×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Каласы пад сярпом тваім, Кніга першая. Выйсце крыніц

Кніга першая. Выйсце крыніц

Уладзімір Караткевіч

Каласы пад сярпом тваім

Кніга першая

Выйсце крыніц

Увечары вы кажаце: будзе пагода, бо неба чырвана;

А ўраннi: сёння непагадзь, бо неба пахмурнае.

Крывадушнiкi!

аблiчча неба распазнаць

умееце, а знаменiй часу не можаце?

…Мацея, XVI

I Груша цвiла апошнi год. Усе галiны яе, усе вялiкiя расохi, да апошняга пруцiка, былi ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам.

Яна кiпела, млела i раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы i распасцiрала ў яго ззяннi маленькiя, кволыя пальцы новых парасткаў. I была яна такая магутная i свежая, так утрапёна спрачалiся ў яе ружовым раi пчолы, што, здавалася, не будзе ёй зводу i не будзе канца.

I, аднак, надыходзiла яе апошняя часiна.

Дняпро падбiраўся да яе спакваля, патроху, як разбойнiк.

У вечным сваiм iмкненнi скрышыць правы бераг, ён падступаў у палавень зусiм блiзка да яго, руйнаваў адхоны, зносiў, каб пасадзiць у другім месцы, лазу, гвалтоўна вырываў кавалкi берага або асцярожна падмываў яго, каб раптам абурыць у ваду цэлыя брылы зямлi. Потым адступаў, да наступнай вясны, i трава лiтасцiва спяшалася залячыць раны, нанeсеныя Дняпром. А ён вяртаўся зноў: дзе руйнаваў, дзе падмываў i з часам абкружыў грушу амаль з усiх бакоў.

…За грушай канчаўся Кагутоў надзел.

Год сорак таму назад стаяла яшчэ за дрэвам чорная лазня. Але ў адну з начэй, зусiм знянацку, Дняпро ўхапiў яе — нават бервяна не паспелi вылавiць. Так, пэўна, i сплыло бярвенне з Азярышча аж у самы Сухадол, дзе напаўгалодныя мяшчане i трэскi не прапускалi.

Новую лазню стары Данiла Кагут вывеў сажняў за сто ад берага, куды вышэй за ўласную хату.

Нявесткi скардзiлiся: пакуль нацягаеш вады — рукi адвальваюцца. Данiла слухаў iх i бурчаў у ласкава-з'едлівыя, залацiстыя тады яшчэ вусы: — Абы мой вацок[1] з грашыма не адвалiўся.

Рук — не купляць…

І гнаў сыноў, каб памаглi бабам прынесцi балеi дзве-тры.

Новая лазня з часам стала занадта раскошнай для Кагутовай радзiны.

Сыны па дурным новым звычаi аддзялiлiся, з бацькам застаўся толькi старэйшы, Мiхал, з жонкаю ды шасцёра iхнiх дзяцей: пяць сыноў i дачка-мезенiца. Пойдуць сем "мужыкоў" у першую пару, дык месца — хоць сабак ганяй, i ад гэтай прасторы халодна.

I ўсё ж старой лазнi нiхто не шкадаваў.

Разам з лазняй сплыла чорная гiсторыя.

Было гэта праз некалькi год пасля таго, як Прыдняпроўе адпала ад "Кароны".

Данiла быў тады яшчэ падлетак, адзiны сын у бацькi, адзiны ўнук у дзеда. Як насланнё нейкае было. За тры пакаленнi халера двойчы выкасiла Азярышча. Кагутам пашанцавала. Хоць па адным мужыку засталося на завод.

Астатнiя паўмiралi.

Не памагло i тое, што Раман, Данiлаў дзед, лiчыўся ведзьмаком. I ён нiчога не мог зрабiць, пэўна таму, што справа была новая. Нават самыя старыя не чулi ад дзядоў пра халеру.

Хто не ўцёк у лес — тым было дрэнна.

А Раману з сынам, Маркам, не дазволiў уцячы пан. Даў стрэльбу i загадаў застацца у пустой вёсцы, каб не парабавалi сялянскага набытку лiхiя людзi. Стрэльбы, бадай, i не варта было даваць. Ад халеры стрэльбай не адаб'ешся, а лiхiя людзi баялiся Рамана з яго славай горш як стрэльбы. Пэўна, Раман не быў бы Раманам, каб не знайшоў сродак.

Ён i адпаiў сына рэзкiм бярозавым квасам. Не аддаў смерцi. Але астатнiх не паспеў.

Халера сышла.

Забылi i пра яе. А ў Кагутовай хаце так i жылi стары, вялiкi ды малы.

I вось тут i здарылася.

Кніга першая. Buchen Sie eins. Ausgabequellen Book one. Output sources Первая книга. Источники вывода Выйсце крыніц Источники вывода

Уладзімір Караткевіч

Каласы пад сярпом тваім

Кніга першая

Выйсце крыніц

Увечары вы кажаце: будзе пагода, бо неба чырвана;

А ўраннi: сёння непагадзь, бо неба пахмурнае.

Крывадушнiкi!

аблiчча неба распазнаць

умееце, а знаменiй часу не можаце?

…Мацея, XVI

I     Груша цвiла апошнi год. Усе галiны яе, усе вялiкiя расохi, да апошняга пруцiка, былi ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам.

Яна кiпела, млела i раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы i распасцiрала ў яго ззяннi маленькiя, кволыя пальцы новых парасткаў. I была яна такая магутная i свежая, так утрапёна спрачалiся ў яе ружовым раi пчолы, што, здавалася, не будзе ёй зводу i не будзе канца.

I, аднак, надыходзiла яе апошняя часiна.

Дняпро падбiраўся да яе спакваля, патроху, як разбойнiк.

У вечным сваiм iмкненнi скрышыць правы бераг, ён падступаў у палавень зусiм блiзка да яго, руйнаваў адхоны, зносiў, каб пасадзiць у другім месцы, лазу, гвалтоўна вырываў кавалкi берага або асцярожна падмываў яго, каб раптам абурыць у ваду цэлыя брылы зямлi. Потым адступаў, да наступнай вясны, i трава лiтасцiва спяшалася залячыць раны, нанeсеныя Дняпром. А ён вяртаўся зноў: дзе руйнаваў, дзе падмываў i з часам абкружыў грушу амаль з усiх бакоў.

…За грушай канчаўся Кагутоў надзел.

Год сорак таму назад стаяла яшчэ за дрэвам чорная лазня. Але ў адну з начэй, зусiм знянацку, Дняпро ўхапiў яе — нават бервяна не паспелi вылавiць. Так, пэўна, i сплыло бярвенне з Азярышча аж у самы Сухадол, дзе напаўгалодныя мяшчане i трэскi не прапускалi.

Новую лазню стары Данiла Кагут вывеў сажняў за сто ад берага, куды вышэй за ўласную хату.

Нявесткi скардзiлiся: пакуль нацягаеш вады — рукi адвальваюцца. Данiла слухаў iх i бурчаў у ласкава-з’едлівыя, залацiстыя тады яшчэ вусы: — Абы мой вацок[1] з грашыма не адвалiўся. - Что у меня ватсок[1] с деньгами не отваливается.

Рук — не купляць…

І гнаў сыноў, каб памаглi бабам прынесцi балеi дзве-тры.

Новая лазня з часам стала занадта раскошнай для Кагутовай радзiны.

Сыны па дурным новым звычаi аддзялiлiся, з бацькам застаўся толькi старэйшы, Мiхал, з жонкаю ды шасцёра iхнiх дзяцей: пяць сыноў i дачка-мезенiца. Пойдуць сем "мужыкоў" у першую пару, дык месца — хоць сабак ганяй, i ад гэтай прасторы халодна.

I ўсё ж старой лазнi нiхто не шкадаваў.

Разам з лазняй сплыла чорная гiсторыя.

Было гэта праз некалькi год пасля таго, як Прыдняпроўе адпала ад "Кароны".

Данiла быў тады яшчэ падлетак, адзiны сын у бацькi, адзiны ўнук у дзеда. Як насланнё нейкае было. За тры пакаленнi халера двойчы выкасiла Азярышча. Кагутам пашанцавала. Хоць па адным мужыку засталося на завод.

Астатнiя паўмiралi.

Не памагло i тое, што Раман, Данiлаў дзед, лiчыўся ведзьмаком. I ён нiчога не мог зрабiць, пэўна таму, што справа была новая. Нават самыя старыя не чулi ад дзядоў пра халеру.

Хто не ўцёк у лес — тым было дрэнна.

А Раману з сынам, Маркам, не дазволiў уцячы пан. Даў стрэльбу i загадаў застацца у пустой вёсцы, каб не парабавалi сялянскага набытку лiхiя людзi. Стрэльбы, бадай, i не варта было даваць. Ад халеры стрэльбай не адаб’ешся, а лiхiя людзi баялiся Рамана з яго славай горш як стрэльбы. Пэўна, Раман не быў бы Раманам, каб не знайшоў сродак.