×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.


image

Каласы пад сярпом тваім, Выйсце крыніц 2-1

Выйсце крыніц 2-1

II Дняпро цячэ мiж высокiх берагоў спакойна i ўпэўнена, вымываючы з‑пад адхонаў пясок, адкрываючы часам для вачэй чалавечых тое, што сам жа раней схаваў ад iх: наздраватыя вапнякi, чырвоныя з лiловым адценнем плiткi жалезняку i векавечныя, варажскiх часоў, дубы. Яны чорныя, як косць, гэтыя мораныя дубы. Як абгарэлая чорная косць. I калi бачыш на водмелi напаўзанесенае пяском мокрае бервяно – адразу становiцца зразумела, адкуль узяў народ паданне аб волатах, што спяць, засыпаныя жвiрам i заплеценыя травой, спяць, пакуль не прыйдзе час вялiкай бяды i пакуль iх не паклiча народ.

…Бяда прыходзiла шмат разоў, а яны не ўваскрасалi. Можа, сапраўды скамянелi, як тыя дубы?

Хто ведае?

Але плыве i плыве вялiкая рака. Нас не было, а яна ўжо несла свае хвалi мiма заток, пушчаў i буславых гнёздаў. А калi нас не будзе, яна ўсё яшчэ будзе бегчы далей i далей, да апошняга, далёкага мора…Вёску Азярышча, што прыткнулася над Дняпром, на белапясчаным адхоне, вясной залiвае вада, i яна стаiць на востраве. Царква – убаку, таксама на востраве, i на вялiкдзень папу з прычтам часам даводзiцца не абыходзiць яе, а аб'язджаць на чаўнах. Прайшоў вялiкдзень, моцна апала вада. На ўзвышшах ужо адаралiся i адсеялiся. Вёска дрэмле ў лянiвых праменнях майскага сонца, пустая, разамлелая. I ўсё ж Дняпро, амаль зусiм адступiўшы ў летняе рэчышча, не можа супакоiцца i лянiва точыць нiзы берага… Цiша. Спакой. Дурны крык пеўня над дымным гноем.

…У той майскi дзень на пясчаным адхоне, пад той самай грушай, якой канчаўся цяпер Кагутоў надзел, сядзела чародка дзяцей – тры хлапчукi i дзяўчынка.

Толькi два старэйшыя – кожнаму год па адзiнаццаць – сядзелi, абкруцiўшы клубы кужэльнымi сарочкамi. Трэцi, сур'ёзны мужычок год васьмi, i дзяўчынка, яшчэ гады на два маладзейшая за яго, былі зусiм голыя, але нiколькi, вiдаць, не саромелiся з гэтай прычыны. З гэтых чатырох два галышы i адзiн трохi адзеты былi вельмi падобныя. Залацiстыя зблытаныя валасы, дзiкаватыя светла‑сiнiя вочы i, нягледзячы на дзiцячую рэзкасць, нейкая асаблiвая, няспешная ладнасць у рухах. Кожны, паглядзеўшы на iх, сказаў бы:

– Кагутова племя.

Чацвёрты быў зусiм непадобны на iх. Больш тонкi. Цёмны скурай. З простым носам, як астатнiя тры, але з крутымі ноздрамi. Са спакойным, не па‑дзiцячаму цвёрдым ротам.

Ён i сядзеў неяк больш вольна i лёгка. Каштанавыя, вельмi iскрыстыя пад сонцам валасы гэтага хлопца ляжалi буйнымі хвалямi. Цёмна‑шэрыя шырокiя вочы спакойна глядзелi на iмклiвую плынь Дняпра.

Нiчога не было на гэтай плынi, нi ветразя, нi чарады качак, i таму гэты занятак хутка абрыдзеў шэравокаму. Ён лёг на спiну i звярнуўся да суседа:

– Пойдзем яшчэ ў ваду, Павёлка?

– Здурэў, Алесь? – салiдна сказаў Павал. – Пачакай, усю ж ваду скаламуцiлi.

Вада ў Дняпры была яшчэ халаднаватая, i таму сябры выбралі для купання невялiчкую затоку, добра прагрэтую сонцам. Купалiся, вiдаць, зусiм нядаўна, бо валасы ў iх былі мокрыя.

– Горача, халера на яго, – уздыхнуў Алесь i апусцiў чорныя вейкi. – Пойдзем праз тыдзень на Равеку. Стафан там надоечы во якога акуня выхапiў.

Павал маўчаў.

– Ты што маўчыш, Павёлка? – сказаў Алесь. I, ужо ўстрывожаны, убачыў, што ў сябра дрыжаць вусны. – Ты чаго, Паўлюк?

– Праз тыдзень цябе, магчыма, тут не будзе, – глуха сказаў Павал.

– Во, дурына. Куды ж гэта я падзенуся?

– Сёння ранiцай – ты якраз апошнi воз гною на Нiзок вазiў – прыязджаў Карп з маёнтка. Сказаў, што паны пагаворваюць: маўляў, досыць. Маўляў, цяжка Мiхалу Кагуту без нашай дапамогi, i час браць Алеся… Гэта каб за цябе бацька "пакормнае" i "дзядзькавое"[1] атрымаў…

У вачах у Алеся з'явiлася трывога. I адразу ж знiкла, саступiўшы месца рашучасцi.

– А я не пайду. Хто мяне прымусiць, калі мне i тут добра?

– Гэ‑эх, брат, – тонам дарослага сказаў Павал. – Тут ужо нiчога не зробiш. Возьмуць у двор – i канцы. На тое яны паны. На тое мы мужыкi. Як аддалi яны цябе, так i возьмуць.

– А я ўцяку. Я не iхнi. Я – ваш.

– Прывыкнеш, – працягнуў Павал. – Памятаеш, як шэсць год таму роў, калі цябе да нас прывезлi? I страшна ў нас, i чорна. Прывык жа…

– Куды гэта Алеся забяруць? – спытала дзяўчынка.

Стаяла перад iмi, голенькая, круглая. Трымала ў роце палец.

– Iдзi ты, Янька, – з прыкрасцю сказаў Павал. – Што ты ведаеш?

– Куды яго забяруць? Ён жа наш, – у голасе дзяўчынкi было неўразуменне.

– Наш, ды не зусiм.

I тут Алесь ускiнуўся на калені.

– Як гэта не ваш? Як гэта? А чый жа я? Буслаў?! Арышкi‑дурнiчкi? ! На вачах яго накiпалi ўжо злыя слёзы. Ён не стрымаўся i адважыў дружбаку гучнага ляпаса. А яшчэ праз хвiлiну яны, адзiн цераз другога, кацiлiся ўнiз, да ракi, узнiмаючы хмары пяску. За кулакамi – свету вiдаць не было. Скацiўшыся на самае ўзбярэжжа затокi, чырвоныя, пыльныя, яны малацiлi адзiн аднаго i раўлi.

Яня, захлынаючыся ад крыку, пабегла да iх, густа ссоўваючы нагамi пясок.

– Не трэ‑э‑э… Але‑е‑е… Па‑а‑а!! ! За ёю паважна, адхiнаючыся назад, быццам круглае пуза магло пераважыць, рухаўся галыш "мужэска полу", Юрась Кагут. Дзяўчынка крычала ўжо зусiм без голасу i часта тупала нагамi, не заўважаючы, што зайшла ў ваду.

I тады васьмiгадовы Юрась, паглядзеўшы на яе, нагнуўся, чарпануў поўныя прыгаршчы глею i гучна шалёснуў на абедзве галавы.

Бойка спынiлася. Абое глядзелi адзiн на аднаго i на Юрася. А той, пасля паўзы, павольна сказаў:

– Э‑к, важна…

I пайшоў да дзяўчынкi:

– Хадзем, Янечка, хадзем, золатка. Гэта ж яны жартуюць. Гэта ж Алесь пажартаваў… Бач, запырскалася ўся.

Хлопцы глядзелi, як Юрась павёў Яньку ў затоку. Потым у Алесевых вачах з'явiлiся слёзы. – Дурнi, – сказаў ён, – напалохалi дзяўчо. I ты дурань… Дурань ты, вось хто… Калi я не ваш, дык я i пайду… Не вельмi трэба… Толькi ў Загоршчыну я не хачу. Знайду на гасцiнцы магiлёўскiх або мiрскiх старцоў з лiрамi – з iмi рушу. I заставайцеся вы тут са сваей Равекай i з халернымi вашымi акунямi.

Ён зайшоў па пояс у ваду i пачаў змываць з галавы шызы глей. I раптам адчуў, што Паўлава рука лягла яму на валасы.

– Чакай, – сказаў Павал. – Давай памагу… Ты… даруй…

Алесь выпрастаўся. Так яны i стаялi адзiн супраць аднаго i напалову ў вадзе. На галаве ў Павёлкi была густая ляпёшка; з валасоў Алеся сплывалi на твар i грудзi шызыя струменьчыкi. Яны цяклi i ад вачэй, i нельга было зразумець, вада гэта цi слёзы.

– Паўлюк, – цiха спытаў Алесь, – няўжо возьмуць?

– Не ведаю, – няшчыра сказаў той. – Можа, i абыдзецца. Давай лепш мыцца. Вечарэць скора пачне.

Яны мылiся моўчкi. Яня i салiдны Юрась сядзелi ля самага берага, i Юрась браў вялiзнай чарапашкай ваду i палiваў Янiн жывот.

– Дзецi, – прагучаў голас з адхону, – досыць вам боўтацца: вярба са сракi вырасце.

Над урвiшчам, ля грушы, стаяў белы стары, белы ад галавы да нагавiц. Стаяў, абапiраючыся на кантовы чорны кiй з вострым канцом.

– Вылазьце, цi што?

Яны, дзядуля, зараз, – вiскнула Янька.

Позiрк дзеда адразу памякчэў, як толъкi ён глянуў на дзяўчынку.

– То добра. Вылазьце. Я пайду.

Хлопцы моўчкi дамылiся. Юрась i круглая Янька паднялiся ўжо на адхон i знiклi за грушай.

– Вось i печку, у якой летась бульбу пяклi, абурыў Дняпро, – хаваючы вочы, сказаў Алесь.

Сапраўды, у адхоне, на свежай адколiне, вiдаць была толькi неглыбокая чорная ямка.

Яны ўсё яшчэ марудзiлi, быццам бачылi Дняпро апошнi раз. Алесь паставiў нагу на вялiзную камлыгу зямлi, што коса ссунулася ў ваду i напалову затанула ў ёй.

На той частцы, што яшчэ заставалася над вадою, спяшалiся дацвiсцi гусiныя лапкi i жоўты падбел. А iхнiя браты, пад вадою, таксама яшчэ цвiлi, але былi бескаляровыя, быццам iх пакiнула жыццё.

У Алеся балюча сцiснула горла.

– Хадзем, – цiха сказаў яму Павал.

_

[1] Па старому, часоў унii, звычаю, якi амаль знiк у XIX ст., беларускiя паны аддавалi сыноў на "дзядзькаванне" (выхаванне) у сялянскiя сем'i.

Выйсце крыніц 2-1 Source output 2-1

II   Дняпро цячэ мiж высокiх берагоў спакойна i ўпэўнена, вымываючы з‑пад адхонаў пясок, адкрываючы часам для вачэй чалавечых тое, што сам жа раней схаваў ад iх: наздраватыя вапнякi, чырвоныя з лiловым адценнем плiткi жалезняку i векавечныя, варажскiх часоў, дубы. Яны чорныя, як косць, гэтыя мораныя дубы. Як абгарэлая чорная косць. I калi бачыш на водмелi напаўзанесенае пяском мокрае бервяно – адразу становiцца зразумела, адкуль узяў народ паданне аб волатах, што спяць, засыпаныя жвiрам i заплеценыя травой, спяць, пакуль не прыйдзе час вялiкай бяды i пакуль iх не паклiча народ.

…Бяда прыходзiла шмат разоў, а яны не ўваскрасалi. Можа, сапраўды скамянелi, як тыя дубы?

Хто ведае?

Але плыве i плыве вялiкая рака. Нас не было, а яна ўжо несла свае хвалi мiма заток, пушчаў i буславых гнёздаў. А калi нас не будзе, яна ўсё яшчэ будзе бегчы далей i далей, да апошняга, далёкага мора…Вёску Азярышча, што прыткнулася над Дняпром, на белапясчаным адхоне, вясной залiвае вада, i яна стаiць на востраве. Царква – убаку, таксама на востраве, i на вялiкдзень папу з прычтам часам даводзiцца не абыходзiць яе, а аб’язджаць на чаўнах. Прайшоў вялiкдзень, моцна апала вада. На ўзвышшах ужо адаралiся i адсеялiся. На высотах они уже сдались и разошлись. Вёска дрэмле ў лянiвых праменнях майскага сонца, пустая, разамлелая. I ўсё ж Дняпро, амаль зусiм адступiўшы ў летняе рэчышча, не можа супакоiцца i лянiва точыць нiзы берага… Цiша. Спакой. Дурны крык пеўня над дымным гноем.

…У той майскi дзень на пясчаным адхоне, пад той самай грушай, якой канчаўся цяпер Кагутоў надзел, сядзела чародка дзяцей – тры хлапчукi i дзяўчынка.

Толькi два старэйшыя – кожнаму год па адзiнаццаць – сядзелi, абкруцiўшы клубы кужэльнымi сарочкамi. Трэцi, сур’ёзны мужычок год васьмi, i дзяўчынка, яшчэ гады на два маладзейшая за яго, былі зусiм голыя, але нiколькi, вiдаць, не саромелiся з гэтай прычыны. З гэтых чатырох два галышы i адзiн трохi адзеты былi вельмi падобныя. Залацiстыя зблытаныя валасы, дзiкаватыя светла‑сiнiя вочы i, нягледзячы на дзiцячую рэзкасць, нейкая асаблiвая, няспешная ладнасць у рухах. Кожны, паглядзеўшы на iх, сказаў бы:

– Кагутова племя.

Чацвёрты быў зусiм непадобны на iх. Больш тонкi. Цёмны скурай. З простым носам, як астатнiя тры, але з крутымі ноздрамi. Са спакойным, не па‑дзiцячаму цвёрдым ротам.

Ён i сядзеў неяк больш вольна i лёгка. Каштанавыя, вельмi iскрыстыя пад сонцам валасы гэтага хлопца ляжалi буйнымі хвалямi. Цёмна‑шэрыя шырокiя вочы спакойна глядзелi на iмклiвую плынь Дняпра.

Нiчога не было на гэтай плынi, нi ветразя, нi чарады качак, i таму гэты занятак хутка абрыдзеў шэравокаму. Ён лёг на спiну i звярнуўся да суседа:

– Пойдзем яшчэ ў ваду, Павёлка?

– Здурэў, Алесь? – салiдна сказаў Павал. – Пачакай, усю ж ваду скаламуцiлi.

Вада ў Дняпры была яшчэ халаднаватая, i таму сябры выбралі для купання невялiчкую затоку, добра прагрэтую сонцам. Купалiся, вiдаць, зусiм нядаўна, бо валасы ў iх былі мокрыя.

– Горача, халера на яго, – уздыхнуў Алесь i апусцiў чорныя вейкi. – Пойдзем праз тыдзень на Равеку. Стафан там надоечы во якога акуня выхапiў.

Павал маўчаў.

– Ты што маўчыш, Павёлка? – сказаў Алесь. I, ужо ўстрывожаны, убачыў, што ў сябра дрыжаць вусны. – Ты чаго, Паўлюк?

– Праз тыдзень цябе, магчыма, тут не будзе, – глуха сказаў Павал.

– Во, дурына. Куды ж гэта я падзенуся?

– Сёння ранiцай – ты якраз апошнi воз гною на Нiзок вазiў – прыязджаў Карп з маёнтка. Сказаў, што паны пагаворваюць: маўляў, досыць. Маўляў, цяжка Мiхалу Кагуту без нашай дапамогi, i час браць Алеся… Гэта каб за цябе бацька "пакормнае" i "дзядзькавое"[1] атрымаў…

У вачах у Алеся з’явiлася трывога. I адразу ж знiкла, саступiўшы месца рашучасцi.

– А я не пайду. Хто мяне прымусiць, калі мне i тут добра?

– Гэ‑эх, брат, – тонам дарослага сказаў Павал. – Тут ужо нiчога не зробiш. Возьмуць у двор – i канцы. На тое яны паны. На тое мы мужыкi. Як аддалi яны цябе, так i возьмуць.

– А я ўцяку. Я не iхнi. Я – ваш.

– Прывыкнеш, – працягнуў Павал. – Памятаеш, як шэсць год таму роў, калі цябе да нас прывезлi? I страшна ў нас, i чорна. Прывык жа…

– Куды гэта Алеся забяруць? – спытала дзяўчынка.

Стаяла перад iмi, голенькая, круглая. Трымала ў роце палец.

– Iдзi ты, Янька, – з прыкрасцю сказаў Павал. – Што ты ведаеш?

– Куды яго забяруць? Ён жа наш, – у голасе дзяўчынкi было неўразуменне.

– Наш, ды не зусiм.

I тут Алесь ускiнуўся на калені.

– Як гэта не ваш? Як гэта? А чый жа я? Буслаў?! Арышкi‑дурнiчкi? ! На вачах яго накiпалi ўжо злыя слёзы. Ён не стрымаўся i адважыў дружбаку гучнага ляпаса. А яшчэ праз хвiлiну яны, адзiн цераз другога, кацiлiся ўнiз, да ракi, узнiмаючы хмары пяску. За кулакамi – свету вiдаць не было. Скацiўшыся на самае ўзбярэжжа затокi, чырвоныя, пыльныя, яны малацiлi адзiн аднаго i раўлi.

Яня, захлынаючыся ад крыку, пабегла да iх, густа ссоўваючы нагамi пясок.

– Не трэ‑э‑э… Але‑е‑е… Па‑а‑а!! ! За ёю паважна, адхiнаючыся назад, быццам круглае пуза магло пераважыць, рухаўся галыш "мужэска полу", Юрась Кагут. Дзяўчынка крычала ўжо зусiм без голасу i часта тупала нагамi, не заўважаючы, што зайшла ў ваду.

I тады васьмiгадовы Юрась, паглядзеўшы на яе, нагнуўся, чарпануў поўныя прыгаршчы глею i гучна шалёснуў на абедзве галавы.

Бойка спынiлася. Абое глядзелi адзiн на аднаго i на Юрася. А той, пасля паўзы, павольна сказаў:

– Э‑к, важна…

I пайшоў да дзяўчынкi:

– Хадзем, Янечка, хадзем, золатка. Гэта ж яны жартуюць. Гэта ж Алесь пажартаваў… Бач, запырскалася ўся.

Хлопцы глядзелi, як Юрась павёў Яньку ў затоку. Потым у Алесевых вачах з’явiлiся слёзы. – Дурнi, – сказаў ён, – напалохалi дзяўчо. I ты дурань… Дурань ты, вось хто… Калi я не ваш, дык я i пайду… Не вельмi трэба… Толькi ў Загоршчыну я не хачу. Знайду на гасцiнцы магiлёўскiх або мiрскiх старцоў з лiрамi – з iмi рушу. I заставайцеся вы тут са сваей Равекай i з халернымi вашымi акунямi.

Ён зайшоў па пояс у ваду i пачаў змываць з галавы шызы глей. I раптам адчуў, што Паўлава рука лягла яму на валасы.

– Чакай, – сказаў Павал. – Давай памагу… Ты… даруй…

Алесь выпрастаўся. Так яны i стаялi адзiн супраць аднаго i напалову ў вадзе. На галаве ў Павёлкi была густая ляпёшка; з валасоў Алеся сплывалi на твар i грудзi шызыя струменьчыкi. Яны цяклi i ад вачэй, i нельга было зразумець, вада гэта цi слёзы.

– Паўлюк, – цiха спытаў Алесь, – няўжо возьмуць?

– Не ведаю, – няшчыра сказаў той. – Можа, i абыдзецца. Давай лепш мыцца. Вечарэць скора пачне.

Яны мылiся моўчкi. Яня i салiдны Юрась сядзелi ля самага берага, i Юрась браў вялiзнай чарапашкай ваду i палiваў Янiн жывот.

– Дзецi, – прагучаў голас з адхону, – досыць вам боўтацца: вярба са сракi вырасце.

Над урвiшчам, ля грушы, стаяў белы стары, белы ад галавы да нагавiц. Стаяў, абапiраючыся на кантовы чорны кiй з вострым канцом.

– Вылазьце, цi што?

Яны, дзядуля, зараз, – вiскнула Янька.

Позiрк дзеда адразу памякчэў, як толъкi ён глянуў на дзяўчынку.

– То добра. Вылазьце. Я пайду.

Хлопцы моўчкi дамылiся. Юрась i круглая Янька паднялiся ўжо на адхон i знiклi за грушай.

– Вось i печку, у якой летась бульбу пяклi, абурыў Дняпро, – хаваючы вочы, сказаў Алесь.

Сапраўды, у адхоне, на свежай адколiне, вiдаць была толькi неглыбокая чорная ямка.

Яны ўсё яшчэ марудзiлi, быццам бачылi Дняпро апошнi раз. Алесь паставiў нагу на вялiзную камлыгу зямлi, што коса ссунулася ў ваду i напалову затанула ў ёй.

На той частцы, што яшчэ заставалася над вадою, спяшалiся дацвiсцi гусiныя лапкi i жоўты падбел. А iхнiя браты, пад вадою, таксама яшчэ цвiлi, але былi бескаляровыя, быццам iх пакiнула жыццё.

У Алеся балюча сцiснула горла.

– Хадзем, – цiха сказаў яму Павал.

___

[1] Па старому, часоў унii, звычаю, якi амаль знiк у XIX ст., беларускiя паны аддавалi сыноў на "дзядзькаванне" (выхаванне) у сялянскiя сем’i.