×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Брама неўміручасці, Карціна другая 1

Карціна другая 1

Кватэра Дабрыяна. Раніца. Настойліва звоніць тэлефон.

Уваходзіць Марына Сяргееўна і бярэ трубку.

Марына Сяргееўна.

Слухаю… Барыс Пятровіч яшчэ не прачнуўся… Не выспаўся… Яму ўсю ноч званілі… Так, наконт неўміручасці… Вы таксама?.. Пазваніце, калі ласка, пазней. Прашу прабачэння, таварыш генерал, я не магу яго будзіць… Гэта вы здорава прыдумалі… (Кладзе трубку.)

Дабрыян (выходзіць заспаны). Хто там?

Марына Сяргееўна.

Генерал. Неўміручасці патрабуе.

Дабрыян. Які генерал?

Марына Сяргееўна.

А хто яго ведае. Кажа, буду званіць, пакуль не даб'юся. Дабрыян. Цяжкі выпадак.

Марына Сяргееўна.

Паспаў бы яшчэ. Сам зараз ногі выцягнеш праз гэту неўміручасць.

Дабрыян. Каму-небудзь яна спатрэбіцца і пасля мяне.

Марына Сяргееўна.

Чаму не!

Тэлефонны званок.

Вось, калі ласка.

Дабрыян (бярэ трубку). Я слухаю… Так… Слухаю вас, таварыш генерал… Устаў… пры вашай дапамозе. Прашу гаварыць спакайней, а то я нічога не разбяру… Я неўміручасці не размяркоўваю… Я адкрыў закон, але не распараджаюся лёсам людзей… Ёсць для гэтага Камітэт па справах неўміручасці… Так… ён і будзе вырашаць, хто варты неўміручасці… Дапускаю, што вы — самы лепшы з генералаў, але не мне ў гэтым разбірацца… Магчыма, сустрэнемся… Генерал-маёр Дажывалаў?.. Буду помніць… У запасе?.. Ну, я рад, што ў нас у запасе ёсць такія баявыя генералы… Будзьце здаровы… (Кладзе трубку.) А почырк як быццам не генеральскі.

Марына Сяргееўна (падыходзіць да мужа, з замілаваннем кудлачыць яму валасы). Можа, задрэмлеш яшчэ?

Дабрыян (глядзіць на гадзіннік). Трэба ў інстытут ісці.

Марына Сяргееўна.

Бора, няўжо гэта ўсё праўда?

Дабрыян. Што?

Марына Сяргееўна.

Што мы будзем жыць вечна.

Дабрыян. Хто-небудзь будзе.

Марына Сяргееўна.

Ну, мы ж з табой напэўна будзем.

Дабрыян маўчыць.

Падумаць страшна… Вечнасць… Гэта як бяскрайні акіян… Плывеш, плывеш, а канца няма… I ніколі, ніколі не будзе.

Дабрыян. Падобна.

Марына Сяргееўна.

А што рабіць?

Дабрыян. Не разумею.

Марына Сяргееўна.

Занятак нейкі трэба мець?

Дабрыян. Будзем жыць, дык і занятак будзе.

Марына Сяргееўна.

Вечна абед табе гатаваць?

Дабрыян. Гатаваць будзе каму.

Марына Сяргееўна.

Значыць, мне і гэтага не астанецца. А што чалавек без справы? Для вялікага жыцця і справу трэба вялікую, каб усяго захапіла.

Дабрыян. Гэта правільна.

Марына Сяргееўна.

Давай падбіраць мне справу. Спецыяльнасць якую-небудзь.

Дабрыян. Выбірай, якая табе падабаецца.

Марына Сяргееўна.

Часу шмат, любою можна авалодаць.

Дабрыян. I не адной.

Марына Сяргееўна.

А што, калі надакучыць плысці?

Дабрыян. Куды?

Марына Сяргееўна.

У вечнасць. Так абрыдзе, што не вытрымаць.

Дабрыян. Я не ведаю, ці можа так быць.

Марына Сяргееўна.

Тады за борт, у бяздонне? У другую вечнасць?

Дабрыян. Гэта ўжо будзе антывечнасць.

Марына Сяргееўна.

Але буду я мець на гэта права?

Дабрыян. Думаю, што будзеш. Але нашто такія змрочныя думкі? Давай пра што-небудзь іншае.

Марына Сяргееўна (у задуменні). Дзетак бы нам цяпер… Загінуў наш Валерык… Гэта колькі б яму ўжо было?

Дабрыян. Дваццаць чатыры.

Марына Сяргееўна.

Кім бы ён мог быць, як ты думаеш?

Дабрыян. Па ўзросту мог бы быць ужо аспірантам.

Марына Сяргееўна.

Можа, і ўнук быў бы ўжо.

Дабрыян. Мог быць і ўнук.

Марына Сяргееўна.

Пабаялася я больш раджаць. Спачатку жылося цяжка, а пасля думалася — позна… Старасць надыдзе, а дзеці малыя будуць. А цяпер і сапраўды позна. А колькі б у нас магло быць унукаў, праўнукаў, пра-пра-пра-праўнукаў. I ўсе неўміручыя.

Дабрыян. Не растрывожвай сябе, Марына.

Марына Сяргееўна.

А можа, яшчэ не позна? Можа, можна вярнуць мне маю жыццёвую сілу? Ты ж ведаеш таямніцу ўсіх гэтых сакрэцый.

Дабрыян. На вялікі жаль, нічога зрабіць нельга. Тут, як у юрыспрудэнцыі, закон адваротнай сілы не мае.

Марына Сяргееўна.

Што б табе раней было адкрыць гэты закон.

Дабрыян. Раней не выйшла. Некаторым яшчэ не позна.

Марына Сяргееўна (усхопліваецца). Бора, што ты сказаў?

Дабрыян (здзіўлена глядзіць на яе). Я кажу, што ён яшчэ саслужыць службу людзям.

Марына Сяргееўна.

Мне страшна, Бора.

Дабрыян. Што з табой?

Марына Сяргееўна.

Я зусім забылася… Я толькі пра сябе думала. Для мяне позна, а для цябе ж не позна.

Дабрыян. Марыша, пра што ты гаворыш?

Марына Сяргееўна.

У цябе яшчэ могуць быць і пра-пра-праўнукі.

Дабрыян. Дык што з гэтага вынікае?

Марына Сяргееўна.

Але іх у цябе не будзе. Праз мяне.

Дабрыян. Марыша, павер, што мне не да пра-пра-пра-пра. I мяне гэта зусім не турбуе.

Марына Сяргееўна.

Мяне турбуе. Мяне вечна… Страшна падумаць, якое значэнне мае цяпер гэта слова… Мяне вечна будзе мучыць сумленне.

Дабрыян. Ты вечна выдумаеш сабе невырашальную праблему.

Марына Сяргееўна.

Гэта ты яе выдумаў.

Дабрыян. Супакойся, прашу цябе. Што б там ні было, у нашых адносінах нічога не зменіцца. Паколькі гэта залежыць ад мяне, вядома. Нехта звоніць. Адчыні, калі ласка. (Выходзіць у суседні пакой.)

Марына Сяргееўна.

Можа, паштальён. (Выходзіць у пярэднюю, адтуль чуецца яе голас.) А, Наташа! Добры дзень. Распранайцеся.

Уваходзяць Марына Сяргееўна і Наташа.

Наташа.

Барыс Пятровіч дома?

Марына Сяргееўна.

Бора, гэта Наташа. (Да Наташы.) Рана ён вам спатрэбіўся сёння.

Наташа.

Важная справа, Марына Сяргееўна.

Дабрыян (уваходзіць, занепакоены). Што-небудзь здарылася?

Наташа.

Здарылася, Барыс Пятровіч.

Дабрыян (яшчэ больш устрывожаны). З пацуком што-небудзь?

Наташа.

Са мной.

Дабрыян. Наташа, дарагая, што ж такое?

Наташа.

Адзін вялікі вучоны адкрыў сакрэт неўміручасці.

Дабрыян. I што ж далей? Мяне пужае ваш тон, Наташа.

Наташа.

I гэта шмат што перавярнула дагары нагамі.

Дабрыян. У вас ёсць новая ідэя?

Наташа.

Ёсць ідэя, Барыс Пятровіч.

Дабрыян. Марыша, прабач, калі ласка.

Марына Сяргееўна.

Закрытая тэматыка? (Жартуючы, грозіць пальцам.) Ох, раскрыю я калі-небудзь гэту тэматыку. (Выходзіць.)

Наташа.

Яна сур'ёзна раўнуе. Дабрыян. Раўнаваць? Да вас? Хіба вы не ведаеце Марыны Сяргееўны?

Наташа (аглядаецца на дзверы). Не пачуе?

Дабрыян. Вы сёння дзіўная нейкая.

Наташа.

Закрытая тэматыка.

Дабрыян. Марына Сяргееўна гэта разумее.

Наташа.

Зусім сакрэтна. У першую чаргу ад яе.

Дабрыян. Годзе вам мяне інтрыгаваць.

Наташа (відаць, што хвалюецца). Годзе дык годзе… Добра, што мы абое — біёлагі. Гэта аблягчае мне задачу.

Дабрыян. Я гатоў слухаць. Вы ўжо дастаткова мяне падрыхтавалі.

Наташа.

Я прыйшла, каб прапанаваць вам сябе.

Дабрыян. Гэта як жа разумець? У якасці аб'екта для доследаў? Наташа.

У якасці вечнага спадарожніка.

Дабрыян (збянтэжаны, працірае акуляры). Баюся, што я вас няправільна зразумеў.

Наташа.

Калі баіцеся, значыць, зразумелі.

Дабрыян зусім збянтэжаны.

А казалі, што падрыхтаваны.

Дабрыян. Прызнаюся… Гэта так незвычайна… Я не чакаў…

Наташа.

Ад мяне такога нахабства? Вы мяне не ведалі. Вы проста мяне не заўважалі. Вы бачылі толькі вашага пацука. А побач з ім нейкая бястварая і бясполая істота ў белым халаце. А што ў яе пад халатам, вы гэтым не цікавіліся.

Дабрыян. Ну, я прыблізна ўяўляў.

Наташа.

Што пад гэтым халатам б'ецца жывое гарачае сэрца… сто дваццаць удараў у мінуту. Вы гэтага не заўважалі. У вас заўсёды роўна шэсцьдзесят восем.

Дабрыян. Мне здавалася, што ў вас пульс нармальны.

Наташа.

Сэрца — гэта, вядома, глупства… гіпербала, сінекдаха, адным словам, метафара. Ва ўсякім разе, не ў ім справа. А ў чым — вы самі добра ведаеце. Хоць мы і homo sapiens, але і ў нас бушуе той самы інстынкт прадаўжэння роду, што і ў пацука.

Дабрыян. А sapiens, выходзіць, ні пры чым?

Наташа.

Пры чым. Але аб гэтым пасля. Цяпер я хачу давесці да вашага ведама, што гэты заложаны ва мне магутны інстынкт выбраў аб'ектам вас. Дабрыян. I даўно?

Наташа.

Яшчэ да неўміручасці. З таго часу як я пачала з вамі працаваць.

Дабрыян. А што ж ён дагэтуль не заяўляў аб сабе?

Наташа.

Неўміручасць… Яна зняла ўсе перашкоды.

Дабрыян. Але ж вы ведаеце, што вакансія занята, а сумяшчальніцтва забаронена.

Наташа.

Вы рашылі ўратавацца ад мяне за гэтым хісткім бар'ерам? Бар'ер гэты чаго-небудзь варты быў да неўміручасці, а цяпер ён страціў усё сваё значэнне. Дабрыян. Нарэшце, мой узрост…

Наташа.

Кіньце, Барыс Пятровіч, хапацца за саломінку. Я сачу за станам вашага здароўя. Ведаю ўсе вашы аналізы, кардыяграмы і заключэнні эндакрынолагаў, усе вашы біялагічныя якасці і фізіялагічныя магчымасці. Я ведаю, што вы ў парадку эксперымента абследаваліся на прадмет неўміручасці. Вынікі абследавання мяне цалкам задавальняюць.

Дабрыян. Аказваецца. вы ўсебакова ўзброены.

Наташа.

Без гэтага такую крэпасць не возьмеш. Цяпер нам трэба высветліць адно кардынальнае пытанне.

Дабрыян. Іменна?

Наташа.

Магу я разлічваць на вашу шчырасць?

Дабрыян. Пастараюся. Шчырасць за шчырасць.

Наташа.

Як вы глядзіце на мяне як на асобу іншага полу?

Дабрыян. Стараюся не глядзець.

Наташа.

А каб не баяліся?

Дабрыян. Ну, каб я быў пацуком…

Наташа.

Вы хочаце сказаць, што ў пацука няма зарэгістраванай жонкі?

Дабрыян. Па-мойму, гэта важная акалічнасць.

Наташа.

Дык вось… перш за ўсё пра ваш законны шлюб… Я на яго не замахваюся. Не патрабую разводу. Не падбухторваю, каб вы падсыпалі мыш'яку Марыне Сяргееўне ці зжылі яе са свету якім-небудзь іншым спосабам. Марына Сяргееўна — мілая жанчына, і няхай яна здарова жыве, колькі ёй Бог вызначыў. Я пачакаю. Пры неўміручасці маладосць мая астанецца пры мне. Але ёй нашто неўміручасць? Чым яна яе заслужыла? I якая карысць грамадству ад таго, што яна не памрэ? Маладой яна ўжо не стане. Дзяцей вам нарадзіць не зможа. А вас прывяжа на векі вечныя. А вы ж маглі б падарыць чалавецтву таленавітых, можа, нават геніяльных нашчадкаў — дзяцей, унукаў, праўнукаў. Сваёй вечнай адданасцю старой бабе вы пазбаўляеце грамадства такога цудоўнага дару. Якая ж гэта мараль? Гэта старыя мяшчанскія забабоны, а не мараль неўміручага грамадства. Правільна на нарадзе гаварыла пра мараль Клаўдзія Пятроўна: шмат што будзе выглядаць зусім іначай. Я доўга над гэтым думала, і вось… прыйшла да вас.

Дабрыян. Што да неўміручасці Марыны Сяргееўны, дык вы ўпусцілі з-пад увагі адну важную акалічнасць. Помніце, я гаварыў, што неўміручасць магчыма, пакуль усе эндакрынныя залозы функцыяніруюць нармальна. На вялікі жаль, Марына Сяргееўна пераступіла ўжо гэту мяжу. Я ёй пра гэта нічога не кажу і вас прашу не прагаварыцца.

Наташа.

Але калі якая-небудзь магчымасць адкрыецца, вы ўсё зробіце для Марыны Сяргееўны.

Дабрыян. Я не бачу такой магчымасці.

Наташа.

Значыць, адна перашкода адпала. Ва ўсякім разе, адпадае з часам.

Дабрыян. Але справа ў тым, што нам з вамі яшчэ ніхто неўміручасці не прысудзіў.

Наташа.

Гэта вы наконт мяне. Пра вас гаворкі не можа быць.

Дабрыян. Чаму ж не можа быць? Я ўжо сказаў у адной высокай інстанцыі, што не прэтэндую на неўміручасць.

Наташа.

Какетнічаеце, прафесар. Гэта на вас непадобна.

Дабрыян. Я зусім сур'ёзна. Наташа.

Глупства. Абсурд. Людзі захочуць бачыць вечна жывым свайго куміра.

Дабрыян. Будуць і такія, што захочуць бачыць яго мёртвым.

Наташа.

Гэта хто ж?

Дабрыян. Тыя, каму будзе адмоўлена ў неўміручасці. Нарэшце, я сам магу адмовіцца, калі цяжар акажацца не па маёй сіле.

Наташа.

Кінуў людзям косць, а сам у кусты. Так, выходзіць?

Дабрыян. Не патрабуйце ад мяне больш, чым я магу.

Наташа (настойліва). Вы можаце зрабіць мяне неўміручай.

Дабрыян. Я не раздаю неўміручасць па знаёмству.

Наташа.

Значыць, адмаўляеце? Асуджваеце на смерць?

Дабрыян. Мілая Наташа! Вы так мяне ашаламілі, ашарашылі, агарошылі, што я сёння нічога больш разумнага сказаць вам не магу.

Наташа.

Разбэшчаная нахабная дзеўка прапануе вам свае паслугі. I вас гэта шакіруе. Так гэта трэба разумець?

Дабрыян. Ну хто скажа, што вы разбэшчаная? Ніводнай плямінкі я не заўважыў на вашых паводзінах. Але строй думак у нас, відаць, розны. Вы жывяце ўжо заўтрашнім, а я яшчэ сённяшнім, а можа, і ўчарашнім. Мне вашы прапановы здаюцца крыху дзіўнымі, экстравагантнымі, разважанні занадта рацыянальнымі.

Наташа.

Бывайце, благачасцівы старча. Пара карміць праклятага пацука.

Дабрыян. Чаму праклятага?

Наташа.

Можа, з гэтага дня я яго зненавіджу.

Дабрыян (устрывожаны). Падумайце, што вы гаворыце! Вам даверылі такую важную справу…

Наташа.

Пацуку неўміручасць, а я магу здыхаць.

Дабрыян. Наташа, вы мяне палохаеце.

Наташа.

Ага, спужаліся! Не бойцеся, не атручу. (Выходзіць.)

Дабрыян (ходзіць па пакоі). Ну і Наташа! Вось і ведай, што ў яе пад халатам.