×

Vi använder kakor för att göra LingQ bättre. Genom att besöka sajten, godkänner du vår cookie-policy.

image

Душэўская Вольга Іванаўна, Люлька

Люлька

Два браты было. Адзін багата жыў, другі бедна. Пры выгане.

Тады ходзіць нейкі дзедка і курыць люльку.

Гэты бедны...

Прыйшла пасха, ужо вялікдзень прыйшоў. Няма нічога. Хоць заціркі, дык няма чым замуціць. А сем дзяцей і самі ўдваіх - гэта дзевяць душ. І агню распаліць няма. Нічога абсалютна няма. Ён думае: пайду к гэтаму багатаму, хоць іх, можа дасць з прыгаршню мукі.

Гэта ён пайшоў к багатаму. Не даў нічога. Ён прыйшоў дамоў і кажа: не даў брат.

А яна кажа: Вунь жа дзедка ходзіць, люльку курыць; пайдзі папрасі хоць агню, хоць вады закіпяцім. Першы ж дзень вялікадня, хоць вады закіпяцім ды пап'ём. Ён пайшоў да дзедка да гэтага, дзеда і кажа: Дзедушка, дайце мне агню, што няма ні спічак запаліць (ці запалак? няхай будзе запалак). Запалак запаліць, хоць вады закіпяціць дзецям, самі пап'ём - вялікдзень. Ну, той жа дзедка кажа: Ідзі дамоў, павярніся. Палядзі, што ў цябе на стале робіцца. Усяго, і водка, і булкі. Усякае, што толькі хочаш. Што на вялікдзень есці, так у цябе тое будзе.

Ён і пайшоў. Прыходзіць - повен стол усяго. Еш, пі, усё.

Гэты паляцеў да гэтага багатага і хваліцца, што так мне Бог даў, што ўсяго поўна, повен стол.

Гэты багаты думае: А як гэта, што?

Ну гэты бедны і кажа, што дзед ходзіць, люльку курыць. Я пайшоў агню папрасіў, а дзед мне сказаў: Ідзі да дому, усяго ў цябе поўна. Повен стол, і піць, і есці.

Гэты багаты думае: А я ж багаты, пайду і я папрашу ў дзеда ў гэтага.

Прыходзіць, паздароўкаўся з тым дзедам і кажа: Дзедка, можа ў цябе спічкі ёсць?

(Ці запалкі? Як ён ўжо сказаў? Мусіць, запалкі).

Кажа: а то няма ў мяне і запалак.

А дзедка гэты кажа: Вунь агляніся, у цябе ўжо дом гарыць. У цябе і спічкі знайшліся!

І згарэў багаты той. Застаўся і гэты бедны.

І гэта расказвалі. Гэта дзед наш расказваў, але я не ведаю. Юзік, старэнькі быў. Мы ўжо ў Каралёве, ужо дарослыя былі, тады ён прыходзіў і расказваў. Дык я не ведаю, ці гэта казка, ці гэта праўда было. Ды Бог яго ведае, не ведаю.

Люлька Lulka

Два браты было. Адзін багата жыў, другі бедна. Пры выгане.

Тады ходзіць нейкі дзедка і курыць люльку.

Гэты бедны...

Прыйшла пасха, ужо вялікдзень прыйшоў. Няма нічога. Хоць заціркі, дык няма чым замуціць. А сем дзяцей і самі ўдваіх - гэта дзевяць душ. І агню распаліць няма. Нічога абсалютна няма. Ён думае: пайду к гэтаму багатаму, хоць іх, можа дасць з прыгаршню мукі.

Гэта ён пайшоў к багатаму. Не даў нічога. Ён прыйшоў дамоў і кажа: не даў брат.

А яна кажа: Вунь жа дзедка ходзіць, люльку курыць; пайдзі папрасі хоць агню, хоць вады закіпяцім. Першы ж дзень вялікадня, хоць вады закіпяцім ды пап’ём. Ён пайшоў да дзедка да гэтага, дзеда і кажа: Дзедушка, дайце мне агню, што няма ні спічак запаліць (ці запалак? няхай будзе запалак). Запалак запаліць, хоць вады закіпяціць дзецям, самі пап’ём - вялікдзень. Ну, той жа дзедка кажа: Ідзі дамоў, павярніся. Палядзі, што ў цябе на стале робіцца. Усяго, і водка, і булкі. Усякае, што толькі хочаш. Што на вялікдзень есці, так у цябе тое будзе.