×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Палескія рабінзоны, XXIII а

XXIII а

План новых ваенных аперацый. - Расказ таварыша Саўчука. - Яшчэ бандыты. - Канец ваенных дзеянняў. - Адказнае даручэнне.

Хлопцы блізка падступілі да бандыта і бадай усутыч наставілі на яго свае рэвальверы. Убачыўшы гэта, іх новы таварыш сказаў:

- Даю вам параду: ніколі не падсоўвайце рэвальвера так блізка, каб яго можна было схапіць рукою. Ад гэтага могуць быць усялякія непрыемнасці.

Віктар і Мірон глянулі адзін на аднаго, нібы засаромеўшыся, і адступілі на пару крокаў назад.

Таварыш, трымаючы і свой рэвальвер напагатове, адышоў убок і падняў вяроўку, якой ён быў звязаны. Бандыты не пашкадавалі на яго вяроўкі: паловы яе хапіла, каб звязаць рукі палоннаму бандыту.

- Цяпер нам трэба... - звярнуўся таварыш да хлопцаў, але скончыць не паспеў.

- Хлеб! - закрычалі тыя і кінуліся да бандыцкай торбы з прадуктамі. Вынялі хлеб, сала, соль ды яшчэ кураціну і накінуліся на ўсё гэта, як звяры. Новы таварыш і сам хацеў есці, але ў такі момант нельга было гэтым займацца.

- Таварышы! - сказаў ён з дакорам. - Што вы робіце? Пачакайце крыху. Мы яшчэ не скончылі.

- Мы месяц не бачылі чалавечай яды! - азваўся Мірон з поўным ротам.

Таварыш здзіўлена паглядзеў на іх.

- Мы яшчэ ў час паводкі ехалі сюды па возеры, - дадаў Віктар. - Лодка перакулілася, і мы апынуліся тут. Гэтак і жылі цэлы месяц. А вы як трапілі да іх? Вы ведаеце, як выйсці? Пойдзем зараз.

- Пачакайце, пачакайце! - перапыніў таварыш. - Аб гэтым пасля. А цяпер у нас ёсць справа важнейшая: трэба падрыхтавацца да сустрэчы новых гасцей.

- Такіх самых?

- Акурат такіх самых, - усміхнуўся таварыш. - Але спачатку трэба размясціць гэтых.

Другога бандыта адвялі туды, дзе быў першы. Старанна звязалі яго з дапамогай жардзіны, а таксама заткнулі і завязалі рот, каб палонны не мог крыкнуць. Праверылі і падправілі путы першага. Затым пайшлі да раненага. Той ужо быў мёртвы. Яго адцягнулі ў зараснік, дзе толькі што хаваліся хлопцы. Падклалі галля ў агонь, раскладзены бандытамі ля забітага зубра, а самі схаваліся ў бліжэйшых да вогнішча кустах.

Тады незнаёмы таварыш сказаў:

- Зараз павінны прыйсці яшчэ некалькі чалавек з іхняй кампаніі. Трэба іх прыняць не горш, як гэтых. Вы, мае дарагія таварышы, паказалі сябе храбрымі і свядомымі савецкімі рабятамі. Думаю, і цяпер вы прымеце ўдзел у аперацыі.

- А як жа! - усклікнулі яны з радасцю.

Пад кіраўніцтвам такога таварыша новая аперацыя здавалася ім нават прывабнай. Хоць і страшнавата, і сэрца сціскаецца ад хвалявання, але затое адчуваеш, што робіш важную справу.

- Я думаю, іх будзе не больш як два-тры чалавекі, - казаў далей таварыш. - Мы неспадзявана выскачым на іх, і яны напэўна здадуцца без бою. Тым больш што наўрад ці яны ўсе будуць мець зброю - для іхняга зборышча яна ім непатрэбная, а насіць так рызыкоўна.

- А калі іх будзе болей? - спытаў Віктар.

- Тады пабачым, што трэба будзе рабіць. А цяпер скажыце, як вас зваць.

Хлопцы адрэкамендаваліся і ў сваю чаргу спыталіся, як яго зваць і як ён трапіў у рукі гэтых бандытаў.

- Прозвішча маё Саўчук Андрэй Аляксандравіч, - пачаў ён свой расказ. - Служу я ў пагранатрадзе. Гэты чорны жыве на хутары кіламетраў за дзесяць адсюль. Той малады часта прыходзіць да яго з суседняга мястэчка. Аднаго разу мы атрымалі весткі, што гэты чорны (Станоўскім завецца) мае сувязь з кантрабандыстамі. Якраз учора трапіў мне на вочы гэты трэці, незнаёмы чалавек. Ён накіраваўся на хутар. А хутар гэты знаходзіцца ў глушы, наводшыбе. Я пайшоў за ім. Але, відаць, і гэты чорны дзядзька быў не дурны. Ён, відаць, чакаў гэтага госця і прадбачыў, што за ім могуць сачыць. Калі мы ўжо былі недалёка ад хутара, яны абодва накінуліся на мяне, звязалі і па глухіх сцежках прывялі сюды. Мусіць, вы чулі, як яны збіраліся мардаваць мяне, каб даведацца, якім чынам і ад каго мы пра іх даведаліся. Яны думалі забіць мяне, потым таго ці тых, хто сказаў, і гэткім чынам схаваць сляды. Каб не вы, - скончыў ён усхваляваным голасам, - я перацярпеў бы такія пакуты, перад якімі смерць - нішто. Дзякую вам!

- Завошта? - шчыра дзівіўся Віктар. - Хто ж гэтага не зрабіў бы на нашым месцы? ! - Усё ж такі вы рызыкавалі. - Невялікая рызыка, - сказаў Мірон. - Вы для нас зрабілі болей, як мы для вас. А вось якім чынам вы прабраліся цераз балота? Мы аніяк не маглі знайсці выхада і збіраліся сядзець тут да зімы.

- З таго боку ёсць падрыхтаваныя кладкі, але яны ў балоце, зверху іх не відаць.

- Я ж казаў, што там пераход! - накінуўся Віктар на Мірона. - А ты ўсё мудрагеліў.

- Усё роўна вы не прайшлі б, - усміхнуўся Саўчук. - Там хітра зроблена. Вось такім чынам (ён начарціў на зямлі план). Калі вы нават знойдзеце адну кладку, дык яна хутка канчаецца і вы трапіце ў багавінне. Другая кладка зусім убаку. Каб трапіць на яе, трэба цягнуць з сабою доўгую дошку і перакінуць яе на тую другую кладку. А праз некалькі крокаў і тая канчаецца. Тады трэба зноў шукаць наступную і зноў перакідаць дошку. Пераход цяжкі, марудны і небяспечны. Ніхто б не здагадаўся, калі не ведаць. Толькі вопытныя кантрабандысты маглі ўзяцца за гэткае мерапрыемства. Мусіць, іхняя справа мае шырокі размах.

- Нават занадта шырокі, - прамовіў Віктар і выняў паперы. - Вось зірніце.

- А там яшчэ ёсць і піраксілінавыя шашкі, - дадаў Мірон.

- Што вы кажаце? - усхапіўся Саўчук і з напружанай цікавасцю пачаў разглядаць паперы. - Гэта ж не толькі кантрабандысты, але шпіёнская і шкодніцкая арганізацыя. Ды яшчэ з удзелам, як кажуць, нейкай суседняй дзяржавы. Добрую справу вы зрабілі, таварышы! Раскажыце цяпер, як вы тут жылі, - папрасіў Саўчук.

Мірон і Віктар, перабіваючы адзін аднаго, расказалі пра сваё падарожжа, крушэнне, пра пакуты і прыгоды, пра бандытаў і іхні склад. Саўчук выслухаў іх з надзвычайнай цікавасцю, а затым сказаў:

- Хоць і ў неабдуманае, недарэчнае падарожжа вы пусціліся, але вас можна пахваліць за тое, што вы добра змагаліся за сваё існаванне, не апусцілі рук і, як відаць, засталіся такімі ж бадзёрымі і вясёлымі. Пасля такой практыкі вам ужо ніякія нягоды не будуць страшнымі.

Так, у гутарцы, прайшло гадзіны са дзве. Сонца пачало ўжо схіляцца на захад.

- Калі не прыйдуць праз дзве гадзіны, то мы пойдзем дадому, - сказаў Саўчук.

Словы «пойдзем дадому» прагучалі для нашых хлопцаў як нешта незвычайнае, казачнае. Няўжо сапраўды так бывае, што можна ўстаць і пайсці дадому?..

Уверсе, на дрэве, каркнула варона. Праз хвіліну каркнула на другім. Затым з'явілася варона на ніжняй галіне, потым яна спусцілася на зямлю і бокам-бокам пачала набліжацца да зубра.

- Эх, шкада гэтай цудоўнай жывёліны! - прамовіў Саўчук.

- Затое і забойца загінуў, - заўважыў Мірон.

- Ды хіба ён варты зубра? - горача ўсклікнуў Віктар. - Гэткіх бандытаў вунь колькі знайшлося, а зубр быў адзін і, можа, больш ужо не будзе.

XXIII а XXIII a

Уверсе, на дрэве, каркнула варона. Праз хвіліну каркнула на другім. Затым з’явілася варона на ніжняй галіне, потым яна спусцілася на зямлю і бокам-бокам пачала набліжацца да зубра.