, відаць, у чаканні сваіх, трошкі паднялі рукі. Нападаючыя мігам апынуліся каля іх. Рэвальвер бандыта ляжаў каля ног Саўчука.

Тады адбыўся нечаканы паварот.

Адзін з бандытаў, убачыўшы, што з трох нападаючых двое зусім яшчэ маладыя хлопцы, кінуўся пад ногі Саўчуку, зваліў яго і ўхапіўся за рэвальвер, што ляжаў на зямлі. Двое яго таварышаў апусцілі рукі і нарыхтаваліся кінуцца ў бойку. У гэты самы момант пачуліся тры стрэлы...

Два разы стрэліў Мірон у бандыта, што схапіў рэвальвер. Той выпусціў зброю. Віктар, не цэлячыся, стрэліў у «сваіх» бандытаў, і гэта затрымала іх на тую секунду, якая патрэбна была Саўчуку, каб падняцца на ногі. А тады ўжо бандыты «шчыра» паднялі рукі.

- Малайцы, хлопцы! - коратка сказаў Саўчук, і гэтыя словы з вуснаў камандзіра былі для іх самай лепшай пахвалой.

Двум здаровым бандытам было загадана перавязаць сваіх раненых таварышаў. У аднаго з іх была перабіта правая рука, другому Мірон прастрэліў плячо і зачапіў бок. На бінты для іх прыйшлося рваць сарочкі.

- Вы іх тут пільнуйце, - ціха сказаў Саўчук, - а я прывяду тых двух.

Як толькі Саўчук адышоўся, хлопцы адразу адчулі трывожную напружанасць. Яны пачалі заўважаць, што бандыты, робячы перавязку, больш сачылі за хлопцамі, чым за сваёй работай. Яны паварочваліся і станавіліся не так, каб зручна было перавязваць, а так, каб зручна было кінуцца на вартавых.

Памятаючы параду Саўчука, хлопцы трымаліся на такой адлегласці, каб адным махам да іх нельга было даскочыць, а рэвальверы не апускалі ні на адну хвіліну. Апрача таго, трымаліся блізка адзін ля аднаго і ўвесь час мянялі свае пазіцыі, каб было зручна ім, а не бандытам. Ніводнага слова не сказалі хлопцы адзін аднаму, а дзейнічалі так дружна і ўзгоднена, нібы ўсё ў іх было дагаворана. Значыцца, абодва добра навучыліся разумець становішча.

Хлопцы ўздыхнулі вальней, калі падышоў Саўчук з двума ранейшымі палоннымі. Раты іх былі ўжо развязаны.

- І вы папаліся? - з папрокам сказаў адзін з іх сваім новым таварышам.

- Гэтак жа, як і вы! - злосна буркнуў нехта ў адказ.

Саўчук падышоў да іх і сказаў:

- Дазвольце ўжо і вам звязаць рукі. Мы вымушаны гэта зрабіць.

Бліснулі бандыты вачыма, сцялі зубы, сціснулі кулакі, але за спіною стаялі хлопцы з рэвальверамі - і бандыты скарыліся.

Каб перавязаць усім рукі і ногі, Саўчук зняў з бандытаў усе паясы і рамяні, якімі яны былі падперазаны. Віктар штурхнуў пад бок Мірона і шапнуў:

- Цяпер яны не ўцякуць, каб нават і ногі былі не звязаныя.

Тыя два, якіх звязалі яшчэ раніцай, пачалі прасіцца:

- Рукі здранцвелі, развяжыце хоць на некалькі хвілін.

- Выбачайце, - адказаў Саўчук, - цяпер аніяк нельга. Прыйдзецца яшчэ трошкі пацярпець. Я таксама цярпеў. Вы тым часам пасядзіце тут ля вогнішча, можаце нават распачаць свой сход. Шкада толькі, што старшыня ваш забіты.

- Сам вінаваты, - сказаў адзін з бандытаў. - Не знішчыў гэтых шчанят, калі была магчымасць, дык цяпер і сам загінуў і нас загубіў.

Хлопцы адчулі задавальненне, што бандыты так высока ацанілі іхнюю ролю ў гэтай справе.

Пасля таго Саўчук адвёў хлопцаў убок і сказаў:

- Баявыя аперацыі мы з вамі скончылі паспяхова. Ёсць і трафеі, і палонныя. А як нам з усім гэтым выбрацца адсюль? Правесці ўсіх са звязанымі рукамі па тых кладках немагчыма. Апрача таго, у нас ёсць яшчэ двое раненых, з якіх аднаго прыйдзецца несці. І забітага трэба было б пахаваць, а няма чым. Адным словам, мы самі з усёй гэтай аперацыяй не справімся. Так?

Мірон і Віктар павінны былі згадзіцца, што яно так. Значыцца - трэба ісці па дапамогу. Ісці можа толькі адзін таварыш Саўчук. А хлопцам прыйдзецца заставацца тут і пільнаваць гэтую кампанію...

- Гэта вельмі сур'ёзная справа, - казаў Саўчук. - Для вас яна больш сур'ёзная, чым усе сённяшнія ваенныя дзеянні. На працягу ўсёй ночы вы будзеце рызыкаваць жыццём кожную хвіліну, бо яны будуць прыдумваць усялякія штукі. Будзьце пільнымі, не спускайце з іх вачэй усю ноч. Калі што якое, страляйце не задумваючыся. Як вам здаецца, справіцеся?

- Справімся! - упэўнена адказаў Віктар.

А Мірон трошкі падумаў і тады ўжо сказаў:

- Ды нам нічога іншага не застаецца, як справіцца.

- А цяпер пойдзем праверым усе вузлы і вяроўкі, - павярнуўся Саўчук. - Прыгледзьцеся добра, як яны звязаны.

Звязаныя злосна бурчалі:

- Зноў праверка! Ды вы толькі што звязвалі. Лепш есці далі б.

- Ціха, ціха, - лагодна казаў Саўчук. - Усё будзе ў свой час. А цяпер пацярпіце адну толькі ноч. Больш вас ніколі звязваць не будуць.

Затым Саўчук дапамог хлопцам назапасіць галля на ноч і пасля таго рушыў у дарогу.

XXIII б XXIII b

Каля зубра ўжо скакала некалькі варон. Іх збіралася ўсё больш і больш. Яшчэ хвіліна, другая - і яны абляпілі ўсяго зубра.

- І адкуль толькі яны ўзяліся? - дзівіўся Мірон. - Цэлы месяц мы іх тут бадай не бачылі, а цяпер глядзі, колькі сабралася.

- Трэба іх разагнаць, - сказаў Саўчук, - а то ствараецца ўражанне, што тут і духу чалавечага няма, а гэта для нас нявыгадна: новапрыбыўшыя могуць занепакоіцца, куды падзеліся іх таварышы.

Віктар і Мірон стрэльнулі з рэвальвераў. Гул ад стрэлаў пакаціўся па лесе і закончыўся нібы новым, далёкім і глухім стрэлам.

- Што гэта - рэха ці нечы стрэл?

Саўчук упэўнена сказаў:

- Гэта яны стралялі ў адказ, бо гук пачуўся тады, калі рэха ўжо заціхла. Цяпер будзьце гатовы.

- Заўжды гатовы! - адказалі хлопцы весела, але ў іх галасах выразна адчувалася хваляванне, тое хваляванне, якое бывае не ад страху, а ад незвычайнасці моманту.

Далёка між дрэў замільгалі людзі... адзін... два... тры... чатыры... Болей як быццам няма. Ну што ж - не страшна. Яны смела накіроўваюцца да вогнішча; яны добра ведаюць, што там свае. У аднаго ў руках рэвальвер, з якога ён толькі што страляў. У іншых, як відаць, зброі няма. Зусім добра!..

- Я гэтаму пераб’ю руку ці плячо, - прашаптаў таварыш Саўчук, - а тады ўсе выскачым.

І ён накіраваў на яго стрэльбу. Віктар узяў у рукі свае абодва рэвальверы. Мірон, які раней аддаў свой другі рэвальвер Саўчуку, паглядзеў на Віктара з зайздрасцю.

Бандыты падышлі да вогнішча і спыніліся.

- Ці не на паляванне пайшлі? - пачуліся галасы. - Навошта? Вунь якую штуку забілі і яшчэ павалакліся.

Грымнуў стрэл... Чалавек з рэвальверам войкнуў і ўхапіўся левай рукой за правую; рэвальвер упаў на траву. Трое іншых не паспелі разабрацца, у чым справа, як убачылі, што да іх падбягаюць трое ўзброеных людзей.

- Рукі ўгору!

Бандыты, азіраючыся навакол, відаць, у чаканні сваіх, трошкі паднялі рукі. Нападаючыя мігам апынуліся каля іх. Рэвальвер бандыта ляжаў каля ног Саўчука.

Тады адбыўся нечаканы паварот.

Адзін з бандытаў, убачыўшы, што з трох нападаючых двое зусім яшчэ маладыя хлопцы, кінуўся пад ногі Саўчуку, зваліў яго і ўхапіўся за рэвальвер, што ляжаў на зямлі. Двое яго таварышаў апусцілі рукі і нарыхтаваліся кінуцца ў бойку. У гэты самы момант пачуліся тры стрэлы...

Два разы стрэліў Мірон у бандыта, што схапіў рэвальвер. Той выпусціў зброю. Віктар, не цэлячыся, стрэліў у «сваіх» бандытаў, і гэта затрымала іх на тую секунду, якая патрэбна была Саўчуку, каб падняцца на ногі. А тады ўжо бандыты «шчыра» паднялі рукі.

- Малайцы, хлопцы! - коратка сказаў Саўчук, і гэтыя словы з вуснаў камандзіра былі для іх самай лепшай пахвалой.

Двум здаровым бандытам было загадана перавязаць сваіх раненых таварышаў. У аднаго з іх была перабіта правая рука, другому Мірон прастрэліў плячо і зачапіў бок. На бінты для іх прыйшлося рваць сарочкі.

- Вы іх тут пільнуйце, - ціха сказаў Саўчук, - а я прывяду тых двух.

Як толькі Саўчук адышоўся, хлопцы адразу адчулі трывожную напружанасць. Яны пачалі заўважаць, што бандыты, робячы перавязку, больш сачылі за хлопцамі, чым за сваёй работай. Яны паварочваліся і станавіліся не так, каб зручна было перавязваць, а так, каб зручна было кінуцца на вартавых.

Памятаючы параду Саўчука, хлопцы трымаліся на такой адлегласці, каб адным махам да іх нельга было даскочыць, а рэвальверы не апускалі ні на адну хвіліну. Апрача таго, трымаліся блізка адзін ля аднаго і ўвесь час мянялі свае пазіцыі, каб было зручна ім, а не бандытам. Ніводнага слова не сказалі хлопцы адзін аднаму, а дзейнічалі так дружна і ўзгоднена, нібы ўсё ў іх было дагаворана. Значыцца, абодва добра навучыліся разумець становішча.

Хлопцы ўздыхнулі вальней, калі падышоў Саўчук з двума ранейшымі палоннымі. Раты іх былі ўжо развязаны.

- І вы папаліся? - з папрокам сказаў адзін з іх сваім новым таварышам.

- Гэтак жа, як і вы! - злосна буркнуў нехта ў адказ.

Саўчук падышоў да іх і сказаў:

- Дазвольце ўжо і вам звязаць рукі. Мы вымушаны гэта зрабіць.

Бліснулі бандыты вачыма, сцялі зубы, сціснулі кулакі, але за спіною стаялі хлопцы з рэвальверамі - і бандыты скарыліся.

Каб перавязаць усім рукі і ногі, Саўчук зняў з бандытаў усе паясы і рамяні, якімі яны былі падперазаны. Віктар штурхнуў пад бок Мірона і шапнуў:

- Цяпер яны не ўцякуць, каб нават і ногі былі не звязаныя.

Тыя два, якіх звязалі яшчэ раніцай, пачалі прасіцца:

- Рукі здранцвелі, развяжыце хоць на некалькі хвілін.

- Выбачайце, - адказаў Саўчук, - цяпер аніяк нельга. Прыйдзецца яшчэ трошкі пацярпець. Я таксама цярпеў. Вы тым часам пасядзіце тут ля вогнішча, можаце нават распачаць свой сход. Шкада толькі, што старшыня ваш забіты.

- Сам вінаваты, - сказаў адзін з бандытаў. - Не знішчыў гэтых шчанят, калі была магчымасць, дык цяпер і сам загінуў і нас загубіў.

Хлопцы адчулі задавальненне, што бандыты так высока ацанілі іхнюю ролю ў гэтай справе.

Пасля таго Саўчук адвёў хлопцаў убок і сказаў:

- Баявыя аперацыі мы з вамі скончылі паспяхова. Ёсць і трафеі, і палонныя. А як нам з усім гэтым выбрацца адсюль? Правесці ўсіх са звязанымі рукамі па тых кладках немагчыма. Апрача таго, у нас ёсць яшчэ двое раненых, з якіх аднаго прыйдзецца несці. І забітага трэба было б пахаваць, а няма чым. Адным словам, мы самі з усёй гэтай аперацыяй не справімся. Так?

Мірон і Віктар павінны былі згадзіцца, што яно так. Значыцца - трэба ісці па дапамогу. Ісці можа толькі адзін таварыш Саўчук. А хлопцам прыйдзецца заставацца тут і пільнаваць гэтую кампанію...

- Гэта вельмі сур’ёзная справа, - казаў Саўчук. - Для вас яна больш сур’ёзная, чым усе сённяшнія ваенныя дзеянні. На працягу ўсёй ночы вы будзеце рызыкаваць жыццём кожную хвіліну, бо яны будуць прыдумваць усялякія штукі. Будзьце пільнымі, не спускайце з іх вачэй усю ноч. Калі што якое, страляйце не задумваючыся. Як вам здаецца, справіцеся?