×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях, Пакутны дух

Пакутны дух

У час размовы Завальні з гасцямі сляпы Францішак сядзеў моўчкі, а калі Якуш апавядаў пра Белую Сароку, заглыбіўся ў нейкія журботныя думкі; але па твары можна было бачыць, што гэтае апавяданне моцна кранула ягоную душу.

Дзядзька, каб перапыніць яго маўчанне, сказаў:

— Пан Францішак доўга ўжо маўчыць, і здаецца, яго нешта хвалюе.

— У дзяцінстве ўжо скончыліся мае вясёлыя забавы, калі дзень схаваўся ад мяне; сярод ночы, якая ніколі не канчаецца, увесь час чую скаргі няшчасных людзей: пакуты іншых балюча раняць сэрца таго, хто і сам тое зазнаў.

— Ат, Бог міласэрны, усяму некалі будзе канец.

Янка, папрасі прынесці нам гарэлкі і закускі, ужо час падсілкавацца. Наш век кароткі, нап'ёмся водкі. Калі выпілі і закусілі, дзядзька сказаў гасцям:

— Дзякуй Богу, праз некалькі хвілін прыйдзе Новы год; міласэрны Бог дазволіў нам сустрэць яго ў добрым здароўі.

Пакуль певень праспявае поўнач і міне апошняя гадзіна года, пан Францішак раскажа нам што-небудзь, калісьці ім чутае на свеце, бо ў сваім жыцці ён шмат сустракаў людзей і памятае ўсе размовы з імі, а пасля чарга пана Сівохі.

— Мае апавяданні наўрад ці могуць усім падабацца, бо я памятаю толькі сумныя.

— Яны ў нашым краі ўсе сумныя, — сказаў Сівоха.

— І мае гісторыі нікога не насмешаць. Няхай пан Францішак пачынае, а я тым часам, можа, што-небудзь прыпомню.

— Згодны, калі ўжо такая воля гаспадара і гасцей, — сказаў сляпы і пачаў апавяданне:

— Гадоў колькі таму ехаў я з Полацка ў Невель; выехаўшы з горада, хутка апынуўся сярод лясоў, над галавой шумелі дрэвы, конь мой ішоў паволі — быццам з нагружанай фурманкаю па пясчаных пагорках, — я сядзеў, марачы пра сёе-тое, а таварыш мой ішоў пешшу.

Перапыняючы мае думкі, ён сказаў:

— Праехалі дваццаць пяць вёрст.

Ужо недалёка вёска і карчма Бабавікі, трэба каб конь там адпачыў крыху; яшчэ некалькі вёрст — і будзе рэчка і добрая паша; напасвіўшы добра каня, будзем ехаць усю ноч, бо дзённая спякота і нас мучыць, і каня мардуе.

Я ахвотна згадзіўся з яго парадаю.

Прыехалі ў вёску; мой таварыш завіхаўся каля воза; а я, седзячы ў карчме, слухаў размовы і розныя думкі тутэйшых сялян пра нейкага незнаёмага чалавека.

Потым завязалася між імі спрэчка: адны даводзілі, што ён, гнаны лёсам, а таксама нявінна пакутуючы ад людзей, мусіць туляцца па свеце; іншыя ж называлі яго гультаём і шкадлівым чалавекам, з якім страшна сустрэцца. І гэтая іх спрэчка такая была гарачая, што даходзіла да бойкі.

— Ужо каторы тыдзень, — сказаў адзін з іх, — як ён з'яўляецца ў розных мясцінах нашае ваколіцы. Нібыта ёсць такія, хто ведае яго, ён бывае ў іх і, забавіўшыся там нейкі час, зноў выходзіць, каб блукаць па гарах і лясах. Ён спакойны і лагодны; кажуць нават, што бачылі некаторыя, як, спаткаўшы ўбогіх, даваў ім кавалак хлеба або дзяліў між імі апошнія грошы.

— Пэўна, ён звар'яцеў, калі апошні кавалак хлеба або апошнія грошы аддае іншым, не думаючы пра заўтра; разумны чалавек найперш павінен забяспечыць сябе; век пражыць — не поле перайсці, дык няхай кожны думае пра сябе. Якое гэта жыццё, калі свае нары не маеш, каб схавацца ад дажджу і буры, — такі чалавек не заробіць у мяне і слова добрага.

Трэці загаварыў да мяне:

— Едзеш, як бачу, у Невель; будзь асцярожны, каб не сустрэцца з якім няшчасцем: у нашых лясах рознае бывае, і пра таго незнаёмага Бог ведае што думаць.

— Я не баюся, — кажу, — скарбаў не вязу.

— Калі так, то шчаслівае дарогі!

І ўся грамада, спрачаючыся, выйшла з карчмы.

Хутка прыйшоў мой таварыш.

— Каня запрог, — кажа, — паедзем далей, лепей там, ля рэчкі, дзе шмат травы і вады, адпачнём болей.

Сказаўшы гэта, ён дапамог мне дайсці да воза.

Мы былі ўжо на прызначаным месцы; фурманка наша стаяла на беразе рэчкі, таварыш мой павёў каня туды, дзе бачыў болей травы, я сядзеў пад дрэвам; дзень набліжаўся да вечара, нада мною тужліва скардзілася зязюля, і непадалёку ў кустоўі салоўка не спыняў сваіх пяшчотных і прыгожых песень; я, самотны, акунуўся ў прыемныя ўспаміны.

— Цудоўны вечар, — сказаў нехта побач, перапыняючы мае думкі.

— Цудоўны вечар, — адказваю, — ціха ўсюды, і як чароўна вакол спяваюць салоўкі.

— Але, бачу, ты маеш, толькі палову прыемнага, бо чуеш птушыныя спевы, а блакіту неба, вясновае аздобы гор і лясоў не бачыш.

— Даўно туляюся па свеце, не бачачы яго.

— Прыкра не бачыць свет, але прыкра таксама мець добрыя вочы і бачыць далёка.

— Чалавек не можа бачыць і чуць далей, як яму прырода дазволіла.

— А ці верыш, што ёсць цуды на свеце?

Я не толькі бачу і чую вельмі далёка, але і перакідваюся ў розныя абліччы.

— Не разумею, як можа чалавек перамяняцца ў розныя абліччы.

— Не бачыш мяне і ўбачыць не можаш.

— Хто ж ты такі?

Ты тутэйшы ці таксама вандруеш?

— Я — Пакутны Дух, вандрую да вечнасці шпарчэй за іншых.

— Нейкі неспакой ляжыць на тваёй душы.

— Так, неспакой.

Пакутнаму цяжка быць спакойным; хворы на ложку глядзіць у розныя бакі, каб хоць крыху суцешыць боль, — і я, каб знайсці палёгку, мяняю воблік. Раскажу табе пра страшны мой грэх. Калі мяне падманулі надзеі і душа акунулася ў смутак, здалося мне, што лятучае зелле[157], якое прыносіць спакой і шчасце, можна знайсці толькі на могілках; марачы пра яго і шукаючы тую кветку, часам да ночы, як вурдалак, блукаў я між магіл, думаў пра духаў, зайздросціў іх шчасцю і спакою, — саграшыў, ах! І, можа, той грэх атруціў кроў маю, расхваляваў усе нервы, страсянуў усю маю натуру; у цяжкай немачы цела напружыўся слых і вочы зрабіліся, як вочы духа. Бачу і чую далёка — жахлівая хвароба! Не могучы яе трываць, мяняю свае абліччы і не знаходжу палёгкі.

— Што ж ты чуў або бачыў на свеце, — кажу, — што так мучыць душу тваю?

— Бачыў дзікіх пачвараў, якія рвалі дзяцей і кабет; слухаючы лямант тых няшчасных, велізарныя скалы не рушыліся з месца, а водгулле толькі паўтарала енкі пакутных ахвяр і змаўкала.

Гледзячы на гэтую велізарную сцэну, я сам быў пачвараю, я праклінаў зоркі, што абыякава глядзелі з неба на ўсё гэта, і хмары, што не стрэлілі ў пачвараў вогненнымі перуновымі стрэламі.

Яшчэ скажу табе: людзі-волаты на ўсіх паглядаюць зверху, быццам на нікчэмных карузлікаў, мараць пра славу, дрыжаць перад найменшаю непагодаю, ідуць з трывогай і асцярожнасцю па шырокай дарозе, баяцца ступіць на калючыя церні; я сустракаў іх, бачыў малыя душы ў велізарным целе; страсянулася ўся мая натура, не ведаю, як глядзеў на тых волатаў зверху і пагарджаў іх вялікасцю.

Вандруючы ў самы поўдзень, калі была наймацнейшая спякота, я сеў пры дарозе на траву, каб адпачыць у засені бярозы.

Нехта хітры ішоў дарогаю. Я здалёк убачыў у ім атрутную кроў; ён не ашукаў мяне, хоць набліжаўся ў абліччы вужакі, хаваючыся сярод хмызняку і травы. Надзея яго падманула, бо ўжо і я быў таксама ў вобліку змяі: глянуў мне ў вочы, але не мог вытрымаць майго позірку: кінуўся ў хмызы і схаваўся ў гушчары лесу.

Доўгае апавяданне атрымалася б, каб табе пералічыў усе постаці, якія неахвотна і з болем мусіў браць на сябе, блукаючы па вёсках, гарадах і мястэчках.

Калі ў багатых дамах гарэла святло, гучала музыка і вясёлыя забавы, перадавалі з рук у рукі келіхі, а пад саламянаю страхою селянін у галечы, галодны, падымаў да неба замглёныя слязьмі вочы, я ў абліччы звера хаваўся ад залеваў пад галінамі густое яліны, слухаючы, як вецер шумеў у цёмным лесе.

Бачачы гэтыя перамены ў маёй натуры, некаторыя мяне не зразумелі, называлі неспакойным і дзікім.

Ціха… чуеш галасы?

Крычаць: «Воўк! воўк!» Яны ўбачылі мяне — я ў постаці воўка — стрэляць хутка. Бывай! Я схаваюся ў лясных нетрах і пакіну назаўсёды гэты край.

Там, куды ён пабег, пачуўся шум галін, а я думаў, седзячы, пра тую яго гаворку, як пра дзіўны сон.

Прыйшоў мой таварыш.

— Ужо сонца нізка, — кажа, — час каня запрагаць.

Паедзем далей.

— Ці бачыў ты ля мяне каго-небудзь?

— Тут не бачыў нікога, — адказаў ён, — а бачыў — толькі вельмі далёка — хтосьці хутка прабег па гары.

Не ведаю: ці звер, ці чалавек.

— Гэта, пэўна, той самы незнаёмы, — сказаў Завальня, — пра якога спрачаліся і была бойка ў карчме.

— Пэўна, ён.

Сапраўды Пакутны Дух. Едучы цэлую ноч, я не мог ні на хвіліну пра яго забыць і, думаючы, нязменна бачыў яго перад сабою ў размаітых абліччах. Успамінаў спрэчкі, якія чуў у карчме, лаянку і розныя думкі пра незнаёмага чалавека. Такія вось заўсёды абгаворы людскія! Аднаго пахваламі ўзносяць да неба, другога пераследуюць, называючы гультаём і нягодным чалавекам. Адзін толькі Бог справядлівы суддзя: прыйдзе канец свету, тады ўбачаць, хто як жыў і чаму перакідваўся ў розныя постаці.

— Апавяданне пана Францішка, — сказаў Латашэвіч, — смутак наводзіць; крый Божа мець такі характар.

Чулы чалавек ніколі не будзе спакойны і шчаслівы.

— Усе яго апавяданні такія, — сказаў дзядзька.

— Памятаю, апавядаў мне пра аднаго, што называў сябе Сынам Буры і туляўся па цэлым свеце, нідзе не знаходзячы спакою.

_

157 Пералёт-траву.

Пакутны дух Suffering spirit

_____

157 Пералёт-траву.