×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.


image

Трызуб і Пагоня, Ці можа Расія не ваяваць?

Ці можа Расія не ваяваць?

Украіна, Каўказ, Афганістан, Прыднястроўе, Фінляндыя, Аўстрыя, Чэхія, Германія, Вугоршчына, Польшча, Іран, берагі Балтыкі, Чорнага мора, В'етнам, Ангола, Манголія, Далёкі Усход...

Што аб'ядноўвае гэтыя аддаленыя адно ад адной лакацыі?

Правільна.

У розныя часы там ваявала Расія.

Што ж гэта за краіна такая і ці можа яна не ваяваць?

З Вамі Кацярына Ваданосава і мы гаворым пра беларуска-ўкраінскую гісторыю ў серыі перадач «Трызуб і Пагоня».

Упершыню са зверствамі маскавітаў еўрапейцы сутыкнуліся, а дакладней, шырока даведаліся, у часы Інфлянцкай вайны ў другой палове шаснаццатага стагоддзя.

У адным з лятучых лісткоў тагачасных газет была гравюра, на якой маскавіты з лукаў растрэльваюць павешаных на дрэве жанчын, як мішэні ў ціры.

Ніжэй ляжаць дзеці з разрэзанымі жыватамі, а на галінках вісяць выразаныя сэрцы.

Еўропа на той момант і сама была далёкая ад гуманнасці, але такое ўражвала нават тагачасную публіку.

Мы неяк звыкліся ў 2000-х гадах успрымаць Расію, як “бензакалонку” — штосьці пра бізнес і вялікія грошы.

Але Расія, як паказвае гісторыя, гэта — не пра грошы.

Гэта — пра войска.

А ўсё астатняе — золата, тэрыторыя, рэсурсы — патрэбныя найперш для перманентнай вайны і пашырэння.

Так было ад пачатку, задоўга да эпохі нафты.

У часы Івана Грознага, які акурат развязаў Інфлянцкую вайну, “нафтай” была пушніна: футра собаля, гарнастая, куніцы.

І усё гэта гналі на Захад, каб атрымаць грошы на зброю, якая будзе ваяваць супраць Захаду.

Тое самае пры Пятры: прарубіўшы “акно ў Еўропу”, атрымаўшы выхад да Балтыкі, расійцы завалілі Еўропу танным збожжам, абагнаўшы Рэч Паспалітую і падарваўшы яе эканоміку.

А грошы ішлі, вядома, на вайну, у тым ліку з Еўропай.

Абсурд?

Можна ж было разбудоўваць скораную Сібір, займацца адукацыяй, інфраструтурай.

Але не.

Калі ў Расіі штосьці мадэрнізуецца, то гэта армія і флот.

А рэшта – як атрымаецца.

Бо сама краіна заўжды была агромністым вайсковым лагерам,

дзе кожны горад на новых тэрыторыях — крэпасць,

дзе вайсковы губернатар пры цары мае больш паўнамоцтваў за цывільнага,

дзе ўсе вытворчасці, дарогі, масты — стратэгічныя,

дзе большасць герояў мінулага гэта — вайсковыя злачынцы.

Калі ў семнаццатым стагоддзі маскавіцкая армія яшчэ нагадвала узброены натоўп, то ўжо ад часоў Пятра гэта была цалкам баяздольная сіла з заходняй зброяй і прускімі афіцэрамі — “еўрапейская армія ў азіяцкай краіне”.

У 18 стагоддзі Расія ваюе на тэрыторыі Саксоніі, Даніі, яна бярэ Бярлін, Кёнігсберг.

Не будзем забывацца, што Расія спрычынілася да заняпаду двух моцных тагачасных імперый — Рэчы Паспалітай і Асманскай імперыі (Турцыі).

Але трыюмф быў наперадзе.

Гэта — 1812 год.

У тэорыі Аляксандр І мог падзяліць з Напалеонам Еўропу, як пазней гэта хацелі зрабіць Сталін з Гітлерам, але сталася па-іншаму.

Расійцы ўвайшлі ў Парыж, і гэта быў пік іхнай магутнасці.

Быў створаны міф на стагоддзе наперад: “Скажи-ка, дядя, ведь недаром...”, Бородино, Кутузов, гусары, поручик Ржевский і гэтак далей.

Але поспех — гэта штука вельмі небяспечная: калі яго замарозіць і выйсці на плато, то непазбежна саслізнеш уніз.

Мікалай І вырашыў замарозіць сітуацыю і атрымаў Расію “Мёртвых душ” Гогаля, дзе па разбітай дарозе коціцца кібітка, а на ўездзе ў горад яе сустракае чорна-белая будка з падвыпіўшым вусатым аднаногім інвалідам.

"Эй, скажи, доедет то колесо?”

— Эээ нет, не доедет.

Апафеозам дэградацыі стала Крымская вайна.

Расія тады ушчэнт прайграла на сваёй тэрыторыі ўдвая меншаму экспедыцыйнаму корпусу французаў, брытанцаў і туркаў.

А ў прынцыпе, як магло быць па-іншаму, калі армія ўжо тады была наскрозь карумпаванай, а афіцэры выкарыстоўвалі салдатаў для палявых праць замест навучання?

Я нагадаю, што ў Расіі яшчэ на той момант існавала прыгоннае права, то бок салдаты – гэта непісьменныя рабы, якіх забралі з дому на 10 ці 12 гадоў, лічы назаўжды, праз рэкрутчыну.

Нават на вучэннях салдатам не давяралі нармальных набояў, каб сэканоміць.

Ім давалі гліняныя кулі, якія знішчалі ствалы вінтовак.

Ды і самі вінтоўкі стралялі максімум на 300 метраў, у той час як брытанскія ці французскія — амаль на кіламетр.

Польскі афіцэр, які служыў у царскім войску, Роберт Хадасевіч, пісаў пазней у лісце пра прычыны паразы расійцаў у бітве на Альме: салдаты не далі рады біцца без гарэлкі, а гарэлку не падвезлі, бо грошы на яе паклаў сабе ў кішэню камандзір палка, бо палічыў, што так і так палова салдатаў загіне.

П'яны генерал Васілій Кір'якоў найперш паабяцаў галоўнакамандуючаму Меншыкаву, што “закідае вогара шапкамі”, а пасля даў загад страляць па сваіх жа гусарах, падумаўшы, што гэта французы.

Быў пра гэтую бітву такі вершык, надрукаваны расійскімі эмігрантамі ў Лондане праз год пасля канца вайны:

Как восьмого сентября

Мы за веру и царя

От француз ушли,

И так храбро отступали,

Что всех раненых бросали

Умирать в степи.

Аўтарства, прынамсі часткі прыпісваюць Льву Талстому, які служыў афіцэрам на той вайне.

Карацей, нічога новага.

У царскай арміі прынамсі тады яшчэ заставалася афіцэская праслойка — часам таленавітыя, адукаваная, часткова польскага ці прускага паходжання людзі.

Гэтую праблему цалкам вырашылі бальшавікі.

Адзін з першых загадаў Троцкага, як кіраўніка Чырвонай арміі, тычыўся арганізацыі фільтрацыйных пунктаў на Транссібірскай чыгуначнай магістралі.

Афіцэраў здымалі з цягнікоў, рабавалі і растрэльвалі.

Тое самае было ў Маскве, ў Петраградзе, ў іншых гарадах.

“Кишки вон, на телефон!”

Не чулі такога?

Гэта — папулярны жарт чырвонаармейцаў, якія закідвалі кішкі сваіх учорашніх камандзіраў на тэлефонныя ці тэлеграфныя драты.

З таго часу ўжо савецкая Расія ваюе, прабачце, “бамжамі”.

Ёсць шмат апісанняў оргій і гвалту бальшавікоў.

Вось, напрыклад, успаміны Ізабэлы Лютаслаўскай з часу савецка-польскай вайны, калі чырвоныя ўварваліся ў маёнтак пад Ломжай.

Зараз будзе цытата:

“Аніводзін не меў абутку, шмат у каго голае цела выглядала з-пад лахманоў, яны былі ў стане есці абсалютна ўсё і ўвесь час.

Дом быў поўны бруду, некалькі з іх стаялі на фартэп'яне, спявалі, нешта ламалі, бо чуваць было гук разбітага шкла, на падлозе — кнігі, абразкі, паперы…

Паветра смярдзела.”

У 20 стагоддзі момантам славы расійскага войска быў 1945-ты — уваход у Бярлін.

З поўным наборам практыкы мінулых стагоддзяў: гвалтамі, рабункамі, п'янымі оргіямі.

Але, канешне, гэта былі пераможцы.

Далей, як і пасля перамогі над Напалеонам, — самазамілаванне і дэградацыя.

Ганебная вайна ў Афганістане гэта цудоўна паказала.

Далей Саюз разваліўся, бо не вытрымаў гонкі ўзбраенняў з ЗША.

Амерыканцы ўбачылі слабое месца праціўніка — мілітарызм — і ўцягнулі яго ў гонку ўзбраенняў.

Тыя самыя “Зорныя войны” Рэйгана.

Саюз надарваўся, бо ўсе грошы ішлі на ракеты, а паліцы ў крамах пусцелі, людзі біліся ў чэргах за гарэлку.

Імперыя ў чарговы раз пасыпалася, але не памерла.

Атрымліваецца, што прыкладна раз на 100 гадоў у Расіі адбываецца мадэрнізацыя арміі і вялікая перамога, а потым – павольная дэградацыя і загніванне.

Але нават гэта не значыць, што краіна перастае ваяваць: галодныя, босыя, але ваююць.

Пакуль не прыйдзе новы “мадэрнізатар” кшталту Пятра ці Сталіна.

Але чаму так?

Брытанская ці французская імперыі таксама ваявалі увесь час, але яны і будавалі, стваралі інфраструктуру, адукацыю, культуру.

Магчыма, разгадка — ў ардынскай спадчыне расійцаў.

Прага ўвесь час здабываць новыя тэрыторыі, але не паляпшаць тыя, якія ўжо ёсць, бо заўтра качавы стан будзе ўжо на новым месцы.

“Пётр Вялікі спалучаў палітычнае мастацтва мангольскага раба з ганарыстымі памкненнямі мангольскага ўладара, якому Чынгісхан запаведваў ажыццявіць план заваёвы свету."

Гэта — цытата Карла Маркса, якому па ўсёй Расіі дагэтуль поўна помнікаў.

Дадамо сюды прускую муштру і салдафонства 18 стагоддзя.

Атрымліваецца такі вычварны мангольска-прускі тып цывілізацыі — і не Азія, і не Еўропа.

Але з пункцікам на татальнай вайне.

Сюды ж дадамо абсалютную несвабоду, бо Расія ваюе прыгоннымі або калгаснікамі без пашпартоў, лічы, рабамі.

Адсюль — надзвычай нізкі кошт чалавечага жыцця.

Як казаў маршал Жукаў: “Бабы ещё нарожают!”

Ну і, безумоўна, вайна ў Расіі — гэта спроба адцягнуць увагу ад сацыяльных і палітычных праблем, каб не здарылася, не дай Божа, яшчэ адной рэвалюцыі.

Толькі возьмешся за вілы, цябе на фронт адпраўляюць “за царя и Отечество”, каб думаць спачатку не было часу, а потым – не было чым думаць.

Вайна настолькі ўвайшла ў расійскую ментальнасць і сістэму міфаў, што, здаецца, цалкам яе паглынула.

Героі – гэта Суворавы, Кутузавы, Нахімавы ці адмірал Ушакоў, якога Руская праваслаўная царква нават прызнала святым.

Усе паспяховыя цары – гэта тыя, хто пашыраў тэрыторыі: Іван Грозны, Пётр, Кацярына ІІ.

А іншых, кшталту Кацярыны І ці Пятра ІІІ, мы нават не памятаем.

А так званы “глыбінны народ” нібы і не супраць, бо вайна — гэта адзіны спосаб хутка зрабіць кар'еру, сацыяльны ліфт, адзіны спосаб паглядзець свет, прывезці дадому трафейны гармонік, ці як зараз — унітаз ці пральную машыну.

Урэшце, калі жыццё ў цябе на радзіме нічога не каштуе, то што губляць?

Што цябе чакае там, дома?

Разбітыя дарогі, самапальная гарэлка, смэрдючая прыбіральня на вуліцы?

А вайна — ці проста служба ў войску, гэта — адзіная прыгода ў жыцці, каб “было что вспомнить”, пагартаць праз гады за цыгарэткай і чарачкай дзембельскі альбом.

Дык ці можа Расія не ваяваць?

Можа, але тады яна ўжо не будзе Расіяй.

Брытаніі, Францыі ці Бельгіі спатрэбілася шмат волі, каб адпусціць свае калоніі у сярэдзіне 20 стагоддзя, а далей ужо падтрымліваць з імі эканамічныя сувязі як з партнёрамі.

А Расія — гэта тая ж каланіяльная імперыя, толькі на кантыненце.

Яе калоніі не за морам, не дзесьці, а тут, побач.

У дадатак Расія стагоддзямі займалася не развіццём далучаных рэгіёнаў, а іх эксплуатацыяй.

Нават тых, як Польшча ці краіны Балтыі, дзе культура была на вышэйшым узроўні.

Дык ці гатовая Расія адмовіцца ад Татарстану, Каўказу, Далёкага Усходу?

Ці гатовая яна перастаць быць імперыяй, якая найлепш прадукуе адзіны тавар — смерць?

Пытанне — рытарычнае.

Але самае цікавае, што ў разборы гэтай імперыі найбольш мусяць быць зацікаўлены самі расійцы.

Найперш, каб перастаць быць гарматным мясам для сваіх гаспадароў і страшылкай для ўсяго свету.

Каб нарэшце навучыцца жыць, а не паміраць.

Як заўсёды мы ўдзячныя за вашыя данаты, падабайкі, каментары.

Падпісвайцеся, калі ласка, на наш канал.

І давайце будзем разам.

Будзьма разам з сапраўднай гісторыяй!

Будзьма разам з Украінай!

Ці можа Расія не ваяваць? Kann Russland nicht kämpfen? Can Russia not go to war? ¿Rusia no puede luchar? La Russie ne peut-elle pas se battre ? La Russia non può combattere? ロシアは戦えないのか? 러시아는 싸울 수 없습니까? Czy Rosja nie może walczyć? A Rússia não pode lutar? Может ли Россия не воевать? Чи може Росія не воювати?

Украіна, Каўказ, Афганістан, Прыднястроўе, Фінляндыя, Аўстрыя, Чэхія, Германія, Вугоршчына, Польшча, Іран, берагі Балтыкі, Чорнага мора, В'етнам, Ангола, Манголія, Далёкі Усход... Ukraine, Caucasus, Afghanistan, Transnistria, Finland, Austria, Czech Republic, Germany, Hungary, Poland, Iran, the shores of the Baltic Sea and Black Sea, Vietnam, Angola, Mongolia, the Far East... Украина, Кавказ, Афганистан, Приднестровье, Ukrayna, Kafkaslar, Afganistan, Transdinyester, Finlandiya, Avusturya, Çek Cumhuriyeti, Almanya, Macaristan, Polonya, İran, Baltık kıyıları, Karadeniz, Vietnam, Angola, Moğolistan, Uzak Doğu... Україна, Кавказ, Афганістан, Придністров'я,

Што аб'ядноўвае гэтыя аддаленыя адно ад адной лакацыі? What do these distant locations have in common? Что объединяет эти отдаленные друг от друга локации? Bu uzak konumların ortak noktası nedir? Що поєднує ці віддалені один від одного локації?

Правільна. Right. Правильно. Правильно.

У розныя часы там ваявала Расія. At different times, Russia fought there. В разное время там воевала Россия. Rusya farklı zamanlarda orada savaştı. Там у різні часи воювала росія.

Што ж гэта за краіна такая і ці можа яна не ваяваць? What kind of country is this and can it not fight? Что же это за страна такая и может ли она не воевать? Bu nasıl bir ülke ve savaşamaz mı? Що це за країна така і чи може вона не воювати?

З Вамі Кацярына Ваданосава і мы гаворым пра беларуска-ўкраінскую гісторыю ў серыі перадач «Трызуб і Пагоня». Katsyaryna Vаdаnosаva is with you and we are talking about the Belarusian-Ukrainian history in the series of programs "Tryzub and Pahonia". С вами Катерина Водоносова Ekaterina Vodanosova ile "Trident and Pursuit" dizisinde Belarus-Ukrayna tarihini konuşuyoruz. З вами Катерина Водоносова

Упершыню са зверствамі маскавітаў еўрапейцы сутыкнуліся, а дакладней, шырока даведаліся, у часы Інфлянцкай вайны ў другой палове шаснаццатага стагоддзя. The first ones to face the atrocities of the Muscovites were Europeans, or rather, they became widely familiar with it during the Inflyan War in the second half of the 16th century. Впервые со зверствами московитов европейцы столкнулись, Avrupalılar ilk kez on altıncı yüzyılın ikinci yarısındaki Enflasyon Savaşı sırasında Muskovitlerin zulmüne tanık oldu, daha doğrusu bunları geniş çapta öğrendi. Вперше зі звірствами московитів європейці зіткнулися,

У адным з лятучых лісткоў тагачасных газет была гравюра, на якой маскавіты з лукаў растрэльваюць павешаных на дрэве жанчын, як мішэні ў ціры. In one of the leaflets of the newspapers of that time, there was an engraving in which Muscovites shoot women hanging from a tree like targets in a shooting range with bows. В одной из листовок, газет того времени, O dönemin gazetelerinin broşürlerinden birinde Moskovalıların ağaçtan sarkan kadınları atış poligondaki hedefler gibi yaylarla vurduğu bir gravür vardı. В одній із листівок, газет того часу,

Ніжэй ляжаць дзеці з разрэзанымі жыватамі, а на галінках вісяць выразаныя сэрцы. Below are children with cut bellies, and carved hearts hang from the branches. Внизу лежат дети с разрезанными животами, Aşağıda karınları kesilmiş ve dallardan oyulmuş kalpler sarkan çocuklar var. Нижче лежать діти з розрізаними животами,

Еўропа на той момант і сама была далёкая ад гуманнасці, але такое ўражвала нават тагачасную публіку. Europe at that time was itself far from humanity, but this impressed even the public then. Европа на тот момент и сама была далека от гуманности, O zamanlar Avrupa'nın kendisi insancıl olmaktan uzaktı ama bu o zamanın kamuoyunu bile etkiledi. Європа на той момент і сама була далека від гуманності,

Мы неяк звыкліся ў 2000-х гадах успрымаць Расію, як “бензакалонку” — штосьці пра бізнес і вялікія грошы. In the 2000s we got used to perceiving Russia as a "gas station" — something about business and big money. Мы как-то свыклись в 2000-х гг. воспринимать Россию как "бензоколонку" - 2000'li yıllarda Rusya'yı bir "benzin istasyonu" olarak algılamaya bir şekilde alıştık - iş ve büyük parayla ilgili bir şey. Ми якось звикли до 2000-х років сприймати росію як "бензоколонку" -

Але Расія, як паказвае гісторыя, гэта — не пра грошы. But Russia, as history shows, is not about money. Но Россия, как показывает история, Але росія, як свідчить історія,

Гэта — пра войска. It's about the army. Это про армию. Це про армію.

А ўсё астатняе — золата, тэрыторыя, рэсурсы — патрэбныя найперш для перманентнай вайны і пашырэння. And everything else — gold, territories, resources — is needed primarily for permanent war and expansion. А все остальное - золото, территории, ресурсы - А все інше – золото, території, ресурси –

Так было ад пачатку, задоўга да эпохі нафты. This has been the case since the beginning, long before the age of oil. Так было с самого начала, задолго до эпохи нефти. Так було від початку, задовго до епохи нафти.

У часы Івана Грознага, які акурат развязаў Інфлянцкую вайну, “нафтай” была пушніна: футра собаля, гарнастая, куніцы. During the time of Ivan the Terrible, who just unleashed the Inflyan War, furs were "oil": sable, ermine, martens fur. Во времена Ивана Грозного, который как раз развязал Инфлянскую войну, Enflasyon Savaşı'nı yeni başlatan Korkunç İvan'ın zamanında "petrol" kürktü: samur, ermin, sansar kürkü. За часів Івана Грозного, який щойно розв'язав Інфлянську війну,

І усё гэта гналі на Захад, каб атрымаць грошы на зброю, якая будзе ваяваць супраць Захаду. And all this was driven to the West in order to get money for weapons in order to get money for weapons Все это гнали на Запад, Ve tüm bunlar, Batı'ya karşı savaşacak silahlara para kazandırmak amacıyla Batı'ya sürüldü. Все це гнали на Захід,

Тое самае пры Пятры: прарубіўшы “акно ў Еўропу”, атрымаўшы выхад да Балтыкі, расійцы завалілі Еўропу танным збожжам, абагнаўшы Рэч Паспалітую і падарваўшы яе эканоміку. The same thing happened under Peter: having cut through a “window to Europe”, having gained access to the Baltic, the Russians flooded Europe with cheap grain, overtaking the Polish-Lithuanian Commonwealth and undermining its economy. То же самое при Петре I. Aynı şey Petra için de geçerliydi: "Avrupa'ya açılan pencereyi" kesen, Baltık'a erişim sağlayan Ruslar, Avrupa'yı ucuz tahılla doldurdu, İngiliz Milletler Topluluğu'nu geride bıraktı ve ekonomisini baltaladı. Те саме за Петра I.

А грошы ішлі, вядома, на вайну, у тым ліку з Еўропай. And the money went, of course, to the war, including with Europe. А деньги шли, понятно, на войну, А гроші йшли, звичайно, на війну,

Абсурд? Absurd? Абсурд? Абсурд?

Можна ж было разбудоўваць скораную Сібір, займацца адукацыяй, інфраструтурай. It was possible to rebuild the conquered Siberia, to engage in education, infrastructure. Можно же было отстраивать покоренную Сибирь, Можна ж було відбудовувати підкорений Сибір,

Але не. But no. Но нет. Але ні.

Калі ў Расіі штосьці мадэрнізуецца, то гэта армія і флот. If something is being modernized in Russia, то гэта армія і флот. Если в России что-то модернизируют, Якщо у росії щось модернізують,

А рэшта – як атрымаецца. And the rest - come what may. А остальное - как получится. А решта – як вийде.

Бо сама краіна заўжды была агромністым вайсковым лагерам, After all, the country itself has always been a huge military camp, Ведь сама страна всегда была огроменным военным лагерем. Адже сама країна завжди була величезним військовим табором.

дзе кожны горад на новых тэрыторыях — крэпасць, where every city in the new territories is a fortress, Где каждый город на новых территориях - крепость. Де кожне місто на нових територіях – фортеця.

дзе вайсковы губернатар пры цары мае больш паўнамоцтваў за цывільнага, where the military governor under the king has more powers than the civil one, Где военный губернатор при царе Де військовий губернатор за царя

дзе ўсе вытворчасці, дарогі, масты — стратэгічныя, where all production, roads, bridges are strategic, Где все производства, дороги, мосты - Де всі виробництва, дороги, мости -

дзе большасць герояў мінулага гэта — вайсковыя злачынцы. where most of the heroes of the past are war criminals. Где большинство героев прошлого – Де більшість героїв минулого –

Калі ў семнаццатым стагоддзі маскавіцкая армія яшчэ нагадвала узброены натоўп, то ўжо ад часоў Пятра гэта была цалкам баяздольная сіла з заходняй зброяй і прускімі афіцэрамі — “еўрапейская армія ў азіяцкай краіне”. In the 17th century the army of Muscovites still resembled an armed crowd, but since the time of Peter I it was a fully combat-ready force with Western weapons and Prussian officers — "a European army in an Asian country." Когда в 17 в. армия московитов еще Коли у 17 ст. армія московитів ще

У 18 стагоддзі Расія ваюе на тэрыторыі Саксоніі, Даніі, яна бярэ Бярлін, Кёнігсберг. In the 18th century, Russia fought on the territory of Saxony, Denmark, it takes Berlin, Koenigsberg. В 18 веке Россия воюет на территории Саксонии, Дании, У 18 столітті росія воює на території Саксонії, Данії,

Не будзем забывацца, што Расія спрычынілася да заняпаду двух моцных тагачасных імперый — Рэчы Паспалітай і Асманскай імперыі (Турцыі). Let's not forget that Russia contributed to the decline of two strong empires of that time — the Polish Commonwealth and the Ottoman Empire (Turkey). Не будем забывать, что Россия поспособствовала упадку Не забуватимемо, що росія сприяла занепаду

Але трыюмф быў наперадзе. But the triumph was ahead. Но триумф был впереди. Але тріумф був попереду.

Гэта — 1812 год. This is 1812. Это 1812 год. Це 1812 рік.

У тэорыі Аляксандр І мог падзяліць з Напалеонам Еўропу, як пазней гэта хацелі зрабіць Сталін з Гітлерам, але сталася па-іншаму. In theory, Alexander I could divide Europe with Napoleon, as Stalin and Hitler later wanted to do, but it happened differently. В теории Александр I мог поделить с Наполеоном Европу, Теоретично Олександр I міг поділити з Наполеоном Європу,

Расійцы ўвайшлі ў Парыж, і гэта быў пік іхнай магутнасці. The Russians entered Paris, and this was the peak of their power. Российцы вошли в Париж, Російці увійшли в Париж,

Быў створаны міф на стагоддзе наперад: “Скажи-ка, дядя, ведь недаром...”, Бородино, Кутузов, гусары, поручик Ржевский і гэтак далей. A myth was created for a century ahead: "Tell me, uncle, it's not without reason...", Borodino, Kutuzov, hussars, lieutenant Rzhevsky and so on. Был создан миф на столетие вперед - Був створені міф на сторіччя вперед -

Але поспех — гэта штука вельмі небяспечная: калі яго замарозіць і выйсці на плато, то непазбежна саслізнеш уніз. But success is a very dangerous thing: if you freeze it and reach a plateau, you will inevitably slide down. Но успех — штука очень опасная. Але успіх – штука дуже небезпечна.

Мікалай І вырашыў замарозіць сітуацыю і атрымаў Расію “Мёртвых душ” Гогаля, дзе па разбітай дарозе коціцца кібітка, а на ўездзе ў горад яе сустракае чорна-белая будка з падвыпіўшым вусатым аднаногім інвалідам. Nicholas I decided to freeze the situation and got Gogol's "Dead Souls" Russia, where a wagon rolls along a broken road, and at the entrance to the city it is met by a black-and-white booth with a tipsy mustachioed one-legged disabled person. Николай I решил заморозить ситуацию Микола I вирішив заморозити ситуацію

"Эй, скажи, доедет то колесо?” "Hey, tell me, will that wheel reach?” Эй, скажи, доедет то колесо? "Эй, скажи, доедет то колесо?

— Эээ нет, не доедет. — Uh, no, it won't. Эээ, нет, не доедет». Эээ нет, не доедет"

Апафеозам дэградацыі стала Крымская вайна. The apotheosis of degradation was the Crimean War. Апофеозом деградации стала Крымская война. Апофеозом деградації стала Кримська війна.

Расія тады ушчэнт прайграла на сваёй тэрыторыі ўдвая меншаму экспедыцыйнаму корпусу французаў, брытанцаў і туркаў. Russia then completely lost on its territory to half the size of the expeditionary force of the French, British and Turks. Россия тогда полностью проиграла на своей территории росія тоді повністю програла на своїй території

А ў прынцыпе, як магло быць па-іншаму, калі армія ўжо тады была наскрозь карумпаванай, а афіцэры выкарыстоўвалі салдатаў для палявых праць замест навучання? But in principle, how could it be otherwise, when the army was already thoroughly corrupt, and the officers used the soldiers for field work instead of training? А в принципе, как могло быть иначе, А в принципі, як могло бути інакше,

Я нагадаю, што ў Расіі яшчэ на той момант існавала прыгоннае права, то бок салдаты – гэта непісьменныя рабы, якіх забралі з дому на 10 ці 12 гадоў, лічы назаўжды, праз рэкрутчыну. Let me remind you that serfdom existed in Russia even at that time, that is, soldiers are illiterate slaves, who were taken away from home for 10 or 12 years, count forever, through recruitment. Я напомню, что в России еще на тот момент существовало крепостное право. Я нагадаю, що в росії ще на той момент існувало кріпацтво.

Нават на вучэннях салдатам не давяралі нармальных набояў, каб сэканоміць. Even in exercises, soldiers were not trusted with normal ammunition in order to save money. Даже на учениях солдатам не доверяли нормальные боеприпасы, Навіть на навчаннях солдатам не довіряли нормальні боєприпаси,

Ім давалі гліняныя кулі, якія знішчалі ствалы вінтовак. They were given clay bullets that destroyed rifle barrels. Им давали глиняные пули, которые уничтожали стволы винтовок. Їм давали глиняні кулі, що знищували стволи гвинтівок.

Ды і самі вінтоўкі стралялі максімум на 300 метраў, у той час як брытанскія ці французскія — амаль на кіламетр. And the rifles themselves fired at a maximum of 300 meters, while the British or French — almost a kilometer. Да и сами винтовки стреляли максимум на 300 метров, Та й самі гвинтівки стріляли максимум на 300 метрів,

Польскі афіцэр, які служыў у царскім войску, Роберт Хадасевіч, пісаў пазней у лісце пра прычыны паразы расійцаў у бітве на Альме: салдаты не далі рады біцца без гарэлкі, а гарэлку не падвезлі, бо грошы на яе паклаў сабе ў кішэню камандзір палка, бо палічыў, што так і так палова салдатаў загіне. A Polish officer who served in the tsarist army, Robert Chodasiewicz, wrote later in a letter about the reasons for the defeat of the Russians in the Battle of Alma: the soldiers could not fight without vodka, and they didn’t bring vodka, because the regiment commander put the money for it into his pocket, because he thought that half of the soldiers would die anyway. Польский офицер, служивший в царской армии, Роберт Ходасевич, Польський офіцер, який служив у царській армії, Роберт Ходасевич,

П'яны генерал Васілій Кір'якоў найперш паабяцаў галоўнакамандуючаму Меншыкаву, што “закідае вогара шапкамі”, а пасля даў загад страляць па сваіх жа гусарах, падумаўшы, што гэта французы. The drunken general Vasily Kiryakov first of all promised the commander-in-chief Menshikov that he would "scare the enemy by throwing hats at them", and then he gave the order to shoot at his own hussars, thinking that they were French. Пьяный генерал Василий Кирьяков П'яний генерал Василь Кір'яков

Быў пра гэтую бітву такі вершык, надрукаваны расійскімі эмігрантамі ў Лондане праз год пасля канца вайны: There was a poem about this battle, printed by Russian emigrants in London a year after the end of the war: Об этой битве был такой стишок, Про цю битву був такий вірш,

Как восьмого сентября As on the eighth of September Как восьмого сентября Как восьмого сентября

Мы за веру и царя We left the French for the faith and the tsar Мы за веру и царя Мы за веру и царя

От француз ушли, От француз ушли. От француз ушли.

И так храбро отступали, И так храбро отступали, И так храбро отступали,

Что всех раненых бросали Что всех раненых бросали Что всех раненых бросали

Умирать в степи. Умирать в степи. Умирать в степи.

Аўтарства, прынамсі часткі прыпісваюць Льву Талстому, які служыў афіцэрам на той вайне. Авторство, по крайней мере частично, приписываеют Льву Толстому, Авторство, принаймні частково, приписують Леву Толстому,

Карацей, нічога новага. Короче, ничего нового. Коротше нічого нового.

У царскай арміі прынамсі тады яшчэ заставалася афіцэская праслойка — часам таленавітыя, адукаваная, часткова польскага ці прускага паходжання людзі. In the tsarist army, at least, there remained the officer stratum — sometimes talented, educated people, partly of Polish or Prussian origin. В царской армии по крайней мере оставалась У царській армії принаймні залишався

Гэтую праблему цалкам вырашылі бальшавікі. This problem was completely solved by the Bolsheviks. Эту проблему полностью решили большевики. Цю проблему повністю вирішили більшовики.

Адзін з першых загадаў Троцкага, як кіраўніка Чырвонай арміі, тычыўся арганізацыі фільтрацыйных пунктаў на Транссібірскай чыгуначнай магістралі. One of Trotsky's first orders, as commander of the Red Army, concerned the organization of filtration points on the Trans-Siberian Railway. Один из первых приказов Троцкого, как командующего Красной Армии, Один із перших наказів Троцького, як командувача Червоної Армії,

Афіцэраў здымалі з цягнікоў, рабавалі і растрэльвалі. Officers were removed from trains, robbed and shot. Офицеров снимали с поездов, грабили и расстреливали. Офіцерів знімали з поїздів, грабували та розстрілювали.

Тое самае было ў Маскве, ў Петраградзе, ў іншых гарадах. The same thing happened in Moscow, Petrograd and other cities. То же самое было в Москве, Петрограде и других городах. Те саме було в Москві, Петрограді та інших містах.

“Кишки вон, на телефон!” “Guts out, on the phone!” “Кишки вон, на телефон!” “Кишки вон, на телефон!”

Не чулі такога? Haven't heard this? Не слышали такое? Не чули таке?

Гэта — папулярны жарт чырвонаармейцаў, якія закідвалі кішкі сваіх учорашніх камандзіраў на тэлефонныя ці тэлеграфныя драты. This is a popular joke of the Red Army soldiers, who threw the guts of their yesterday's commanders on telephone or telegraph wires. Это популярная шутка красноармейцев, Це популярний жарт червоноармійців,

З таго часу ўжо савецкая Расія ваюе, прабачце, “бамжамі”. Since then, Soviet Russia has been fighting, excuse me, with the force of "homeless". С тех пор уже советская Россия воюет, простите, З того часу вже радянська росія воює, вибачте,

Ёсць шмат апісанняў оргій і гвалту бальшавікоў. There are many descriptions of Bolshevik orgies and violence. Есть много описаний оргий и насилия большевиков. Є багато описів оргій та насильства більшовиків.

Вось, напрыклад, успаміны Ізабэлы Лютаслаўскай з часу савецка-польскай вайны, калі чырвоныя ўварваліся ў маёнтак пад Ломжай. Here, for example, are the memoirs of Isabella Lutoslavskaya from the time of the Soviet-Polish war, when the Reds invaded the estate near Lomzha. Вот, например, воспоминания Изабеллы Лютославской Ось, наприклад, спогади Ізабелли Лютославської

Зараз будзе цытата: Now there will be a quote: Сейчас будет цитата: Зараз буде цитата:

“Аніводзін не меў абутку, шмат у каго голае цела выглядала з-пад лахманоў, яны былі ў стане есці абсалютна ўсё і ўвесь час. “No one had shoes, many of whom had a naked body visible from under rags, they were able to eat absolutely everything and all the time. «Ни один не имел обуви, «Жоден не мав взуття,

Дом быў поўны бруду, некалькі з іх стаялі на фартэп'яне, спявалі, нешта ламалі, бо чуваць было гук разбітага шкла, на падлозе — кнігі, абразкі, паперы… The house was full of dirt, several of them were standing at the piano,singing, breaking something, because the sound of broken glass was heard — there were books, icons, papers on the floor... Дом был полон грязи – Будинок був сповнений бруду –

Паветра смярдзела.” The air stank." Воздух смердел». Повітря смерділо».

У 20 стагоддзі момантам славы расійскага войска быў 1945-ты — уваход у Бярлін. In the 20th century, the moment of glory for the Russian army was 1945 - the entrance to Berlin. В 20 веке моментом славы российской армии У 20 столітті моментом слави російської армії

З поўным наборам практыкы мінулых стагоддзяў: гвалтамі, рабункамі, п'янымі оргіямі. With a full set of practices of past centuries: violence, robbery, drunken orgies. С полным набором практик прошлых веков: З повним набором практик минулих століть:

Але, канешне, гэта былі пераможцы. But of course they were winners. Но, конечно, это были победители. Але, звісно, ​​це були переможці.

Далей, як і пасля перамогі над Напалеонам, — самазамілаванне і дэградацыя. Further, as after the victory over Napoleon, — narcissism and degradation. Далее, как и после победы над Наполеоном, - Далі, як і після перемоги над Наполеоном, -

Ганебная вайна ў Афганістане гэта цудоўна паказала. The shameful war in Afghanistan showed this perfectly. Позорная война в Афганистане это прекрасно показала. Ганебна війна в Афганістані це чудово показала.

Далей Саюз разваліўся, бо не вытрымаў гонкі ўзбраенняў з ЗША. Then the Union collapsed because it could not stand the arms race with the United States. Потом Союз распался, Потім Союз розпався,

Амерыканцы ўбачылі слабое месца праціўніка — мілітарызм — і ўцягнулі яго ў гонку ўзбраенняў. The Americans saw the enemy's weak point — militarism — and dragged him into an arms race. Американцы увидели слабое место противника - милитаризм - Американці побачили слабке місце супротивника - мілітаризм -

Тыя самыя “Зорныя войны” Рэйгана. The same "Star Wars" Reagan. Те самые «Звездные войны» Рейгана. Ті самі "Зоряні війни" Рейгана.

Саюз надарваўся, бо ўсе грошы ішлі на ракеты, а паліцы ў крамах пусцелі, людзі біліся ў чэргах за гарэлку. Union was strained, because all the money went to missiles, while the shelves in the stores became empty and people fought in lines for vodka. Союз надорвался, потому что все деньги шли на ракеты. Союз надірвався, бо всі гроші йшли на ракети.

Імперыя ў чарговы раз пасыпалася, але не памерла. The empire once again crumbled, but did not die. Империя в очередной раз посыпалась, Імперія в черговий раз посипалася,

Атрымліваецца, што прыкладна раз на 100 гадоў у Расіі адбываецца мадэрнізацыя арміі і вялікая перамога, а потым – павольная дэградацыя і загніванне. It turns out that about once every 100 years in Russia there is a modernization of the army and a great victory, and then — slow degradation and decay. Получается, что примерно раз в 100 лет Виходить, що приблизно раз на 100 років

Але нават гэта не значыць, што краіна перастае ваяваць: галодныя, босыя, але ваююць. But even this does not mean that the country stops fighting: hungry, barefoot, but fighting. Но даже это не означает, что страна перестает воевать. Але це не означає, що країна перестає воювати.

Пакуль не прыйдзе новы “мадэрнізатар” кшталту Пятра ці Сталіна. Until a new "modernizer" like Peter or Stalin comes along. Пока не придет новый "модернизатор" вроде Петра I или Сталина. Поки не прийде новий "модернізатор" на кшталт Петра І чи Сталіна.

Але чаму так? But why is that? Но почему так? Але чому це так?

Брытанская ці французская імперыі таксама ваявалі увесь час, але яны і будавалі, стваралі інфраструктуру, адукацыю, культуру. The British or French empires were also at war all the time, but they also built, created infrastructure, education, culture. Британская или Французская империи Британська чи Французька імперії

Магчыма, разгадка — ў ардынскай спадчыне расійцаў. Perhaps the clue is in the Horde heritage of the Russians. Возможно, разгадка в ордынском наследии российцев. Можливо, розгадка в ординській спадщині росіян.

Прага ўвесь час здабываць новыя тэрыторыі, але не паляпшаць тыя, якія ўжо ёсць, бо заўтра качавы стан будзе ўжо на новым месцы. The desire to constantly conquer new territories, but not to improve those that already exist because tomorrow the nomadic camp will be in a new place. Стремление постоянно завоевывать новые территории, Прагнення постійно завойовувати нові території,

“Пётр Вялікі спалучаў палітычнае мастацтва мангольскага раба з ганарыстымі памкненнямі мангольскага ўладара, якому Чынгісхан запаведваў ажыццявіць план заваёвы свету." "Peter the Great combined the political art of the Mongol slave with the arrogant aspirations of the Mongol ruler, who was commanded by Genghis Khan to carry out a plan to conquer the world." «Петр Великий соединял политическое искусство монгольского раба «Петро Великий поєднував політичне мистецтво монгольського раба

Гэта — цытата Карла Маркса, якому па ўсёй Расіі дагэтуль поўна помнікаў. This is a quote from Karl Marx, who is still full of monuments all over Russia. Это цитата Карла Маркса, Це цитата Карла Маркса,

Дадамо сюды прускую муштру і салдафонства 18 стагоддзя. Let's add here the Prussian drill and martinetism of the 18th century. Добавим сюда прусскую муштру и солдафонство 18 века. Додамо сюди прусську муштру та солдафонство 18 століття.

Атрымліваецца такі вычварны мангольска-прускі тып цывілізацыі — і не Азія, і не Еўропа. It turns out such a bizarre Mongol-Prussian type of civilization — neither Asia, nor Europe. Получается такой причудливый монголо-прусский тип цивилизации - Виходить такий химерний монголо-пруський тип цивілізації -

Але з пункцікам на татальнай вайне. But with a fad on total war. Но с пунктиком на тотальной войне. Але з пунктиком на тотальній війні.

Сюды ж дадамо абсалютную несвабоду, бо Расія ваюе прыгоннымі або калгаснікамі без пашпартоў, лічы, рабамі. Here we add absolute lack of freedom, because Russia fights as serfs or collective farmers without passports, consider them slaves. Сюда же добавим абсолютную несвободу, Сюди додамо абсолютну несвободу,

Адсюль — надзвычай нізкі кошт чалавечага жыцця. Hence the extremely low cost of human life. Отсюда крайне низкая стоимость человеческой жизни. Звідси украй низька вартість людського життя.

Як казаў маршал Жукаў: “Бабы ещё нарожают!” As Marshal Zhukov said: "Women will give birth to more!" Как говорил маршал Жуков: "Бабы еще нарожают" Як казав маршал Жуков: "Бабы еще нарожают"

Ну і, безумоўна, вайна ў Расіі — гэта спроба адцягнуць увагу ад сацыяльных і палітычных праблем, каб не здарылася, не дай Божа, яшчэ адной рэвалюцыі. Well, of course, the war in Russia is an attempt to divert attention from social and political problems so that, please God, another revolution does not happen. Ну и, конечно же, война в России - это попытка отвлечь внимание Ну і, звичайно ж, війна в росії – це спроба відвернути увагу

Толькі возьмешся за вілы, цябе на фронт адпраўляюць “за царя и Отечество”, каб думаць спачатку не было часу, а потым – не было чым думаць. As soon as you take up the pitchfork, you are sent to the front "for the king and the fatherland," so that at first there was no time to think, and then there was nothing to think with. Только возьмешься за вилы, Тільки візьмешся за вила,

Вайна настолькі ўвайшла ў расійскую ментальнасць і сістэму міфаў, што, здаецца, цалкам яе паглынула. The war has entered the Russian mentality and system of myths to such an extent that it seems to have completely absorbed it. Война настолько вошла в российскую ментальность и систему мифов, Війна настільки увійшла до російської ментальності та системи міфів,

Героі – гэта Суворавы, Кутузавы, Нахімавы ці адмірал Ушакоў, якога Руская праваслаўная царква нават прызнала святым. Heroes are the Suvorovs, Kutuzovs, Nakhimovs or admiral Ushakov, whom the Russian Orthodox Church even recognized as saints. Герои - это Суворовы, Кутузовы, Нахимовы или адмирал Ушаков, Герої - це Суворови, Кутузови, Нахімови або адмірал Ушаков,

Усе паспяховыя цары – гэта тыя, хто пашыраў тэрыторыі: Іван Грозны, Пётр, Кацярына ІІ. All successful tsars are those who expanded their territories: Ivan the Terrible, Peter I, Catherine II. Все успешные цари — это те, кто расширил территории: Усі успішні царі – це ті, хто розширив території:

А іншых, кшталту Кацярыны І ці Пятра ІІІ, мы нават не памятаем. And others, like Catherine I or Peter III, we don’t even remember. А других, вроде Екатерины I или Петра III, А інших, на кшталт Катерини I чи Петра III,

А так званы “глыбінны народ” нібы і не супраць, бо вайна — гэта адзіны спосаб хутка зрабіць кар'еру, сацыяльны ліфт, адзіны спосаб паглядзець свет, прывезці дадому трафейны гармонік, ці як зараз — унітаз ці пральную машыну. And the so-called "deep people" do not seem to mind because war is the only way to quickly make a career, a social lift, the only way to see the world, bring home a trophy accordion or, as it is now, a toilet bowl or a washing machine. А так называемый «глубинный народ» будто и не против. А так званий «глибинний народ» ніби й не проти.

Урэшце, калі жыццё ў цябе на радзіме нічога не каштуе, то што губляць? Finally, if life in your homeland is worth nothing, so what to lose? Наконец, если жизнь у тебя на родине ничего не стоит, Зрештою, якщо життя в тебе на батьківщині нічого не варте,

Што цябе чакае там, дома? What awaits you there at home? Что тебя ждет там, дома? Що на тебе чекає там, вдома?

Разбітыя дарогі, самапальная гарэлка, смэрдючая прыбіральня на вуліцы? Broken roads, self-made vodka, a stinking toilet on the street? Разбитые дороги, самопальная водка, разбитый туалет на улице? Розбиті дороги, самопальна горілка, розбитий туалет на вулиці?

А вайна — ці проста служба ў войску, гэта — адзіная прыгода ў жыцці, каб “было что вспомнить”, пагартаць праз гады за цыгарэткай і чарачкай дзембельскі альбом. And the war or just military service, the only adventure in life, so that there is something to remember, look through the demobilization album years later with a cigarette and a shot of vodka. А война или просто служба в армии - А війна чи просто служба в армії -

Дык ці можа Расія не ваяваць? So can Russia not war? Так может ли Россия не воевать? То чи може росія не воювати?

Можа, але тады яна ўжо не будзе Расіяй. It can but then it will no longer be Russia. Может. Може.

Брытаніі, Францыі ці Бельгіі спатрэбілася шмат волі, каб адпусціць свае калоніі у сярэдзіне 20 стагоддзя, а далей ужо падтрымліваць з імі эканамічныя сувязі як з партнёрамі. It took a lot of will for Britain, France or Belgium to let go of their colonies in the middle of the 20th century, and then maintain economic ties with them as partners. Британии, Франции или Бельгии понадобилось много воли, Британії, Франції чи Бельгії знадобилося багато волі,

А Расія — гэта тая ж каланіяльная імперыя, толькі на кантыненце. And Russia is the same colonial empire, only on the continent. А Россия - это такая же колониальная империя, только на континенте. А росія – це така сама колоніальна імперія, лише на континенті.

Яе калоніі не за морам, не дзесьці, а тут, побач. Its colonies are not overseas, not somewhere, but here, nearby. Ее колонии не за морем, не где-то, а здесь, рядом. Її колонії не за морем, не десь, а тут, поряд.

У дадатак Расія стагоддзямі займалася не развіццём далучаных рэгіёнаў, а іх эксплуатацыяй. In addition, for centuries Russia has been engaged not in the development of the annexed regions, but in their exploitation. К тому же Россия веками занималась не развитием присоединенных регионов, До того ж росія століттями займалася не розвитком приєднаних регіонів,

Нават тых, як Польшча ці краіны Балтыі, дзе культура была на вышэйшым узроўні. Even those like Poland or the Baltic countries, where the culture was at a higher level. Даже тех, как Польша или страны Балтии, Навіть тих, як Польща або країни Балтії,

Дык ці гатовая Расія адмовіцца ад Татарстану, Каўказу, Далёкага Усходу? So is Russia ready to give up Tatarstan, the Caucasus, the Far East? Так готова ли Россия отказаться от Татарстана, Так чи готова росія відмовитися від Татарстану,

Ці гатовая яна перастаць быць імперыяй, якая найлепш прадукуе адзіны тавар — смерць? Is it ready to stop being an empire that best produces the only commodity — death? Готова ли перестать быть империей, Чи готова перестати бути імперією,

Пытанне — рытарычнае. The question is rhetorical. Вопрос риторический. Питання риторичне.

Але самае цікавае, што ў разборы гэтай імперыі найбольш мусяць быць зацікаўлены самі расійцы. But the most interesting thing is that the Russians themselves should be most interested in dismantling this empire. Но самое интересное, что в разборе этой империи Але найцікавіше, що у розборі цієї імперії

Найперш, каб перастаць быць гарматным мясам для сваіх гаспадароў і страшылкай для ўсяго свету. First of all, to stop being cannon fodder for their rulers and a horror story for the whole world. В первую очередь чтобы перестать быть пушечным мясом для своих правителей Насамперед щоб перестати бути гарматним м'ясом для своїх господарів

Каб нарэшце навучыцца жыць, а не паміраць. To finally learn to live and not to die. Чтобы наконец научиться жить, Щоб нарешті навчитися жити,

Як заўсёды мы ўдзячныя за вашыя данаты, падабайкі, каментары. As always, we are grateful for your donations, likes, comments. Как всегда, мы очень благодарны за ваши донаты, Як завжди, ми дуже вдячні за ваші донати,

Падпісвайцеся, калі ласка, на наш канал. Please subscribe to our channel. Пожалуйста, подписывайтесь на наш канал. Будь ласка, підписуйтесь на наш канал.

І давайце будзем разам. And let's be together. И давайте будем вместе. І давайте будемо разом.

Будзьма разам з сапраўднай гісторыяй! Let's get together with real history! Будем вместе с настоящей историей! Будьмо разом із справжньою історією!

Будзьма разам з Украінай! Let's stand together with Ukraine! Будем вместе с Украиной! Будьмо разом із Україною!