Частка Тры
Я толькі хацеў даведацца. Цяпер я ведаю, каго Вы маеце на ўвазе. Ваш брат падобны на Вас. Ён жыве на пятым паверсе.
Хто-небудзь жыве з ім?
Так.
Хто жыве з маім братам?
Адна дзяўчына жыве з Вашым братам.
Хто яна? Калі ласка, раскажыце мне пра яе.
Я не магу Вам расказаць, хто яна. Чаму Вы не спытаеце аб тым свайго брата?
Я хачу ведаць, хто яна. Мне цікава, хто яна.
Прабачце, але я не магу сказаць, хто яна. Ваш брат раскажа, калі сам захоча.
Я ўпэўненая, што Вы ведаеце, але не жадаеце казаць мне.
Я не павінны казаць. Я не думаю, што мне трэба Вам казаць.
Але Вы маглі б сказаць, калі б захацелі. Вы павінны мне сказаць.