×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Брама неўміручасці, Карціна другая 2

Марына Сяргееўна (уваходзіць). Ты нечым усхваляваны?

Дабрыян. Тут мне Наташа праблемку адну падкінула. Аж у вачах цёмна стала.

Марына Сяргееўна. Яна дзяўчына кемлівая.

Дабрыян. Больш, чым ты можаш уявіць.

Марына Сяргееўна. Вось бы каго табе ў неўміручыя спадарожнікі.

Дабрыян. Ды што гэта сёння такое!

Марына Сяргееўна (здзіўленая). Чаго ты? Я заўсёды гаварыла, што яна мне падабаецца.

Дабрыян. Давай пакінем пра гэта. Ёсць справы больш актуальныя.

Марына Сяргееўна. Самае актуальнае цяпер для цябе — паснедаць. А то пабяжыш не еўшы.

Дабрыян. Шклянку чаю.

Марына Сяргееўна (ідучы на кухню, глянула ў акно). Народ нечага сабраўся.

Дабрыян. Можа, падбілі каго.

Марына Сяргееўна. Нешта сюды ўсе глядзяць… Рукамі махаюць…

Дабрыян. Ці не пажар?

Марына Сяргееўна. На пажар непадобна. Як быццам вітаюць каго.

Дабрыян. Няхай вітаюць. Пайду апрануся.

Чуваць званок у пярэдняй.

Марына Сяргееўна. Яшчэ нехта. I паснедаць не дадуць. (Ідзе ў пярэднюю. Праз хвіліну варочаецца.) Нейкі чалавек. Кажа, па вельмі важнай справе, ад якой залежыць яго і твой лёс.

Дабрыян. Што там яшчэ такое? Замах? Дыверсія? Глупства якое-небудзь. Няхай зойдзе.

Караўкін. Добры дзень, Барыс Пятровіч. Віншую вас з вялікім адкрыццём. Маё прозвішча — Караўкін. А сваё вы можаце не называць: яно ва ўсіх на языку. (Ківае на акно.) Бачылі, што робіцца? Насілу прабіўся да вашых дзвярэй.

Дабрыян. А што там такое?

Караўкін. Не там, а тут. Вы ж неўміручасць выдумалі. Сёння пра гэта па радыё аб'явілі. Дабрыян. Вось яно што!

Марына Сяргееўна. А я і радыё не ўключала.

Караўкін. Вось яны і сабраліся.

Дабрыян. Што, маніфестацыя назначана?

Караўкін. Нічога не назначана. Самі прыйшлі. Вас прывітаць. А на самай справе баяцца, каб не спазніцца. Думаюць, што неўміручасць тут ужо ў пакеціках раздаюць. Па паўкіло на рыла.

Дабрыян. Што ж мне трэба рабіць?

Караўкін. Нічога вам не рабіць. Вы ўжо зрабілі. Няхай яны пакрычаць. Гэта ўсё ў вашу карысць. Чым больш крыку, тым больш славы. А мы з вамі пагаворым пра сёе пра тое.

Дабрыян. Вы намякалі, што мне нешта пагражае.

Караўкін. Вам пагражае смерць.

Дабрыян. Як і ўсім смертным.

Караўкін. Не, як неўміручым.

Дабрыян. Растлумачце, калі ласка.

Караўкін. Скажыце, неўміручыя людзі будуць есці-піць?

Дабрыян. Ну, вядома.

Караўкін. Калі будзе што.

Дабрыян. А чаму ж не будзе?

Караўкін. Вы можаце выдумаць неўміручасць, а кілаграм мяса для неўміручага вы ж не выдумаеце.

Дабрыян. Будзе неўміручасць, дык будзе і матэрыяльная база.

Караўкін. Дык я ж і ёсць база.

Дабрыян. Не разумею.

Караўкін. Я загадчык базы. I я іх павінен карміць.

Дабрыян. Дык яны ж будуць неўміручыя, а вы?

Караўкін. Што за пытанне? Вы зробіце мяне неўміручым.

Дабрыян. Вы ў гэтым упэўнены?

Караўкін. Гэта ў вашых інтарэсах. Нашто вам браць якога-небудзь смарчка, калі ёсць вопытны работнік, які на гэтай справе сабаку з'еў. Дабрыян. Сабака — гэта, відаць, не самае большае, што ён з'еў. Караўкін. Ну, быка з'еў, падумаеш! Дык я ж мільён народу кармлю. Будзе мільярд, дык і мільярд буду карміць. I вы ад гэтага не прайграеце.

Дабрыян. Вы і мне што-небудзь падкінеце?

Караўкін. У вас заўсёды будзе, што душа жадае. Пра сям'ю таксама можаце не клапаціцца. Дабрыян. Сям'я ў мяне невялікая. Праўда, сабака ёсць.

Караўкін. Ёсць пра што гаварыць!

Дабрыян. Здаровы. Мяса жарэ — толькі давай.

Караўкін. Калі вы любіце забаўляцца паляваннем і ў вас будзе цэлая псярня, дык і ёй хопіць.

Дабрыян. Ёсць, напэўна, людзі, што і цяпер карыстаюцца з вашай ласкі?

Караўкін. Ну, ласка за ласку. Без гэтага не бывае. Вас, праўда, няма ў ліку маіх кліентаў, але хто ж ведаў, што вы станеце такой знамянітасцю.

Дабрыян. Якая ж ласка ад мяне патрабуецца?

Караўкін. Ну, што вы можаце — неўміручасць. У мяне і рэкамендацыя ёсць. (Вымае паперку.) Калі ласка.

Дабрыян (чытае). «Паважаны Барыс Пятровіч! Я думаю, што ў вечнае падарожжа па жыцці трэба прыхапіць Караўкіна. Нам, неўміручым, ён вельмі спатрэбіцца». Подпіс невыразны.

Караўкін. Гэта піша Антон Фёдаравіч.

Дабрыян. А хто такі Антон Фёдаравіч?

Караўкін (здзіўлена). Як, вы не ведаеце Антона Фёдаравіча?

Дабрыян. Прызнаюся, не ведаю.

Караўкін. Дык я вам скажу, што вы многа траціце.

Дабрыян. Так… Значыць, вы лічыце, што сваімі добрымі справамі заслужылі неўміручасць?

Караўкін. Вось жа і Антон Фёдаравіч вам піша. Толькі прашу мець на ўвазе, што мне патрэбны вопытныя памочнікі.

Дабрыян. Дык іх таксама ў неўміручыя?

Караўкін. Ну, а што ж рабіць?

Дабрыян. I шмат іх у вас?

Караўкін. Вось тут заява і невялікі спіс.

Дабрыян (бярэ ў рукі спіс). Мнагавата… I ўсё Караўкіны?

Караўкін. Ну, не ўсе, але ёсць крыху. Гэта ўсё добрыя работнікі.

Дабрыян. Караўкіна Марыя Захараўна. Год нараджэння… Ёй колькі ж гадоў?

Караўкін. Гэта мая бабка. Ёй пад дзевяноста, але ж нельга крыўдзіць старую.

Дабрыян. Леанід Караўкін… Гэта таксама работнік?

Караўкін. Будучы. Унук, Лёнька. Яму шосты год. Але не сумнявайцеся, ён увесь у дзеда пайшоў.

Дабрыян. Так… Што ж мне рабіць з вашай заявай?

Караўкін. Напішыце рэзалюцыю.

Дабрыян. Якую?

Караўкін. Напішыце, каб моцна было. Ну, скажам, забяспечыць неўміручасць у першую чаргу.

Дабрыян. Няхай будзе моцна. (Піша.)

Караўкін (бярэ паперу). Вялікае вам дзякуй. З разумным чалавекам прыемна справу мець. (Чытае рэзалюцыю.) Што?! Пайшоў… Куды пайшоў?

Дабрыян. Там напісана.

Караўкін. К чортавай мацеры?

Дабрыян. Так. К чортавай мацеры. Разам з бабкай і ўнукам.

Караўкін. Дык, можа, і з Антонам Фёдаравічам?

Дабрыян. I з ім таксама.

Караўкін (з пагрозай). Добра ж. Мы яшчэ сустрэнемся.

Дабрыян. Я толькі пра гэта і мару.

Караўкін выходзіць.

Фу, якая поскудзь!

Марына Сяргееўна (ставіць чай). Поскудзь таксама хоча быць неўміручай.

Дабрыян. Што, народ яшчэ не разышоўся?

Марына Сяргееўна (глядзіць у акно). Не. Яшчэ больш сабралася. Можа, табе трэба выйсці?

Дабрыян. Да іх?

Марына Сяргееўна. Хаця на балкон.

Дабрыян. I што рабіць?

Марына Сяргееўна. Скажы што-небудзь.

Дабрыян. Абяцаць усім неўміручасць? Гэта будзе падман. Абяцаць толькі некаторым? Гэта значыць расчараваць, выклікаць абурэнне.

Марына Сяргееўна. I не выйсці нядобра.

Дабрыян. Не ведаю, што я буду гаварыць. (Выходзіць на балкон.)

За сцэнай гул натоўпу, прывітальныя выкрыкі.

Марына Сяргееўна (уваходзіць). Ты нечым усхваляваны?

Дабрыян. Тут мне Наташа праблемку адну падкінула. Аж у вачах цёмна стала.

Марына Сяргееўна. Яна дзяўчына кемлівая.

Дабрыян. Больш, чым ты можаш уявіць.

Марына Сяргееўна. Вось бы каго табе ў неўміручыя спадарожнікі.

Дабрыян. Ды што гэта сёння такое!

Марына Сяргееўна (здзіўленая). Чаго ты? Я заўсёды гаварыла, што яна мне падабаецца.

Дабрыян. Давай пакінем пра гэта. Ёсць справы больш актуальныя.

Марына Сяргееўна. Самае актуальнае цяпер для цябе — паснедаць. А то пабяжыш не еўшы.

Дабрыян. Шклянку чаю.

Марына Сяргееўна (ідучы на кухню, глянула ў акно). Народ нечага сабраўся.

Дабрыян. Можа, падбілі каго.

Марына Сяргееўна. Нешта сюды ўсе глядзяць… Рукамі махаюць…

Дабрыян. Ці не пажар?

Марына Сяргееўна. На пажар непадобна. Як быццам вітаюць каго.

Дабрыян. Няхай вітаюць. Пайду апрануся.

Чуваць званок у пярэдняй.

Марына Сяргееўна. Яшчэ нехта. I паснедаць не дадуць. (Ідзе ў пярэднюю. Праз хвіліну варочаецца.) Нейкі чалавек. Кажа, па вельмі важнай справе, ад якой залежыць яго і твой лёс.

Дабрыян. Што там яшчэ такое? Замах? Дыверсія? Глупства якое-небудзь. Няхай зойдзе.

Караўкін. Добры дзень, Барыс Пятровіч. Віншую вас з вялікім адкрыццём. Маё прозвішча — Караўкін. А сваё вы можаце не называць: яно ва ўсіх на языку. (Ківае на акно.) Бачылі, што робіцца? Насілу прабіўся да вашых дзвярэй.

Дабрыян. А што там такое?

Караўкін. Не там, а тут. Вы ж неўміручасць выдумалі. Сёння пра гэта па радыё аб'явілі.

Дабрыян. Вось яно што!

Марына Сяргееўна. А я і радыё не ўключала.

Караўкін. Вось яны і сабраліся.

Дабрыян. Што, маніфестацыя назначана?

Караўкін. Нічога не назначана. Самі прыйшлі. Вас прывітаць. А на самай справе баяцца, каб не спазніцца. Думаюць, што неўміручасць тут ужо ў пакеціках раздаюць. Па паўкіло на рыла.

Дабрыян. Што ж мне трэба рабіць?

Караўкін. Нічога вам не рабіць. Вы ўжо зрабілі. Няхай яны пакрычаць. Гэта ўсё ў вашу карысць. Чым больш крыку, тым больш славы. А мы з вамі пагаворым пра сёе пра тое.

Дабрыян. Вы намякалі, што мне нешта пагражае.

Караўкін. Вам пагражае смерць.

Дабрыян. Як і ўсім смертным.

Караўкін. Не, як неўміручым.

Дабрыян. Растлумачце, калі ласка.

Караўкін. Скажыце, неўміручыя людзі будуць есці-піць?

Дабрыян. Ну, вядома.

Караўкін. Калі будзе што.

Дабрыян. А чаму ж не будзе?

Караўкін. Вы можаце выдумаць неўміручасць, а кілаграм мяса для неўміручага вы ж не выдумаеце.

Дабрыян. Будзе неўміручасць, дык будзе і матэрыяльная база.

Караўкін. Дык я ж і ёсць база.

Дабрыян. Не разумею.

Караўкін. Я загадчык базы. I я іх павінен карміць.

Дабрыян. Дык яны ж будуць неўміручыя, а вы?

Караўкін. Што за пытанне? Вы зробіце мяне неўміручым.

Дабрыян. Вы ў гэтым упэўнены?

Караўкін. Гэта ў вашых інтарэсах. Нашто вам браць якога-небудзь смарчка, калі ёсць вопытны работнік, які на гэтай справе сабаку з'еў.

Дабрыян. Сабака — гэта, відаць, не самае большае, што ён з'еў.

Караўкін. Ну, быка з'еў, падумаеш! Дык я ж мільён народу кармлю. Будзе мільярд, дык і мільярд буду карміць. I вы ад гэтага не прайграеце.

Дабрыян. Вы і мне што-небудзь падкінеце?

Караўкін. У вас заўсёды будзе, што душа жадае. Пра сям'ю таксама можаце не клапаціцца.

Дабрыян. Сям'я ў мяне невялікая. Праўда, сабака ёсць.