×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

Sign Up Free
image

Максім Багдановіч, Санет («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...»)

Санет («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...»)

Санет

Памiж пяскоў Егiпецкай зямлi,

Над хвалямi сiнеючага Нiла,

Ужо колькi год стаiць магiла:

У гаршку насення жменю там знайшлi.

Хоць зернейкi засохшымi былi,

Усё ж такi жыццёвая iх сiла

Збудзiлася i буйна ўскаласiла

Парой вясенняй збожжа на раллi.

Вось сiмвал твой, забыты краю родны!

Зварушаны нарэшце дух народны,

Я веру, бясплодна не засне.

А ўперад рынецца, маўляў крынiца,

Каторая магутна, гучна мкне,

Здалеўшы з глебы на прастор прабiцца.

М. Багдановіч (1911г.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE