×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Брама неўміручасці, Карціна чацвёртая 3

Да мяне больш нікога няма?

Антаніна Васільеўна. Калгасніца з падшэфнага калгаса. Пенсіянерка.

Дабрыян. Чаго яна хоча?

Антаніна Васільеўна. Не гаворыць. Кажа, толькі самому акадэміку скажу.

Прымеце? У вас жа хутка пасяджэнне.

Дабрыян. Сёння не прыму — заўтра прыйдзе.

Антаніна Васільеўна выходзіць. Праз хвіліну ўваходзіць калгасніца.

Калгасніца. Дзень добры вам.

Дабрыян. Добры дзень. Праходзьце. Сядайце.

Калгасніца. Сядзела. На машыне дзве гадзіны, ды тут, у вашым прылазніку, з гадзіну.

Дабрыян. Людзей шмат. Давайце знаёміцца.

Калгасніца. Я вас знаю. Вы прыязджалі да нас. Я з калгаса «Ураджай».

Дабрыян. А як вас зваць?

Калгасніца. Прозвішча — Лапата. Ну, пішуць — Лапато. Гэта як бы далікатней. А завуць — Алена. Алена Максімаўна.

Дабрыян. Дык што ж мне скажаце, Алена Максімаўна?

Алена Максімаўна.

Чула я, таварыш акадэмік, што вы людзей робіце неўміручымі. I нават пацукоў. Радыё перадавала.

Дабрыян. Дык вы таксама хочаце быць неуміручай?

Алена Максімаўна.

Не, я не пра сябе. Я пажыла ўжо, дзякуй Богу, дзяцей пагадавала, унукі растуць. Ну, там пасля ужо, калі гэтага лякарства астанецца у вас на маю долю…

Дабрыян. Дык вы пра дзяцей клапоціцеся?

Алена Максімаўна.

Дзеці мае прабітныя. Адзін — трактарыст, другі на ферме працуе, прэміі палучаюць. На дошцы вісяць. Яны самі даб'юцца. Дабрыян. Значыць, пра ўнукаў?

Алена Максімаўна.

А пра ўнукаў яшчэ рана.

Дабрыян. Дык што ж вы хацелі?

Алена Максімаўна.

Я неяк не адважуся гаварыць.

Уваходзіць Антаніна Васільеўна, адчыняе шафу і бярэ папку.

Дабрыян. Калі ўжо адважыліся прыйсці…

Алена Максімаўна.

Таварышок акадэмік, даражэнькі! Я вас вельмі прашу: зрабіце маю кароўку неўміручай!

Антаніна Васільеўна не утрымалася і фыркнула са смеху.

Чаго ты фыркаеш! Табе у магазіне гатовае, а мне надаіць трэба. (Да Дабрыяна.) Вельмі ж кароўка ўдалая. Каб вы толькі глянулі на тое вымя! Але ўжо не маладая. Гады праз чатыры трэба будзе мяняць. А там якая удасца, бог яе ведае.

Дабрыян. Вось гэта задалі вы мне задачу!

Алена Максімаўна.

Я думаю, калі пацука можна, чалавека можна, дык і карову можна. Яна ж пасярэдзіне паміж імі.

Дабрыян. Вы правільна думаеце. У прынцыпе яно можна.

Алена Максімаўна.

А мне не у прынцыпе трэба, а ў хляве.

Дабрыян. Але ж людзям не толькі малако, а і мяса патрэбна. А калі ўсе каровы будуць неўміручыя…

Алена Максімаўна.

Я ж пра ўсіх не гавару. Мяса вунь калгас больш за тысячу гэтых самых цэнтнераў здаў. Колькі гэта на пуды, я ўжо і не ведаю. А мне і ўнукам — малачко на першым плане. (Доўгая паўза.) Дык зробіце?

Дабрыян. На жаль, не магу.

Алена Максімаўна.

Чаму?

Дабрыян. Складанае гэта пытанне, Алена Максімаўна. Спачатку з людзьмі трэба разабрацца. Тут яшчэ думаць і думаць трэба.

Алена Максімаўна.

З людзьмі яно вядома, а з каровай жа ўсё ясна.

Дабрыян. Гэта вам так здаецца.

Алена Максімаўна.

Дык не можаце?

Дабрыян. Не магу, Алена Максімаўна.

Алена Максімаўна (устае). Ну што ж… Прыйдзецца скардзіцца, заяву падаваць.

Дабрыян. На каго?

Алена Максімаўна.

На вас, таварыш акадэмік.

Дабрыян. Каму ж вы будзеце скардзіцца?

Алена Максімаўна.

Правіцельству. Яно разбярэцца, што ў гаспадарцы больш патрэбна — каровы ці пацукі.

Алена Максімаўна і Антаніна Васільеўна выходзяць. Адчыняюцца дзверы, і ўваходзіць Наташа.

Наташа.

Не прагоніце?

Дабрыян. Наташа! Ну што вы! Рад вас бачыць. Сядайце.

Наташа садзіцца.

Як здароўе?

Наташа.

Пацук здаровы.

Дабрыян. Я пра ваша здароўе пытаюся. Вы былі так усхваляваны.

Наташа.

Было ад чаго. Страціць неўміручасць — гэта не сумачку з грашыма.

Дабрыян. Вы яшчэ нічога не страцілі. Папрацуеце, людзі вас ацэняць…

Наташа.

Больш за ўсё балюча, што я страціла вялікага мысліцеля, смелага адкрывальніка, бога навукі і ўбачыла на яго месцы звычайнага абывацеля, які трымаецца за падол старой бабы.

Дабрыян. Вы мяне не разумееце, Наташа.

Наташа.

Я б разумела вас, калі б была вам агіднай.

Дабрыян. Я гэтага не скажу. Але мы з вамі розныя.

Наташа.

Нават процілеглыя ў пэўным сэнсе.

Дабрыян. У вас яшчэ няма мінулага, адна толькі будучыня. Вы ні з чым не звязаны і нікому не абавязаны. А мяне трымае за фалды маё мінулае і маё сённяшняе. Адвярнуцца ад яго — гэта значыць зрабіць няшчаснымі блізкіх мне людзей.

Наташа.

Ды вы не апраўдвайцеся, я не прыйшла вымагаць у вас неўміручасць. Ні гвалтаваць вас не збіраюся, ні на калені станавіцца.

Дабрыян. Вось і добра. Значыць, мы па-ранейшаму — сябры.

Наташа.

Чула, што вам і без гэтага нялёгка.

Дабрыян. I не кажыце. Пісьмы, тэлеграмы, званкі… (Бярэ ў рукі жмут пісем.) Во, паглядзіце! Клубок страсцей. Усхваленні, навуковыя меркаванні, пагрозы, праклёны. Адны ўслаўляюць за тое, што абяссмерціў чалавека, другія праклінаюць за тое, што большую частку чалавецтва асудзіў на смерць. Як быццам яны дагэтуль не былі асуджаны.

Наташа.

Вас нават пабіць хацелі.

Дабрыян. Гэта што! Дробны эпізод у вялікай эпапеі.

Наташа.

Адзін з такіх эпізодаў можа скончыцца для вас дрэнна.

Дабрыян. Дзеля навукі людзі на кастрах гарэлі. А ідэя іх жыла. I перамагала. Праблема неўміручасці! За гэта не шкада і жыццё аддаць.

Наташа.

Жыццё за неўміручасць…

Дабрыян. Так, гэта парадокс. Вялікі парадокс!

Наташа.

Але гэта праблема выклікала дзесяткі іншых праблем.

Дабрыян. Іншыя праблемы няхай іншыя і вырашаюць. Я даў людзям неўміручасць. Няхай яны самі падумаюць, як ёю распарадзіцца. Зараз тут збяруцца спецыялісты. Паслухаем, што яны скажуць.

Наташа.

Віноўнікам усіх бед усё роўна вас будуць лічыць.

Дабрыян. Што зробіш. Такая мая доля.

Наташа.

I мне вас шкада.

Дабрыян. Гэта вельмі велікадушна з вашага боку.

Наташа.

Я хачу вас выратаваць. Зразу зняць усе праблемы.

Дабрыян. Гэта ў вашых сілах?

Наташа.

Думаю, што сілы ў мяне хопіць.

Дабрыян. Саманадзейнасць маладосці. Баюся, каб вы якога глупства не зрабілі.

Наташа.

Гэта будзе самае разумнае, што можна зрабіць у такім становішчы. (Выходзіць.)

Дабрыян. Што надумала гэта ўтрапёнае дзяўчо?

Кудрыцкая (прачыняе дзверы). Можна?

Дабрыян. Калі ласка, Клаўдзія Пятроўна. Заходзьце.

Кудрыцкая. Тут за мной цэлы вывадак.

Дабрыян. Вядзіце яго сюды. (Глядзіць на гадзіннік.) Ды і пара ўжо.

Уваходзяць Кудрыцкая, Абадоўскі, Бабровіч, Варакса, Адамейка, Генка.

Дык вось, таварышы… Надышоў час. Просяць нас выказаць свае пэўныя думкі. Вы ведаеце наконт чаго…

Варакса. Пэўныя думкі аб няпэўнай справе.

Дабрыян. Што вы маеце на ўвазе?

Варакса. Я маю на ўвазе нязбытныя мары… Такія, як ваша неўміручасць, Барыс Пятровіч.

Дабрыян. Паколькі яна мая, дык гэта ўжо не мара. Але я думаю, што яна не толькі мая.

Абадоўскі. Гэта як той Месяц. Пакуль на яго глядзелі здалёк ды марылі аб нябесных яснотах і вечным блажэнстве, дык ён здаваўся такім прывабным, а як дасягнулі…

Варакса. Хвала вам і слава, Барыс Пятровіч, за ваша адкрыццё, але апрача фізіялогіі ёсць яшчэ сацыялогія, этыка, мараль, псіхалогія людзей.

Бабровіч. I эканоміка.

Дабрыян. Усё гэта ёсць, дарагія таварышы, але ж ёсць і людзі, якія гэтыя праблемы вырашаюць. Аляксандр Паўлавіч, сацыялогія, псіхалогія — гэта па вашай часці.

Варакса. Хадзіў, ездзіў. Быў у розных калектывах. I пераканаўся: тое, што мы прапанавалі,— несправядліва і амаральна. Бар'ер неўміручасці падзяліў людзей на лепшых і горшых. А тым часам сярод гэтых «горшых» ёсць нямала не горшых за тых «лепшых». Ды і тыя, што цяпер сапраўды горшыя, яшчэ могуць стаць лепшымі. Але брама неўміручасці для іх зачынена назаўсёды.

Адамейка. «Дык нашто мне тады старацца лепшым быць?» — скажа каторы несвядомы.

Варакса. Бар'ер гэты прайшоў па гарадах і вёсках, па калектывах і сем'ях, падзяліў бацькоў з дзецьмі, мужоў з жонкамі, парэзаў сувязі сяброўства і кахання. Дабрыян. Дык што ж, па-вашаму, трэба рабіць?

Варакса. Не ведаю. Мае праблемы… Не мае, вядома. Я хачу сказаць, што праблемы этыкі, маралі — гэта праблемы другасныя. Яны з'яўляюцца вынікам таго, што неўміручасці на ўсіх не хапае. Дабрыян. Гэта мы ўжо ўстанавілі.

Варакса. Значыць, мімаволі прыходзіцца дзяліць усё грамадства на лепшых і горшых. А гэта несправядліва, гэта крыўда і абраза для пераважнай большасці нашага грамадства.

Абадоўскі. Лічыце — чалавецтва. Сённяшняя наша праблема заўтра стане агульначалавечай.

Кудрыцкая. Страшна падумаць, як там будуць дзяліць на лепшых і горшых.

Генка.

Я думаю, што ліцэнзій на неўміручасць мы ракфелерам прадаваць не будзем.

Абадоўскі. На манаполію разлічваеце? Для навуковых ідэй няма непраходнай мяжы.

Бабровіч. Не будзем вырашаць за ўвесь свет. Мы вось у сябе дома не можам вырашыць. Аляксандр Паўлавіч супроць бар'еру. Дык што ж — зняць бар'ер? Валі ў неўміручасць, хто хоча! Тады не толькі вады і яды, паветра не хопіць. Месца на зямлі не хопіць, каб сесці ці стаць. А ўрэшце, я ўжо гаварыў пра гэта.

Кудрыцкая. Барыс Пятровіч, а можа, усё-такі неабавязкова, каб жанчыны раджалі раз у чатыры гады?

Дабрыян. Вядома, неабавязкова, Клаўдзія Пятроўна. Толькі тады неўміручасці я ім не гарантую.

Бабровіч. Калі вы не гарантуеце, дык кожная сама пастараецца застрахаваць сябе ад смерці.

Адамейка. Вядома. «Лепш сто разоў нарадзіць, чым раз памерці», — скажа каторая несвядомая.

Кудрыцкая. Гэта вы не пробавалі, дык вам здаецца.

Адамейка. У мяне хатнюю работу жонка робіць.

Абадоўскі. Ну, дапусцім, таварышы. Дапусцім, што ім не трэба будзе раджаць. Што яны і так будуць неўміручыя. Дык што з гэтага выйдзе? Выйдзе тое, пра што я ўжо гаварыў мінулы раз: індывідуум возьме верх над відам і спыніцца абнаўленне роду людскога. Мы забяспечым сабе вечнае жыццё за кошт яго вечнага абнаўлення. За кошт наступных пакаленняў, якія маглі б з'явіцца на свет, але не з'явяцца, бо мы іх асудзілі на небыццё дзякуючы свайму эгаізму. Дабрыян. Дык выходзіць, што…

Абадоўскі. Выходзіць, Барыс Пятровіч, што вы ўмярцвілі смерць, а мы павінны ўмярцвіць жыццё, будучыню чалавецтва.

Дабрыян. Дык што вы хочаце сказаць? Выхад, выхад які?

Абадоўскі. Не трэба забіваць смерць — вось што я хачу сказаць. Усё жывое памірае, і ўсё аднаўляецца для новага жыцця. Гэта няўхільны закон прыроды, і чалавек не з'яўляецца выключэннем. Смерць — гэта неабходная ўмова вечнага абнаўлення. Не забівайце смерць. Няхай яна жыве.

Адамейка. «Няхай жыве смерць!..» (Аглянуўся — усе, уражаныя, маўчаць. Ніхто яго не падтрымлівае.) — скажа каторы несвядомы…

Абадоўскі. Так! Няхай жыве смерць!

Усе ўсхопліваюцца.

Генка (хапаецца за галаву). Мама мая!

Кудрыцкая. Божа мой! Што вы такое гаворыце!

Бабровіч. Вось гэта вырашэнне праблемы!

Дабрыян. Значыць, я… Значыць, уся мая праца… Усё маё жыццё…

Наташа (увайшоўшы, яна нейкі час наглядае сцэну. Пасля, трымаючы за хвост, нясе нежывога пацука і кладзе на стол). Пацук здох.

Дабрыян (пасля паўзы). Як гэта здох?

Маўчанне. Усе анямелі.

Наташа.

А так… Узяў ды здох.

Генка.

Ты яго атруціла!

Наташа.

Ускрый, правер.

Варакса. Таварышы! Што ж гэта такое?

Дабрыян. Пачакайце! Як жа гэта ён — жыў, жыў, ды здох?

Наташа.

А я іх мяняла. Адзін здохне — я яго выкіну ў віварый, а адтуль другога бяру.

Нехта стрымана зарагатаў, за ім — другі, і ўжо разлягаецца нястрыманы рогат. Барыс Пятровіч абхапіў галаву рукамі.

Генка (крычыць). Няпраўда! Яна хлусіць!

Абадоўскі, рагочучы, падымае пацука за хвост: «Вось, маўляў, сведка». Генка ледзь не са слязамі выбягае з кабінета.

Адамейка. Вось і ўся неўміручасць. Дзве дзюркі ў носе і сканчылося, як той казаў. I зноў мы ўсе роўныя. I ніхто нас не дзеліць на вечных і абязвечаных.

Бабровіч. Фу! Гара з плеч. А я ўсе вылічальныя машыны ў пот увагнаў, падлічваючы.

Кудрыцкая. А шчасце, здавалася, было так блізка!

Абадоўскі. Усякае бывае ў навуцы, але такое…

Варакса. Чаму?

А ўспомніце філасофскі камень, а перпетуум мобіле ды той жа эліксір жыцця.

Абадоўскі. Гэта была дзіцячая наіўнасць самой навукі. А цяпер жа яна дарослая.

Кудрыцкая. А шкада ўсё-такі, таварышы! Шкада расставацца з залатой марай. I яго шкада (ківае на Дабрыяна).

Абадоўскі. Што ж мы можам зрабіць?

Бабровіч. Пойдзем марыць далей.

Усе выходзяць, аглядаючыся на Дабрыяна, які не падымае галавы.

Наташа (увайшла з клеткай у руках. Ціха паклікала). Барыс Пятровіч!

Дабрыян (не падымаючы галавы). Адыдзіце!

Наташа.

Барыс Пятровіч!

Гляньце сюды!

Дабрыян. Ідзіце, каб і вочы мае вас не бачылі!

Наташа.

А пацук жывы.

Дабрыян (неўразумела глянуў на яе). Як гэта жывы?

Наташа.

А вось ён — наш любенькі пацучок. Здаровенькі, вясёленькі.

Дабрыян (разглядае нежывога пацука, які ляжыць на стале). Дык вы…

Наташа.

Гэта другі. Я іх падманула. Каб яны не мучылі вас рознымі праблемамі, якіх ніхто вырашыць не можа.

Дабрыян. Вы мяне забілі.

Наташа.

Я вас выратавала. Вас і сапраўды маглі забіць.

Дабрыян. Што людзі скажуць? Невук. Шарлатан. Ёлупень, якога абдурыла нікчэмная дзяўчынка, якой напляваць на навуку і на мой аўтарытэт.

Наташа.

А навукай мы будзем займацца і далей. Спакойна, без нервознасці. Я гатова прапанаваць сябе… Не бойцеся, не ў якасці вашай вечнай спадарожніцы, а ў якасці аб'екта доследаў. Побач з пацуком. Доследы на чалавеку больш пераканаўчыя. А людзі… (Цалуе Дабрыяна ў цемя.) Людзі няхай тым часам падумаюць, што рабіць з неўміручасцю.

Канец

Да мяне больш нікога няма?

Антаніна Васільеўна. Калгасніца з падшэфнага калгаса. Пенсіянерка.

Дабрыян. Чаго яна хоча?

Антаніна Васільеўна. Не гаворыць. Кажа, толькі самому акадэміку скажу.

Прымеце? У вас жа хутка пасяджэнне.

Дабрыян. Сёння не прыму — заўтра прыйдзе.

Антаніна Васільеўна выходзіць. Праз хвіліну ўваходзіць калгасніца.

Калгасніца. Дзень добры вам.

Дабрыян. Добры дзень. Праходзьце. Сядайце.

Калгасніца. Сядзела. На машыне дзве гадзіны, ды тут, у вашым прылазніку, з гадзіну.

Дабрыян. Людзей шмат. Давайце знаёміцца.

Калгасніца. Я вас знаю. Вы прыязджалі да нас. Я з калгаса «Ураджай».

Дабрыян. А як вас зваць?

Калгасніца. Прозвішча — Лапата. Ну, пішуць — Лапато. Гэта як бы далікатней. А завуць — Алена. Алена Максімаўна.

Дабрыян. Дык што ж мне скажаце, Алена Максімаўна?

Алена Максімаўна.

Чула я, таварыш акадэмік, што вы людзей робіце неўміручымі. I нават пацукоў. Радыё перадавала.

Дабрыян. Дык вы таксама хочаце быць неуміручай?

Алена Максімаўна.

Не, я не пра сябе. Я пажыла ўжо, дзякуй Богу, дзяцей пагадавала, унукі растуць. Ну, там пасля ужо, калі гэтага лякарства астанецца у вас на маю долю…

Дабрыян. Дык вы пра дзяцей клапоціцеся?

Алена Максімаўна.

Дзеці мае прабітныя. Адзін — трактарыст, другі на ферме працуе, прэміі палучаюць. На дошцы вісяць. Яны самі даб'юцца.

Дабрыян. Значыць, пра ўнукаў?

Алена Максімаўна.

А пра ўнукаў яшчэ рана.

Дабрыян. Дык што ж вы хацелі?

Алена Максімаўна.

Я неяк не адважуся гаварыць.

Уваходзіць Антаніна Васільеўна, адчыняе шафу і бярэ папку.

Дабрыян. Калі ўжо адважыліся прыйсці…

Алена Максімаўна.

Таварышок акадэмік, даражэнькі! Я вас вельмі прашу: зрабіце маю кароўку неўміручай!

Антаніна Васільеўна не утрымалася і фыркнула са смеху.

Чаго ты фыркаеш! Табе у магазіне гатовае, а мне надаіць трэба. (Да Дабрыяна.) Вельмі ж кароўка ўдалая. Каб вы толькі глянулі на тое вымя! Але ўжо не маладая. Гады праз чатыры трэба будзе мяняць. А там якая удасца, бог яе ведае.

Дабрыян. Вось гэта задалі вы мне задачу!

Алена Максімаўна.

Я думаю, калі пацука можна, чалавека можна, дык і карову можна. Яна ж пасярэдзіне паміж імі.

Дабрыян. Вы правільна думаеце. У прынцыпе яно можна.

Алена Максімаўна.

А мне не у прынцыпе трэба, а ў хляве.

Дабрыян. Але ж людзям не толькі малако, а і мяса патрэбна. А калі ўсе каровы будуць неўміручыя…

Алена Максімаўна.

Я ж пра ўсіх не гавару. Мяса вунь калгас больш за тысячу гэтых самых цэнтнераў здаў. Колькі гэта на пуды, я ўжо і не ведаю. А мне і ўнукам — малачко на першым плане. (Доўгая паўза.) Дык зробіце?

Дабрыян. На жаль, не магу.

Алена Максімаўна.

Чаму?

Дабрыян. Складанае гэта пытанне, Алена Максімаўна. Спачатку з людзьмі трэба разабрацца. Тут яшчэ думаць і думаць трэба.

Алена Максімаўна.

З людзьмі яно вядома, а з каровай жа ўсё ясна.

Дабрыян. Гэта вам так здаецца.

Алена Максімаўна.

Дык не можаце?

Дабрыян. Не магу, Алена Максімаўна.

Алена Максімаўна (устае). Ну што ж… Прыйдзецца скардзіцца, заяву падаваць.

Дабрыян. На каго?

Алена Максімаўна.

На вас, таварыш акадэмік.

Дабрыян. Каму ж вы будзеце скардзіцца?

Алена Максімаўна.

Правіцельству. Яно разбярэцца, што ў гаспадарцы больш патрэбна — каровы ці пацукі.

Алена Максімаўна і Антаніна Васільеўна выходзяць. Адчыняюцца дзверы, і ўваходзіць Наташа.

Наташа.

Не прагоніце?

Дабрыян. Наташа! Ну што вы! Рад вас бачыць. Сядайце.

Наташа садзіцца.

Як здароўе?

Наташа.

Пацук здаровы.

Дабрыян. Я пра ваша здароўе пытаюся. Вы былі так усхваляваны.

Наташа.

Было ад чаго. Страціць неўміручасць — гэта не сумачку з грашыма.

Дабрыян. Вы яшчэ нічога не страцілі. Папрацуеце, людзі вас ацэняць…

Наташа.

Больш за ўсё балюча, што я страціла вялікага мысліцеля, смелага адкрывальніка, бога навукі і ўбачыла на яго месцы звычайнага абывацеля, які трымаецца за падол старой бабы.

Дабрыян. Вы мяне не разумееце, Наташа.

Наташа.

Я б разумела вас, калі б была вам агіднай.

Дабрыян. Я гэтага не скажу. Але мы з вамі розныя.

Наташа.

Нават процілеглыя ў пэўным сэнсе.

Дабрыян. У вас яшчэ няма мінулага, адна толькі будучыня. Вы ні з чым не звязаны і нікому не абавязаны. А мяне трымае за фалды маё мінулае і маё сённяшняе. Адвярнуцца ад яго — гэта значыць зрабіць няшчаснымі блізкіх мне людзей.

Наташа.

Ды вы не апраўдвайцеся, я не прыйшла вымагаць у вас неўміручасць. Ні гвалтаваць вас не збіраюся, ні на калені станавіцца.

Дабрыян. Вось і добра. Значыць, мы па-ранейшаму — сябры.

Наташа.

Чула, што вам і без гэтага нялёгка.

Дабрыян. I не кажыце. Пісьмы, тэлеграмы, званкі… (Бярэ ў рукі жмут пісем.) Во, паглядзіце! Клубок страсцей. Усхваленні, навуковыя меркаванні, пагрозы, праклёны. Адны ўслаўляюць за тое, што абяссмерціў чалавека, другія праклінаюць за тое, што большую частку чалавецтва асудзіў на смерць. Як быццам яны дагэтуль не былі асуджаны.

Наташа.

Вас нават пабіць хацелі.

Дабрыян. Гэта што! Дробны эпізод у вялікай эпапеі.

Наташа.

Адзін з такіх эпізодаў можа скончыцца для вас дрэнна.

Дабрыян. Дзеля навукі людзі на кастрах гарэлі. А ідэя іх жыла. I перамагала. Праблема неўміручасці! За гэта не шкада і жыццё аддаць.

Наташа.

Жыццё за неўміручасць…

Дабрыян. Так, гэта парадокс. Вялікі парадокс!

Наташа.

Але гэта праблема выклікала дзесяткі іншых праблем.

Дабрыян. Іншыя праблемы няхай іншыя і вырашаюць. Я даў людзям неўміручасць. Няхай яны самі падумаюць, як ёю распарадзіцца. Зараз тут збяруцца спецыялісты. Паслухаем, што яны скажуць.

Наташа.

Віноўнікам усіх бед усё роўна вас будуць лічыць.

Дабрыян. Што зробіш. Такая мая доля.

Наташа.

I мне вас шкада.

Дабрыян. Гэта вельмі велікадушна з вашага боку.

Наташа.

Я хачу вас выратаваць. Зразу зняць усе праблемы.

Дабрыян. Гэта ў вашых сілах?

Наташа.

Думаю, што сілы ў мяне хопіць.

Дабрыян. Саманадзейнасць маладосці. Баюся, каб вы якога глупства не зрабілі.

Наташа.

Гэта будзе самае разумнае, што можна зрабіць у такім становішчы. (Выходзіць.)

Дабрыян. Што надумала гэта ўтрапёнае дзяўчо?

Кудрыцкая (прачыняе дзверы). Можна?

Дабрыян. Калі ласка, Клаўдзія Пятроўна. Заходзьце.

Кудрыцкая. Тут за мной цэлы вывадак.

Дабрыян. Вядзіце яго сюды. (Глядзіць на гадзіннік.) Ды і пара ўжо.

Уваходзяць Кудрыцкая, Абадоўскі, Бабровіч, Варакса, Адамейка, Генка.

Дык вось, таварышы… Надышоў час. Просяць нас выказаць свае пэўныя думкі. Вы ведаеце наконт чаго…

Варакса. Пэўныя думкі аб няпэўнай справе.

Дабрыян. Што вы маеце на ўвазе?

Варакса. Я маю на ўвазе нязбытныя мары… Такія, як ваша неўміручасць, Барыс Пятровіч.

Дабрыян. Паколькі яна мая, дык гэта ўжо не мара. Але я думаю, што яна не толькі мая.

Абадоўскі. Гэта як той Месяц. Пакуль на яго глядзелі здалёк ды марылі аб нябесных яснотах і вечным блажэнстве, дык ён здаваўся такім прывабным, а як дасягнулі…

Варакса. Хвала вам і слава, Барыс Пятровіч, за ваша адкрыццё, але апрача фізіялогіі ёсць яшчэ сацыялогія, этыка, мараль, псіхалогія людзей.

Бабровіч. I эканоміка.

Дабрыян. Усё гэта ёсць, дарагія таварышы, але ж ёсць і людзі, якія гэтыя праблемы вырашаюць. Аляксандр Паўлавіч, сацыялогія, псіхалогія — гэта па вашай часці.

Варакса. Хадзіў, ездзіў. Быў у розных калектывах. I пераканаўся: тое, што мы прапанавалі,— несправядліва і амаральна. Бар'ер неўміручасці падзяліў людзей на лепшых і горшых. А тым часам сярод гэтых «горшых» ёсць нямала не горшых за тых «лепшых». Ды і тыя, што цяпер сапраўды горшыя, яшчэ могуць стаць лепшымі. Але брама неўміручасці для іх зачынена назаўсёды.

Адамейка. «Дык нашто мне тады старацца лепшым быць?» — скажа каторы несвядомы.

Варакса. Бар'ер гэты прайшоў па гарадах і вёсках, па калектывах і сем'ях, падзяліў бацькоў з дзецьмі, мужоў з жонкамі, парэзаў сувязі сяброўства і кахання.

Дабрыян. Дык што ж, па-вашаму, трэба рабіць?

Варакса. Не ведаю. Мае праблемы… Не мае, вядома. Я хачу сказаць, што праблемы этыкі, маралі — гэта праблемы другасныя. Яны з'яўляюцца вынікам таго, што неўміручасці на ўсіх не хапае.

Дабрыян. Гэта мы ўжо ўстанавілі.

Варакса. Значыць, мімаволі прыходзіцца дзяліць усё грамадства на лепшых і горшых. А гэта несправядліва, гэта крыўда і абраза для пераважнай большасці нашага грамадства.

Абадоўскі. Лічыце — чалавецтва. Сённяшняя наша праблема заўтра стане агульначалавечай.

Кудрыцкая. Страшна падумаць, як там будуць дзяліць на лепшых і горшых.

Генка.

Я думаю, што ліцэнзій на неўміручасць мы ракфелерам прадаваць не будзем.

Абадоўскі. На манаполію разлічваеце? Для навуковых ідэй няма непраходнай мяжы.

Бабровіч. Не будзем вырашаць за ўвесь свет. Мы вось у сябе дома не можам вырашыць. Аляксандр Паўлавіч супроць бар'еру. Дык што ж — зняць бар'ер? Валі ў неўміручасць, хто хоча! Тады не толькі вады і яды, паветра не хопіць. Месца на зямлі не хопіць, каб сесці ці стаць. А ўрэшце, я ўжо гаварыў пра гэта.

Кудрыцкая. Барыс Пятровіч, а можа, усё-такі неабавязкова, каб жанчыны раджалі раз у чатыры гады?

Дабрыян. Вядома, неабавязкова, Клаўдзія Пятроўна. Толькі тады неўміручасці я ім не гарантую.

Бабровіч. Калі вы не гарантуеце, дык кожная сама пастараецца застрахаваць сябе ад смерці.

Адамейка. Вядома. «Лепш сто разоў нарадзіць, чым раз памерці», — скажа каторая несвядомая.

Кудрыцкая. Гэта вы не пробавалі, дык вам здаецца.

Адамейка. У мяне хатнюю работу жонка робіць.

Абадоўскі. Ну, дапусцім, таварышы. Дапусцім, што ім не трэба будзе раджаць. Што яны і так будуць неўміручыя. Дык што з гэтага выйдзе? Выйдзе тое, пра што я ўжо гаварыў мінулы раз: індывідуум возьме верх над відам і спыніцца абнаўленне роду людскога. Мы забяспечым сабе вечнае жыццё за кошт яго вечнага абнаўлення. За кошт наступных пакаленняў, якія маглі б з'явіцца на свет, але не з'явяцца, бо мы іх асудзілі на небыццё дзякуючы свайму эгаізму.

Дабрыян. Дык выходзіць, што…